• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ДАМАШАНАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1,2 км па У ад в. Дамашаны Смалявіцкага р-на. Лінзападобны паклад звязапы з канцова-марэнпымі адкладамі сожскага зледзянепня. Перспектыўныя запасы 6,52 млн. м3. Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая; жвіру буйней за 5 мм у ёй 28—48,6 %, пяскі-адсевы буйназярністыя, палевашпатавакварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,7—11,4 м, ускрышы (дробныя пяскі) 0,6—4,2 м. Паклад падсцілаюць грубыя супескі і тонкія пяскі. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб бетону. Радовішча не распрацоўваецца.
    ДАМАШКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Докшыцкім р-не, у бас. Бярэзіпы. Пл. 0,67 км2. Даўж. 1,7 км, найб. шыр. 0,7 км. Пл. вадазбору 11,9 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. да 20— 25 м (на ПнЗ 5—8 м), пераважна стромкія, параслі лесам, па Пн спадзістыя, разарапыя. Берагавая лінія (даўж. 4,08 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн і ПдУ нізкія. Бяссцёкавае. На паўн. беразе в. Дамашкавічы.
    ДАМАПІЬ'ІНСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛШКАЎ, за 0,5 км на ПдУ ад в. Дамашы Ляхавіцкага р-на. Пластападобны паклад звязапы з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 185 тыс. м3. Гліны чырвопа-бурыя, бурыя шчыльныя, слабапластычныя, з праслоямі суглінкаў, з нязначнымі вапняковымі ўключэннямі; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 27,4—63 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,3—15,6 м, ускрышы 0,2—3 м. Гліны і суглінкі прыдатпыя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
    ДАМАШЫЦЫ, нізіннае балота на ПдЗ Пінскага р-на, у вадазборы р. Піна. Пл. 5,9 тыс. га, у межах прамыел. паклада 3,9 тыс. га. Глыб.
    торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,6 м, ступень распаду 45 %, попельпаспь 18,8%. Запасы торфу на 1.1.1978 11,1 млн. т. Паўн. ч. балота (каля 2 тыс. га) асушана адкрытай сеткай з мех. падыманнем вады, выкарыстоўваецца пад ворыва і сепажаць. Торф здабываецца па ўгнаенне. Паўд. ч. балота ў натуральным стане. Растуць вярба, сітпік, асокі; часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ДАМАШЭЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Баранавіцкім р-пе, у бас. р. Шчара. Пл. 0,25 км2. Каля возера в. Дамашэвічы. ДАМБА (ад галандскага dam), гідратэхнічнае збудаванне, айалагічйае земляной плаціне. Адрозніваюць Д.: напорныя агараджальныя, прызначаныя для аховы пізіп у даліпах рэк і на марскіх узбярэжжах ад затаплепня; спалучаныя — для злучэння збудаванняў гідравузла з берагамі; безнапорныя — для рэгулявапня рэчышчаў рэк. На Беларусі робяць пры асушэнні балот і ўтварэпні польдэраў —■ асушапых тэрыторый, якія ахоўваюць ад затаплепня пры дапамозе Д.; пры буд-ве вадасховішчаў, зрэдку пры рэгулявапні рэчышчаў рэк. Гл. таксама Абвалаванне.
    ДАМІНАНТНЫЯ ВІДЫ [ад лац. do­minans (dominantis) пануючы], віды раслін, якія на дадзенай тэрыторыі колькаспа або якасна папуюць у раслінных згуртаваннях — фігацэнозах. Пра даміпаванне відаў звычайпа мяркуюць па ўдзелу іх у гал. фуыкцыях біяцэнозу, па плошчы, якую займаюць асобіпы ў згуртаванні, часам па велічыні біямасы ці колькасці асобін. Адрозпіваюць Д. в. настаянныя (доўгажывучыя формы, заўсёды займаюць становішча да.мінантаў, напр., дубы ў дуброве), і зменныя (формы з кароткімі жыццёвымі цыкламі, напр., эфемерпыя расліпы). У біяцэнозах і згуртаваннях бывае адзін або некалькі дамінантаў (т. зв. монаці полідамінаванне), што абумоўлепа навакольным асяроддзем і ўнутр. структурай біяцэнозу. Змена Д. в. у працэсах сукцэсіі або антрапагеннага ўздзеяння выклікае змену тыпу біяцэпозу. У фітацэпалогіі Д. в. выкарыстоўватоцца для наменклатуры раслінных асацыяцый, напр., хваёвабруснічны бор, ялова-арляковы лес, трыснягова-асаковае балота і г. д. У раслінным покрыве СССР каля 1500 Д. в., на Беларусі каля 250 (у т. л. хвоя, елка, бяроза і іпш. лесаўтваральныя пароды, шэраг культурных раслін, аднаі шматгадовых траў, кустоў і інш.). У дачыненні да жывёл дамінантамі часам наз. асобіны, якія папуюць у стат-
    ку ці чарадзе (напр., важак воўчай зграі, статку зуброў, аленяў).
    Літ.: Б ы к о в Б. А. Домннанты растнтельного покрова Советского Союза. Т. 1—3.— Алма-Ата, 1960—65.
    ДАМІНІКбЎСКІ Глеб Георгіевіч (31.8.1934, г. Мінск10.10.1977), беларускі сав. геолаг. Канд. геолагамінералагічных н. (1967). Скончыў БДУ (1957). 3 1957 працаваў у Ільменскім запаведніку, з 1966 у геал. партыях Упраўленпя геалогіі БССР, з 1973 ст. навук. супрацоўнік Іп-та геахіміі і геафізікі АН БССР. Даследаваў рэчыўны склад, геал. будову і ўмовы ўтварэння магмйтычных і метамарфічных комплексаў парод крышт. фундамепта Беларусі. Распрацаваў стратыграфічную схему дакембрыю, выканаў міжрэгіянальную карэляцыю крышт. фундамента Беларусі з 3 Усх.-Еўрап. платформы. Працы па петралогіі і стратыграфіі дакембрыю, фізіка-хім. умовах фарміравання грануліт-чарпакітавых комплексаў стараж. платформаў, па жалезарудных фармацыях Беларусі.
    Гв.: Железорудные формацнп докембрня Белорусснн.— Мн.. 1974 (у сааўт.); Петрологня докембрня Белоруссші.— Мн., 1978 (разам з Д. А. Дамінікоўскай). ДАМЙ АДПАЧБІНКУ, прафілактычныя аздараўленчыя ўстановы для адпачынку і ўмацавання здароўя працоўных. Размяшчаюцца каля рэк, азёр, штучных вадаёмаў, у лясных масівах, зонах адпачынку і інш. мясцінах, умовы прыроднага наваколля якіх маюць высокія аздараўлепчыя якасці. Рэкрэацыйная вартасць асяроддзя ў шэрагу выпадкаў можа павышацца за кошт штучнага паляпшэння знешніх якасцей навакольных ландшафтаў або асобных іх участкаў (напр., ландшафтнай рэканструкцыяй прылеглых да Д. а. ўчасткаў лесу, дадатковымі дэкар. пасадкамі, стварэннем штучных вадаёмаў і інш.).
    Першыя Д. а. ў БССР — «Ждановічы» пад Мінскам і «Чонкі» пад Гомелем (1921), «Орша» ў г. Орша (1924) — адкрыты паводле дэкрэта СНК РСФСР «Аб дамах адпачынку» ад 13.5.1921. Будуюцца Д. а. за кошт сродкаў прафсаюзаў, мін-ваў. асобных прадпрыемстваў і калгасаў. На пач. 1983 у БССР 20 Д. a. і пансіянатаў адпачынку на 6 тыс. месцаў
    (у т. л. 6 сямейных і для бацькоў з дзецьмі на 2.8 тыс. месцаў): «Дружба», «Звязда». «Лагойскг», «Нарач», «Op­ina», «Пухавгчы», «Рось», «Сосны», «Тзатральны», «Чонкі», Д. а. Саюза пісьменнікаў, пансіянаты адпачынку «Свіцязь» 1 ветэранаў працы Мін-ва сац. забеспячэння БССР і інш. У Д. а. штогод адпачывае каля 70 тыс. працоўных, 10 % пуцёвак выдаецца бясплатна, a астатнія за 30 % намінальнага кошту. Мяккі клімат, маляўнічая мясцовасць спрыяюць адпачынку і ўмацаванню здароўя працоўных.
    1. М. Жданаў, Л. X. Хасін. ДАМБІ РЫБАКА. Ствараюцца для адпачынку рыбаловаў-аматараў у маляўнічых месцах на берагах вадаёмаў. Працуюць круглы год. Наведвальнікі Д. р. знаёмяцца з правіламі рыбалоўства, сярод іх вядзецца прыродаахоўная прапаганда і агітацыя. Беларускае т-ва паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) мае 26 Д. р., у якіх за год адпачывае да 100 тыс. чал. Пры Д. р. ёсць звычайна лодачныя станцыі і стаяпкі аўтамотатранспарту. Члены БТПР
    Данілевіцкі дуб.
    пры абслугоўванпі ў Д. р. карыстаюцца пэўнымі льготамі.
    У. М. Баранецкі. ДАНЕЎСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРбВАГА МАТЭРЫЙЛУ, за 0,1 км на 3 ад в. Дапеўцы Пастаўскага р-на. Пластападобны паклад. звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступаппя паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 2,82 млн. м3. Пясчапа-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая; жвіру буйней за 5 мм у ёй 24,7—79,4 %. Пясок-адсеў дробнаі сярэднезярністы, палевашпатава-кварцавы. Магутпасць карыснай тоўшчы 0,5— 14,8 м, ускрышы (пяскі і супескі) да 4 м. Падсцілаюць паклад пяскі. Жвір і пясок прыдатпыя ў дарожным буд-ве, у буд. работах, па выраб бетону. Радовішча не распрацоўваецца.
    ДАНІЛАВІЦКАЕ РАДбВІШЧА СУГЛІНКАЎ I ГЛІН, за 0,5 км на ПдУ ад в. Данілавічы Веткаўскага р-на. Пластападобны паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 698 тыс. м3. Буравата-жоўтыя, шэрыя суглінкі, радзей пясча* ныя гліны шчыльныя, пластычныя,. з нязначнымі ўключэннямі грубых зерняў; гліністых часціпак драбней за 0,01 мм у іх 32,4—51 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,4—3,7 м,. ускрышы (дробназярпістыя гліністыя пяскі) 1,8—2,7 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча не распрацоўваецца. ДАШЛАУСКАЕ РАДбВІШЧА ГЛІН, за 2 км на У — ПнУ ад в. Данілаўцы Ваўкавыскага р-на (частка радовішча на тэр. Мастоўскага р-на). Паклад у выглядзе 2 лінз звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 14 млн. т. Гліны шэрыя, карычневыя, шчыльныя, вязкія, з рэдкімі ўключэннямі жвіру і дробнай галькі. Месцамі ў тоўшчы глін трапляюцца лінзы цёмна-шэрых, тонкаі дробназярністых, гліністых, палевашпатава-кварцавых пяскоў магутнасцю 0,3—1,5 м і тонкага цёмнашэрага супеску магутнасцю 0,7— 3 м. Гліністых часцінак драбней за 0,06 мм 57—99 %, жвіру буйней за 5 мм да 9,2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 5,4—14,2 м, ускрышы (пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял) да 3,7 м. Гліны прыдатныя па вытв-сць цэменту. Радовішча распрацоўваецца вытв. аб’яднаннем «Ваўкавыскцэменташыфер». м. Ф. Янюк. ДАНІЛЁВІЦКІ ДУБ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Дані-
    левіцкім лясніцтве Лельчыцкага р-на. Дуб звычайны мае ўзрост каля 300 гадоў, выш. 28 м, дыям. 1,4 м (на выш. 1,3 м).
    ДАШО, рыбы двух блізкіх родаў (Danio i Brachydanio) сям. карпавых атр. карпападобпых. Водзяцца ў Паўн. і Паўд.-Усх. Азіі. У СССР як акварыумных рыб гадуюць Д. р э р ы о (В. гегіо, завезопы ў Расію ў пач. 20 ст.; у СССР паўторна— у 1950-я г.), Д. кропкавага (В. nigrofasciatus, завезепы ў канцы 1950-х г.), Д. ружовага (В. albolineatus, гадавалі да 1941; паўторна з 1950-х г.), Д. леапардавага (В. frankei, з пач. 1960-х г.), Д. мал а б а р с к a г a (В. malabariens, у Расію завезены ў пач. 20 ст.; паўторпа ў капцы 1940-х г.).
    Даўж. Д. звычайна 4—5 см (Д. малабарскага— да 10 см). Цела іх выцягнутае (у Д. малабарскага адносна больш высокае), сціснутае з бакоў. Болыласць відаў Д. маюць 2 пары вусікаў. Стройныя. рухавыя рыбкі прывабнай афарбоўкі. На целе Д. рэрыо чаргуюцца чорнасінія і саламяна-жоўтыя падоўжныя палосы, якія пераходзяць на хваставы плаўнік; у Д. кропкавага па жаўтаватабелым фоне ўдоўж цела ідуць блакітнавата-чорныя палосы, пад ніжняй з якіх і на анальным плаўніку блакітныя кропкі; афарбоўка цела Д. ружовага зменлівая, маладых рыб — ясная сінявата-ружовая з віншёвай падоўжнай палосай, Д. леапардавага — залацістая са шматлікімі плямкамі, Д. малабарскага — серабрыста-бірузовая з падоўжнымі залаціста-жоўтымі палосамі. Гадуюць Д. ў акварыумах з раслінамі, адносна свежай вадой і вял. прасторай для плаванвя. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Акварыумныя рыбы. Я. Ь. Малашэвіч. ДАНІЭЛЬ, млекакормячая жывёла сям. аленевых; тое, што лань.