• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Пладовыя целы (псеўдатэцыі) чорныя, шчыльныя, падушкападобныя, паглыблены ў субстрат і сабраны ў групы дыям. да 2,5 мм. Сумкі шматлікія, булавападобныя. Сумкаспоры бясколерныя, падоўжана-булавападобныя, з некалькімі папярочнымі 1 падоўжнымі перагародкамі, часам з перацяжкай.
    ДАТБІНА. возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Свіна. Пл. 0,14 км2. Даўж. 1,02 км, найб. шыр. 0,2 км. Пл. вадазбору 1,25 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 5—7 м, спадзістыя, укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 2,22 км) слабазвілістая. На У выцякае ручай у воз. М. Свіно.
    ДАТЫХІЗА (Dothichiza), род недасканалых грыбоў сям. эксцыпулавых. Віды пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. У СССР 3 віды. На Беларусі па ўсёй тэр. трапляецца Д. р ж а в а я (D. ferruginosa), якая пашкоджвае ігліцу і парасткі хвоі, выклікае іх засыханне.
    Пікніды акруглыя, потым адкрытыя, размешчаны па адной або групамі, радзей на кароткай ножцы да 1 мм дыям. Канідыі авальна-яйцападобныя, аднаклетачныя.
    ДАТЫЯРАЛЬНЫЯ (Dothiorales), парадак сумчатых грыбоў падкл. аскалакулярных. Пашырапы ў субтрапічных і трапічных р-нах зямнога шара, многія — ва ўмеранай зоне. На Беларусі трапляюпца віды з родаў батрыясферьія, датыёра, гіньярдыя. Сапратрофы на розных раслінных рэштках, паразіты на лісці, сцяблах, пладах розных раслін.
    Пладовыя целы (псеўдатэцыі) падушкаабо коркападобныя, чорныя, з 1 ці некалькімі локуламі, часам зрастаюцца. Сумкі 2—16-споравыя, булавападобныя. на кароткай ножцы. Споры аднаклетачныя ці шматклетачныя. Ў цыкле развіцця адзначаны канідыяльныя стадыі.
    ДАЎБЁНІШКІ, вярховае балота на 3 Шаркоўшчыпскага р-на, у вадазборы р. Дзіспа. Пл. 4,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 4,4 тыс. га. Глыб. торфу да 8 м, сярэдняя 3,6 м, ступень распаду 25 %, попельнасць 2,1 %. Запасы торфу на 1.1.1978 24 млн. т. На 0,4 тыс. га невял. здабыча торфу на ўгнаенне. Астатняя тэр. ў натуральным стане, занята драбналессем і хмызняком з бярозы, хвоі, вярбы, вольхі.
    ДАУБЛІ. возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 1,64 км2. Даўж. 3,97 км. найб. шыр. 0,61 км. пайб. глыб. 25,8 м, сярэдняя 8 м. Аб'ём вады 13,11 млн. м3. Вадазбор (13,1 км2) сярэднеўзгорысты і пласкахвалісты,
    складзены з суглінкаў і супескаў, пераважна разараны.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ, падзяляецца на 4 плёсы. Схілы выш. да 15 м, стромкія, сугліністыя і супясчаныя, разараныя, у ніжняй ч. параслі хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 12,1 км) звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, пад хмызняком, месцамі выш. да 1 м, абразійныя. Падводная ч. катлавіны карытападобнай формы. Літаральная зона вузкая, пясчаная, глыбакаводная, выслана гліністымі іламі. Глыб. да 2 м займаюць 28 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 240 мг/л, празрыстасць 1,5 м. Мезатрофнае з прыкметамі антрапагеннага дыстрафіравання. Слабапраточнае: упадаюць 2 ручаі. злучана ручаём з р. Акунёўка. Зарастае слаба. Шыр. палосы расліннасці ад 20 да 100 м, пашырана да глыб. 2 м. Водзіцца лешч., шчупак, лінь, карась, краснапёрка, плотка, акунь, сазан. Каля возера вёскі Петкунішкі, Купчэлі, Даўблі.
    A. М. Рачэўскі. ДАУБНЕЎСКАЕ РАДОВІШЧА ІІЯСКОЎ, каля паўн. ускраіны в. Даўбнёва Камянецкага р-на. Лінзападобны паклад звязапы з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступапня сожскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 5,5 млн, м3. Пяскі шэрыя, цёмна-шэрыя, пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, месцамі гліністыя: жвіру буйней за 5 мм у іх да 20 %, гліністых і пылаватых часцінак 1,2—2,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,7—8,7 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,7—4,5 м. Пяскі прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб бетону. Радовішча не распрацоўваецца. ДАЎГАВЎСЫЯ ДВУХКРЫЛЫЯ (Nematocera), падатрад насякомых атр. двухкрылых. Пашыраны ўсюды. У Еўрап. ч. СССР каля 4 тыс. відаў. На Беларусі каля 1,5 тыс. відаў, пайб. вядомыя віды з сям. даўганожак, галіц, мошак, макрацоў. Д, д. кормяцпа нектарам і пылком раслін, расліннымі рэшткамі, некаторыя не кормяпна. Лічыпкі шэрага Д. д.— шкоднікі раслін, паразіты с.-г. жывёл і чалавека. Некаторыя Д. д.— крывасмокі, пераносчыкі ўзбуджальнікаў жоўтай ліхаманкі, іншыя карысныя як апылялыгікі раслін і глебаўтваральнікі.
    Дробныя 1 буйныя наоякомыя. Развіта толькі пярэдняя пара крылаў. Вусікі шматчленікавыя (больш як з 3 членікаў). Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі ў асноўным маюць галаву і грызучы ротавы апарат. За год 1—9 генерацый. Зімуюць ва ўсіх фазах развіцця. Лічынкі развіваюцца ў глебе, раслінных рэштках, прэсных вадаёмах, трупах жывёл або як паразіты. Іл. гл. на ўкл. да арт. Двухкрылыя.	Э. I. Хацько.
    ДАЎГАВУСЫЯ ПРАСТАКРЫЛЫЯ, яйцакладныя (Dolichocera, або Ensifera), падатрад насякомых атр. прастакрылых. Пашыраны па ўсім свеце. У сусв. фауне каля 8 тыс. ві-
    даў, у СССР болып за 250 відаў. На Беларусі больш за 20 відаў з надсям. конікавых і цвыркуновых. Раслінаедныя ці ўсяедныя, радзей драпежнікі. На Беларусі шкоды не прыносяць.
    Цела падоўжанае (даўж. 1—10 см). Вусікі трохабо мнагачленікавыя, даўжэйшыя за цела (адсюль назва). Ротавы апарат грызучы. Заднія лапкі скакальныя. У самак на брушку доўгі ці шаблепадобны яйцаклад (адсюль другая назва). Маюць органы слыху і гукавы апарат. Жывуць на паверхні глебы, у норах, на раслінах, некаторыя ў мурашыных гнёздах, яйцы адкладваюць у глебу, тканкі раслін. Развіццё з няпоўным ператварэннем.	В. П. Прыстаўка.
    ДАЎГАКРБІЛЫЯ. стрыжапад о б н ы я (Apodiformes), атрад птушак. Пашыраны ўсюды, за выключэннем Антарктыды. У сусв. (Jay­ne каля 400 відаў з 2 падатр., у СССР 5 відаў. На Беларусі трапляецца стрыж чорны.
    ДАЎГАНОЖКІ (Tipulidae), сямейства насякомых падатр. даўгавусых двухкрылых. Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне больш за 3,5 тыс., у СССР каля 400 відаў. На Беларусі ў вільготных лясах, на балотах і лугах найб. трапляецца шкоднік с.-г. культур даўганожка балотная, або даўганожка шкодная (Tipula paludosa). Лічынкі яе пашкоджваюць карані буракоў, капусты, бульбы, салаты. Адзначаны таксама Д. л у г авая (Nephrotoma pratensis), Д. п еравязаная (N. crocata), Д. a с е нн я я (Tipula czizeki). Лічынкі Д. кормяцца гнілымі расліннымі рэшткамі, каранямі раслін, водарасцямі,
    Даўганожка балотная.
    Возера Даўблі.
    імхамі; шкодзяць пладовым і агароднінным культурам.
    Насякомыя (даўж. 8—40 мм) з падоўжаным целам, жоўтыя, карычневыя, шэрыя. Галава невялікая. Ногі непрапарцыянальна доўгія (адсюль назва), тонкія, лёгка абломваюцца. Крылы веслападобныя, аднакаляровыя, мармуровыя або з падоўжнымі палосамі (у самак часам рудыментарныя). За год 1—2 генерацыі. Лічынкі шэрыя ці бурыя, бязногія. развіваюцца ў перагноі, гнілой драўніне, грыбах, у глеі прэсных вадаёмаў. Зімуюць у глебе лічынкі або яйцы. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Двухкрылыя.
    Э. I. Хацько.
    ДАЎГАНОСІКІ, с л о н і к i (Curculionidae), сямейства насякомых атр. жукоў. Пашыраны па ўсім зямным шары, асабліва ў трапічных абласцях Амерыкі і Азіі. У СССР каля 5 тыс. відаў, з іх у БССР 395 відаў, якія належаць да 26 падсям. і 103 родаў (характарыстыку асн. родаў і відаў гл. ў табл.). Падзяляюцца на даўгахобатных (болып старажытныя, паявіліся ў раннім мезазоі) і караткахобатных (узніклі ў сярэдзіне мезазою). У фауне Беларусі пераважаюць даўгахобатныя Д. У большасці яны — фітафагі, кормяцца рознымі часткамі травяністых і дрэвава-кустовых раслін. Нямногія (напр., трухлякі) развіваюцца ў мёртвай і гнілой драўніне лісцевых і хвойных парод. Сярод Д. многа небяспечных шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі. Лічынкі і дарослыя жукі пашкоджваюць многія палявыя, агароднінныя, садовыя і лясныя культуры, а таксама раслінныя прадукты і тэхн. драўніну на складах.
    Цела Д. (даўж. 0,5—25 мм) ад шарападобнай да палачкападобнай формы, укрыта валаскамі або лусачкамі, якія ўтвараюць стракаты малюнак. Пярэдняя ч. галавы выцягнута ў галаватрубку (няправільна наз. хабатком), на канцы якой ротавая адтуліна і грызучыя ротавыя органы. Вусікі 8—12-членікавыя, пераважна каленчатыя. У караткахобатных Д. галаватрубка звычайна не даўжэйшая за асн. ч. галавы, амаль заўсёды простая. на верхавіне не патончаная. Вусікі часцей прымацаваны на канцы галаватрубкі. У даўгахобатных Д. галаватрубка значна даўжэйшая за галаву, іншы раз за ўсё цела, тонкая, часта выгнутая і патончаная на канцы. Вусікі з выразнай булавой, прымацаваны пасярэдзіне галаватрубкі. Крылы ў большасці Д. добра развітыя, многія караткахобатныя Д. іх не маюць. Лапкі ног 5-членікавыя. Лічынкі бязногія, белыя, С-падобна выгнутыя, укрытыя рэдкімі валаскамі, з жоўта-карычневай галавой і грызучымі сківіцамі. Вядуць скрыты спосаб жыцця: у караткахобатных Д. развіваюцца ў глебе, у даўгахобатных — у тканках 'раслін, зрэдку жывуць на раслінах, падобныя да зялёных вусеняў. Акукліваюцца ў глебе або ў тканках кармавых раслін, радзей будуюць коканы на лісці.
    На Беларусі найб. небяспечныя шкодпікі: бабовых культур—• клубеньчыкавыя Д., канюшынавыя семяеды, фітаномусы, тыхіусы і інш., цукр. буракоў — бураковы Д., капусты — скрытнахобатнікі. Значна шкодзяць садам кветкаеды — яблы-
    Асноўныя роды і віды даўганосікаў, пашыраных на Беларусі
    Кароткая характарыстыка родаў
    Коль-
    касць Найболып пашывідаў раныя віды
    у родзе
    Месцы пражывання
    Перыяд трапляльнасці жукоў
    Часткі раслін, якія пашкоджваюцца жуком і лічынкай
    Кармавыя расліны
    травяністыя
    дрэвавыя
    і кустовыя
    Аддзел Караткахобатныя даўганосікі (Adelognatha)
    1.	Скасар (Otiorrhynchus)
    2.	Філёбіус, даўганосік л і с т а в ы (Phyllobius)
    3.	Даўганосік-лісцягрыз (Роlydrusus). Надкрылы з выразнымі плячамі, аснова іх шырэйшая за аснову пярэдняспінкі. Цела густа ўкрыта аднаколернымі лусачка'мі. Кіпцюркі зрасліся
    12
    4.	Каратканос (Brach yderes). Галаватрубка кароткая і шырокая, аснова яе з тонкай папярочнай баразёнкай. Надкрылы без выразных плечавых бугроў, круглаватыя і доўгія, аснова іх не шырэйшая за аснову пярэдняспінкі. Цела ўкрыта дробнымі, прылеглымі, шэрымі і залацістымі валаскамі і лусачкамі. Верхавіны задніх галёнак скошаныя, з доўгімі шчацінкамі
    5.	Барыпітэс (Barypithes). Асн. членік вусікаў доўгі, заходзіць за пярэдні край пярэдняспінкі. Цела маленькае, бліскучае, бурае, укрыта тонкімі валаскамі 6. Страфасомус (Strophosomus). Асн. членік вусікаў даходзіць да задняга краю вока. Вочы пукатыя, конусападобныя. Галава з папярочнай упадзінай. Надкрылы яйцападобныя. Цела ўкрыта лусачкамі і шчацінкамі. Верхавіны задніх галёнак скошаныя