• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    A. I. Галаўко. грычын. пізіпнае балота ў Луніпецкім, часткова ў Салігорскім р-нах, у падазборах р. Лань і Цпа. Пл. 32,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 18,8 тыс. га. Глыб. торфу да 2 м, сярэдняя 1 м, ступень распаду 32 %, попельнасць 10 %. На 1.1.1978 запасы торфу 35,7 млн. т. ІІевялікая здабыча торфу на ўгпаеппе. Балота часткова асушапа, выкарыстоўваецца пад ворыва і сепажаць. На неасушаных землях пераважаюць асаковатравяныя чорпаалешпікі.
    ГРЬ'ІЧЫНА-СТАРОБІНСКАЕ БАЛОТА. пераважпа нізінпага (97 %) тыпу, па 3 Салігорскага р-на, у вадазборы р. Морач. Пл. 21,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 17,1 тыс. га. Глыб. торфу да 8 м. сярэдпяя 1.8 м, ступень распаду 44 %, попельнасць 14 %. Па 1.1.1978 запасы торфу 62,8 млн. т. На 4 тыс. га здабываюць торф (каля 500 тыс. т штогод) на паліва і ўгнаепне. Амаль усё балота асушана, выкарыстоўваоцца лад ворыва і сенажаць.
    ГРЭБЕНКА, Г р э б е л ь к а. рака, левы прыток Пцічы, у Міпскім і Пухавіцкім р-пах. Даўж. 18 км. Пачынаецца канавай каля в. Міхапавічы (Мінскі р-н). Сярэдні пахіл воднай паверхні 1,3 %о. Рэчышча капалізавана. Вадазбор (87 км2) на паўд. ускраіне Міпскага ўзв., пад лесам 16 %. Рэжым вывучаўся ў 1926—64, пазіраппі вяліся на гідралаг. пасту Берчукі. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмпік меліярацыйных сістэм. ГР9БЛЯ, г а ц ь, дарога-насціл з бярвепняў і галля, пакладзеных упоперак непасрэдна на групт або на іншыя бярвенні. У сярэдневякоўі — пайб. распаўсюджаны тып дарог Беларусі праз балоты, нізіны, пры пераходзо дарогі праз невял.
    ручаі, у гразкіх вясною або пасля дажджоў месцах. Была найб. танным відам дарог. На тэр. Беларусі ўпершыню ўпаміпаецца ў Лаўрэнцеўскім летапісе пад 1142 годам. Тэрмін «Г.» захаваўся ў назвах многіх пупктаў, водных аб’ектаў і ўрочышчаў Беларусі.
    У БССР Г. зрэдку будуюцца на асушаных балотах. Г. будуюць пры глыб. торфу менш за 2 м і няўстойлівых грунтах пад ім (сапрапель, іл і інш.). Пешаходныя Г. захоўваюцца і абнаўляюцца ў лясах і на балотах. У час Вял. Айч. вайны Г. выкарыстоўваліся партызанамі. У некаторых месцах Беларусі гаццю называюць запруду, плаціну.
    ГРЭБНІК, грабеннік (Cynosurus), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 10 відаў, паіпыраных пераважна ў краінах Межземнамор’я з заходам у больш паўн. р-пы Еўропы. У СССР 3 віды, з іх на Беларусі Г. звычайны (С. cristatus). Расце на лугах, лясных палянах,
    Грэбнік звычаііны.
    Рака Грэза каля в. Дунаёк Быхаўскага раёна.
    зрэдку каля дарог, на палях, у пас. пунктах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Добрая кармавая лугавая трава.
    Шматгадовая расліна выш. 30—60 см. Утварае густыя, жоўта-зялёныя дзярнінкі. Сцяблы прамастойныя, гладкія, баразнаватыя. Лісце вузкае, пляскатае. Каласкі дробныя, лінейныя, у коласападобных мяцёлках; галінкі мяцёлак даўж. да 2 мм, нясуць 1—4 каласкі. Плод — зярняўка.
    ГРЭГАРБІНЫ (Gregarinida), атрад прасцейшых кл. спаравікоў. У сусв. фаупе каля 500 відаў. На Бсларусі спецыяльпа не вывучаліся, найб. пашыраны Г. прусаковая (Gregarina blattarum). Г. ўзброеная (G. armata), Г. паліморфная (G. polimorpha). На рапніх стадыях развіцця ўнутрыклетачпыя, потым поласцевыя паразіты беспазваночных жывёл (чарвей, ракападобных, насякомых). Мяркуюць, што звычайпа Г. нс выклікаюць захворваппяў жывёл, у якіх паразітуюць, але Г. з роду Leidyana — узбуджальнікі іпвазійнай хваробы пчол — грэгарынозу.
    Цела Г. (даўж. 10—16 мкм) падоўжанае, сплюшчанае, укрытае шчыльнай кутыкулай, падзелена на 2—3 аддзелы (пратамерыт, дэйтамерыт, эпімерыт) з прысоскамі і кручкамі. Размнажэнне полавае. Рухаюцца за кошт скарачэння мускульных фібрыл або слупка слізі, які ўтвараецца на заднім канцы.
    ГРЭЗА, рака, левы прыток Друці (бас. Дпяпра), у Магілёўскім і Быхаўскім р-пах. Даўж. 49 км. Пачынасцца каля в. Загрэззе (Магілёўскі р-н). Сярэдні пахіл воднай паверхні 0,7 %о. Асн. прыток Езва (злева), густата рачпой сеткі 0,4 км/км2.
    Вадазбор (пл. 458 км2) у міжрэччы Друці і Дняпра, на ўсх. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны; пад лесам 58 % (мяшаныя, з перавагай хвойных парод лясы, гал. чынам у ніжнім цячэнні), пад ворывам 35 %. Даліна трапецападобная, шыр. 1-—1,5 км. Схілы спадзістыя, выш. 2—7 м, месцамі да 12 м, супясчаныя, пераважна адкрытыя. у ніжнім цячэнні ўкрыты лесам. ГІойма двухбаковая, часткова парэзаная старымі рэчышчамі і канавамі, шыр. 0,4— 0.5 км. У разводдзе ў сярэднім і ігіжнім цячэнні затапляецца на глыб. да 0,5 м тэрмінам на 5—6 сут. Рэчышча на ўсім працягу выпрастана і паглыблена, шыр. ракі ў межань у верхнім цячэнні 4—■ 6 м, ніжэй — 10 м. Берагі ўмерана стромкія, адкрытыя, пад лугамі. Рэяіым вывучаўся ў 1926—36 на гідралаг. пастах Гамарня і Вязьма. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 55 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сак.— 1 дэкадзе крас., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 1.7 м. Замярзае ў канцы снеж.. крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2.5 м3/с. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Ф. I. Сяцко. ГРЭЗА ВЁРХІІЯЯ, нізінпае балота на 3 Быхаўскага р-па, у вадазборы р. Грэза. Пл. 1,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,3 тыс. га. Глыб. торфу да 5,6 м, сярэдпяя 3,1 м. На
    1.1.1978 запасы торфу 6,4 млн. т. Невялікая здабыча торфу па ўгнаснпе. Балота асушана дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. ГРЭЙПФРУТ (Citrus paradisi), шматгадовая вечназялёная пладовая раслша роду цытрус сям. рутавыхг Дзікарослы певядомы. Культывуецца ў ЗША, Паўн. Афрыцы, у СССР — у субтрапічных раёнах. На Беларусі вырошчваюць у пакоях, аранжарэях.
    Выш. 2—4 м. Лісце буйное, авальнае, бліскучае, скурыстае, з крылатымі чаранкамі. Кветкі вялікія, белыя, двухполыя, адзіночныя або ў гронках у пазухах лісця. Плады масай 100—600 г, круглыя, з тоўстай аранжава-жоўтаіі, крыху шурпатай скуркай; маюць вады 88,5—90,9 %, цукраў 3,9—6,8 %, к-т 1,4— 2,4 %, вітаміну С да 45 мг %, у скурцы пектынавых рэчываў 9,2—19 %. Выспяваюць у снежні. Цепла-, святлаі вільгацялюбная расліна. Размнажаецца чаранкамі, адводкамі, насеннем. У 1—3-гадовым узросце робяць прышчэпкі акуліроўкай, што дае магчымасць атрымліваць плады на 4—5-ы год. Добра расце ў сумесі з роўных частак лісцевай, дзярновай 1 перагнойнай зямлі з дабаўленнем пяску. Найлепшы для пакояў сорт Дункан.
    ГРЭНАДЗЁРКА, птушка сям. сініцавых; тое, што сініца чубатая.
    ГРЗНКІ, возера ў Баранавіцкім р-не, у бас. р. Шчара. Пл. 0,32 км2. За 3 кп на Пд ад возера г. Барапавічы.
    «ГРЭСК», жалезны метэарыт, знойдзены ў 1954 каля в. Пукава Грэскага р-на (цяпер в. Камсамольская Капыльскага р-яа). Маса 300 кг. Зберагаецца ў Бел. калекцыі метэарытаў у мінералагічным музеі Бел. геолага-пошукавай экспедыцыі.
    ГРЭСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, каля паўн.-ўсх. ускраіны в. Грэск Слуцкага р-на. Пластавы паклад звязапы з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 285,3 тыс. м®. Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая; жвіру і галькі ў ёй да 40 %, гліністых, пылаватых часцінак і ілу 1,7—12,5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,9— 9,3 м, ускрышы (дробныя пяскі) 0,2—1,1, м. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону, сценавых блокаў. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГРЭЦКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не, у бас. р. Мёрыца. Пл. 0,77 км2. Даўж. 4,63 км, найб. шыр. 0,24 км, найб. глыб. 6,5 м, сярэдняя 2,2 м. Аб’ём вады 1,67 млн. м3. Вадазбор (4,5 км2) пласкахвалісты, складзены з суглінкаў, пераважна разараны, 12 % пл. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш, 2—6 м.
    спадзістыя, месцамі на Пн і ПнУ стромкія, сугліністыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 10,38 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ПнУ 1 ПдЗ сплавінныя. Дно плоскае, выслана гліністым ілам. Глыб. да 2 м займаюць 41 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 190 мг/л, празрыстасць 0,6 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае, злучана пратокай з воз. Чэрас. Зарастае 20 % пл. возера. Палоса расліннасці шыр. 10—50 м, да глыб. 1 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь. На беразе вёскі Ліпаўка, Слаўшчына, Татары.
    В. Р. Мгронаў.
    Грэппфрут.
    Метэарыт «Грэск».
    Грэцкі арэх.
    ГРЭЦКІ АРЭХ (Juglans regia), в алоскі а р э х, дрэва сям. арэхавых. Радзіма — Сярэдняя і паўн.ўсх. Азія. Пд Балкапскага паўвострава. ІІа Беларусі іптрадукаваны ў сярэдзіпе 19 ст. ў паўд.-зах. р-нах. Трапляецца ў старых парках і садах, вырошчваецца садаводамі-аматарамі. Усяго вядома каля 500 пладаносных дрэў. Каштоўпая дэкар. і арэхаплодная парода, лек. расліна. Цвіце ў маі — чэрв., пладапосіць на 10— 12-ы год у пач. кастрычніка.
    Аднадомная расліна выш. 6—9 м (на радзіме да 30 mJ. Крона густая, шыракакруглая. Лісце чаргаванае. складанае, непарнаперыстае даўж. 20—40 см. Кветкі зеленаватыя, аднаполыя, мужч. у каташках даўж. 8—12 см, жан. адзіночныя або па 2—4 на канцах парасткаў. Плады — шарападобныя сухія касцянкі дыям. да 8 см. Вонкавы каляплоднік мясісты, зялёны, унутраны (шкарлупіна) — дравяністы з мясістым семе.м (ядром). Ураджайнасць (ва ўзросце 70—80 гадоў) да 300 кг з дрэва. Ядро мае ў сабе алец (30—70 %), бялок (да 26 %), вугляводы, вітаміны групы В, С, Е, фітанцыды, солі калію, магнію, фосфару і інш. Зялёныя плады j лісце багатыя на вітамін С. Размнажаецца насеннем і атожылкамі. Патрабавальны да глеб, параўнальна добра пераносіць гар. ўмовы. Прыдатны для культуры ў паўд. і паўд.-цэнтр. р-нах інтрадукцыі.	В. Р. Анцгпаў.
    ГРЭЧКА (Fagopyrum), род адна-, радзей шматгадовых травяністых раслін сям. драсёнавых. Вядомы 15 відаў, пашырапых у Паўн. паўшар’і. У СССР 3 віды, з іх на Беларусі 2 віды: Г. ядомая, ці пасяўная (F. esculentum, ці F. sagittatum),— каштоўная крупяпая культура і Г. татарская (F. tataricum) — пустазелле.
    Г. пасяўная — аднагадовая расліна выш. 40—120 см. Корань стрыжнёвы. Сцябло голае, злёгку рабрыстае, пустое, галінастае. Лісце трохвуголыіа-сэрцападобнае, бліскучае, зялёнае, іншы раз з антацыянавай чырвона-бурай афарбоукай. Кветкі двухполыя, белыя. бледнаружовыя, зрэдку светла-чырвоныя, сабраныя ў гронкі. Плод — трохгранпы арэшак. Вегет. перыяд 60—120 сут. Пеплаі вільгацялюбная культура (усходы гінуць пры т-ры 2—3°С). Лепш расце на ўрадлівых, слабакіслых, добра аэрыраваных глебах. У севазваротах размяшчаюць пасля прапашных, добра ўгноеных азімых і зернебабовых культур. Раянаваны сарты бел. селекцыі: ІОбілейная 2, Чарнаплодная і Іскра (тэтраплоідны). Ураджайнасць у перадавых гаспадарках 1,8—2,5 т/га. Грэцкія крупы — высокапажыўны прадукт дыетычнага харчавання, у якім бялкоў 14—17 %, крухмалу да 80. тлушчаў 3—3,5, цукраў 0,3. клятчаткі 2 %, мінер. солі, арган. к-ты, вітаміны Ві, В2, РР, Р, мікраэлементы. Г.— каштоўны меданос: з 1 га пасеваў пчолы збіраюць да 100 кг мёду. Асн. шкоднікі Г.: тлі, драцянікі, грэчкавая соўка, нематода. Хваробы: шэрая гніль, перанаспароз, фузарыёз, фітафтароз, мучністая раса. Г. татарская расце сярод пасеваў культурпай Г., уздоўж дарог. Лісце бледна-зялёнае. Кветкі зеленаватыя, без паху, сабраныя ў менш густыя суквецці, чым у Г. ядомай. Плод адрозніваецца ад плода Г. ядомай завостранымі 1 маршчыністымі гранямі. Меры барацьбы агратэхнічныя. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Збожжавыя культуры.