Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
с.-г. карыстапне. На неасушаных землях пераважае лес з хвоі і бярозы. ДАБЕРМАН-ШНЧЭР, парода сабак з групы пінчэраў.
ДАБРАМЫСЛЕНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Лёзненскім р-пе, каля в. Дабрамыслі. Створана плацінай у 1962 па р. Чарніца (прыток Лучосы) для эпергет. мэт (Дабрамысленская ГЭС). Пл. 1,16 км2. Даўж. 8 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 5 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём 2,25 млп. м3. Вадазбор (700 км2) дробнаўзгорысты; пад лесам і хмызняком 26 %, пад ворывам 30 %. На вадазборы воз. Буёўскае.
Катлавіна выцягнута ў рачной даліне. Берагавая лінія моцназвілістая, правы бераг укрыты лесам, левы забалочаны. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 145,4 млн. м3. Моцнапраточнае. Т. Дз. Грачухгна. ДАБРАНКА, рака, правы прыток Галышы (бас. Проні), у Горацкім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца каля в. Машкова. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %о. Вадазбор (72 км2) на паўн. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 71 %.
Дабраполь жоўты: 1 — агульны выгляд расліны; 2—• кветка.
Дабееўскае возера.
ДАБРАНКАЎСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 1 км на ПдЗ ад в. Дабранка Слаўгарадскага р-на. Паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхпі мел). Перспектыўпыя запасы 8,1 млн. т. Мел белы, пісчы, шчыльпы, трэшчыпаваты; СаО у ім 48—52 %. Магутпасць карыснай тоўшчы 8,1—19,5 м, ускрышы (пяскі, радзей супескі) 0,9—2,5 м. Мел прыдатны па выраб вапны, па вапнавапне кіслых глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
ДАБРАПОЛЬ (Galeobclolon), род шматгадовых травяністых раслін сям. ясноткавых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ў Еўропе i М. Азіі. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі 1 від — Д. ж о ў т ы (G. luteum). Трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў мяшаных і шыракалістых лясах, сярод хмызняку. Цвіце ў маі — чэрвепі. Нар, назва ліпнік. Меданос.
Расліна з галінастым карэнішчам. Галоўнае сцябло і неквітучыя парасткі сцелюцца, у вузлах укараняюцца, рассеяна-апушаны мяккімі валаскамі. Квітучыя парасткі прыўзнятыя, выш, 15— 50 см. Лісце супраціўнае, на чаранках, зверху амаль голае, знізу з белымі валаскамі, па краі з раснічкамі; ніжняе круглавата-яйцападобнае, гародчатае, верхняе яйцападобнае, завостранае, няроўяагародчата-пілаватае. Кветкі залаціста-жоўтыя, двухгубыя, з прыкветкамі, па 3—10 у пазушных несапраўдных кальчаках. Вяночак звонку апушаны, ніжняя губа з аранжавым малюнкам. Плод — чатырохарэшак, арэпікі адваротнаяйцападобныя, чорныя або карычневыя, трохгранныя. М. Г. Кудрашова. ДАБРАСЁЛЕЦКАЕ РАДОВІІПЧА ПЯСКУ, за 0,3 км на 3 ад в. Дабрасельцы Зэльвенскага р-на. Паклад у выглядзе 3 лінз звязаны з марэнпымі адкладамі сожскага зледзяненпя. Перспектыўныя запасы 6 млн. м3. Пяскі дробнаі сярэднезярністьія, палевашпатава-кварцавыя; жвіру буйней за 5 мм у іх да 17,5 %, гліністых і глеяватых часціпак0,2—4 %. Магутпасць карыснай тоўшчы 2,8— 9 м, ускрышы (тонкія пяскі і супескі) 0,2—4 м. Падсцілаюць паклад тонкія пяскі, супескі. Пяскі прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб бетону. Радовішча не распрацоўвал ецца.
ДАБРАСЛАЎКА, зона адпачынку мясц. зпачэння на тэр. Пінскага р-на, за 30 км на ПнУ ад Пінска, на беразе р. Бобрык. Устаноўлена ў 1981. Пл. 4,28 тыс. га. Разлічапа на адначасовы адпачыпак 8 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і месцаў для адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Піпска.
ДАБРАЎЛЯНСКІ ПАРК, у в. Дабраўляны Смаргонскага р-на. Закладзены ў канцы 19 ст. Пл. каля 7 га.
Пеіізажны натуралістычны нарк на месцы былога рэгулярнага парку. Цэнтр кампазіцыі — двухпавярховы мураваны дом (не збярогся) з партэрам. Сіметрычна дому па паўн. перыметры размешчапы прамавугольныя сажалкі, злучапыя пратокамі з ручаём ва ўсх. ч. і трыма сажалкамі ў паўд.-зах. ч. Хмызнякі рабіны і чаромхі, падрост вольхі і ясеню ўтварылі суцэльны ляспы масіў. Збераглася група арысталохіі бушіалістай (падымаецца па асіпах на выш. да 10,5 м). Парк перспектыўны для аднаўленяя.
ДАБРАЯКАСНЫ ГШЛЁЦ, тое, што еўрапейскі гнілец.
ДАВРОСЕНЬ, возера ў Светлагорскім р-не, у бас. Бярэзіны. Пл. 0,26 км2, Старычнага тыпу. Паблізу в. Васілёўка.
ДАБРЫГОРСКІ ПАРК, сад С ал о м і ц к а, у в. Дабрыгоры Бешапковіцкага р-на. Закладзеяы ў пач. 20 ст. ГІ. М. Красавіцкім. Пл. каля 10 га. Парк эканам. тыпу. На правым беразе р. Крывінка. Аснова кампазіцыі —сад (1906, садавод Я. Мароз), абсаджаны па перыметры экзотамі, якія ўтвараюць ахоўныя пасадкі і паркавыя лапдшафты з выкарыстапнем груп і паасобных дрэў на невял. паляпках. Растуць каля 30 дэкар. відаў і форм дрэвавых раслін. Сярод іх кедр сібірскі, елкі белая, Энгельмана, калючая блакітная, хвоі веймутава, жорсткая, чорная, Бапкса, піхты сібірская, бальзамічная, лістоўніцы еўрап., японская, клён татарскі, белая акацыя, арэх шэры і інш. Месца адпачынку працоўных. Помнік прыроды мясц. зпачэння.
ДАБРЬ'ІЛАЎКА, рака, правы прыток Бярозаўкі (бас. Зах. Дзвіны), у Глыбоцкім р-не. Даўж. 32 км. Пачынаецца на Пд ад в. Забор’е, у нізоўі цячэ праз воз. Пятроўскае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о-
Вадазбор (133 км!) дробнаўзгорысты, катлавіны і паніжэнні паміж узгоркамі асушаны, паўн. ч. па правабярэжжы — плоская раўніна з рэдкімі пясчанымі ўзвышшамі. Азёрнасць 1 % (10 азёр), пад лесам 8 %, пад ворывам 55 %. Даліна трапецападобная, слабазвілістая, ніжэй воз. Пятроўскае зліваецца з далінай Бярозаўкі, шыр. ад 0,3 да 1,5—2 км. Схілы ўмерана стромкія, месцамі стромкія, адкрытыя. Пойма высокая, лугавая, шыр. 0,1—0,3 км, ніжэй воз. Пятроўскае нізкая, бугрыстая. Рэчышча на працягу амаль 16 км каналізаванае, ніжэй воз, Пятроўскае меандруе. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 61 % гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 0,9 м7с. Д. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
A. М. Пятроўскі. ДАБРЫЦА, рака, правы прыток Друці, у Кіраўскім і Рагачоўскім р-нах. Даўж. 33 км. Пачынаецца на ПпУ
ад в. Новае Заліцвінпе (Кіраўскі р-ы). Сярэдні пахіл водпай паверхні 0,6 %0. Асн. прытокі — магістральныя меліярацыйныя каналы.
Вадазбор (250 км2) на паўд.-ўсх. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Найб. возера Святое. Пад лесам 16 %. Даліна трапецападобная. Схілы спадзістыя, у ніжнім цячэнні месцамі стромкія. Пойма асушана, шыр. 0,3— 1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шыр. ракі ў межань 3—7 м. На перыяд веспавога разводдзя прыпадае 53 % гадавога сцёку, Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,2 м’/с. Рэжым вывучаўся ў 1926—34, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Ціхінічы. Д. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. A. М. Пятроўскі.
ДАБРБІЦА, пака, правы прыток Усы (бас. F іэзіны, прыток Дняпра), у ЧэрвЬьскім і Бярэзінскім р-нах. Даўя 5 км. Пачынаецца на Пд ад в. Л; (Чэрвепьскі р-н). Сярэдпі нахілводпай паверхні 0,8 %о. У верхнім цячэнні капалізавапая. Вадазбор ( 10 км2) у межах Цэнтралыіабярэзіпскай раўніны, пад лесам 33 % •
ДАБРБІЦА. рака, правы прыток Дняпра, у Рагачоўскім р-не. Даўж. 24 км. Сярэдні нахіл воднай паверхпі 0,8 %. У верхнім і сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (149 км2) нізінны, пад лесам 64 %.
Дабрыгорскі парк.
Да арт. Давенеіды. Давенея кончыкаязыковая: 1— сколекс; 2—членікі; 3— яйцы.
ДАБРЬ'ІЦА, назва р. Добрыч у верхнім цячэнні.
ДАБРЭЙСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1,5 км на Пн — ПнУ ад в. Дабрэйка Шклоўскага р-на, у пойме Дпяпра. Лінзападобны паклад звязаны з сучаспымі алювіяльнымі і старажытнаалювіяльнымі адкладамі 1 і 2 надпоймавых тэрас Дпяпра. Папярэдне разведаныя запасы 806 тыс. м®.
У пясчана-жвіровай пародзе жвіру буйней за 5 мм да 43,2 %. Пяскі-адеевы пераважна розназярністыя, палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 2—5,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,4—8 м, ускрышы (пяскі) 0,9 м. Жвір 1 пясок пры датныя на выраб бетону, для дарожнага буд-ва. Радовішча не распрацоўваецца. ДАБЯГАННЕ ВАДБі, перамяшчэппе вады ў межах вадазбору. Характарызуецца часам дабяганпя, які часцей за ўсё вызначаюць па сумешчаных гідрографах верхпяга і ніжняга гідралаг. пастоў. Адрозніваюць схілавае дабяганне — па схілах гідраграфічнай сеткі і рэчышчавае — па тальвегах патокаў.
Схілавае Д. в. пачынаецца пасля прамочвання ападкамі верхняга слоя глебы і запаўнення мікрапаніжэнняў, залежыць ад нахілаў ііаверхні, расліннага покрыва, стану глебы (вільготнасць, унічыльненне, наяўнасць ці адсутнасць прамярзання), інтэнсіўнасці дажджу і інш. На Беларусі складае 10—20 см/с, некалькі больш на ўзвышаных раёнах. Пры даўж. схілаў 200—400 м, найб. пашыраных на Беларусі, пасля 30 мін інтэнсіўнай ч. дажджу або паступлення вады ад раставання снегу павышаецца ўзровень вады ў рэчышчах і пачынаецца рэчышчавае дабяганне. Яно залежыць у асноўным ад даўжыні вадасцёку, нахілу воднай паверхні, будовы рачной даліны. На Д. в. ўплываюць таксама лядовыя з’явы (у т. л. заторы, зажоры), на ручаях і малых рэках — водная расліннасць. Сярэдняя рэчышчавая скорасць вады на рэках Беларусі 30—40 см/с; час дабягання ад вытоку да вусця на ручаях даўж. 3—15 км 100—600 мін, на вял. рэках (Прыпяць, Бярэзіна. Сож) да 10—20 тыс. мін (7—14 сут), на Дняпры да 40 тыс. мін (28 сут). Звесткамі пра Д. в. карыстаюцца пры праектаванні мастоў, гідратэхн. збудаванняў, для гідралаггчных прагнозаў і папярэджання насельніцтва аб катастрафічных паводках і навадненнях, для планавання проціэразійных мерапрыемстваў.
ДАВЕНЕІДЫ (Davaineidae), сямейства чарвей кл. стужачпых. У сусв. фауне больш за 50 відаў. На Беларусі адзначаны 6 відаў, найчасцей трапляецца давенея кончыкаязыковая (Davainae рго§1оШпа).Кішачныя наразіты свойскіх і дзікіх курападобных птушак (асн. гаспадары), узбуджальнікі гельмінтозаў курэй, індыкоў, цецерукоў, фазанаў, курапатак (давенеёзаў, раятынозаў, скрабініёзаў).
Цела Д. (даўж. да 1,5 мм) складаецца з 3—5 (да некалькіх соцень) членікаў. На галаве 4 прысоскі і шматлікія кручкі. Гермафрадыты. Прамежкавыя гаспадары Д.— наземныя малюскі, мурашкі, жукі. В. I. Арлоўскі.
ДАВЬ'ІДАЎСКАЕ ПАДНЙЦЦЕ (ад назвы в. Давыдаўка ў Светлагорскім р-не), тэктанічная структура ў Светлагорскім р-пе, на Пд Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Па паверхні саляносных адкладаў выяўлена ў 1939 сейсмічнымі даследаваннямі па адзінкавых профілях, па міжсалявых задонскаялецкіх адкладах — у 1966 пляцовачнымі сейсмічнымі работамі.
Па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах Д. п.— блок, абмежаваны з Пд Рэчыцкім субрэгіянальным, a на У — лакальным разломамі. Мінімальныя адзнакі паверхні фундамента ( — 3400 м) і падсалявых яўланаўскіх адкладаў ( — 2800 м) у паўд. прыразломнай ч. блока. Міжсалявыя адклады ўтвараюць брахіантыкліналь з мінім. адзнакай паверхні ў скляпенні —2400 м. Паверхня верхнефаменскай саляноснай тоўшчы на абс. адзнаках ад -650 да —800 м. Амплітуда антыкліналі па паверхні галітавай падтоўшчы каля 400 м. Д. п. фарміравалася пераважна ў познім дэвоне, карбоне, пермі. У падсалявых сямілуцкіх і варонежскіх, у міжсалявых адкладах. a таксама ў сульфатна-карбанатным пачку, які залягае ў ніжняй ч. верхняй саляноснай тоўшчы, на Д. п. выяўлены прамысл. паклады нафты.