Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Г. звычайная выш. да 15 м, крона пірамідальная. Лісце яйцападобнае або круглае, востразубчастае ці суцэльнакрайняе, скурыстае, шчыльнае, бліскучае. Кветкі белыя, ружаватыя, у шчытках. Плады масаю 25—300 г, мясістыя, з камяністымі клеткамі, жоўтыя ці зялёныя, з румянцам або без яго, маюць у сярэднім 10,4 % цукраў, 0,3 арган. кіслот, 0,03 дубільных рэчываў, 2,6 % клятчаткі, вітаміны В, G, карацін. Дрэва святлалюбнае, засухаўстойлівае. Пачынае пладанасіць на 6—10-ы год, у 20 гадоў дае 150—300 кг пладоў. Перыяд гасп. выкарыстання 50—60 гадоў. Размнажаецца прышчэпкамі, на прышчэпы выкарыстоўваюць сеянцы дзікіх або культ. сартоў Г. звычайнай. Лепш расце па сярэднеі лёгкасугліністых, добра дрэнажаваных глебах. Раянаваныя сарты: летнія — Дзюшэс летні, Лімонаўка, Тальсінская красуня; асенне-зімовыя— Бэра лошыцкая, Масляністая лошыцкая, Пышная Яфімава; зімні — Беларуская позняя. Пашыраны таксама Сапяжанка, Цукроўка. Вінёўка, Ільінка 1 інш. Большасць сартоў Г. самастэрыльныя, таму ў садзе неабходны сарты-апыляльнікі. Асн. шкоднікі Г.: грушавы клешч, грушавая медзяніца, кольчаты і няпарны шаўкапрады. баярышніца, зімовы пядзенік; хваробы: бактэрыяльны рак, парша, пладовая гніль. Іл. гл. таксама на ўклейцы.
Літ.: Районнрованные н перспектпвные сорта плодовых н ягодных культур Белорусской ССР.— Мн.. 1960; Помологня БССР: Атлас плодов грушн.— Мн., 1975.
В. Н. Балобін.
ГРУШАПКА (Ругоіа), род шматгадовых травяністых раслін сям. грушапкавых. Вядома каля 40 відаў, пашырапых ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я. У СССР 17 відаў, з іх па Беларусі 4. Лек. і дэкар. расліпы.
Г. круглалістая (Р. rotundifoІіа) пашырана па ўсёй тэрыторыі. Расце пераважна ў хваёвых лясах, іншы раз сярод хмызняку, вырошчваецца як дэкар. расліна. Цвіце ў маі — ліпені. Расліна з доўгім галінастым карэнішчам, ад вузлоў якога адыходзяць прыдаткавыя карані. Лісце круглаватае або авальнае, цёмна-зялёнае, на доўгіх чаранках, у прыкаранёвай разетцы, не ападае 2—3 гады. Кветанос тупарабрысты, выш. 15— 35 см, з 1—2 похвеннымі лускападобнымі лісцікамі. Кветкі злёгку няправільныя, адхіленыя. шырокараскрытыя, дыям. да 2 см, белыя, з аранжавьтмі тычынкамі,
духмяныя (нагадваюць пах ландыша), па 8—15 у доўгай гронцы. Плод — шарападобная пляскатая каробачка. У наземнай ч. расліны шмат дубільнікаў. Мачагонны і процізапаленчы сродак. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць лісце (збіраюць у чэрв.— ліп.). Г. зеленаватая (Р. clilorantha) трапляецца ў хваёвых і яловых лясах пераважна зах. і цэнтр. р-наў. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Кветаносная стрэлка рабрыстая, выш. 10—30 см, звычайна чырванаватая, з 1—3 лускападобнымі лісцікамі. Лісце скурыстае, круглаватае, у разетцы, зімуе. Кветкі зеленаватыя, з яйцападобнымі пялёсткамі, па 2—9 у кароткай зрэджанай гронцы. Каробачка адагнутая ўніз. Г. м а л а я (Р. minor) пашырана па ўсёй тэрыторыі ў сыраватых хвойных і лісцевых лясах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Кветанос тонкарабрысты, выш. 5—30 см, бязлісты або з 1—2 вузкалінейнымі лускападобнымі лісцікамі. Лісце цвёрдае, эліпсоіднае, у разетцы. Кветкі белыя або бледна-ружовыя, па 7—20 у густой гронцы. Наробачка павіслая. Г. с я р э д н я я (Р. media) зрэдку трапляецца ў Брэсцкай, Магілёўскай і Мінскай абласцях. Расце ў сырых хвойных лясах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Кветанос выш. 10—30 см, з адным падоўжана-яйцападобным вострым лускападобным лісцікам. Лісце скурыстае, авальнае або круглаватае, у разетцы. Кветкі белыя, да асновы з ружаватым адценнем, па 5—15 у верхавінкавай гронцы. Наробачка павіслая. Л. Г. Сімановіч. ГРУШАУСКАЯ СІНКЛІНАЛЬ (ад назвы в. Грушаўка), тэктанічная структура ў Нараўлянскім р-не. Выдзяляецца па паверхні фаменскіх саляносных адкладаў верхняга дэвону. Ускладняе Перадвыступовіцкую зону апускапняў па падсалявых і Паўд.-Ельскую сінклінальную зону па верхнесаляносных адкладах. Уверх па разрэзе ссоўваецца на Пн. Сфарміравалася ў познафранскі і фаменскі час дэвону і кам.-вуг. час.
ГРУШАУСКІ ПАРК, у в. Грушаўка Ляхавіцкага р-на. Закладзены ў канцы 19 ст. Mae рысы рэгулярнай планіроўкі. У аснове кампазіцыі — сядзібны дом. Цэнтр. ліпавая алея шыр. да 10 м перпендыкулярная асн. уязпой каштапава-клёнавай алеі, адзін з баскетаў перад домам пабудаваны паводле ландшафтнага прынцыпу з выкарыстанпем разнастайных дрэвавых парод. Паўн. партэр аформлены газопам, да якога прымыкаюць сады. У парку пераважалі кветкава-дэкар., рэдкія травяністыя і лек. расліны. Збярогся добры дрэвастой клёну, вязу, ліпы, з экзотаў — кіпарысавік гарохаплодны (самае вял. дрэва на Беларусі, выш. 15,5 м), арэх грэцкі, бук лясны, KaraTan горкі жоўты, акацыя белая і інш. Парк перспектыўны для аднаўлення.
ГРУШЧАНСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 1,2 км на ПдУ ад в. Грушчаны Свіслацкага р-ііа. Лінзападоб-
ны паклад звязавы з канцова-марэнпымі адкладамі сожскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 671 тыс. м3.
Гліны карычнева-бурыя, шчыльныя, тлустыя, пластычныя і высокапластычныя, з рэдкімі ўключэннямі жвіру; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,001 мм у іх адпаведна 69—98 % 1 26—56 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4—10 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2— 3 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
А. Л. Шмураў. ГРЫБАКОРАНЬ, сімбіёз грыба з коранем вышэйшай расліны; тое, што мікарыза.
ГРЫБ-БАРАН, грыб сям. скутыгеравых. Гл. ў арт. Грыфала.
ГРЫБКІ, нізіннае балота на ПнЗ Вілейскага р-на, у вадазборы р. Нарач. Пл. 1,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,4 тыс. га. Глыб. торфу да 1,7 м, сярэдняя 0,5 м, ступень распаду 43 %, попельнасць 12 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1,2 млн. т. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенне. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
ГРЫБКОВЫЯ ХВАРОБЫ, хваробы жывёл і чалавека, выклікапыя патагепнымі грыбамі; тое, што мікозы.
У Грушаўскім парку.
Грыбная капуста.
ГРБІБНА, возера ў Полацкім р-пе, у бас. р. Свіпа. Пл. 0,8 км2. Даўж. 1,83 км, напб. шыр. 0,7 км, найб. глыб. 1,2 м, сярэдняя 0,6 м. Аб’ём вады 0,47 млн. м3. ІЗадазбор (19,6 км2) нізінны, сярэднеі дробнаўзгорысты, складзены з пяскоў, 80 % пад лесам, месцамі разараны.
Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасцевай формы. Схілы выш. 4—5 м, спадзістыя (на Пн 10—11 м, стромкія), супясчаныя, параслі лесам і хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагавая лінія (даўж. 5,36 км) звілістая, утварае шэраг заліваў. Берагі забалочаныя, сплавінныя^ пад хмызняком, на Пд пясчаныя. Пойма шыр. да 200 м, забалочаная, тарфяная, пад хмызняком, на Пд разараная. Дно плоскае, выслана тонкадэтрытавым сапрапелем (гл. Грыбнаў(укае радовішча сапрапелю), уздоўж паўд. берага — апясчаненым ілам. Мінералізацыя вады да 140 мг/л, празрыстасць 0,9 м. Дыстрофнае. Слабапраточнае: на ПнУ упадае ручай з воз. Званае, на Пд выцякае ручай у воз. Клетнае. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь. У выніку меліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1—1,2 м.
ГРЬ'ІБНАУСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛІО, у Полацкім р-не, у воз. Грыбна. Сапрапель арган. тыпу, запасы 3,9 млн. м3. Высцілае ўсю пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутпасць адкладаў 4,8 м, найб. 11,3 м. Натуральная вільготнасць 92 %. Попельнасць 25 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3,4, вокіслаў жалеза 2,5, алюмінію 0,8. магпію 0,3. кальцыю 3, калію 0,2, фосфару 0,3. Вадародны паказчык (pH) 6,4. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для буравых работ, вытв-сці буд. матэрыялаў.
ГРЫБНАЯ КАПУСТА, грыбное шчасце (Sparassis crispa), базідыяльны грыб з роду спарасіс сям. рагацікавых. Пашырана па ўсім зямным шары, асабліва ў лясной зоне. На Беларусі трапляецца рэдка, выяўлена ў Мінскай (Мінскі, Мядзельскі р-ны) і Брэсцкай (Белавежская пушча) абласцях. Расце ў хваёвых лясах, як правіла, каля пнёў хвоі. Пладаносіць у жн,—верасні. Малавядомы ядомы грыб. Спажываецца свежая (надта смачная, асабліва адвараная ў малацэ).
Пладовае цела дыям. 15—30 см, круглаватае, моцнагалінастае, мясістае, са шматлікімі расшыранымі і пляскатымі, як пласцінкі, канцавымі галінкамі, укрытымі гіменіем, падобнае на галоўку цвятной капусты (адсюль назва). У маладых грыбоў пладовае цела белаватае, у старых вохрыстае або светла-карычневае. Споры эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя.
ГРЫБНАЯ ЛОКШЫНА (Ramaria flava), базідыяльны грыб з роду рамарыя сям. рагацікавых. Пашырана па ўсім зямным шары, асабліва ў лясной зоне. На Беларусі трапляецца ўсюды, але не часта. Расце на глебе ў хвойных і лісцевых ля-
сах. Пладапосіць у жн.— кастрычпь ку. Малавядомы ядомы грыб. Спажываюцца маладыя грыбы (свежыя). Двух-трох грыбоў дастаткова для смачнага абеду ўсёй сям’і.
Пладовае цела выш. 6—15(30) см, з тоўстай расшыранай асновай і шматлікімі тупазакругленымі галінкамі накшталт локшыны (адсюль назва), мясістае, ломкае, серна-жоўтае, іншы раз з аранжавым адценнем, на верхняй ч. ўкрытае гіменіяльным слоем. Мякаць цвёрдая, жоўтая. Споры эліпсоідна-падоўжаныя, зрэдку амаль цыліндрычныя, бародаўчатыя, цёмна-вохрыстыя.
ГРЫВНОЕ, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Дзяржынскага р-па, за 55 км на ПдЗ ад Мінска. Устапоўлена ў 1981. Пл. 8,5 тыс. га. Разлічана па адначасовы адпачынак 35 тыс. чал. Каля 76 % тэр. займаюць лясы, пераважна хваёвыя. Рэльеф раўнінны. Азёры Бяздоннае, Волка, Ліванка, Асінаўка. Прадугледжапа размяшчэнне ўстаноў і баз для кароткатэрміповага адпачыпку, а таксама доўгатэрміновага адпачынку дзяцей Мінска.
ГРЫБНЫЯ КАМАРЫКІ (Mycetophilidae), сямейства насякомых падатр. даўгавусых двухкрылых. Пашыраны ўсюды. У Еўрап. ч. СССР каля 500 відаў. На Беларусі ў сырых лісцевых лясах адзначана болып за 350 відаў. Лічынкі развіваюцца ў губавых і шапкавых грыбах або пад карой гнілых дрэў; дарослыя жывуць у глебе, пад пнямі, у моху. Пашкоджаныя лічынкамі Г. к. ядомыя грыбы непрыдатныя для спажывання. Найб. пашыраны Г. к. з в ычайпы (Mycetophila fungorum), даўж. 4—6 мм, жаўтаваты або буры.
Даўж. Г. к. 2—12 мм. Будовай цела падобныя да камароў (адсюль назва). Галава круглаватая або падоўжаная. Вочы вялікія, фасетачныя, ёсць 2— 3 простыя вочкі. Хабаток кароткі з шырокімі сысучымі лопасцямі. Ногі доўгія, тонкія. У большасці відаў крылы адносна доўгія. Многія зімуюць у фазе імага і нярэдка трапляюцца ў адлігу на снезе. Э. I. Хацько.
ГРЫБНЬ'ІЯ ХВАРбБЫ РАСЛІН, м і к о з ы, хваробы, якія выклікаюцца фітапатагешіымі грыбамі (паразітамі і паўпаразітамі). Перадаюцца насеннем, клубнямі, цыбулінамі, карапямі, чарапкамі і іпш. часткамі хворых раслін. Інфекцыя можа захоўвацца ў пасляўборачных рзштках, у глебе, перапосіцца ветрам, кроплямі дажджу, жывёлай і чалавекам, с.-г. прыладамі і машыпамі. Патагенныя грыбы пранікаюць у расліну праз мех. пашкоджанні, вусцейкі, вадзяныя поры, кутыкулу, трэшчыны. Яны выклікаюць марфолага-анат. і фізіял. змяпенні (парушэнне дыханпя, абмену рэчываў, росту і развіцця, адмірапне пашкоджаных ткапак), у выніку чаго інтэнсіўпасць фотасінтэзу зпіжаоцца.