• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Літ.: Савпцкнй К. А. Гречпха,— М., 1970; Генетнка, селекцня, семеноводство н возделыванне гречнхн.— М., 1976.	Т. А. Яфрэмава,
    ГРЭЧКА ВЁЙРЫХА, д р а с ё н В е й р ы х a (Polygonum weyrichii), шматгадовая травяністая расліна з роду драсён сям. драсёнавых. Радзіма — Сахалін, Курыльскія а-вы, Японія. На Беларусі іптрадукаваяа ў 1961 Цэнтр. бат. садам АН БССР як перспектыўная кармавая і дубільная расліна. Культывуецца ў калгасах. Расце без перасеву на адным участку да 10 гадоў. Цвіце (у канцы мая — вер.) і пладаносіць з першага года вегетацыі. Ураджай зялёнай масы (за 2 укосы) 50— 70 т/га; яна багатая вітамінамі, мікраэлементамі, пратэінам (15— 22 %), ідзе на прыгатаванне высокабялковай вітаміннай травяной мукі і сіласу. У падземных органах 12,9—27,3 % танідаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў дубільна-экстрактавай прам-сці.
    Расліна двухдомная, выш. да 2,5 м. Каранёвая сістэма стрыжнёвая, складанай будовы; у старых раслін утвараецца карэнішча. Сцяблы прамастойныя, круглаватыя, слабабаразнаватыя, голыя, дыям. да 3 см. Лісце чаргаванае, буйное, шырокаяйцападобнае, востраканцовае, зверху голае, знізу белалямцавае. Суквецце — складаная мяцёлка. Кветкі белыя, 3 тыпаў: мужч. (доўгатычынкавыя), жан. (кароткатычынкавыя) і пераходныя. Плод — трохгранны арэшак. Марозаўстойлівая, ценевынослівая і вільгацялюбная расліна, непатрабавальная да ўрадлівасці глебы. У севазваротах размяшчаюць пасля прапашных і зернебабовых культур. Параўнальна ўстойлівая да шкоднікаў і хвароб, аднак усходы могуць пашкоджвацца крыжакветнымі блошкамі і бабовай тлёй. Меры барацьбы хімічныя.	Л. Р. Бірукова.
    ГУБА АВЁЧАЯ, грыб сям. скутыгеравых; тое, што бяляк.
    ГУБА БЯРбЗАВАЯ, грыб сям. паліпоравых; тое, што бярозавая губка.
    ГУБАВЫЯ ГРЫБЫ, група сямействаў базідыяльных грыбоў парадку афілафаральных. Вядома болып за 1 тыс. відаў, 220 родаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР каля 800 відаў і форм, 200 родаў. На Беларусі больш за 200 відаў і форм, 62 роды: карыёл, летыпор, грыфала, гіменахета, шчыліналіснік, фомес, дэдалея, аксіпор і інш. Г. г.— актыўныя разбуральнікі драўніны. Пераважна сапратрофы, растуць на мёртвай драўніне, ламаччы, пнях, радзей на глебе, пашкоджваюць драўляныя збудаванні (дамавыя грыбы). Некаторыя паразіты, пасяляюцца на драўніне жывых дрэў (напр., фелінус, інанотус, фамітопсіс), зніжаюць выхад дзелавой драўніны і буд, лесаматэрыялу. Мінералізуюць арган. рэчывы, садзейнічаюць аднаўленню прыроднай урадлівасці глебы. Ядомыя
    Грэчка ядомая: галінка з суквеццямі, кветка і плады.
    Губаногія 1— мухалоўка скутыгера; 2— касцянка звычайная.
    Губасцік рабы; 1— верхняя частка расліны; 2— плод.
    бяляк, пячоначніца звычайная, серна-жоўтая губа, лекавыя чага, ганадэрма.
    Міцэлій шматгадовы, гіфы тонкія, разгалінаваныя. Пладовыя целы адна-, двухі шматгадовыя, распасцёртыя (да і м даўж.), распасцёрта-адагнутыя, сядзячыя, некаторыя дыферэнцыраваны на ножку і шляпку; кансістэнцыя мясістая, скурыстая або дравяністая; колер ад белага, жаўтаватага і шэрага да чырвонага, бурага і чорнага. Гіменафор трубчасты, лабірынтападобны або пласціністы ў выглядзе лапатападобных вырастаў ці шыпоў. Споры цыліндрычныя, эліпсаці шарападобныя, пашыраюцца ветрам.
    A. I. Галаўко.
    ГУБАНОГІЯ (Chilopodaj, падклас мпаганожак (паводле іпш. аўтараў — клас членістаногіх). Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках. У сусв. фауне 2800 відаў з 4 атрадаў, у СССР 150 відаў. На Беларусі найб. вядомыя прадстаўнікі з атр. геафілаў і касцянак. Жывуць у глебе, пад камянямі, у лясным подсціле. Драпежпікі: кормяцца беспазваночнымі, зрэдку дробнымі пазваночнымі.
    Цела (даўж. да 10—15 см) пляскатае, падзелена на галаву і сегментаванае (ад 19 да некалькіх дзесяткаў членікаў) тулава. На пярэднім краі галавы пара вусікаў, па баках яе вял. колькасць простых вочак (у некат. вачэй няма). На кожным сегменце па 1 пары канечнасцей. Першая пара — нагасківіцы з ядавітымі залозамі каля асновы, змесціва якіх дапамагае забіваць здабычу і абараняцца ад ворагаў. Раздзельнаполыя.
    I У. Рачкоўская.
    ГУБАРАЎСКАЯ АНТЫКЛІНАЛЬ, тэктанічная структура ў Столінскім р-пе, на 3 Тураўскай цэнтрыкліналі Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Арыептавана ў субшыротным напрамку і акантурана ізагіпсай —700 м, памеры падняцця 17X6 км. Сфарміравалася ў фаменскі час позняга дэвону ў выніку блокавых рухаў.
    ГУБАСЦІК (Mimulus), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. залознікавых. Вядома каля 60 відаў, пашыраных пераважпа ў Паўн. Амерыцы. У СССР 8 відаў, з іх на Беларусі 1 від — Г. р а б ы (М. guttatus). Заносны від. Трапляецца зрэдку ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Расце на вільготных лугах, балотах, у капавах, каля крыніц. Цвіце ў чэрв,— жніўні. Дэкар. расліна. Выкарыстоўваецца ў гаршковай культуры. Ёсць разнавіднасці з пунцовымі і стракатымі кветкамі і мускусным пахам лісця.
    Мнагалетнік выш. 70—80 см. Сцябло простае або слабагалінастае, 4-граішае, пустое, голае, каля асновы ўкараняецца. Лісце круглаватае, тонкае, выемчатадробназубчастае, з 7 дугападобнымі жылкамі; ніжняе — чаранковае, верхняе •— паўсцеблаабдымнае. Кветкі адзіночныя.
    пазушныя. буйныя (даўж. 2.5—3,5 см), светла-жоўтыя, з малінавымі крапінкамі ў зеве і каля асновы ніжняй губы. Плод — 2-гнёздавая каробачка.
    С. А. Дзмітрыева.
    ГУБІЗА, возера, гл. Гульбеза. ГУБКІ (Porifera, Spongia), тып прасцейшых шматклетачных беспазваночных. У сусв. фауне каля 5 тыс. відаў з 6 атр., у СССР болып за 330 відаў. Жывуць пераважна ў акіянах і морах, каля 20 відаў у прэсных вадаёмах. Выкапнёвыя Г. знойдзены ў дакембрыйскіх адкладах. На Беларусі з Г. водзяцца бадзягі. Выкапнёвыя выяўлены ў адкладах дэвону, карбону, юры і мелу. Маюць значэнпе як палеапталагічныя паказальнікі.
    Літ.: Основы палеонтологпн. В. 15. Губкп, археоцнаты, кншечнополостные, червіг.— М., 1962; Друшнц В. В., Обр у ч е в a О. П. Палеонтологпя.—• 2 пзд.— М., 1971; Жнзнь жпвотных. Т. 1,—М., 1968.
    ГУБОУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1,8 км на ПдЗ ад вёскі Губы Вілейскага р-на. Ліпзападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі. Перспектыўныя запасы 3,5 млн. м3. Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая; жвіру буйней за 5 мм у ёй 4,5—41,3 %. Пяскі-адсевы розназярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,4—10 м, ускрышы (дробныя пяскі) 0,2—3,2 м. Карысная тоўшча падсцілаецца тонкімі пяскамі. Жвір і пясок прыдатныя на вытв-сць бетону, буд. раствораў, для дарожпага буд-ва. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГУДАЁРА (Goodyera), род шматгадовых травяністых раслін сям. ятрышпікавых. Названа ў гонар англ. батапіка Дж. Гудаера, які жыў у 17 ст. Вядома каля 40 відаў, пашырапых пераважпа ў халодных і ўмерапых абласцях Паўн. паўшар’я. У СССР 3 віды, з іх па Беларусі 1 від — Г. п а ў з у ч а я (G. re­pens). Барэальна-сармацкі від, паўд. мяжа суцэлыіага пашырэння якога праходзіць па лініі Белавежская пушча — Зэльва — воз. Гаць — Стоўбцы — Валяр’яны — Урэчча — Бабруйск — Крушыпаўка — Слаўгарад — Чэрыкаў. Трапляецца рэдка, псраважпа ў паўн. раёнах. Расце ў цяністых і сырых хвоппых лясах, часцей у чыстых і мяшаных хвойпіках, радзей у імшыстых і чарнічных ельніках. Адзпачана таксама ў нетыповым месцазнаходжанні — у бярэзніку на сфагнавым балоце (Багушэўск). Цвіце ў чэрв.— ліпені. Апыляецца пераважпа чмялямі.
    Дэкар. расліна. Mae навук. цікавасць.
    Расліна выш. 8—25 см, са шпурападобным паўзучым карэнішчам, ад якога адыходзяць сцяблы. Суквецце і верхняя ч. сцябла залозіста-апушаныя. Лісце (4—8) яйцападобнае або падоўжана-яйцападобнае, вострае, з 5 добра прыкметнымі жылкамі, збліжана ў ніжняй ч. сцябла; верхняе лісце лускападобнае. Кветкі дробныя, сядзячыя, белыя або злёгку жаўтавата-белыя, звонку зеленаватыя, без шпорцаў, з прыемным пахам, у шматкветным аднабокім коласе. Губа моцнаўвагнутая, карацей астатніх лісцікаў калякветніка. Плод — каробачка.
    Б. М. Прусакова. ГУЗНАЖ, вярховае балота на ПнУ Чэрвеньскага р-на, на водападзеле рэк Уса і Уша. Mae значныя запасы бітумінознага торфу. Уваходзіць у склад Чэрвеньскай базы бітумнай сыравіны. Пл. балота 174 га, у межах прамысл. паклада 128 га. Глыб. торфу да 4,9 м, сярэдпяя 2,1 м, ступень распаду 31 %, попельнасць 4 %. На 1.1.1978 запасы торфу. 362 тыс. т. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам, выкарыст. часткова пад сенажаць. ГУЙКА, рака ў бас. Іліі (сіст. Віліі), у Мінскім і Маладзечанскім р-пах. Даўж. 19 км. Пачынаецца за 2 км на Ў ад в. Новы Двор (Мінскі
    Гудаера паўзучая: 7 — агульны выгляд расліны; 2—кветка.
    Гумарыя зярністая: 1 — агульны выгляд; 2 — сумка са спорамі.
    р-н). Ад зліцця Г. з Вязынкай каля г. іі. Радашковічы ўтварылася р. Рыбчапка. Сярэдні нахіл воднай паверхпі 3,3 %о. Вадазбор (98 км2) на паўн.-зах. схілах Мінскага ўзв., лясістасць 35 % тэр., пад ворывам 45 %.
    ГУЛЁВІЦКАЕ РАДбВІПІЧА МЁЛУ, за 0,3 км па У ад в. Гулевічы Капыльскага р-на. Паклад у выглядзе адорвеня звязаны з адкладамі ледавіковай марэны сожскага зледзянення (ускрыты адпой свідравінай). Мел белы, шаравата-белы шчыльпы; СаСО3 84,4—93,5 %. Сяррднія магутпасці:	карыснай тоўшчы
    14,4 м, ускрышы 7,6 м. Мел прыдатны на вытв-сць вапны, на вапнаванне глеб. Перспектыўныя запасы 1,5 млн. т. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГУЛІДАУСКАЕ ВбЗЕРА, у Глыбоцкім р-пе, у бас. р. Маргва. Пл. 0,27 км2. Даўж. 0.8 км. найб. шыр. 0,35 км. Пл. вадазбору 3,25 км2. Катлавіна авальнай формы, крыху выцягнута з ПдЗ на ПнУ. Схілы выш. 2—3 м, спадзістыя, пад хмызняком, месцамі на Пд і Пн разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,95 км) слабазвілістая. На У выцякае ручай у р. Маргва. Паблізу вёскі Гулідава і Залаўкі.
    ГУЛЬВЁЗА, Г у б і з а, возера ў Астравецкім р-не, у бас. р. Страча. Пл. 0,23 км2. Даўж. 0,94 км, найб. шыр. 0,39 км, найб. глыб. 12,9 м, сярэдняя 6,6 м. Аб’ём вады 1,52 млн. м3. Вадазбор (6 км2) пласкахвалісты, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважпа разарапы, 40 % пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, авальная, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 8—11 м, стромкія, сугліністыя, параслі лесам і хмызняком; на У спадзістыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,94 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн сплавінныя. Падводная ч. катлавіны лейкападобнай формы. Літараль вузкая і стромкая, выслапа пяском, глыбакаводная зона — крэменязёмістым сапрапелем з вял. колькасцю жалеза. Глыб. да 2 м займаюць 13 % пл. возера. Мінералізацыя вады 250—260 мг/л, празрыстасць 4 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на Пд выцякае ручай у воз. Вераб’і, злучана пратокай з воз. Ёдзі. Палоса надводнай расліннасці шыр. 5—50 м да глыб. 1.5—2 м. Падводныя макрафіты пашыраны да глыб. 2,5—3 м. Водзяцца лешч, шчупак, лінь, карась, акунь, плотка. язь, джгір. На ПдУ ад возера в. Вераб’і. М. М. Курловіч. ГУЛЬКЁВІЧ Юрый Валянцінавіч (25.1.1905, ст. Стрэльна Ленінградскай вобл.— 1.4.1974), беларускі сав. патолагаанатам. Чл.-кар. АМН СССР (1969), д-р мед. н. (1949), праф. (1950). Засл. дз. нав. БССР (1968). Скончыў Іркуцкі ун-т (1930). У 1955—74 заг. кафедры паталаг. анатоміі Мінскага мед. ін-та. Працы пра ўплыў ахалоджвання на