Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ГУРІІІЦА, другая назва р. Горніца. ГУРНОФЕЛЬСКІ ПАРК, у в. Гурпофель Шчучынскага р-па. Пл. 2 га. Пейзажны. Аснову дэндрарыя складаюць мясц. пароды дрэў, размешчаныя ў выглядзе невял. груп, букетам ці клумбай. У канцы 19 ст. Ў парку высаджана шмат экзотаў. Зберагліся паасобпыя дрэвы туі заходняй, клёну серабрыстага, дубу паўночпага, вярбы белай ніцай, лістоўніцы еўрапейскай, вельмі рэдкай па Беларусі тсугі кападскай. Парк захаваўся часткова. Належыць саўгасу «Шчучынскі». Перспектыўны для аднаўленпя.
ГУРСКІ Барыс Мікалаевіч (н. 3.9. 1934, г. Мінск), беларускі сав. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н.
(1974), праф. (1976). Член КПСС з 1966. Скончыў геолага-геагр. ф-т БДУ (1957). 3 1957 ва Упраўленні геалогіі (з 1961 нач. геал. партыі, з 1966 нач. экспедыцыі). 3 1967 у Мінскім пед. ін-це (у 1968—71 і з 1981 заг. кафедры фіз. геаграфіі, у 1971—81 дэкап ф-та прыродазнаўства). Працы па геалогіі антрапагену і геамарфалогіі. Даследаваў ніжнеі сярэднеантрапагенавыя адклады і рэканструяваў этапы развіцця прыроды ў антрапагене на тэр. Беларусі, даследаваў будову антрапагенавых адкладаў бас. Сажа. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па агульнаіі і гіст. геалогіі.
Тв.: Геологня антропогена Белорусснн,—Мн., 1973 (у сааўт.); Ннжнпй н спедннй антропоген Белоруссяп.— Мн., 1974; Обшая геологяя.— Мн„ 1976 (Разам з Г. У. Гурскім); 'Нсторпческая геологня с элементамн палеонтологнн.— Мн.. 1979.
ГУРЫНСКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, у Чашніцкім, Бешанковіцкім і Сеннепскім р-нах, у вадазборы р. Свячанка. Пл. 2,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2,1 тыс. га. Глыб. торфу да 7 м, сярэдняя 2,1 м, ступень распаду 32 %, попельнасць 9 %. На 1.1.1978 запасы торфу 6,6 млн. т. Здабываецца торф на паліва. На неасвоеных участках пераважаюць хмызнякі, асокі, сфагнавыя імхі.
ГУРЫСТАЯ, рака, правы прыток Убарці (бас. Прыпяці), у Лельчыцкім р-не. Даўж. 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %о. Асн. прыток — Запалічная (злева). Вадазбор (87 км2) нізінны, пад лесам 86%.
ГУСЕПАДОБНЫЯ (Anserif ormes), атрад птушак. Пашырапы ўсюды, за выключэннем Антарктыды. У сусв. фауне 154 віды з 43 сям., 2 падатр., у СССР 58 відаў. На Беларусі 30 відаў падатр. пласціністадзюбых, з іх 14 гняздуюцца (гусь шэрая, шылахвостка, чырок-свістунок, чыроктраскунок, крыжанка, качка-свіязь, качка шэрая, лебедзь-шыпун, шыра-
каноска, нырэц белавокі, нырэц чырвонагаловы, чэрнець чубатая, гогаль звычайны, крахаль вялікі), 11 пралётпых, 5 відаў выпадкова залётных. Гогаль звычайны, лебедзь-шыпун, крахаль вялікі занесепы ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Даўж. Г. 38—180 см. маса ад 300 г (чырок-траскунок) да 13 і больш кг (лебедзь-шыпун). Шыя доўгая, ногі кароткія, з плавальнай перапонкай. Дзюба падоўжаная, плоская. Цела ўкрыта густым пухам 1 пер’ем, якое добра змазваецца сакрэтам копчыкавай залозы. Афарбоўка разнастайная, розная ў самцоў і самак (полавы дымарфізм). Большасць Biflay — манагамы. Гняздуюцца парамі, радзей невял. калоніямі, у інш. час трымаюцца чародамі. Гнёзды каля вады на беразе або на вадзе сярод расліннасці, зрэдку ў дуплах дрэў, норах. унутры высланы пухам. У кладцы 2—16 белавата-вохрыстых, белавата-зялёных яец. Наседжванне 20—41 сут (у большасці відаў 25). Вывадкавыя птушкі. Птушаняты пачынаюць лётаць у 1—3 мес, полавая спеласць у 1 год, у буйных відаў у 2—4 гады. Корм раслінны і жывёльны. Адлятаюць у вер.— кастрычніку. Зімуюць на марскіх і ўнутр. вадаёмах, якія не замярзаюць, у Зах. Еўропе, на еўрап. і афрыканскім узбярэжжы Міжземнамор’я, у Азіі, на паўд. морах СССР (асобныя птушкі зімуюць у БССР). Многія Г.— аб’екты палявання. птушкагадоўлі. Іл. гл. на ўкл. да арт. Качыныя.
Да арт. Гусі свойскія. Гусак рэйнскай пароды.
Гусіная лапка.
Літ.: Федюшнн A. В., Д о л б я к М. С. Птпцы Белоруссші.— Мн., 1967; Птнцы СССР.— М., 1968; В я з о в п ч Ю. А. Днкііе уткн Белорусснп.— Мн., 1973. A. М. Дарафееў.
ГУСІ СВбЙСКІЯ, птушкі сям. качыных атр. гусепадобных. ГІаходзяць ад гусі шэрай. Вызначаюцца высокай скараспеласцю і інтэнсіўпасцю росту, высакаякасным мясам. Гусіныя пух і пер’е — каштоўная сыравіна для прам-сці, тлушч — лек. сродак пры абмаражэннях. На Беларусі гадуюць Г. рэйнскай пароды. У асабістых падсобных гаспадарках разводзяць буйных шэрых, кітайскіх, літоўскіх і інш. гусей.
Жывая маса гускі 5,5—6, гусака 6,5— 7 кг, гусянят бройлераў (у 60-дзённым узросце) 3,7—4 кг. Полавая спеласць настае ў 8—9 мес. Гуска нясецца 4—5 мес, дае ў сярэднім 40—50 яец. Маса яйца 120—150 г. Вывад гусянят 60— 70 % ад закладзеных яец. 3 узростам яйцаноскасць павялічваецца, таму Г. трымаюць у бацькоўскім статку да 5— 8 гадоў. Ад адной гускі за год атрымліваюдь 25—30 гусянят, пасля адкорму і забою іх — 100 кг мяса 1 больш. Пры інтэнсіўнай сістэме гадоўлі гусей трымаюць у птушніках на глыбокім подсціле, з механізацыяй кормараздачы, паення і ачысткі памяшканняў. Кормяць сумесямі камбікармоў, вітамінных дамешкаў, травяной мукі, якая летам замяняецца зялёнай масай. Затраты корму на 100 кг прыбаўлення ў масе 340—380 карм. адзінак. Хваробы Г.: незаразныя — авітамінозы; заразныя — пастэрэлёз, туберкулёз, спірахетоз, аспергілёз, паратыф, інфлюэнца.
Літ.: Породы, лнннн п гпбрнды птііЦы.—-2 іізд.— М„ 1979; Продуктпвное гусеводство / Сост. Н. В. Лобнн, П. Ф. Салеев.— М., 1975. Б. А. Санцэвіч. ГУСІНАЕ ВбЗЕРА, у Мазырскім р-не, у бас. Прыпяці. Пл. 0,12 км2. Поймавае. На ПдЗ ад возера г. Мазыр.
ГУСІНАЯ ЛАПКА, д у б р о ў,к a г у с і н а я (Potentilla anserina), шматгадовая травяністая расліна з роду дуброўка сям. ружавых. Пашырана пераважпа ў Паўн. паўшар’і. У СССР, у т. л. на Беларусі, расце ўсюды: на лугах, пашы, палянах, схілах, уздоўж дарог, па берагах рэк, а таксама на палях. Цвіце ў маі — жніўні. Нар. назвы срэбпік, гарлянка белая, лапнік. Лек. (процісутаргавы, кроваспыняльны, вяжучы, мачагонны, антысептычны, процізапаленчы і ранагаючы сродак), харч., дубільная расліпа. Добры меданос. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць караыі (збіраюць у вер.—кастр.), сцяблы, лісце, кветкі (у маі —жн.). Карані і маладыя парасткі спажываюцца як салата.
Расліна з тоўстым карэнішчам. Сцяблы даўж. да 80 см, тонкія, паўзучыя, па вузлах укараняюцца, звычайна апушаныя. Прыкаранёвае лісце шматлікае, у
разетцы. перарывіста-перыста-рассечанае, з прылісткамі, з буйнымі і дробнымі ліецікамі, зверху голымі або слабаапушанымі, часам шаўкавіста-валасістымі, знізу шаўкавіста-лямцавымі, якія чаргуюцца паміж сабой. Верхняе лісце рэдукаванае. Кветкі залаціста-жоўтыя, дыям. 1,5—2 см, адзіночныя, рэдка па 2, на доўгіх кветаножках, з 5 пялёсткамі, шматлікімі тычынкамі і песцікамі. Плод — шматарэшак.
ГУСШАЯ ЦЫБУЛЯ (Gagea), род шматгадовых травяністых раслін сям. лілейных. Вядома болып за 130 відаў, пашырагіых ва ўмеранай зопе Еўразіі, а таксама ў Паўн. Афрыцы. У СССР 101 від, з іх па Беларусі 8 відаў. Лек., карм. і дэкар. расліны. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць адвар цыбулін (збіраюць увесну і восенню).
Дробньія цыбулевыя эфемер^іды. Цвітуць рана ўвесну (крас.— май), а ўлетку надземныя часткі адміраюць. Цыбуліна 1 або 2—3, складаецца з аднаго мясістага ліста; іншы раз каля асновы гал. цыбулін развіваецца мноства дробных цыбулінак. Цыбульныя лусачкі сеткавата-валакністыя, плеўкавыя або скурыста-паперападобныя. Прыкаранёвы ліст 1, зрэдку 2, падсуквеццевых лістоў 1—3(5). Кветкі двухполыя, невял., правільныя, жоўтыя, радзей белаватыя ці чырванаватыя, у нешматлікіх гронка-парасонападобных суквеццях. Плод — 3-гнёздавая каробачка. Насенне пляскатае. трохвугольнае або круглавата-эліпсоіднае.
У БССР найб. вядомы 2 віды. Г. ц. ж о ў т а я (G. lutea) расце ў лясах, сярод хмызняку, па схілах, у садах, парках на перагнойнай глебе; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Расліпа выш. 10—30 см, з адной буйной круглаватай цыбулінай, укрытай шэра-бурымі лускавінкамі. Прыкаранёвы ліст пляскаты, шырокаланцэтпы. перавышае суквецце, сцябловыя лісты (2) ланцэтныя. Кветкі ўнутры бледпа-жоўтыя, звонку зеленаватыя, па голых, розпай даўж. кветаножках, у 3— 10-кветным суквецці. Каробачка шарападоблая. Г. ц. м а л а я (G. minima) расце па схілах, у зараспіках хмызняку, парках і садах. Расліна выш. 7—15 см, з грушападобпай асн. цыбулінай і цыбулінкай па ножцы. Прыкарапёвы ліст вузкаліпейны, завостраііы, сцябловы шырокаланцэтны, сцяблоабдымны. Кветкі ўнутры жоўтыя, звонку бураватыя або чырвапаватыя, у 2—7-кветпнм суквецці. Каробачка адваротпаяйцападобпая. Зрэдку трапляюцца Г. ц. пакрывальцавая (G. spathacea), Г. ц. Пачоскага (G. paczoskii), Г. ц. зярністая (G. granulosa). У павук. л-ры для тэр. БССР таксама прыводзяцца Г. ц. чырванеючая (G. erubescens), Г. ц. нізкая (G. pusilla), Г. ц. лугавая (G. pratensis).
Б. М. Прусакова.
ГУСТАТА, Г у с т а т ы, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Густатка. Пл. 2,4 км2. Даўж. 3,15 км, найб. шыр. 1,05 км, найб. глыб. 2,8 м. Вадазбор (24,7 км2) спадзістахвалісты, складзены з суглінкаў, пераважна разараны, каля 10 % пл. пад лесам іхмызняком.
Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ, падзяляецца на 2 плёсы. Схілы выш. 2—5 м, спадзістыя, супясчаныя, пераважна разараныя. Берагавая лінія (даўж. 7,7 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя, укрыты балотнай расліннасцю. Пойма забалочаная. Дно плоскае, у асобных пані-
Гусіная цыбуля: 1— пакрывальцавая; 2— нізкая; з— Пачоскага; 4— чырванеючая; 5— жоўтая; 6— малая.
жэннях глыб. да 2 м, на значнай плошчы 10—20 см. Ложа возера выслана тонкаі грубадэтрытавымі сапрапелямі магутнасцю да 4 м. На Пд вакол касы пясчаныя адклады. Мінералізацыя вады да 250 мг/л, празрыстасць 1,5 м. Дыстрафіруючае. Слабапраточнае: на ПдЗ выцяьае р. Густатка. Поўнасцю зарастае. Водзяцца карась, лінь. На паўд. беразе в. Рафалова. A. М. Рачэўскі.
ГУСТАТКА, рака, левы прыток Янкі (бас. Дзісны), у Браслаўскім і Шаркоўшчынскім р-нах. Даўж. 26 км. Пачынаецца з воз. Густата (Браслаўскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о. Асн. прытокі — Корынка (справа), Белая (злева). У вярхоўі каналізавапая. Вадазбор (356 км2) у межах Полацкай ніз., азёрнасць 1 %, пад лесам 14%. ГУСЦЯРА (Blicca bjoerkna), рыба сям. карпавых. Водзіцца ў бас. Паўночнага, Балтыйскага, Чорнага і Каспійскага мораў; на Беларусі — у Дняпры, Прыпяці, Сажы, Бярэзіпе, Зах. Дзвіне, Нёмане, Бугу і інш. рэках, у большасці азёр Бел. Паазер’я. Браслаўскай, Нарачанскай груп і вадасховішчах. Жыве найб. у вадаёмах з глеяватым, гліністым дном, затоках, старыцах. Дробная трымаецца ў прагалінах паміж зараснікамі водпай расліпнасці, буйная ў глыбокіх затоках і ямах каля крутых берагоў. Аселая. Вандруе чародамі да нерасцілішчаў, якія наведвае штогод, і зімавальных ям. Нар. назвы пласкірка, ласкірка, кромп, сухарэбрыца, сівуха, сцёрка, губар і інш.