• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Літ.: Г о л о в к о A. II. Домовые грнбы п меры борьбы с нііміі.— Мн., 1981; Горленко G. В., Панько Н. А. Вреднтелн н болезнн ннтродуціірованных растенпй.— Мн.. 1967; Грнбы СССР.— М., 1980; Дорожкнн Н. А., Чекалнпская Н. II., Н іі т п е вс к а я В. II. Болезіш бобовых культур в БССР.— Мн.. 1978; Жнзнь растенпй. Т. 2.— М., 1976; Захарнч Ф. Ф. Ппіцевые гріібы н ягоды Белоруссіш.— Мн., 1964; Комарова Э. П. Определнтёль трутовых грнбов Белорусснн.— Мн., 1964; К у д р я іп ё в a 3. Н. Мнкологпя с основамн фнтопатологіш.— Мн., 1968; Купр е в іі ч В. Ф. Научные труды. Т. 1—2.— Мн.. 1971—75; Курсанов A. II. Міікологіія.—2 нзд.— М., 1940; С е р ж а н пн а Г. II. Сведобпые it ядовнтые грнбы: Определнтель.— Мн., 1967; С я р ж а н і-
    Грымія падушкападобная: 1— агульны выгляд; 2— ліст; 3—каўпачок.
    н а Г. I. Нашы грыбы.— Мн„ 1971; Сержаннна Г. II., 3 м н т р овнч II. II. Макромнцеты: ІІллюстріірованное пособне для бнологов,— Мн., 1978. М. А. Дарожкін, Г. I. Сяржаніна. ГРКІВА, пашыраная на Беларусі пазва прадаўгаватых, парослых лесам ці травой узвышшаў (у пекат. раёнах Г. наз. ўзвышапыя месцы, акружаныя лесам, груды і ўзгоркі сярод балота, лугу або нізіннага лесу).
    ГРЫЗУНЙ (Rodentia), атрад млекакормячых. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Аптарктыды. У сусв. фауне 1597 відаў з 35 сям. і 3 атрадаў. У СССР 132 віды з 12 сямействаў. На Беларусі 24 віды з 7 сям. Насяляюць палі, лясы, сады, поймы рэк, зараснікі па берагах вадаёмаў, трапляюцца каля жылля і ў будынках. Да Г, адносіцца таксама нутрыя, якую на Беларусі разводзяць у некаторых гаспадарках і звераводы-аматары. Раслінаедныя. Сярод Г. Беларусі карысныя прамысл. жывёлы (вавёрка, андатра, бабёр), захавальнікі і пераносчыкі прыродна-ачаговых хвароб (пацукі, палёўкі), шкоднікі (палёўкі, мышы, пацукі). Г.— пажыва для драпежных птушак, куніц, ліса і інш.
    Даўж. Г. ад 5 см (мыш-малышка) да 1,3 м (капібара). Разцы добра развітыя, увесь час растуць 1 вострацца пры сціранні, карэнныя зубы з шырокай жавальнай паверхняй. Кішэчнік доўгі (у 4 — 12 разоў даўжэйшы за цела). Валасяное покрыва добра развітае, ад густога. мяккага да рэдкага, ператворанага ў шчацінне або іголкі. Жывуць у норах (мышападобныя Г.), у вадзе і на сушы (бабёр, андатра), на дрэвах {вавёрка звычайная, палятуха звычайная). Сярод Г. ёсць актыўныя ноччу, днём. у любы час сутак. Суслікі, хамякі, соні зімою ў спячцы. Г. вельмі пладавітыя, у многіх некалькі прыплодаў за год. Іл гл. на ўклейцы.
    ГРБІМІ (Hyphessobrycon griemi), рыба атр. карпападобных. Пашырана ў вадаёмах Бразіліі. Завезена ў СССР у 1950-я г.; гадуюць як акварыумпую рыбу.
    Даўж. да 3,5 см. У афарбоўцы цела перав’ажаюць карычнявата-чырвоныя фарбы. На баку бліскучая блакітная пляма. абмежаваная дзвюма цёмнымі. Плаўнікі чырвоныя, анальны па ніжнім краі' з малочна-белай акаймоўкай. Гадуюць у невял. акварыумах з мяккай застойнай вадой і багатай расліннасцю. ГРБІМІЯ (Grimmia), род брыевых імхоў сям. грыміевых. Вядома болып за 200 відаў, пашыраных па ўсім зямпым шары, у тропіках растуць толькі ў гарах. У СССР каля 30 відаў. Характэрна строгая прыстасаванасць да сілікатных ці вапняковых парод; піянеры расліннасці на камянях і скалах, садзейнічаюць вывет-
    рывапшо горных парод. На Беларусі 5 відаў. Часцей (у паўн. р-пах) па валунах трапляюцца Г. М ю л е нб е к a (G. muehlenbeckii) і Г. п адушкападобная (G. pulvinata). Здольны вытрымліваць працяглае высыхаіше.
    Утвараюць зялёныя, чорпа-зялёныя, шараватыя ад канечных лісцевых валаскоў падушачкі або дзярнінкі. Сцябло прамастойнае ці ўзыходнае, 0,5—3 (рэдка 10) см выш., вілавата-кусцістаразгалінаванае. Лісце ад яйцападобнага да лінейна-ланцэтнага, з жылкай і звычайна з бясколерным канечным зубчастым валаском. Каробачка са спорамі на прамой або дугападобнай выгнутай ножцы, яйцаці эліпсападобная.
    Г. Ф. Рыкоўскі. ГРЫП (франц. grippe), інфлуэнц a , вострая вірусная хвароба жывёл і чалавека. Трапляецца ўсюды (за выключэннем Антарктыды). Узбуджальнік Г.— вірус трох тыповых відаў (A, В, С), блізкіх па структуры і біял. якасцях, з роду Inlluenzavirus сям. Orthomyxoviridae. Тып А аб’ядноўвае некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў, з іх 5 найб. небяспечныя для чалавека.
    Г. у ж ы в ё л — пераважна аліментарная інфекцыя. У коней, свіней, качак праяўляецца запаленнем слізістых абалонак дыхальных і страўнікава-кішачных шляхоў. Меры барацьбы: каранцін, ізаляцыя хворай жывёлы, дэзінфекцыя памяшканняў, паляпшэнне зоагігіенічных умоў утрымання. У чалавека бываюць эпідэміі Г. праз кожныя 1—2 (для тыпу А) ці 2—3 гады (для тыпу В). Спарадычна адзначаюцца выпадкі Г. ад вірусу С. Пандэміі ўзнікаюць праз 10—11 гадоў. Пашырэншо Г. спрыяюць высокая заражальнасць, кароткі інкубацыйны перыяд (1—2 сут), сырое і халоднае паветра. Крыніца інфекцыі — хворы на Г. або вірусаносьбіт (рэдка). Перадаецца хвароба паветрана-кропельным шляхам. Г. памяншае імунітэт арганізма і актывізуе другасную флору (прычына ўскладненняў). Пры Г. т-ра цела павышаецца да 39—40 °C, паяўляюцца боль галавы, слабасць, насмарк, кашаль. У лячэнні выкарыстоўваюць спецыфічныя і сімптаматычныя сродкі. Прафілактыка: ізаляцыя хворых. каранцін у дзіцячых установах, вакцынацыя здаровых. Кіруе барацьбой з Г. у рэспубліцы Камітэт па барацьбе з Г. пры Мін-ве аховы здароўя БССР. Даследаванні па распрацоўцы экалагічных прагнозаў і арганізацыі новых форм прафілактыкі і лячэння, пошук новых супрацьгрыпозных сродкаў вядуцца ў Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
    Літ.: Горбунова A. С., Пыснна Т. В. Грнпп жнвотных.— М., 1973; С о л оу хп н В. 3. Грнпп: Возможностн экологііческого прогнознровання.— Мн., 1976; Карпухнн Г. II., Галнтар о в С. С. Современные средства в методы профплактнкн грнппа.— Л., 1977; Go лоухнн В. 3., Шадрнн A. G. Эпндемнологпческне п экологнческне проблемы грнппа.— Мн., 1979.
    У. 3. Салаухгн. ГРЫЎДА, рака, левы прыток Шчары (бас. Нёмана), у Слонімскім і Івацэвіцкім р-нах. Даўж. 85 км. Пачынаецца меліярацыйнай канаваіі
    каля в. Варопічы (Слонімскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. Асн. прытокі — Була, Булянка, Руднянка (злева), Бусяж, Любішчанскі канал (справа); густата рачной cer­ni 0,48 км/км2.
    Вадазбор (1330 км2) амаль увесь у межах Слонімскага ўзвышша. Рэльеф пераважна слабахвалісты, месцамі хвалісты. Грунты пясчаныя і супясчаныя з дамешкам валуноў, у паніжэннях тарфяністыя. Лясы (28 % тэр.) мяшаныя, у сярэдняй і ніжняй частках вадазбору пашыраны хваёвыя. Пад ворывам каля 35 % пл. Даліна трапецападобная, шыр. 1—1,5 км, месцамі да 0,5 км, у вярхоўі невыразная. Схілы прамыя, слабаперасечаныя, спадзістыя, месцамі ўмерана стромкія, выш. 4—6 м, адкрытыя, зрэдку пад лесам і хмызняном. Лойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, шыр. 0,4—0,8 км, у ніжнім цячэнні да 1,5 км. Паверхня роўная, у асобных мясцінах перасечаная старыцамі і асушальнымі канавамі. У разводдзе затапляецца на глыб. да 1 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча ў вярхоўі і на асобных участках каналізаванае, шыр. ракі ў межань ад 3—4 м у вярхоўі да 20—30 м у ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, выш. 1—2 м. на вялікім працягу адкрытыя, у ніжнім пячэнні нізкія, забалочаныя. Ніжэй г. Івацэвічы ўздоўж ракі насыпныя дамбы. Рэжым вывучаўся ў 1924—68, назіранні вяліся на гідралаг. пастах Івацэвічы і Любішчыцы. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае да 48 %, летне-асенні 36 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пач. 3 дэкады сак., сярэдняя выш.
    Грыф чорны.
    Рака Грыўда каля Івацэвіч.
    над межанным узроўнем да 2 м. Замярзае ў 3-й дэкадзе снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,8 м3/с. Г. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.	С. Ф. Бычук.
    ГРЫЎЧБІК. рака, правы прыток Выні (бас. Нёмана). у Капыльскім р-не. Даўж. 17 км. Пачыпаецца каля в. Русакі. Сярэдні нахіл водпай паверхні 1,4 %о. Вадазбор (57 км2) раўнінпы, пад лесам 22 %.
    ГРЫФ ЧОРНЫ, г р ы ф ш э р ы, г р ы ф б у р ы (Aegypius monachus), птушка сям. ястрабіпых атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы, Пярэдняй, Сярэдняй і Цэптр. Азіі; у GCCP зрэдку трапляецца ў паўд. Крыме, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, на паўд.-ўсх. Алтаі. На Беларусі выпадкова залётны від, у спіс арпітафауны ўнесены на падставе знаходак у Цэнтр. Палессі, Мінску, Сенненскім р-не (1913, 1928, 1948). Корміцца мярцвячынай, часам пападае на ягііят і інш. жывёл.
    Самая вялікая з драпежных птушак СССР (даўж. 75—100 см, маса 7—12 кг, размах крылаў да 2,5 м). Апярэнне цёмна-бурае. На галаве і верхняй частцы шыі кароткі пух. Вакол шыі «каўнер» з бледна-бурага пер’я. Здабычу выглядае з вышыні, дзе гадзінамі лунае на нерухомых крылах.
    ГРЫФАЛА (Grifola), род губавых базідыяльных грыбоў сям. скутыгеравых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ў Еўропе, Паўн. Амерыцы, Аўстраліі. У СССР усе 3 віды, з іх на Беларусі 2. Паразіты. Растуць каля ствалоў дрэў, пнёў пераважна лісцевых парод, зрэдку непасрэдна на драўніне. Пладаносяць у капцы лета і восепню. Выклікаюць сэрцападобную гпіль каранёвай часткі і асповы ствала. Ядомыя, з добрымі смакавымі якасцямі. Спажываюцца свежыя.
    УГ. п а р а с о н а в a ft (G. umbellate) пладовае цела дыям. 20—50 см, масай
    7—8 кг, складаецца са шматлікіх шапак (да 100 і болып) і разгалінаваных пянькоў, злучаных каля асновы ў агульную клубнепадобпую ножку. Шапкі дыям. 1,5—4 см, мясіста-валакністыя, круглаватыя, суцэлыіакрайнія або амаль лопасцевыя, хвалістыя, з невял. выемкай у цэнтры. Паверхня іх бледнажаўтаватая або светла-вохрыстая, іншы раз дробналускаватая. Тканка белая. Гіменафор трубчасты. Трубачкі белыя, кароткія, зыходныя. Поры круглаватыя або многавугольныя, 3—4 на 1 мм. Споры амаль цыліндрычныя ці верацёнападобныя. Г. к у ч а р а в а я, або грыб-баран (G. frondosa), развіваецца пераважна на дубе, радзей грабе і буку. Пладовае цела дыям. да 50 см і болып, масай да 10 кг, складаецца з паўторна-галінастых пянькоў з агульнай асновай і шматлікіх шапак. Шапкі дыям. 4—10 см, мясіста-скурыстыя, паўкруглаватыя, кліпападобна звужаныя ў ножку. Паверхня іх радыяльна-маршчакаватая. шурпатая, нярэдка з налётам або пушком, жаўтавата-шэрая ці шаравата-бурая. Тканка белая, мясіста-валакністая. Трубачкі кароткія, зыходныя. Поры круглаватыя, іншы раз няправільныя, 2 на 1 мм. Споры шырокаэліпсоідныя. Іл. гл. на ўкл. да арт. Губавыя грыбы.