Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Да арт. Даліны. Развітая плоская даліна Прыпяці каля г. п. Тураў (злева). Глыбокая і вузкая даліна Нёмана каля Гродна.
тоўшчы ратайчыцкай світы (вепд) Брэсцкай упадзіны, дзе складае сярэдшою, напб. раскрышталізаваную ч. магутных лававых патокаў і асобныя гіпабісальныя целы.
ДАЛЕРБІТА-БАЗАЛЬТ, магматычпая шчыльная горная парода асн. саставу, пераходпая ад далерыту да базальту. На Беларусі трапляецца ў складзе вулканагеннай тоўшчы ратайчыцкай світы (венд) Брэсцкай упадзіны.
ДАЛІНАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАЎ, за 6,5 км на ПпЗ ад г. п. Дзятлава. Пластападобны паклад звязаны з нерасчлянёнымі адкладамі дняпроўска-сожскага міжледавікоўя. Разведаныя запасы 4,19 млн. м3. Гліны і суглінкі светлашэрыя, жаўтавата-шэрыя іпчыльныя, вязкія, пластычныя, карбанатныя, з зернямі жвіру. Магутнаець карыспай тоўшчы 3,1—15,7 м, ускрышы 3—8 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб аглапарыту. Радовішча ые распрацоўваецца.
ДАЛІНЫ, р а ч н ы я д а л і н ы, адмоўныя лінейна-выцягнутыя формы рэльефу з амаль аднастайпым нахілам, утворапыя ў выніку размыўной (эразійнай) дзейпасці цякучай вады. Закладаюцца на пайб. папіжаных участках рэльефу. У пачатковай стадыі фарміравання маюць v-падобны папярочны профіль. За кошт працзсаў глыбіннай эрозіі паглыбляюцца, за кошт бакавой эрозіі пашыраюцца. У развітай поймавай Д. вылучаюцца шырокае і плоскае дпо, занятае поймай, якая перыядычна затапляецца ў разводдзе, межапнае рэчышча ракі і схілы з тэрасамі. Глыб. і шыр. Д. залежыць ад узросту і магутнасці ракі, геал. будовы і тэктонікі мясцовасці, стаповішча базісу эрозіі і агульных фізіка-геагр. умоў. Раўнінныя рэкі з мерыдыянальным напрамкам цячэння могуць мець асіметрычную Д. са стромкімі правымі і спадзістымі левымі схіламі. Да рачных Д. далучаюцца яры і
лагі без пастаянных вадасцёкаў, a таксама бязрэчкавыя, ці «мёртвыя» Д., у т. л. скразныя, якія злучаюць сумежныя басейны рэк. На Беларусі 20,8 тыс. Д., агулыіая даўж. іх больш за 60 тыс. км. Займаюць амаль 10 % уеёй тэрыторыі. На Пд ад мяжы апошпяга (паазерскага) зледзянення сучасныя (паслядняпроўскія) Д. шырокія, адпосна мелкія (глыб. да 20— 30 м), звычайна асіметрычныя ў папярочным сячэнпі; правыя схілы, што доўгі час падмываюцца рэкамі, болып высокія і стромкія, чым левыя. Амаль усе гэтыя Д. займаюць шырокія поймы і 3—4 надпоймавыя тэрасы. Шырыня Д. Дпяпра ніжэй Оршы 4—5 км, месцамі да 10 км, на Пд ад Рагачова 5—10 км, ніжэй Рэчыцы невыразная, Бярэзіпы і Сажа —3—7 км. У Прыпяці Д. неглыбокая (не больш 15—20 м), але піырокая (да 50—70 км). Д. Нёмана шыр. 3—5 км, глыб. 15—20 м, у межах Гродзенскага ўзв. звужаецца да 0,3—0,5 км, глыб. яе павялічваецца да 35—45 м. Нёман у час апошняга зледзянення ўпадаў у Верхнянёманскае і Сярэдняпёманскае прыледавіковыя азёры, сфарміраваў вялізную Мастоўскую і Нё.манскую (Польпіцкую) дэльты. Адзіная Д. ўтварылася пасля таго, як Нёман «перапілаваў» Балтыйскую і інш. грады ў Літве і былі спушчаны прыледавіковыя азёры. Самыя маладыя Д. на Бел. Паазер’і. Япы пачалі ўтварацца 16— 14 тыс. гадоў назад, калі вобласць апошпяга зледзяпення хутка вызвалялася ад ледавіковага покрыва. Д. тут звычайна глыбокія і вузкія, месцамі капьёпападобныя, са стромкімі схіламі, поймы вельмі вузкія або адсутнічаюць. Найб. на Бел. Паазер’і Д. распрацавалі Зах. Дзвіна і яе прытокі Усвяча, Каспля. Лучоса, Ула. Обаль, Дрыса, Дзіспа, Сар’япка. Шыр. іх не перавышае 1 —1.5 км (месцамі да 2—5 км), глыб. 20—30 м,
I 2 3 4
Мікраскапічная будова шнуроў міцэлію дамавых грыбоў: 1— сапраўднага; 2— плеўкавага; 3— белага; 4— пласціністага.
на звужаных участках 30—50 м. Рачныя Д. вобласці стараж. антрапагенавых зледзяненняў неаднаразова знішчаліся ледавікамі. Самыя вял. з іх зноў узнікалі ў міжледавіковыя эпохі, звычайна на старых месцах.
Д. чалавек здаўна скарыстоўваў як шляхі зносін, да іх прымеркаваны 'пасяленні першабытпага чалавека, стаянкі эпохі неаліту і бронзы, паселішчы і гарадзішчы рапняга жал. веку. У д. і каля іх размешчаны амаль усе гарады. многія вёскі Беларусі: блізка да трансп. артэрый. да рачной і грунтавой вады (на схілах Д. часта трапляюцца крыніцы), у поймах найлепшыя сенажаці, добра paene агародніна, на тэрасах лёгка паліваць лугі і палеткі. Да Д. прымеркаваны шматлікія меліярацыйныя сістэмы. Д. вял. рэк — своеасаблівы маляўнічы краявід з водаахоўнымі лясамі, часта ўваходзяць у склад зон адпачынку.
Літ.: Вознячук Л. Н., В а л ьч п к М. А. Морфологня, строенне н нсторпя развнтяя долнны Немана в неоплейстоцене н голоцене.— Мн., 1978.
Л. М. Вазнячук. ДАЛІХАТЭКА (Dolichotheca), род брыевых імхоў сям. плагіятэцыевых. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. У СССР 2 віды. На Беларусі Д. С е л і г е р a (D. seligeri)
Дальдынія канцэнтрычная: 1—агульны выгляд; 2— всртыкальны разрэз стромы.
трапляецца па ўсёй тэр. па драўніне, якая гпіе, часам пры аснове ствалоў дрэў у мяшаных лясах. Удзельнічае ў раскладанні драўніны, сховішча для дробных жывёл.
Аднадомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі рыхлыя, мяккія, бледна-зялёныя, сухія — шаўкавіста-бліскучыя. Сцябло паўзучае, да 3 см даўж., з рызоідамі і дугападобнымі патончанымі галінкамі. Лісце амаль серпападобнае, прадаўгавата-ланцэтнае, доўгаі тонказавостранае, уверсе зубчастае, з кароткай вілаватай жылкай або без яе. Каробачка цыліндрычная, сагнутая, на падоўжанай ножцы. Вечка тупаканічнае. Спараносіць з вясны да восені. Г. Ф. Рыкоўскі. ДАЛЬДЫНІЯ (Daldinia), род сумчатых грыбоў сям. ксілярыевых. Вядомы 8 відаў, пашыраных у Еўропе. У СССР, у т. л. на Беларусі, на ствалах бярозы, вольхі, дубу і іпш. дрэў лісцевых парод трапляецца Д. к а н ц э н т р ы ч н а я (D. concentrica). Пладаносіць у канцы лета, восенню.
Стромы шчыльныя, амаль дравяністыя або вуглістыя, чорныя. паўшараці шарападобныя, дыям. да 5 см, сядзячыя або на кароткіх ножках, на разрэзе з выразнымі чорнымі і светлымі канцэнтрычнымі слаямі. Пладовыя целы (перытэцыі) акруглыя. са звужанымі канцамі, размешчаны толькі ў паверхневым слоі стромы. Сумкі з падоўжанымі ножкамі. Споры чорныя, яйцападобныя.
Г. I. Сяржаніна. ДАМАВЬІЯ ГРЫБЬ'І, група базідыяльпых дрэваразбуральпых грыбоў, якія выклікаюць гнілі драўпіны ў будынках. Пашыраны па ўсім зямным шары. У СССР больш за 50 відаў. На Беларусі вядома каля 20 відаў, пайб. шкодзяць і прычыняюць страты нар. гаспадарцы сапраўдны дамавы грыб, белы дамавы грыб, плеўкавы дамавы грыб, шпалавы грыб, плотавы грыб, дубовая губка, пласціністы дамавы грыб, віды з роду фібрапорыя, глеяфіл, фамітопсіс і інш.
Міцэлій Д. г. разгалінаваны, утварае на паверхні драўніны павуціністыя або камякападобныя налёты (плеўкі рознай шчыльнасці і таўшчыні), шнуры (шчыльныя злучэнні грыбных гіфаў) і ватападобныя або лямцавыя ўтварэнні. Пладовыя целы ўтвараюцца рэдка, тонкія шчыльныя ці тоўстыя мясістыя, некаторыя маюць мясістую, скурыстую ці дравяністую шапку з ножкай або без яе. Гіменафор трубчасты, бародаўчаты, складкаваты, часам амаль гладкі. Споры шматлікія. Заражэнне драўніны адбываецца спорамі, грыбніцай. рэшткамі пашкоджанай драўніны. Развіццю Д. г. спрыяе адпаведная т-ра, вільготнасць драўніны і паветра, рэакцыя асяроддзя. Меры барацьбы: гасп.-прафілактычныя (выбар лесаматэрыялу, праграванне драўніны гарачым паветрам і інш.) і антысептычная ахова (апрацоўка фторыстым натрыем, медным і жалезным купарвасамі, хлорнай вапнай, кам.-вуг. маслам. смалой хвойных парод і інш.).
Літ.: Головко A. II. Домовые грнбы it меры борьбы с ннмн.— Мн., 1981.
A. I. Галаўко, М. А. Дарожкін.
ДАМАВЫЯ МЫШЫ (Mus), род млекакормячых атр. грызуноў. Пашырапы ў трапічпых і субтрапічных зонах і на Пд умерапых шырот Еўразіі і Афрыкі. У сусв. фауне 16 відаў. У СССР (у т. л. на Беларусі) найб. вядомая д а м а в а я мыш (Mus musculus), альбіпосаў якой выкарыстоўваюць як лабараторных жывёл. Водзіцца па ўсёй тэр. Беларусі. У паўн. частцы формай падобна да тыповай Д. м., у паўд.— да курганчыкавай мышы. Жыве ў свірпах, складах, гумнах і іпш. пабудовах, летам трапляецца ў садах, на палях і агародах на адлегласці да 1—2 км ад жылля. Усяедная. Свірнавы і палявы шкоднік, псуе прамысл. тавары. Пераносіць узбуджальнікаў пебяспечных хвароб.
Даўж. цела 6—10, хваста 5—11 см, маса 18—30 г. Афарбоўка розных адценняў, з перавагай шэрага колеру. Дае 8— 10 прыплодаў за год па 4—9 мышанят. Іл. гл. на ўкл. да арт. Мышыныя.
ДАМАВЫЯ СЫЧЫ (Athene), род птушак сям. савіных атр. совападобных. Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы, Пярэдняй, Сярэдпяй і Цэнтр. Азіі на У да Тыбета і Карэі, інтрадукаваны ў паўд. Англіі і Новай Зеландыі, у СССР — ад зах. граніц па Пд да Крыма і Каўказа, ёсць у Сярэднеазіяцкіх рэспубліках, па Алтаі, у Забайкаллі (па У). У сусв. фауне 12, у СССР 5 падвідаў. На Беларусі трапляецца від — сыч дамавы.
ДАМАНАВІЦКАЯ зона падняцЦЯЎ (ад назвы в. Даманавічы ў Калінкавіцкім р-не), тэктапічная структура ў Калінкавіцкім і Светлагорскім р-нах, у сярэдняй ч. Маладушыпска-Чырвонаслабодскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні верхняй (фаменскай) саляноснай тоўшчы. У зону аб’яднапы падняцці, якія адносяцца да двух самаст. валоў: Чырвонаслабодскага і Прытоцкага.
ДАМАНАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Івацэвіцкім р-не, каля в. Даманава. Створана ў 1954 у сутоку рэк Шчара і Грыўда для энергет. мэт (Дамапаўская ГЭС). Пл. 1,82 км2, даўж. 2 км, найб. шыр, 1,5 км, найб. глыб. 3,5 м, сярэдняя 1 м. Аб’ём 1,82 млн. м3. Вадазбор (4160 км2) пераважна раўніпны, слабапарэзаны. Азёрнасць 1 % (найб. азёры Выганаўскае і Бабровіцкае). Лясы (18%) мяшаныя, пад ворывам 40 % вадазбору.
Чаша вадасховішча — частка пойм Шчары 1 Грыўды, агароджаная дамбай даўж. 6,75 км. Берагі ўкрыты травой. Напаўняецца вадой р. Шчара, якая па-
ступае праз шліозы з Чамяльтскага вадасховгшча, размешчапага ад Д. в. ўверх па цячэшпо. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,1 м. Сярэдні шматгадовы аб’ём сцёку 523 млн. м3. А. П. Куляшоў. ДАМАНАЎСКАЕ ВбЗЕРА, гл. Дыманоўскае возера.
ДАМАНАЎСКАЯ ПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСІІАДАРКА. Створана ў 1975 на тэр. Івацэвіцкага р-на. Пл. 33,3 тыс. га (1981).
Рэльеф раўнінны. Тэр. гаспадаркі перасякаецца р. Шчарай. Лясістасць каля 63 %, пераважаюць забалочаныя лісцевыя лясы. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны сярэдняй якасці (3-і клас банітэту). Водзяцца лось (каля 45 асобін), дзік (65), заяц-бяляк (230), глушэц (25), цецярук і інш. Вядуцца работы па ахове 1 ўзнаўленню паляУнічай фауны.