Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
аргапізм жывёл і чалавека, па паталогіі баявых траўмаў, гісторыі паталаг. анатоміі ў БССР, перынатальнай паталогіі, тэраталогіі і генетыцы.
Тв.: Перннатальные ннфекцнн.— Мн., 1966.
ГУЛЯНКА, рака, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра), у Докшыцкім р-не, працякае па зах. ускраіне Бярэзіпскага біясферпага запаведпіка. Даўж. 10 км. Сярэдні нахіл водпай паверхні 1 %о. Вадазбор (51 км2) у межах Верхпебярэзінскай ніз., пад лесам 87 %.
ГУЛЯЎНІК (Sisymbrium), род адна-, двух і шматгадовых травяыістых раслін сям. крыжакветных. Вядома каля 90 відаў, пашыраных пераважна ва ўмераным поясе ІІаўп. паўшар’я. У СССР 23 віды, з іх па Беларусі 5 пераважна заносных відаў. Пустазелле. Некат. віды — кармавыя, лек., алейныя, харч. (салатныя), медапосныя і фарбавальпыя расліны; ёсць ядавітыя.
Г. лекавы (S. officinale) пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Расце на засмечаных мясцінах каля жылля, дарог. на пустках, засмечвае палі і агароды. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Растапырана-галінасты адналетнік выш. 40—60 см, апушаны цвёрдымі валаскамі. Ніжняе лісце стругападобна рассечанае, чаранковае, верхняе — зубчастае або суцэльнакрайняе, сядзячае. Кветкі дробныя, светла-жоўтыя, у вузкіх коласападобных гронках. Плод — шылападобны апушаны стручок на тоўстай ножцы. Лек. расліна, выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне як мачагонны, адхарквальпы, проціцынготны сродак. Г. Л ё з е л я (S. loeseli, нар. назва палявая рута) трапляецца часцей на Пд. Расце на ўзгорках, папарах, каля дарог, на засмечаных месцах, чыг. насыпах. Цвіце ў маі •— ліпені. Двухлетнік выш. 30—60 см. Сцябло па ўсёй даўжыні густа апушана цвёрдымі валаскамі. Лісце амаль лірападобнае, канцавая доля значна буйнейшая за бакавыя, трохвугольнакоп’епадобная, зубчастая. Кветкі жоўтыя, у мяцёлчатых суквеццях. Стручок вузкалінейны, на тонкай ножцы. Маладыя расліны добра паядаюцца жывёлаіі. Г. в о л ж с к i (S. wolgense) расце на чыг. насыпах, каля дарог. Цвіце ў маі — ліпені. Голы, ледзь шызы мнагалетнік выш. 40—60 см, з паўзучымі падземнымі парасткамі. Лісце таўставатае, злёгку ^сістае, ніжняе — трохвугольна-ланцэтнае. зубчастае, верхняе — ланцэтна-лінейнае, суцэльнакрайняе. Кветкі жоўтыя. Стручкі бугрыстыя. Г. высокі (S. albissimum) расце каля дарог, паблізу жылля, на чыг. насыпах. Цвіце з мая да восені. Двухлетнік выш. 30—100 см, з прамастойным растапырана-галінастым сцяблом, знізу ўкрытым цвёрдымі валаскамі. Ніжняе лісце перыста-раздзельнае, з падоўжанымі зубчастымі долямі, верхняе — перыста-рассечанае, з лінейнымі долямі. Кветкі бледна-жоўтыя, пры адцвітанні амаль белыя. Стручкі доўгія, тонкія. 4-гранныя, адтапыраныя. Г. зменлівы (S. polymorphum) — вельмі рэдкі від. Вядомы 2 месцазнаходжанні ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Расце на травяністых схілах, каля дарог, на чыг. насыпах. Цвіце ў маі — чэрвені. Мнагалетнік выш. 20—70 см. Сцябло ўнізе звычайна валасістае. уверсе часта з ліловым адценнем. Лісце тонкае, ніжвяе падоўжанае або лінейнае,
Гуляўнік: 1—лекавы (а — верхняя частка расліны; б — кветка ў разрэзе; e — плод; г — насенне); 2 — Лёзеля.
Гуменнік.
зубчастае ці болып-менш надрэзапае да перыста-раздзельнага, верхняе лінейнае, суцэльнакрайняе. Кветкі бледна-жоўтыя. Стручкі гладкія, на тонкіх ножках.
Г. В. Пашына. ГУМАРЫЯ (Humaria), род сумчатых грыбоў сям. піранэмавых. Сапратрофы на глебе, раслінных рэштках, драўніне, экскрэментах жывёл і інш. субстратах. У СССР 20 відаў. На Беларусі на падсохлым каровіным гноі трапляецца Г. з я р н і стая (М. granulata).
Пладовыя целы (апатэцыі) спачатку замкнутыя, потым сподкападобныя (0,5— 3 мм дыям.), з плоскім ярка-ружовым дыскам, зверху дробназярністыя, размепічаны на субстраце групамі або суцэльным покрывам. Сумкі цыліндрычныя. Сумкаспоры эліпсападобныя, бясколерныя, гладкія.
ГУМЕНАЎШЧЫНА, балота нізіннага (65%), вярховага (20%), мяшанага (15 %) тыпаў у Стаўбцоўскім р-не, у вадазборы р. Шура. Пл. 1,9 тыс. га, у межах прамысл. naif лада 1,7 тыс. га. Глыб. торфу да 8,3 м, сярэдняя 3,1 м, ступень распаду 32 % (нізінны), 28 (вярховы), 31 % (мяшаны), попелыіасць адпаведна 12 %, 6, 9 %. На 1.1.1978 запасы торфу 8.9 млн. т. На 0,5 тыс. га здабыча торфу па паліва. Астатняя ч. балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
ГУМЁННІК (Anser fabalis), птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырапы ва Усх. Грэнландыі і па Пн Еўразіі, у СССР у тундры, лесатундры, па берагах вадаёмаў у тайзе. На Беларусі пралётная птушка, затрымліваецца для адпачынку па дняпроўскіх косах, плёсах рэк і азёр. Удзепь чароды гусей кормяцца па пасевах азімых культур. Веснавы пралёт у зах., паўд.-зах. і паўд. раёнах у пач. сак.— красавіку, асенні ў канцы вер.— кастрычніку (некаторыя птушкі затрымліваюцца да пач. лістапада).
Даўж. 73—90 см, маса да 4 кг. Апярэнне спіпы цёмна-бурае з шэрым налётам па краях пёраў. Надхвосце. падхвосце і бруха белавата-шэрыя. Крылы буравата-чорныя. Дзюба чорная з ружаватай або жоўтай перавязкай. Корміцца пераважна расліннай ежай (ягады, лісце, насенне). Зімуе на Атлантычным, Міжземнаморскім і Чарнаморскім узбярэжжах Еўропы, у Сярэдняй і Паўн.-Усх. Азіі. Колькасць Г. рэзка памяншаецца, паляванне на яго забаронена. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Качыныя.
ГУМІДНЫ КЛІМАТ (ад лац. humidus вільготны), з залішнім увільгатпеннем, калі ападкі перавышаюць суму вільгаці, якая ідзе па выпарэнпе і прасочванне ў глебу. Залішпяя вада выдаляецца рачным сцёкам у выглядзе ручаёў і рэк. Для зоны Г. к., у якую ўваходзіць
Беларусь, характэрна лясная расліннасць.
ГУМУС (ад лац. humus зямля, глеба), перагной, частка арган. рэчываў глебы, якая страціла анатамічную будову зыходпых раслінных астаткаў і жывёльных арганізмаў у выніку біяхім. ператварэнняў.
У складзе Г. спецыфічныя, ці гумусавыя, рэчывы (гумінавыя кіслоты, гуматы і інш.), і неспецыфічныя арган. злучэнні (прадукты частковага распаду арган. рэшткаў і жыццядзейнасці раслінных і жывёльных арганізмаў). Mae ў сабе асн. элементы жыўлення раслін (вуглярод, азот, фосфар, серу і інш.); пры распадзе Г. пад уплывам мікраарганізмаў прадукты жыўлення пераходзяць у засваяльную для раслін форму. Г. станоўча ўплывае на структуру, водны, паветраны і цеплавы рэжым глебы, узмацняе яе біял. актыўнасць, павышае ўрадлівасць.
Колькасць Г. ў дзярнова-падзолістых глебах Беларусі, якія залягаюць на пясках, 0,7—1,5 %, ці 20—40 т/га, супесках 1,2—1,8 %, ці 35—40 т/га, суглінках 1,6—2 %, ці 45—55 т/га. Для падтрымання дадатнага балансу Г. пры сучаснай структуры пасяўных плошчаў і ўзроўні ўраджаяў неабходна ўносіць аргап. угнаенпяў у пясчапыя і супясчаныя глебы 17,5 т/га, сугліністыя 10,5 т/га.
Лгт.: Кулаковская Т. Н. Почвенно-агрохіімпческне основы получення высокпх урожаев.— Мн., 1978; А л е ксандрова Л. А. Органнческое веіцество почвы н процессы его трансформацнн.— Л., 1980. В. А. Цгкавы.
ГУНІНА БАЛОТА, пізінпага (46 %) і пераходнага (54 %) тыпаў, на 3 Салігорскага р-на, у вадазборы р. Морач. Пл. 1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,8 тыс. га. Глыб. торфу да 3,9 м, сярэдняя 1,4 м, ступепь распаду 41 %, попельнасць 22 % (нізіппы), 13 % (пераходпы). На 1.1.1978 запасы торфу 2,3 млп. т. Торф не здабываецца. Балота асушапа адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца под ворыва і сепажаць. ГУНЧАНСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ, па пл. паміж вёскамі Гунчанкі, Аўтушкава, Лазаватка Віцебскага р-на. Пластападобны паклад звязаны з лімпагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянеппя. Перспектыўныя запасы 45,8 млн. м3. Гліны бурыя, цёмпа-карычпевыя стужкавыя, тлустыя, высокапластычныя, з рэдкімі карбанатнымі ўключэннямі; гліністых часціпак драбней за 0,01 мм у іх 53,5—75,4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (сярэдняя) 2,6 м, ускрышы 0,2—2,5 м. Гліпы прыдатныя па выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
ГУПІ (Lebistes reticulatus), рыба атр. карпазубых. Водзіцца ў вадаё-
мах Венесуэлы, Паўн. Бразіліі, Гвіяпы, а-воў Барбадос і Трынідад. У Расію завезена ў пач. 20 ст. У СССР адна з найб. пашырапых жывародных акварыумных рыб, выведзена некалькі дзесяткаў яе парод.
Даўж. самцоў да 4 см. самак да 6 см. У афарбоўцы самцоў розных парод спалучаюцца чорныя. чырвоныя. жоўтыя, серабрыстыя, залацістыя плямы розных форм і памераў. У такой жа ступені рознымі бываюць форма і афарбоўка плаўнікоў. Самкі адрозніваюцца значна менш. Лёгка разводзіцца. Гадуюць у невял. акварыумах (шкляныя банкі). Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Акеарыумныя рыбы.
ГУРАМІ (Trichogaster), род рыб атр. акунепадобных. Водзяцца ў
Гурамі карлікавы.
Гурнофельскі парк.
Паўд.-Усх. Азіі. У СССР шырока вядомы як акварыумныя рыбы Г. п л я м і с т ы (Т. trichoptherus, завезены ў Расію ў дарэв. час) і Г. жамчужны (Т. Іеегі, завезепы ў СССР у канцы 1940-х г.).
Даўж. Г. ў акварыумах 10—11 см. Цела авальнай, выцягнутай формы. Афарбоўка прыгожая: па серабрыстым са слаба-фіялетавым ці ліловым адценнем фоне раскіданы бліскучыя плямы (Г. жамчужны) або цёмна-серабрыстыя палосы (Г. плямісты). Плаўнікі Г. жамчужнага такой жа афарбоўкі, як 1 цела, брушныя плаўнікі доўгія, ніткападобныя, спінны ў самкі акруглы, кароткі, у самцоў выцягнуты; ад галавы да хваставога плаўніка ідзе цёмная палоса (перарываецда праз 1/3 даўжыні); у шлюбны перыяд у самцоў ніжняя сківіца, частка брушка і плаўнік аранжавыя. Плаўнікі Г. плямістага празрыстыя з ледзь бачнымі аранжавымі плямамі, на анальным чырванаватая палоса; каля асновы хваставога плаўніка і пасярэдзіне цела цёмныя плямы; у шлюбны перыяд анальны плаўнік пакрываюць яркія плямы, палосы на целе робяцца амаль чорнымі. Гадутоць Г. ў невял. акварыумах з густой раслінпасцю, цёмным грунтам. У 'акварыумах гадуюць таксама Г. б л а к і тн a г а (адрозніваецца ад плямістага блакітнай афарбоўкай) і Г. м а р м у р ов a г а (выведзены ад Г. блакітнага, мае па целе дадаткова чорныя плямы). Пад назвай Г. вядома таксама акварыумная рыбка з блізкага роду Trichopsis — Г. к а р л і к а в ы (Т. pumilus, завезены ў СССР у 1950-я г.). Даўж. карлікавага да 3,5 см. Цела выцягнутае. сціснутае з бакоў. Спінка аліўкавая. бакі светлааліўкавыя, брушка і хваставое сцябло зеленавата-белыя. Ад галавы да хваставога плаўніка цягнецца палоса з блакітнавата-чорных кропак і светла-блакітных ці зялёных крапінак. Спінны, хваставы і анальны плаўнікі зеленаватыя ці блакітнаватыя з карычнявата-чырвопымі кропкамі і цёмна-чырвонай палосай, брушныя жаўтаватыя, грудныя бясколерныя. Гадуюць у тых жа ўмовах, што і інш. Г. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Акварыумныя рыбы. Я. В. Малашэеіч. ГУРБА, рака, левы прыток Вял. Рэчкі (прыток Бярэзіны, бас. Дпяпра), у Барысаўскім р-не, працякае ў паўд. ч. Бярэзінскага біясфернага запаведпіка. Даўж. 12 км. Сярэдпі нахіл воднай паверхні 0,7 %о. Вадазбор (139 км2) у можах Верхнебярэзінскай ніз., лясістасць 85 %.