• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    I. Д. Кудравец. ДАВБІДАЎСКАЕ РАДОВІШЧА КАМЁННАЙ СОЛІ, каля в. Давыдаўка Светлагорскага р-на. Выяўлена ў 1941 першай на Беларусі глыбокай (1010,7 м) свідравінай. Звязана з верхнедэвонскай саляноспай фармацыяй, прымеркавана да Давыдаўскага падняцця Рэчыцкага вала Прыпяцкага прагіну. Паверхня адкладаў залягае на глыб. 824,5—842,5 м і ўтварае спадзістае падняцце ў блізкім да шыротнага папрамку, падэіпва іх свідравінамі не ўскрыта (паводле прамысл.-геафіз. даследаванняў знаходзіцца на глыб. 1436—3120 м). У падсалявых сямілуцкіх, варонежскіх, у міжсалявых адкладах, а таксама ў пласце ангідрыту (падэшва
    Геалагічны разрэз Давыдаўскага радовішча нафты: 1 — стратыграфічна згодныя і нязгодныя межы паміж комплексамі адкладаў; 2 — тэктанічныя парушэнні; 3 — крышт. фундамент; 4 — свідравіны; 5 — паклады нафты. Адклады рознага ўзросту: Р+ +MZ+KZ — пермскія, мезазойскія і кайназойскія; D3 — верхнедэвонскія (D3dn — данкаўскі гарызонт, D3lb — лебядзянскі, D3zd-el — задонска-ялецкі, D3lv — л.івенскі, D3sin-vr і— сямілуцкі 1 варонежскі); D3 — сярэднедэвонскія; PR3 — верхнепратэразойскія; AR+PRi-,-2 архейскія, ніжнеі сярэднепратэразойскія пароды крышт. фундамента.
    верхнефаменскай саляноснай фармацыі) знойдзены паклады нафты. Соль залягае асобнымі пластамі магутнасцю 2—69 м і мае ў сабе топкія праслоі гліпіста-карбанатных парод. Запасы папярэдне ацэнены ў болып як 20 млрд. т. Горнатэхн. і гідрагеал. ўмовы для распрацоўкі радовішча добрыя. Пры здабычы вышчалочваннем можна атрымоўваць спажыўную соль высокай якасці. Радовішча не эксплуатуецца.
    В. 3. Кгслік.
    ДАВЫДАЎСКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ, каля в. Давыдаўка Светлагорскага р-на. Выяўлена v 1967. Пл. каля 11 км2. Прамысл. сплуатацыя з 1977. Размешчана на ш Прыпяцкага прагіну, у межах ’ыцка-Вішанскай тэктанічнай зоі падняццяў, побач з Рэчыцкім, Дішкаўскім, Асташкавіцкім і Вішарскім радовішчамі нафты. На 3 мяадуе з Мармавіцкім, на ПнЗ — з Палескім, на ПдУ — з Сасноўскім радовішчамі пафты. Паклады пафты прымеркавапы да дэвонскіх адкладаў, у разрэзе якіх вылучаюцца 2 саляносныя (верхняя і піжняя, магутнасць адпаведна 978—3528 і 143—295 м), падсалявая (388—461 м), міжсалявая (273—470 м) і надсалявая (316— 633 м) тоўшчы. Паклады пафты ў міжсалявых (задонскі гарызонт); падсалявых (сямілуцкі і варонежскі гарызонты) утварэпнях. Глыб. залягання нафтаносных гарызонтаў ад 2561 м да 3052 м. Калектары каверпозпа-порава-трэшчынаватага тыпу, складзены з даламіту, даламітызаваных вапнякоў, вапнякоў, ангідрытаў з лінзамі вапнякоў. Давыдаўская нафтаносная структура ўяўляе сабою складку, парушаную ў паўд. ч. скідамі. Амплітуда скіду па падсалявых адкладах 550 м, па міжсалявых
    350 м. Пафта маласярпістая і сярністая,маласмалістая і смалістая, парафінавая. Шчыльнасць 792 кг/м3. Т-ра застывання ад —19 да +10 °C, выхад светлых фракцый да 300 °C 28—62 %.
    У. A. Bazina. ДАЖДЖАВАННЕ, гл. ў арт. Арашэнне.
    ДАЖДЖАВІК (Lycoperdon), род базідыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў сям. дажджавіковых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных па ўсім зямпым шары. У СССР 19 відаў, з іх у БССР 6. Сапратрофы на глебе, гнілой драўпіне і ппях у лясах, на палях, пашы і лугах сярод травы. Некаторыя ядо.мыя толькі ў маладым узросце, ужываюцца рэдка. Нар. назва порхаўка.
    Пладовыя целы шара-, груша-, галоўчатападобныя, сядзячыя або з несапраўднай ножкай, з белымі ніткамі міцэлію каля асновы, выш. 1—10 см, дыям. 1— 7 см. Абалонка (перыдый) пладовага цела 2-слаёвая: экзаперыдый (вонкавы слой) шыпаваты, ігольчасты, дробнабародаўчаты, лёгка ападае; эндаперыдый (унутр. слой) буры, тонкі. падобны на паперу. Глеба (мякаць) белая. мяккая, потым бледна-аліўкавая. парашкаватая, з бясплоднай губчатай тканкай у ножцы. Споры шарападобныя, гладкія або дробнабародаўчатыя, часам з доўгімі прыдаткамі.
    На Беларусі найб. вядомы 2 віды. Д. ш ьт п а в а т ы, або перлавы, ці сапраўдны (L. perlatum), расце на глебе і рэштках драўпіпы па ўсёй тэр., пладаносіць групамі або асобнымі экземплярамі ў чэрв.— кастрычніку. Пладовае цела грушападобнае, выш. 3—8 см, з добра развітай бясплодпай ножкай, белае, потым бураватае. Экзаперыдый з шыпікамі ці бародаўкамі, якія лёгка адломваюцца. Эпдаперыдый сеткаваты, з умяціпамі. Глеба белая, паступова бурэе і ператвараецца ў парашок. Ядомы. Д. г р у ш a п а д о б н ы (L. pyriforme) расце на пнях, гпілой драўніне, глебе. Пладаносіць звычайна групамі ў ліп.— верасні. Пладовыя целы 1—7 см, груша-, булава-, радзей шарападобныя. Экзаперыдый белы, потым карычневы, зярністы ді дробнашчаціністы. Эпдаперыдый гладкі, пры выспяваіші зверху разрываецца няроўнай адтулінай. Споры шарападобныя, гладкія. Малавядомы ядомы грыб. Таксама адзначаны Д. маленькі (L. pusillum), Д. імшысты (L. muscorum), Д. вожыкападобна-калючы (L. echinatum). Іл. гл. Ііа ўкл.	Г. I. Сяржангна.
    ДАЖДЖАВІКОВЫЯ (Lycoperdales), парадак грыбоў-гастэраміцэтаў. Вядома каля 100 відаў, 25 родаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР болып за 80 відаў, 24 роды. На Беларусі 21 від з родаў галавач.
    дажджавік, зорачнік, міцэнаструм, лангерманія, порхаўка. Сапратрофы на глебе, лясным подсціле, рэштках драўніны. Пекаторыя ядомыя.
    Пладовыя целы наземныя, шара-, груша-_ зоркападобныя і інш. Перыдый (абалонка) 1—4-слаёвы, пераважна мяккі, з 1 ці некалькімі адтулінамі ў стадыі спеласці, з узростам разрываецца. Глеба (мякаць) мяккая, з камер і пласцін трамы, потым парашкападобная, з капіліцыем (ніткі для разрыхлення спораў). Споры шарападобныя. сеткаватыя або шыпаватыя, цёмныя. A. 1. Сцефановіч. ДАЖДЖАВЫЯ Ч9РВІ. агульная назва шэрагу сямействаў кл. малашчацінкавых чарвей; тое, што земляныя чэрві.
    ДАЗІСЦЫФА (Dasyscyphus), род ■сумчатых грыбоў сям. гіяласцыфавых. Вядома каля 30 сапратрофных відаў. Развіваюцца на драўніне, апалым лісці, ігліцы, сцяблах травяністых раслін. На Беларусі Д. двухколерная (D. bicolor) трапляецца на гнілых сцяблах маліны, утварае кілішкападобныя снежна■белыя апатэцыі з ярка-аранжавым гіменіем, Д. тайная (D. clandes­tinus) — з карычпевымі апатэцыямі і шэрым налётам.
    Пладовыя целы (апатэцыі) на кароткай ножцы або сядзячыя, воскападобныя; спачатку сферычныя. замкнёныя. потым раскрываюцца, лейка-, сподкападобныя, укрытыя бясколернымі валаскамі. Сумкі цыліндрычныя, булавападобныя. Сумкаспоры эліпса-, верацёнападобныя.
    ДАЙНАУКА, зопа адпачынку мясц. значэння на тэр. Воранаўскага р-на, за 20 км па Пн ад Ліды, па беразе р. Жыжма. Устаноўлена ў 1981. Пл. 3,6 тыс. га. Разлічапа па адначасовы адпачынак 6 тыс. чал. Прадугледжапа размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і кароткатэрміновага адпачынку населыііцтва Ліды.
    ДАКЁМБРЬШ, пайстаражытнейшыя ўтварэнні зямной кары і адпаведны ім вельмі працяглы этап геал. гісторыі Зямлі ад яе пачатку (больш за 3500 млн. гадоў пазад) да пачатку кембрыйскага перыяду палеазойскай эры (570 млп. гадоў пазад; гл. Геалагічнае летазлічэнне). Утварэнні Д. рэзка адрозніваюцца ад кембрыйскіх і больш позніх пярвічнаасадкавых парод фанеразою (эры яўнага жыцця) адсутнасцю рэшткаў шкілетнай фауны, а ў болыпай сваёй частцы (ніжні дакембрый) — пепасрэдных рэшткаў і слядоў арган. жыцця. Таму Д. нярэдка наз. крыптазоем (эра скрытага жыцця). Ніжняя мяжа Д. канчаткова пе вызпачана, агульнапрынятага дробнага, як у фанеразоі, стратыграфічнага і геахрапалагічпага дадзелу няма.
    У СССР Д. звычайна падзяляюць па 2 буйныя адрэзкі часу — эоны: архейскі (ад 3500 да 2600 млн. гадоў) і пратэразойскі (2600—570 млн. гадоў), а адпаведныя ім па ўзросту тоўшчы горных парод выдзяляюць як архей (архейская група або эонатэма) і пратэразой (пратэразойская група або эонатэма). Пратэразой падзяляюць на ніжні (ранні) і верхні (позні), у апопінім вылучаюць рыфей і венд.
    Утварэнні Д. адыгрываюць вял. ролю ў геал. будове тэр. Беларусі. Архейскія і ніжнепратэразойскія тоўшчы, якія адпавядаюць ранняму Д., утвараюць крышталічны фундамент, складзены з метамарфічных парод: розных па мінер. складу гнейсаў, крышт. сланцаў, кварцытаў (у т. л. жалезістых), метамарфізаваных эфузіваў, туфаў і інш. крышт. парод. Магутныя тоўшчы гэтых парод змяты ў складкі, разбіты тэктанічнымі разломамі і прарваны шматлікімі целамі інтрузіўных і інтрузіўна-метасаматычных парод рознага ўзросту і саставу: гранітаў, дыярытаў, габра, піраксенітаў, чарнакітаў і інш. У больш познія геал. эпохі раннедакембрыйскія метамарфічныя і магматычныя ўтварэнні крышт. фундамента былі часткова ці значна разбураны працэсамі дэнудацыі. Верхні Д. (рыфей, венд) — неметамарфізаваныя тоўшчы асадкавых парод агульнай магутнасцю да 3000 м, якія займаюць амаль 90 % тэр. рэспублікі і складаюць значную, а нярэдка большую ч. яе платформавага чахла. Рыфейскія адклады
    Рака Даколька каля в. Баянава Глускага раёна.
    Да арт. Дактылагірыды. Унутраная будова дактылагіруса спусташальнага: 1 — прымацавалыіы дыск; 2 — яечнік;
    3 — семяннік.
    агулыіай магутнасцю да 1400 м складзены пераважпа з чырванаколерных палевашпатава-кварцавых і кварцавых пясчанікаў з праслоямі алеўраліта-гліністых парод і глін (бабруйская, шаровіцкая і беларуская серыі, гл. адпаведныя артыкулы). Канчаецца разрэз рыфею Беларусі пачкам (да 80 м) тэрыгенна-даламітавых парод (лапіцгмя світа). У вендзе Беларусі вылучаюць тры літастратыграфічныя тоўшчы: стараж. покрыўна-ледавіковых адкладаў ( віл-ьчанская серыя), вулканічных і вулканагенна-асадкавых парод (валынская серыя), пясчаных і алеўрыта-гліністых парод («алдайская сер-ыя). Агульная магутнасць адкладаў венду да 1500 м. Дакембрыйскія метамарфічныя, магматычныя і інш. ўтварэнні фундамента Беларусі перспектыўныя на рудныя карысныя выкапні: жалеза, каляровыя 1 рэдкія металы. У адкладах шчучынскай і аколаўскай серый архею выяўлены адпаведна Навасёлкаўскае і Аколаўскае радовішчы жал. руд (гл. адпаведныя артыкулы). У адкладах верхняга Д. вял. запасы падземных водаў.
    ЛГ. В. Вераценнікаў. ДАКОЛЬКА, Д а к о л ь, рака, правы прыток Пцічы, у Старадарожскім і Глускім р-нах. Даўж. 43 км. Пачынаецца паміж вёскамі Кармазы і Шчыты (Старадарожскі р-н). Сярэдні пахіл воднай паверхні 0,5 %о. Асн. прытокі — р. Сноўка (справа) і р. Ольніца (злева).
    Вадазбор (462 км2) на Пн Прыпяцкага Палесся. Рэльеф раўнінны з асобнымі пясчанымі градамі. Пад лесам 60 % (пераважаюць хвойныя пароды). Даліна невыразная. Пойма асушаная, парэзаная сеткай меліярацыйных канаў, адкрытая, лугавая, месцамі пад ворывам. трапляюцца старыцы. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шыр. ракі ў межань 5— 20 м, у вусці 12 м. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 55 % гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 mj/c. Рэжым вывучаўся ў 1930— 34, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Баянава. Д. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. В. В. Рэйзман. ДАКОЛЬКА, Сялецкае балота, нізіннае балота ў Глускім р-не, у вадазборы р. Даколька. Пл. 3,2 тыс. га. у межах прамысл. паклада 2,4 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,9 м. Запасы торфу на 1.1.1978 8,2 млп. т. Асушана 1,1 тыс. га, у т. л. 0,8 тыс. дрэнажом. Астатняя плошча ў натуральным стане, запята пераважпа лесам з хвоі і бярозы. ДАКРЫМІЦЭС (Dacrymyces), род базідыяльпых грыбоў сям. дакрыміцэвых. Вядома каля 5 відаў. Касмапаліты. У СССР, у т. л. на Беларусі, 3 віды. Сапратрофы, разбуральнікі драўнінных рэшткаў. Найчасцей на ламаччы і пнях, апрацаванай драўніне трапляецца Д. з н і к аючы (D. deliguescens).