Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
расліна слабее, часта гіне, ураджай с.-г. культур рэзка памяншаецца. У клімат. умовах БССР (дастатковая вільготнасць, аптымальная т-ра для развіцця грыбоў) Г. х. р. пашкоджваюць амаль усе віды пакрытанасенных раслін. Найб. страты прычыпяюць збожжавым культурам — часам знішчаюць да 20 % ураджаю. Пры адсутнасці ахоўных мерапрыемстваў да 50 % бульбы гіне ад фітафтарозу, 40 % ад ранняй сухой плямістасці.
Грыбная локшына.
Грыбны камарык звычайны.
Грыб-парасонік стракаты.
Знешне хваробы праяўляюцца як завяданне, гнілі, некрозы і плямістасці, пустулы, налёты, разбурэнне асобных органаў, муміфікацыі, пухліны, дэфармацыі. Гнілі і завядапне выклікаюцца найб. факультатыўнымі паразітамі (пашкоджваюць расліны многіх сям„ асабліва аслабелыя, хутка забіваюць тканкі, развіваіоцца пераважна на мёртвым субстраце). На Беларусі з гэтай групы хвароб найб. шкаданосныя шэрая гніль лубіну, агародніны пры хаванні, белая гніль капусты і морквы пры хаванні, белая гніль агурка ў ахаваным грунце; фузарыёзы збожжавых, лубіну, канюшыны, люцэрны, ільну. Пустулы, налёты, пухліны, дэфармацыі часцей выклікаюцца аблігатнымі паразітамі (пашкоджваюць абмежаваную колькасць раслін, нават адзін від або сорт, развіваюцца ў жывых тканках, якія адміраюць да пач. споранаіцэння паразіта). сярод іх найб. пашыраны бурая і сцябловая ржа жыта, карончатая ржа аўса, пыльная і цвёрдая галаўня ячменю, мучністая раса пшаніцы, ячменю, жыта, агрэсту, ружаў, флёксаў, несапраўдная мучністая раса цыбулі і расады капусты, кіла капусты. Некрозы, муміфікацыі ўзнікаюць ад пашкоджання раслін пераважна факультатыўнымі сапрафітамі (развіваюцца на жывых раслінах, пры іх адсутнасці — на мёртвым субстраце), з гэтай групы найб. пашыраны фітафтароз бульбы і памідораў. парша яблыні і грушы. Узбуджальнікі Г.х.р. пашкоджваюць пэўныя органы раслін: спарыння злакаў — кветкі, кветкавая плесня канюшыны — галоўкі, пыльная і цвёрдая галаўня ячменю — зярноўкі, фузарыёзы — праводную сістэму раслін. Адзначаецца ўзроставая ўспрыімлівасць раслін да пашкоджання патагеннымі грыбамі: караняедам пашкоджваюцда толькі ўсходы буракоў, чорнай ножкай — расада капусты (дарослыя расліны не хварэюць), да цвіцення расліны амаль не пашкоджваюцца шэрай гніллю. Прадухіленне страт ад хвароб патрабуе правядзення комплексу ахоўных мерапрыемстваў, сярод якіх фітасан., агратэхн. і хімічныя. Прафілактыка Г.х.р. уключае вырошчванне ўстойлівых cap— тоў, прымяненне правільнай агратэхнікі (зяблевае ворыва, севазвароты, фосфарна-калійныя і мікраўгнаенні), пратручванне насення фунгіцыдамі, ажыццяўленне наранцінных мерапрыемстваў. Пра асобныя хваробы гл. ў арт. Альтэрнарыёзы, Антракнозы, Аскахітозы, Галаўтія, Гельмінтаспарыёзы, Гнілі раслін, Завяданне раслін, Іржа раслін, Мучністая раса, Макраспарыёзы, Парша раслін, Перанаспароз, Плямістасці раслін, Склератыніёзы, Спарыння, Фітафтарозы, Фамозы, Цэркаспарозы.
Літ.: Дорожкнн Н. А,. Б е л ьс к а я С. II. Болезнн картофеля.— Мн., 1979; Дорожкнн Н. А., Ч е к а л п пс к а я Н. Н., Ннтн е в ская В. II. Болезнн бобовых культур в БССР.— Мн., 1978. М. А. Дарожкін, В. I. Ніціеўская. ГРЫБ-ПАПУГАЙ, грыб сям. гіграфоравых. Гл. ў арт. Гігроцыбе.
ГРЫБ-ПАРАСОШК (Macrolepiota), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. шампіньёнавых. Вядомы 15 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, пераважна ў Паўн. паўшар’і. У СССР 9 відаў, з іх на Беларусі 4. Сапратрофы. Маладыя грыбы ядомыя.
Пладовыя целы буйныя, загніваюць пры адміранні. Шапка дыям. да 25 см, яйцаабо шарападобная, у старых грыбоў распасцёртая, з бугарком, сухая ад буравата-шараватай да белай з лусачкамі. Мякаць белая. Пласцінкі свабодпыя белыя, на ножцы звычайна зрастаюцца ў кольца (каларыум). Ножка булавападобная, полая ці шчыльная, з рухомым кольцам, якое часта знікае. Споры падоўжныя, чыста-белыя, гладкія.
На Беларусі больш вядомы 2 віды. Г.-п. с т р а к а т ы , варона або капялюх (М. procera), трапляецца па ўсёй тэр. ў лясах, на палях, у агародах асобпымі экземплярамі або групамі, часам утварае «ведзьміны кругі». Пладаносіць у чэрв.—вераспі. Шапка дыям. 5—25 см, з буіінымі бурымі лусачкамі. Мякаць тоўстая, рыхлая, з узростам ватападобная, з слабым грыбным пахам. Ножка 10— 30 см выш., светла-бурая, полая,
драўняпая, з шырокім, зверху белым, знізу бураватым кольцам, укрыта канцэнтрычнымі радкамі бурых лусачак. Ядомы. Г.-п. б е л ы (М. excoriata) расце ў лясах, на лугах. Шапка дыям. 6—10 см, у старых грыбоў парасонападобная, з дробнымі тонкімі, часам бураватымі лусачкамі, белая. Ножка, гладкая, белая, з белым кольцам. Ядомы. В. С. Гапіепка.
ГРЫБЫ (Mycota), група бесхларафілыіых гетэратрофных арганізмаў, разпастайных па будове, памерах і спосабу жыцця. Маюць прыкметы раслінных (спосаб жыўлення, неабмежаваны рост) і жывёльных (паяўнасць глікагену, мачавіны, хітыну і інш.) арганізмаў. Некаторыя вучоныя вылучаюць Г. ў асобнае царства жывой прыроды. Падзяляюцца на 6 класаў: хітрыдыяміцэты, ааміцэты, зігаміцэты, сумчатыя грыбы, базідыяльныя грыбы, недаскана-
лыя грыбы. Вядома болып за 100 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У прыродна-клімат. зонах Беларусі трапляюцца прадстаўнікі ўсіх сістэм. груп. Сапрабіёпты на рэштках раслін, гнілой драўніне, лясным подсціле (агарыкальныя, афілафаральныя, гастэраміцэты і іпш.), на прадуктах харчаванпя, паперы, тканіне (плесневыя грыбы і інш.), жывуць таксама ў прэснай і салёнай вадзе (сапралегніяльныя, гіфаміцэтальныя). Есць паразіты раслін (гл. ў арт. Паразітныя грыбы), жывёл і чалавека (гімнааскавыя, лабульбеніяльпыя). Некаторыя Г. знаходзяцца ў сімбіёзе з водарасцямі (лішайнікі) і вышэйшымі раслінамі (мікарыза); ёсць драпежныя грыбы. 3 паразітных Г., якія прычыняюць значныя страты сельскай і лясной гаспадарцы, найб. пашыраныя віды з родаў усцілага, урацысціс, тылецыя (узбуджальпікі
5
Да арт. Грыбы: 1 — формы грыбоў (а —плесневы грыб, б—дрожджавыя грыбкі, в — ражок спарынні, г — зоркаўка, д — гняздоўка, е — рагацік, ж— дажджавік, з — лісічка, і — гнаявік. к — пістылярыя); 2— грыбніца і яе відазмяненні (а — грыбніца, б — шнур, e — склероцыі); 3— схема будовы пладовага цела (а — скурка, б — мякаць. e — гіменафор, г — ножка, д — кольца, е — вольва. ж — поласць, з — бародаўкі); 4 — будова гіменію (а — споры, б — базідыі, e — цыстыды, г — стэрыгмы, д — гіфы пласцінкі); 5 — споры грыбоў [а — авальна-эліпсападобныя, б, в, г — шарападобныя (шыпаватыя, сеткаватыя, гладкія). д — верацёнападобныя. е — зорчатыя, ж, з — вуглаватыя, і — лімонападобныя]: e — тыпы пладовых цел сумчатых грыбоў [’А, Б — клейстатэцый, В — перытэцый, Г, Д — апатэцый (а — сумка, б — парафізы, e — перыфізы)].
галаўні збожжавых культур), мелампсора, пукцынія (узбуджальнікі ржы раслін), фузарый (узбуджальпік снежнай плесені збожжавых
культур і інш. хвароб), гельмінтаспорый (узбуджальнік гельмінтаспарыёзу), фітафтора, макраспорый, фома (выклікаюць хваробы бульбы), альпідый, перанаспора (паразітуюць на крыжакветных, паслёнавых і інш.), калетотрых (выклікаюць хваробы агуркоў, ільну і інш.), вентурыя, септорыя (паразіты дрэвавых парод). Моцна шкодзяць гас-
падарцы дрэваразбуральныя грыбы (губавыя і дамавыя). У лясах на подсціле і рэштках драўніпы пашыраны віды з родаў апенька, радоўка, павуціннік і інш. У мікафлоры Беларусі болып за 200 відаў ядомых грыбоў і каля 40 відаў ядавітых грыбоў. Некаторыя выкарыстоўваюцца ў медыцыне (чага, плесневыя грыбы і інш.) як крыніца лек. і біялагічна актыўных рэчываў. Дрожджы, пеніцыл і інш. выкарыстоўваюцца ў нар. гаспадарцы, трыхадэрма — як сродак біял. барацьбы з узбуджальнікамі нематадозаў. Г. адыгрываюць важную ролю ў кругавароце рэчываў у прыродзе, разбураюць і мінералізуюць арган. рэшткі, гал. чынам раслінныя, удзельнічаюць у глебаўтварэнні. Вывучае Г. мікалогія.
Вегетатыўнае цела большасці грыбоў (грыбніца, або міцэлій) утворана з адной голай клеткі (унутрыклетачныя паразіты) або з аднаці шматклетачных разгалінаваных тонкіх ніцей — гіфаў, якія маюць выгляд мучністых, ватападобных, павуціністых налётаў, плям, кропак і інш. Грыбніца можа сплятацца ў цяжы і больш тоўстыя ўтварэнні — рызаморфы; часам утварае пакрытыя абалонкай акругленыя, шчыльныя спляценні гіфаў — склероцыі, якія ўтрымліваюць многа запасных рэчываў і памагаюць Г. пераносіць засуху, маразы і інш. неспрыяльныя ўмовы. Міцэлій выконвае функцыі жыўлення, абмену рэчываў і размнажэння. Жывяцца Г., усмоктваючы пажыўныя рэчывы разам з вільгаццю ўсёй паверхняй гіфаў. Размнажаюцца вегетатыўным, бясполым і полавым спосабамі. Вегетатыўнае размнажэнне адбываецца: кавалкамі міцэлію (шапкавыя Г.), пачкаваннем (дрожджы), асобнымі клеткамі— аідыямі (галасумчатыя), хламідаспорамі (галаўнёвыя грыбы); бясполае — нерухомымі спарангіяспорамі або рухомымі зааспорамі (ніжэйшыя грыбы), часцей канідыямі або канідыяспорамі, якія ўтвараюцца на спец. гіфах —■ канідыяносцах, разнастайных па форме, памерах і месцах размяшчэння на міцэліі. Канідыяносцы сабраны ў карэміі (вузкі пучок, напр., у відаў з родаў ісарыя і сцілбела), ложы (суцэльны пласт, напр., у меланканіяльных грыбоў) або пікніды (іпарападобныя ці авальныя ўтварэнні з адтулінай зверху, напр., у сферапсідных). Полавае размнажэнпе ў хітрыдыяміцэтаў адбываецца зліццём аднольвавых (ізагамія) або розных (гетэрагамія) па памерах гамет, у ааміцэтаў — зліццём яйцаклеткі і сперматазоіда або саміх полавых органаў, у зігаміцэтаў — зліццём вегетатыўных клетак з аднолькавымі (гоматалічнасць) або рознымі
(гетэраталічнасць) полавымі знакамі — зігагамія. У вышэйшых Г, полавы працэс звязаны з утварэннем на грыбніцы з зіготы сумкі (аскаміцэты), у базідыяміцэтаў — базідыі (булавападобнай клеткі, на паверхні якой развіваюцца споры). Утварэнпю сумак і базідый звычайна папярэднічае ўзнікненпе на грыбніцы пладовых цел — спец. спараносных органаў. Пладовыя целы складаюць бачнуіо ч. грыба, утвораны спляценнем гіфаў міцэлію. Асн. тыпы пладовых цел у сумчатых грыбоў: клейстатэцыі (шарападобныя, поўнасцю закрытыя), перытэцыі (паўзакрытыя, пераважна акруглыя або гарлачыкападобныя), апатэцыі (шырока адкрытыя, чаша-, сподкаабо дыскападобныя). У базідыяльных Г. пладовыя целы распасцёртыя, жаўлака-, палічка-, кусціка-, шапка-, шара-, груша-, зоркаабо гнездападобныя 1 інш. ІІедасканалыя Г. (дэйтэраміцэты) існуюць толькі ў канідыяльнай стадыі, полавыя споранашэнні для іх невядомы. У многіх грыбоў у цыкле развіцця назіраецца чаргаванне бясполага і полавага ўтварэння спораў; з гэтым звязаны плеямарфізм — наяўнасць некалькіх розных па вонкаваму выгляду тыпаў споранашэнняў у аднаго віда Г.