Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Пладовыя целы сядзячыя, пукатыя, глыбокаскладкаватыя, студзяністыя, пры высыханні храсткаватыя, звычайна яркажоўтыя, даўж. 2—8 см. Базідыі вілаватыя, з доўгімі стэрыгмамі. Споры цыліндрычныя, сагнутыя, бясколерныя, з 3 папярочнымі перагародкамі. прарастаюць у канідыяносцы з канідыямі.
Г. I. Сяржаніна.
ДАКРЫМІЦЭТАЛЬНЫЯ (Dacrymycetales), парадак базідыяльных гры-
боў падкл. гетэрабазідыяміцэтаў. Вядомы 6 родаў, 15 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках. У СССР 6 родаў, 13 відаў. На Беларусі 6 відаў з родаў дакрыміцэс, калоцэра. Сапратрофы па рэштках драўніны ў лясах. Неядомыя.
Пладовыя целы студзяністыя або храсткаватыя, часта пругкія, сухія — рогападобныя, распасцёртыя або пукатыя, часам вертыкальныя, са складкаватай паверхняй, простыя ці разгалінаваныя накшталт кусцікаў, жоўтыя або аранжавыя. Базідыі вілаватыя, з доўгімі і тоўстымі стэрыгмамі, размешчаны па ўсёй паверхні пладовых цел. Базідыяспоры верацёнападобныя або цыліндрычныя падоўжаныя, часта сагнутыя, пры выспяванні з некалькімі перагародкамі.
ДАКТУРОЎСКІ Уладзімір Сямёнавіч (18.11.1884, г. Мікалаеў, УССР —20. 3.1935), савецкі балотазнавец і палеабатанік. Скончыў Маск. ун-т (1907). У 1934 чытаў курс балотаі тарфазнаўства ў БДУ. Распрацаваў метад вывучэння сувязі паміж раслінпым покрывам, водным рэжымам, геал. будовай балот і хім. саставам торфу. Адзін з першых выкарыстаў метад спорава-пылковага аналізу пры даследаванні торфу. Вывучаў балоты Беларусі, Еўрап. ч. РСФСР, Закаўказзя, Сібіры.
ДАКТЫЛАГІРЬ'ІДЫ (Dactylogyridae), сямейства плоскіх чарвей кл. монагенэй. Пашыраны ў морах і прэсных вадаёмах Еўразіі і Амерыкі. У сусв. фаупе болып за 500 відаў, у СССР больш за 300 відаў. На Беларусі ў рэках, азёрах і сажалках адзначаны 36 відаў. Паразіты 20 відаў карпаі акупепадобпых рыб. Найчасцей трапляецца дактылагірус спусташалыіы (Dactylogyrus vastator) — узбуджальнік дактылагірозаў (гельмінтозаў рыб). Шкодзіць сажалкавай рыбагадоўлі.
Цела (даўж. да 2 мм) плоскае, на пярэднім канцы яго 2 пары цёмных пігмен■гаваных вочак, на заднім — прымацавальны дыск з 7 парамі вял. кручкоў. Гермафрадыты. 3 яец праз 3—6 сут развіваюцца лічынкі. якія на жабрах і скуры інвазаваных рыб ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў. А. Ф. Бабкова. ДАКТЫЛАКАКОПСІС (Dactylococcopsis), род аднаклетачпых і калапіялыіых сіне-зялёных водарасцей сям. какабактрэйных. Вядома каля 15 відаў, пашыраных у планктоне стаячых вадаёмаў, радзей па сушы Еўразіі, Паўн. Амерыкі. У СССР 9 відаў. На Беларусі 4 віды i 1 разнавіднасць. У азёрах, рэках, рыбагадоўчых сажалках адзначаны Д. іголкападобны (D. acicularis), у азёрах і Зах. Дзвіне — Д. рафідыепадобпы (D. rhaphidioides), у сажалках —Д. няправільны (D. irregularis) і Д. пучкаваты (D. fascicularis).
Клеткі верацёнападобныя, рэдка цыліндрычныя з завостранымі і патончапымі канцамі, прамыя ці няправільна сагнутыя або спіральна закручаныя. да
80 мкм даўж. і 6 мкм шыр. Часта ўтвараюць калоніі з 4—16 клетак, абкружаных слабапрыкметнай сліззю. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Сіне-зялёныя водарасці. Т. М. Мгхеева, Л. В. Прасянік. ДАКТЫЛЯРЫЯ (Dactylaria), род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Драпежныя грыбы, якія памяншаюць колькасць пематод, выкарыстоўваюцца ў барацьбе з патагеннымі глебавымі нематодамі. На Беларусі адзначана Д. беласнежная (D. candida).
Міцэлій шматклетачны, галінасты. Канідыі шматклетачныя, размешчаны на стэрыгмах або бародаўчатых вырастах канідыяносцаў. Утварае пасткі — замкнёныя кольцы без клейкага рэчыва, утвораныя з трох выгнутых клетак на кароткіх галінках міцэлію; нематоды не здольныя прайсці праз пасткі. Канідыі разносяцца глебавымі жывёламі, вадой. ДАКУДАЎСКАЕ БАЛОТА, пізіннага (84 %), вярховага і мяшанага (адпаведна 13 % і 3 %, пераважпа на Пд) тыпаў на У Лідскага р-па, у вада-
Дактылака копсіс: 1 — іголкападобны; 2 — няправільны; 3 — пучкаваты.
Дактылярыя беласнежная.
Даламедэс шлячкасты.
зборы р. Лідзея (прыток Дзітвы) і р. Нарва (прыток Нёмана). Пл. 7,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 6,3 тыс. га. Глыб. торфу 6,7 м, сярэдняя 3 м, ступень распаду нізіннага 34%, вярховага 28 %, попельнасць адпаведна 9,5 % і 3,8 %. 3 першапачатковых запасаў (36,3 млн. т) на 1.1.1978 засталося 20,7 млн. т торфу. 5,4 тыс. га у карыстанні торфапрадпрыемства «Сорак гадоў БССР», болыпая ч. асушана для торфаздабычы, 1,1 тыс. га выпрацавана і пасля рэкультывацыі перададзена гаспадаркам раёна. У зах. ч. балота асушана больш за 2 тыс. га для с.-г. карыстання. На асушаных землях вырошчваюць пераважна сеяныя травы. На неасушанай ч. балота расце карлікавая бяроза і хвоя, вярба, асокі, журавіны. Есць сапрапель.
ДАКУДАЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Лідскім р-не, пад слоем торфу Дакудаўскага балота. Сапрапель крэменязёмістага тыпу, запасы 13,1 млн. м3, пл. залягання 1 тыс. га. Сярэдняя магутнасць адкладаў 1,3 м, найб. 5,5 м. Попельнасць 58 %• У сухім стане мае (у %): азоту 1,7, карбанату кальцыю 4,9, вокісу калію 0,1, пяцівокісу фосфару 0,14. Вадародны паказчык (pH) 7. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне.
ДАЛАМЁДЭС (Dolomedes), род павукоў сям. пізауравых. Пашыраны ў сярэдняй і паўн. ч. Еўропы. У сярэдняй паласе СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядомы Д. ш л я ч к ас т ы, або шлячкасты паляўнічы (Д. fibriatus). Жыве па берагах стаячых вадаёмаў, сярод балотнай расліннасці, лёгка бегае па паверхні вады.
Даўж. цела самак 13—18, самцоў 10— 12 мм. Асн. афарбоўка карычневая, удоўж цела па Оаках ідуць шырокія жоўтыя палосы, ногі жоўтыя. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. ІІавукг. ДАЛАМІТ [ад прозвішча франц. геолага Д. Далам’ё (D. Dolomieu)], мінерал з кл. карбапатаў і асадкавая горпая парода, складзеная з Д. на 90 % і болып.
У мінерале трапляюцца дамешкі Fe, часам Мп, зрэдку Zn, Ni, Co, мех. ўключэнні бітумаў, гліністых часцінак і інш. рэчываў. Крышталізуецца ў трыганальнай сістэме, крышталі ромбаэдрычнага выгляду. Утварае крышталічна-зярністыя агрэгаты, радзей скрытакрышталічныя, зямлістыя, ныркападобныя. шарападобныя і інш. масы. Колер шаравата-белы, часам з бурым, ружовым, зеленаватым адценнямі; бляск шкляны, цв. 3,8—4, шчыльн. 2800—3200 кг/м3. Пашыраны пародаўтваральны мінерал (у т. л. на Беларусі), пераважна асадкавага, радзей гідратэрмальнага паходжання. Асадкавая горная парода Д. часта мае дамешкі гліністых або абломкавых мінералаў (гліністы, пясчаны Д.), кальцыту, сульфатаў, бітумаў 1 інш. Колер звычайна
светлаабо жаўтавата-шэры, у бітумінозных Д. цёмна-шэры да чорнага. Структура крышталічна-зярністая, у скрытакрышталічных рознасцях пелітаморфная, тэкстура масіўная, слаістая, кавернозна-брэкчыевая, арганагенна-дэтрытавая. Утварае ў асадкавай абалонцы Зямлі тоўшчы і пласты, нярэдка значнай магутнасці, а таксама праслоі, лінзы і целы няправільнай формы. Д. маюць пярвічнаасадкавае (пераважна ў дакембрыі) або другаснае (пераважна ў фанеразоі) паходжанне.
На Беларусі Д. паііб. пашыраны ў сярэднім (нароўскі гарызонт) і асабліва ў верхнім дэвоне, трапляюцца ў адкладах рыфею, ардовіку, сілуру, карбону. Маюць вял. практычнае значэнне як пароды-калектары нафты і падземных водаў. Пласты і пачкі кавернозных Д. верхняга дэвону разам з даламітызаванымі вапнякамі з’яўляюцца асн. прадукцыйнымі нафтапоснымі гарызонтамі радовішчаў нафты ў Прыпяцкім прагіне. Даламіты сярэдняга і верхняга дэвону па значнай ч. ўсх, Беларусі маюць у сабе вял. запасы высакаякасных прэсных і слабамінералізаваных падземных водаў, якія шырока выкарыстоўваюцца для гаспадарчага. у т. л. пітнога водазабеспячэння, і часткова ў бальнеалагічных мэтах у Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай абласцях. Пры спрыяльных горна-геал. умовах Д. самі з’яўляюцца важпым карысным выкапнем, які выкарыстоўваюць у буд., металургічнай, хім., шкляной і інш. галінах прам-сці (як буд. камепь, флюс, на выраб друзу, вяжучых, тэрмаізаляцыйных і вогнетрывалых матэрыялаў, металічпага магнію), а таксама ў сельскай гаспадарцы (даламітавая мука на вапнавапне кіслых глеб). На Беларусі вядомы 10 радовішчаў Д. з агульнымі запасамі каля 1 млрд. т, Радовішчы Д. ў карэнным заляганні: Краснадворскае, Гралеўскае, Цякава-Койтаўскае ў Віцебскім, Гразівецкае і Кабяляцкае ў Аршанскім, Сар’янскае ў Верхнядзвінскім р-нах (гл. адпаведпыя артыкулы). Трапляюцца радовішчы Д. ў выглядзе адорвеняў сярод антрапагенавых адкладаў (Мсціслаўскі, Хоцімскі і інш. р-ны). Карэнныя радовішчы прымеркаваны да адкладаў франскага яруса верхняга дэвону, залягаюць на невял. глыбіні (да 8—10 м) у выглядзе пластоў з аднароднай будовай і хім. саставам. Найб. значэнве мае Рубаўскае радовішча даламіту, якое эксплуатуецца Віцебскім вытв. аб’яднаннем «Даламіт».
М. В. Вераценнгкаў. ДАЛАМІТЫЗАЦЫЯ, працэс замяшчэшія кальцыту даламітам у вап-
пяках. які вядзе да ператварэпня іх у даламітызаваныя вапнякі і даламіты, а таксама запаўненне пустот, кавернаў і трэшчып даламітам. Шырока развіта ў дэвонскіх адкладах Беларусі, праяўляецца ў пародах ардовіку, сілуру, карбону і перматрыясу. У прыразломпых зонах Прыпяцкага прагіну з Д. звязана паляпшэнне калектарных уласцівасцей нафтаносных карбанатных тоўшчаў дэвону. Адбываецца Д. на розных стадыях ад дыягенезу да гіпергенезу пад уздзеяпнем марскіх водаў па вапнавы іл, узыходных або сыходных раствораў на вапяякі і іпш. пароды. Гідратэрмальна-метасаматычная Д. можа суправаджацца ўтварэннем нізкатэмпературных поліметалічных руд, флюарыту, барыту і інш. карысных выкапняў. У даламітызаваных пародах дэвону Прыпяцкага прагіну адзначаны праяўленні сульфіднай мінералізацыі (пірыт, халькапірыт, галепіт, сфалерыт), цэлесціну, барыту, флюарыту.
I. I. Ур’еў. ДАЛАШАНСКІ МОХ, вярховае балота на 3 Бешанковіцкага р-на, на водападзеле р. Ула і яе прытока р. Свячапка. Mae значныя запасы бітумінознага і гідролізнага тарфоў. Уваходзіць у склад Обальскай комплекснай базы бітумнай і гідролізнай сыравіны. Пл. 0,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,4 тыс. га. Глыб. торфу да 5,1 м, сярэдняя 1,8 м, ступень распаду каля 30 %, попельнасць 4%На 1.1.1978 запасы торфу 1,2 млн. т. Невял. здабыча торфу на ўгнаепне. Балота ў патуралыіым стане пад рэдкім хваёвым лесам. ДАЛЕРЫТ (ад грэч. doleros падмаплівы), магматычная эфузіўная або гіпабісальная горная парода асн. саставу, дробнаі сярэднезярністы базальт з далерытавай ці афітавай структурай, без шкла. Складзены ў асноўным з плагіяклазу (звычайна лабрадор) і піраксену, часам з алівінам (алівінавы Д.). На Беларусі трапляецца ў складзе вулканагеннай