Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
162 ДАРЛ лізуюцца і сістэматызуюцца матэрыялы па агульных пытаннях Д. (А. У. Канстанцінаў). Сучасныя тэарэт. праблемы эвалюц. тэорыі распрацоўваюцца ў БДУ, ін-тах Аддз. біялаг. навук і Ін-це філасофіі АН БССР.
Літ.: Д а р в н н Ч. Пронсхождешіе вндов путём естественного отбора.— Соч., т. 3. М.; Л., 1939; Ганчарык М. Вучэнне Ч. Дарвіна 1 класавая барацьба навокал дарвшізму,— Мн., 1932; К о нс т а н т п н о в A. В. Основы эволюцпонной теорнн.— 2 нзд.— Мн., 1979; П а р амонов A. А. Дарвпніізм.— М., 1978; П у з іі к о в П. Д. Фнлософскпе основы эволюцпонного ученіія Дарвяна.— Мн., 1959; Яблоков A. В., Юсуфов А. Г. Эволюцмонное ученііе.— 2 нзд.— М., 1981.
В. С. Анохіна, Я. I. Марозаў. ДАРЛЮКА (Darluca), род недасканалых грыбоў сям. сферапсідавых. Віды пашыраны ад тропікаў да паўн. шырот. На Беларусі адзначана Д. н і т к а в а т а я (D. filum). Касмапалітычны гіперпаразіт. Развіваецца ў пустулах іржаўных грыбоў на розных раслінах, у раёнах з павышанай вільготнасцю здольна памяншаць пашкоджванне раслін іржой.
Міцэлій шматклетачны, белы. Пікніды шарападобныя, карычневыя, ад 1—3 да некалькіх дзесяткаў у пустуле, змяшчаюць па 6—8 тыс. канідый. Канідыі бясколерныя, верацёнападобныя, з 1 перагародкай і ніткаватымі прыдаткамі, склееныя сліззю; выходзяць з пікніды доўгай белаватай або шараватай ніткай. Прарастаюць у кроплі вады, калі рас-іна не пашкоджана ржой, гінуць. 31муюць пікніды і сумчатая стадыя грыба на рэштках раслін. В. I. Ніціеўская. ДАРОГІ. агульная назва ўсіх разнавіднасцей наземных шляхоў, прызпачапых для перамяшчэння людзей і трансп. сродкаў. Акрамя гаспадарчага, маюць значэнне як адзін з пашыраных кампанентаў у прыродным асяроддзі, разам з палосамі адводу займаюць 1,5 % тэр. рэспублікі. Асн. элементы Д.: земляное палатно, дарожпае адзенне з пакрыццём (у чыгунак верхняе збудаванне), штучныя збудаваппі (шляхаправоды, масты, тунелі і інш.), снегаахоўныя і дэкар. пасаджэнні (гл. ў арт. Ахоўныя лясы). У БССР (1982) даўжыня аўтамаб. Д. агульнага карыстання 80 тыс. км (у т. л. з цвёрдым пакрыццём 45 тыс. км), эксплуатац. даўж. чыгунак (нармальпай каляі) 5,5 тыс. км.
У старажытнасці гал. шляхамі зносін былі рэкі (гл. таксама арт. Шлях «з варагаў у грэкі», Волакг'). У 10—11 ст. па тэр. Беларусі праходзілі Д. з Кіева ўздоўж Прыпяці праз Тураў, Брэст і на Ноўгарад праз Оршу. Важная Д. (пазней названа Пасольскай) праходзіла праз Вязьму, Смаленск, Оршу, Мінск. Апрача грунтавых Д. (шляхі, бальшакі), з пач. 17 ст. будавалі і Д. з цвёрдым пакрыццём — масцілі камянямі, зрэдку драўлянымі брусамі, для завалуненых паўн. і паўн.-зах. ч. Беларусі былі больш характэрны брукаваныя Д. Пасля ўз’яднан-
ня Беларусі з Расіяй (2-я пал. 18 ст.) узрасла роля шляхоў з Пн на Пд. 3 сярэдзіны 19 ст. патрэбы эканам. развіцця краіны абумовілі развіццё чыгунак. Да пач. 1870-х г. на Беларусі іх пабудавана каля 1,5 тыс. км. У 1913 працягласць Д. з цвёрдым пакрыццём складала 3,5 тыс. км. Пасля Кастр, рэвалюцыі пабудаваны лініі чыгунак Орша — Крычаў — Унеча, Орша — Лепель, Асіповічы — Магілёў — Крычаў — Сухінічы (РСФСР) 1 інш.; аўтадарогі Масква — Мінск, Мінск — Магілёў, Мінск — Слуцк, Мінск — Лепель — Полацк. Пасля Вял. Айч. вайны старыя Д. адноўлены або рэканструяваны, пабудаваны новыя.
Буд-ва і эксплуатацыя Д. прыкметна ўплываюць на навакольнае асяроддзе. Д., якія праходзяць праз лясныя масівы, расчляняюць іх, змяняюць мікракліматычныя ўмовы, ускладпяюць міграцыю жывёл (у месцах масавай міграцыі часам шмат іх гіне пад калёсамі). Снегаахоўныя палосы, прысады ўздоўж Д. ўплываюць на ветравы і снежнамяцелісты рэжым прыдарожнай зоны. Насыпы, выемкі, вадазборныя і водаадводныя канавы, водапрапускныя збудаванні змяняюць прыродны паверхпевы сцёк, што можа суправаджацца збіраннем вады і ўтварэннем часовых ці пастаянных вадасцёкаў, забалочваннем прылеглых зямель, воднай эрозіяй. Адмоўнае ўздзеяпне на навакольную фауну і флору аказваюць выхлапныя газы аўтамашын (вокісы вугляроду, азоту, сярністы ангідрыт, злучэнпі свінцу і інш.), зпачны шумавы фоп (да 100 дБА). Вібрацыя Д. у ходзе эксплуатацыі прыводзіць да зацвярдзення глебы па бліжэйшых палях, што выклікае неабходнаснь дадатковага яе рыхленпя. Інтэнсіў-
Дарлюка ніткаватая.
ная эксплуатацыя Д. уплывае па забруджвашіе паверхневых і грунтавых водаў: разам з ападкамі, якія адводзяцца з Д., у іх трапляе пэўная колькасць сажы, масла, солей і іпш. Пры адсутнасці догляду прыдарожная палоса можа стаць рассаднікам пустазелля, прытулкам шкодпых грызуноў. Для ЗМЯНПІЭННЯ адмоўнага ўплыву Д. на навакольнае асяроддзе выкарыстоўваюць розпыя інж. рашэнні (вялікае значэнне маюць якасць будавання і захаванне належнага парадку эксплуатацыі Д.), метады, якія б спрыялі ахове прыродных комплексаў (у іх ліку высеў траў па схілах выемак і насыпаў, дзернаванне, прадуманы адбор і пасадка кустоў, дрэў у прыдарожных палосах). На' даецца ўвага абмежаваншо колькасці дарог, якія перасякаюць с.-г. угоддзі. Пры буд-ве Д. глебавы слой здымаюць і скарыстоўваюць пры рэкультывацыі зямель. Чыгункі, буйпейшыя аўтадарогі гл. на карце Беларускай ССР, палітыка-адм. падзел, т. 1.
Літ.: Жучкевнч В. А. Дорогп н водные путіі Белорусснн.— Мн., 1977; Лео нов нч II. II. Стронтельство лесных дорог.— Мн., 1970; яго ж. Экономнка, органпзацпя н планпрованпе дорожного стронтельства.— Мн._ 1981; яго ж. Дорогн п транспорт леснбй промышленностн.— Мн., 1979; Сардаров A. С. ІІсторня ii архнтектура дорог Белоруссіпі.— Мн., 1978. 1. I. Леановіч.
ДАРОЖКІН Мікалай Апапасавіч (н. 14.12.1905, в. Гарохаўка Бранскага р-на), беларускі сав. міколаг і фітапатолаг. Акад. АН БССР (1962, чл.кар. 1950), Акадэміі с.-г. н. БССР (1959—61), д-р с.-г. н. (1934), праф. (1933). Засл. дз. нав. БССР (1965). Чл. КПСС з 1927. Скончыў БСГА (1927). Удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. ваііну. У 1931— 41 заг. лабараторыі, памеснік дырэктара, дырэктар Ін-та біялагічных навук АН БССР. Адначасова з 1934 праф. БДУ, з 1944 заг. аддзела ў Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН БССР, з 1948 дырэктар Ін-та біялогіі АН БССР, адначасова заг. кафедры ў БДУ, з 1952 заг. кафедры сістэматыкі раслін БДУ і заг. лабараторыі фітапаталогіі Ін-та сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН БССР. 3 1959 дырэктар Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва і заг. лабараторыі імунітэту гэтага інстытута. 3 1976 заг. лабараторыі сістэматыкі ніжэйшых раслін Іп-та эксперым. батанікі АН БССР. Працы па біялогіі пашырэпня ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых і бабовых культур, бульбы, таматаў і інш. агароднінных культур. Вызначыў новы пыкл развіцця фітафтарозу і рака бульбы, распрацаваў агратэхн. ме-
тады барацьбы з узбуджальнікамі рака бульбы, лабараторна-палявы метад ацэнкі ўстойлівасці сартоў бульбы да фітафторы, сучасную тэхналогію барацьбы з хваробамі і шкоднікамі бульбы. Дзярж. прэмія СССР 1974. Чл. ЦВК БССР у 1935—38.
Тв.: Фнтофтороз картофеля н томатов.— Мн., 1976 (у сааўт.); Болезнн бобовых культур.— Мн., 1978 (у сааўт.); Болезнн картофеля.— Мн., 1979 (разам з С. I. Бельскай).
Лгт.: Бнблнографня научных трудов академнка АН БССР Н. А. Дорожкпна.— Мн„ 1980.
ДАРОЖНЫЯ ВбСЫ (Pompilidae), сямейства насякомых падатр. сцябліністабрухіх. ГІашыраны ўсюды. У сусв. фауне больш за 3 тыс., у СССР каля 150 відаў. На Беларусі адзпачаны 24 віды,' з іх сярод камянёў і раслін на пясчаных дарогах найбольш трапляюцца пампіл дарожны (Pompilus viaticus), павукалоў буры (Priocnemis fuscus).
Цела Д. в. (даўж. 7—25 мм) з развітай пярэдняепінкай і кароткім сцябліністым брушкам, чорнае або чорнае з чырвоным ці жоўтым малюнкам. Вусікі закручаны на канцах. Ногі доўгія, пярэднія часта з капальным грэбнем. Лічынкі развіваюцца ў спецыяльна выкапаных восамі норках або ў норках павукоў. Лічынак кормяць павукамі.
Т. П. Панкевіч. ДАРОНІКУМ (Doronicum), род шматгадовы.х травяністых раслін сям. складанакветных. У родзе да 35 відаў, пашыраных у гарах умераных зон Еўропы, Азіі, Паўн. Афрыкі. У СССР 12 відаў. У Цэнтр. бат. садзе АН БССР інтрадукавапы 2 віды. Дэкар. расліны, выкарыстоўваюцца для групавых пасадак каля кустоў, у міксбордэрах, на газонах і камяністых горках. Цвітуць да 40 дзён у маі — чэрвені.
Расліны з прамастойнымі простымі або слабагалінастымі сцябламі. Прыкаранёвае лісце яйцападобна-акруглае. з доўгімі чаранкамі, сцябловае — яйцападобна-эліпсоіднае. Кветкавыя кошыкі дыям. 6—8 см, жоўтыя, адзіночныя або ў шчыткападобных суквеццях накшталт рамонкаў. Плод — сямянка. Размнажаюць дзяленнем карэнішчаў. Марозаўстойлівыя, непатрабавальныя да святла расліны. Д. усходні (D. orientale) паходзіць з Закаўказзя, сярэдняй Еўропы, Міжземнамор’я, М. Азіі. Выш. 25— 40 см. Радзіма Д. трыпутнікаваг a (D. plantagineum) —• Пірэнейскі паўвостраў, Францыя, паўд. Англія. Выш. да 80 cm. I. А. Карэўка.
ДАСКА, рака, правы прыток Дняпра, у Магілёўскім р-не. Даўж. 11 км. Пачынаецца каля паўн.-зах. ускраіны в. Мяжысеткі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7 %0. Вадазбор (38 км2) раўнінны, пад лесам 29 %. ДАТЫДЭЯЛЬНЫЯ (Dothideales), парадак сумчатых грыбоў падкл. аскалакулярных. Вядома каля 3 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. пераважна ва ўмераных зонах Еўразіі. у Паўн. Амёрыцы. У СССР каля 500 відаў, болып за 20 родаў.
На Беларусі каля 40 відаў, каля 10 родаў, найб. вядомыя вентурыя, афіябол, бікасферэла, дыдымела і інш. Сапратрофы, развіваюцца на адмерлых ч. раслін. Многія паразіты (канідыяльная стадыя) культурных раслін, выклікаюць паршу яблыні і грушы, цэркаспарозы і інш. хваробы.
Пладовыя целы (псеўдатэцыі) паглыблены ў субстрат, шараабо грушападооныя, чорныя, уключаюць 1 ці некалькі локул. Сумкі 8-споравыя. цыліндрычныя, амаль яйцаабо грушападобныя, прамыя ці сагнутыя, сядзячыя або на кароткай ножцы, размешчаны ў локулах. Споры эліпсоідныя, кароткабулавападобныя, верацёнападобныя, амаль яйцаці ніткападобныя, аднаклетачныя або шматклетачныя. бясколерныя, бурыя ці аліўкавыя. М. А. Лемяза.
ДАТЫЁРА (Dothlora), род сумчатых
Да арт. Дарожныя восы. Павукалоў буры.
Даронікум усходні.
Датыхіза ржавая: 1 — вертыкальны разрэз пікнідаў; 2 — споры.
грыбоў сям. датыёравых. Вядомы 10 відаў, пашыраных пераважна ў краінах умеранага клімату. На Беларусі на адмерлых галінках рабіны трапляецца Д. рабінавая (D. sorbi).