• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Даўж. да 35 см, маса да 1,3 км, найчасцей 100—200 г. Адрозніваецца ад ляшча баразной на спіне, жаўтаватымі або чырванаватымі парнымі плаўнікамі, большай луской, двухрадковымі глотачнымі зубамі. Галава невялікая, рыла тупое, рот паўніжні. Цела пляскатае, спіна блакітна-шэрая, бакі блакітна-серабрыстыя. няпарныя плаўнікі шараватыя. Полавая спеласць у 3—4 гады. Нераст парцыённы ў маі — чэрв. ў невял.
    травяністых залівах, у пойме рэк або ў іірыбярэжнай зоне азёр пры т-ры вады 15—17 °C. Плоднасць 2,5—200 тыс. клейкіх ікрынак. Моладзь корміцца дробнымі ракападобнымі, дарослая Г.— насякомымі, малюскамі, радзей водарасцямі. Утварае помесі з ляшчом. Прамысл. ўлоў да 1—2 тыс. ц за год.
    Ф. Н. Варонін. ГУСЬ БЕЛАЛОБАЯ (Anser albifrons), птушка сям. качыных атр. гусепадобпых. Жыве ў тундры Еўропы, Азіі, ГІаўн. Амерыкі, па многіх а-вах Паўн. Ледавітага акіяпа; на тэр. СССР найб. гпяздуецца на багатых рэкамі і азёрамі ўчастках тундры Сібіры. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца на вясеннім (крас.) і асеннім (кастр.— лістапад) пралётах.
    Даўж. цела да 68 см, маса 2—3 кг. Апярэнне буравата-шэрае, надхвосце светлае, на бруху чорныя няправільнай формы плямы. Лоб белы. Дзюба аранжава-жоўтая, ногі светла-аранжавыя. Птушка больш жыве па зямлі, чым на вадзе. Добра ходзіць і хутка бегае. добра плавае, пры небяспецы нырае. Корміцца маладымі раслінамі (злакамі. асокамі і інш.). На зіму з месцаў гнездавання адлятае на Пд да Мексікі, Паўд. Еўропы, Сярэдняй Азіі, Індыі, Кітая, Карэі, Японіі. У СССР аб’ект прамысл. і спарт. палявання. На Беларусі спец. паляванпя на Г. б. няма.
    ГУСЬ ШЭРАЯ (Anser anser), птушка сям. качыпых атр. гусепадобных. Пашырана ў Еўропе і Азіі (Сібір, Д. Усход, Сярэдняя і Пярэдняя Азія, Манголія, паўн. ч. Кітая). На Беларусі псраважна трапляецца на вясеішім (сак.— крас.) і асеннім (канец вер.— кастр., ініпы раз пач. лістапада) пралётах. Месцамі гпяздуецца па Палессі (Прыпяцкі запаведнік) і ў Бел. Паазер’і (Шумілінскі р-н.).
    Даўж. цела 78—92 см, маса 2,4— 4.1 кг. Апярэнне буравата-шэрае, задняя частка спіны попельна-шэрая. надхвосце 1 падхвосце белыя, на валляку, грхдзях, бруху невял. чорныя стракаціны. Дзюба і лапы шаравата-ружовыя. У час пралету птушкі ляцяць высока, утвараючы вугал. Гняздуецца ў поймах рэк, азёр. на балотах, мокрых лугах. Гняздо — кучка з раслінных рэшткаў, больш грубых зверху, мяккіх унутры, выслана лісцем і пухам. Нясе 4—5 белых ці жаўтаватых яец. Корміцца на лугах і палях трава.чі, парасткамі, насеннем, клубнямі. .Зімуе на Брытанскіх а-вах, на еўрап. і афрыканскім узбярэжжы Міжземнага мора, у Іране, Афганістане, Індыі, Індакітаі,
    паўд. ч. Кітая. У СССР трапляецца на Каспіі, Чорным моры, у Сярэдняй Азіі. Продак многіх парод свойскіх гусей. Аб’ект спарт. палявання. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лачыныя.
    ГУСЯЛАІІКА (Alchemilla), род шматгадовых травяністых раслін сям. ру-
    Возера Гуетата.
    Гусцяра.
    Гусь белалобая.
    Гусь шзрая.
    жавых. Вядома каля 300 відаў, пашыраных пераважна ў Еўразіі і Афрыцы. У CGGP 261 від, з іх на Беларусі 9 відаў. Амаль усе віды — фарбавальпыя, дубільныя і лек. (мачагонны, адхарквальны, кроваспыняльны, процізапаленчы сродак) расліны, некат.— карм. і дэкаратыўныя.
    Расліны пераважна з паўзучым карэнішчам, густа ўкрытым рэшткамі прылісткаў і чаранкоў лісця. Сцяблы прыўзнятыя, густа ўнізаны валаскамі. Лісце далонепадобна рассечанае або лопасцевае, складкаватае накшталт гусінай лапкі (адсюль і назва), прыкаранёвае на доўгіх чаранках, у разетцы, сцябловае драбнейшае, кароткачаранковае. Кветкі дробныя, двухполыя, у рыхлых або шчыльных клубочках, сабраных у агульнае шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Плод — арэшак.
    У БССР найб. вядомы 3 віды. Г. вастралопасцевая (A. acutiloba, нар. назвы гусіныя лапкі, гаючае зелле, расічка) расце на лугах, у зарасніках хмызняку і гаях; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрвені. Расліна выш. 7—65 см. Прыкаранёвао лісце ныркападобнае або круглаватаныркападобнае, плоскае, 9—11-лопасцевае, звычайпа толькі па складках густаваласістае. Лопасці з кожпага боку з 7—12 вузкімі вострымі зубцамі. Кветкі жаўтаватыя або жаўтавата-зялёныя. Г. з г р а б н а я (A. gracilis) расце на лугах, у хмызняках і гаях. Цвіце ў маі — чэрвепі. Расліна выш. 5—50 см з дугападобна прыўзнятымі сцябламі. Лісце часцей пыркападобнае, 9-лопасцевае, злёгку хвалістае. Кветкі зеленаватыя. Г. г о р н а я (A. monticola) расце па лугах, лясных паляпах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Шэра-зялёпая расліпа выш. 7—40 см, у асн. з прамастойнымі сцябламі. Лісце 9-лопасцевае, з тупаватымі зубцамі. Кветкі жаўтавата-зялёныя. Зрэдку трапляюцца Г. шызаватая (A. glaucescens), Г. гарадкаватая (A. subcrenata), Г. складкаватая (A. plicata), Г. голасцябловая (A. glabricaulis), Г. балтыйская (А. baltica), Г. хвалістая (A. cymatophylla).
    Б. М. Прусакова. ГУСЯТШК, драсён з в ы ч а йны (Polygonum persicaria), аднагадовая травяністая расліна з роду драсён сям. драсёнавых. Пашыраны ў Еўропе і Паўн. Азіі, у СССР — па ўсёй тэр., акрамя Пп, на Беларусі — усюды. Расце па палях, асушаных тарфяніках, па берагах рэк, азёр, канаў, у садах. Цвіце ў чэрв.— ліпепі. Лек. расліпа (лёгкі слабільны, мачагонны, кроваспыпяльны, абязбольваючы і процізапаленчы сро-
    дак). 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць лісце, сцяблы, кветкі (збіраюць у час цвіцення). Ядавіты.
    Расліна выш. 30—100 см. Сцяблы прамыя або злёгку прыўзнятыя, вузлаватыя, баразнаватыя. Лісце супраціўнае, ланцэтнае, завостранае, каля асновы клінападобнае, часта з бурай плямай. Раструбы вузкія, з доўгімі раснічкамі на верхнім краі, шчыльна ахопліваюць сцябло. Кветкі ружовыя, радзей белыя, у густых цыліндрычных коласападобных канцавых гронках. Плод — шырокаяйцападобны арэшак.
    ГУТА (польскае huta ад ням. Hiitte металургічпы або шкларобны завод), на Беларусі гіст. пазва месда ў лесе, дзе пад павеццю або ў будынку з абсталяванай печчу выраблялі паташ, смалу, дзёгаць, выпальвалі драўняны вугаль, выраблялі шкло. Промысел патрабаваў шмат хваёвых і бярозавых карчоў, драўніны лазы, асіны, вольхі, што прыводзіла да вынішчэпня вакол Г. значных масіваў лесу. У 16—18 ст. промысел дыферэнцыраваўся: пачалі ўзнікаць асобныя смалакурні, дзягцярні, паташні, буды. Назва Г. замацавалася за шкларобнымі мануфактурамі, прымеркавапымі да радовішчаў шкловых пяскоў. Да канца 18 ст. пайб. буйпыя Г. былі закрыты. Ад старадаўпіх Г. узпіклі назвы нас. пунктаў (Гута, Гутка, Гутніца, Гуцімча і іпш., на Беларусі каля 40 назваў), тэрміп захаваўся ў бел. прозвішчах (Гутпік, Гутнікаў).
    М. Я. Грынблат.
    ГУТА, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Бялыніцкага р-па, за 50 км на 3 ад Магілёва, уздоўж маляўнічых берагоў р. Друць. Устаноўлена ў 1981. Пл. 4,9 тыс. га. Разлічаяа па адначасовы адпачынак 2,65 тыс. чал. Прызначапа для размяшчэння ўстапоў і месцаў доўтатэрміновага адпачынку дзяцей.
    Гусялапка: 1 — вастралопасцевая (агульны выгляд расліны і асобная кветка); 2—гарадкаватая; з — шызаватая.
    ГУТЛЯНКА, рака, левы прыток Дняпра, у Кармянскім і Рагачоўскім р-пах. Даўж. 30 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Бярозаўка (Кармянскі р-п). Сярэдні пахіл воднай паверхні 0,8 %о. Асн. прыток Чарняўка (справа).
    Вадазбор (378 км2) на паўд. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Пад лесам 19 %. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 1,5—2 км, у вусцевай ч. зліваецца з далінай Чарняўкі, дзе пашыраецца да 3 км. Схілы спадзістыя, умерана расчлянёныя. Пойма двухбаковая, супясчаная і тарфяністая, шыр. 0,05—0,1 км, у верхнім і ніжнім цячэнні забалочаная. Рэчышча ад вытоку да в. Канава каналізаванае, ніжэй звілістае. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 55 % гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м3/с.
    ГУЦЯНКА, рака, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра), у Кіраўскім р-не. Даўж. 10 км. Пачыпаецца каля паўд. ускраіны в. Сяргеевічы. Сярэдні пахіл водпай паверхні 1,9 %0. Вадазбор (53 км2) у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 32%.
    ДАБАСНА, адна з назваў р. Добасна. ДАБАСНА, нізіннае балота на Пн Жлобінскага р-на, у пойме р. Добасна. Пл. 1,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,3 тыс. га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдняя 2 м, ступень распаду 36 %, попельнасць 17 %, Першапачатковыя запасы торфу 4,8 млн. т, на 1.1.1978 3,6 млн. т. Балота асушана адкрытай сеткай, асушаныя землі пад ворывам і сенажаццю.
    ДАБЁЕУСКАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не, у бас. р. Сечна. Пл. 2,31 км2. Даўж. 2,22 км, найб. шыр. 1,35 км, пайб. глыб. 3,6 м, сярэдняя 0,7 м. Аб’ём вады 1,65 млн. м3. Вадазбор (32 км2) спадзістахвалісты, складзены з суглінкаў, пераважна разараны, 25 % тэр. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, авальная. Схілы невыразныя, на У дасягаюць выш. 4—5 м, спадзістыя, сугліністыя, разарапыя. Берагавая лінія (даўж. 6,3 км) слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно плоскае, укрыта тонкадэтрытавымі сапрапелямі (гл. Дабееўскае радовгшча сапрапелю). Мінералізацыя вады да 140 мг/л. празрыстасць да дна. Дыстрофнае. Слабапраточнае: злучана ручаём з азёрамі Круглік і Мошна, на ПдЗ выцякае р. Сечна. Моцна зарастае (эладэя, рдзесты, шышняк, харавыя водарасці). Водзяцца карась, шчупак, лінь, акунь; возера зарыблялася сярэбраным карасём. Для здабычы сапрапеляў узровень возера паніжаны на 1 м. На ўсх. беразе в. Дабея.	A. М. Рачэўскі.
    ДАБЁЕЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Шумілінскім р-не, у Дабееўскім возеры. Запасы 11,9 млн. м3, у т. л. 6,3 крэмепязёмістага і 5,6 арган. тыпаў. Высцілае 89 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 5,1 м, пайб. 12 м. Натуральпая вільготпасць 90 %. Попельнасць 33—77 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,2, вокіслаў жалеза 2,4, алюмінію 5,8, магпіто 0,2. кальцыю 3.6, калію 0,9, фосфару 0,3. Вадародны паказчык (pH) 7. Сапрапель каштоўпы як лек. гразь, прыдатны на ўгнаешіе, для вытв-сці буд. матэрыялаў. ДАБЁЕЎСКІ МОХ, балота пізіннага (74 %), вярховага (15 %) і мяшанага тыпаў у Шумілінскім р-пе. у вадазборы р. Будавесць. Пл. 3,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2,3 тыс. га. Глыб. торфу да 7,3 м, сярэдняя 2.7 м, ступень распаду пізіннага 24— 39 %, вярховага 23—35, мяшанага 27—30 %, попельнасць адпаведна 6.8-14,2%, 3,2-5,2, 4,5-8,3 %. Періпапачатковыя запасы торфу 11,1 млн. т, на 1.1.1978 4,6 млн. т. Торф здабывае торфапрадпрыемства «Дабееўскі Мох». На 2,5 тыс. га торф выпрацаваны, землі рэкультывавапы і перададзены ў Дзяржлесфонд і