Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
~ПДІТГІ'1
лёгкасугліністыя на марэне
супясчаныя на лёсападобных азёрна-ледавіковых адкладах, падасланых азёрнай глінай
супясчаныя I пясчаныя на марэнны адкладах
=4^
супясчаныя I пясчаныя на водна-ле давіковых адкладах, падасланых ма рэнным суглінкам, радзей пяскамі
б) Дзярнова-падзолістыя глеяватыя і глеевыя
супясчаныя I пясчаныя на марэнны адкладах
супясчаныя I пясчаныя на водна-ледавіковых адкладах; падасланых ма рэнным суглінкам. радзей пяскамі
По“^°
в) Падзолы глеевыя
ілювіяльна-гумусавыя
пясчаныя на старажытнаалювіяльнь пясках з блізкай (0,51,5м) грунт вой вадой (месцамі неразвітыя)
IV ДЗЯРНОВЫЯ I ДЗЯРНОВАКАРБАНАТНЫЯ, ЗАБАЛОЧАНЫЯ (ГЛЕЯВАТЫЯ I ГЛЕЕВЫЯ)
1=
сугліністыя. супясчаныя I пясчаныя на водна-ледавіковых адкладах, па дасланых суглінкамі або глінамі
V
ПОЙМАВЫЯ (ДЗЯРНОВА-
ГЛЕЯВАТЫЯ I ГЛЕЕВЫЯ)
•г22| сугліністыя, супясчаныя і пясчаны» і на рачным алювіі
В. ГІДРАМОРФНЫЯ
VI ТАРФЯНА-БАЛОТНЫЯ
Нізінныя
НІзінныя меліяраваныя
Нізінныя засфагнаваныя (пераходн >
т.26
Вярховыя
Та27
Поймавыя
о Дрэвападобна-круглавата-плямістыя акумуля
' цыйна-эразійныя
С Палоскава-лінзападобныя поймава-дэльтавыя
0 Круглавата-плямістыя акумуляцыйныя
S Лінейныя I ўзгорыста-лінейныя акумуляцыйнь
Д Неўпарадкаваныя літагенныя
Карта складзена і аформлена ў красавіку 1982 г.
Падпісана да друку 24.11.1982 г.
макс.— 31, з тумапам 60 і 84, з навальніцай 25 і 38, з градам 1 і 7. За год у сярэднім бывае 14 сут з галалёдам і 14 сут з шэранню. Сярэдпегадавая працягласць сонечнага ЗЗЯНПЯ 1736 гадз. 3. X. Таўцгева. ГРбДЗЕНСКАЯ ПЎШЧА, ляспы масіў за 15—20 км на Пн і ПнУ ад Гродна, на тэр. Гродзенскага доследпага лясгаса, у міжрэччы Нёмана і яго прытока Котры. Пл. больш за 40 тыс. га.
У цэнтр. частцы пушчы з Пн на Пд цягнецца сістэма азёр, найб. з іх Белае. Пераважаюць верасова-імшыстыя бары. На 3 ад воз. Белае — забалочанае паніжэнне з р. Стрыеўка ў цэнтры, з чорнаальховымі і пушыстабярозавымі лясамі, забалочанымі ельнікамі, на У ад возера буйны балотны масіў Святое з вярховымі, пераходнымі сфагнавымі і асакова-сфагнавымі хвойнікамі і бярэзнікамі, па ўскрайках нізінныя бярэзнікі і алешнікі з сістэмай меліярацыйных капалаў, звязаных з р. Бярвенка. Лясы маюць эксплуатац. значэнне. Хвойнікі ў раёне воз. Белае і ўздоўж Нёмана перспектыўныя як зона адпачынку.
ГРбДЗЕНСКАЯ ЎРАЧ9БНАЯ АКАДЭМІЯ, Гродзенская медыцынска я а к а д э м і я, вышэйпіая павуч. мед. ўстанова. Існавала ў 1775—81 у Гродна. Заснавана па прапаповс Адукацыйнай камісіі. Кіраваў акадэміяй франц. вучопы Ж. Э. Жылібер.
Пры акадэміі працавалі шпіталь, анатамічны кабінет, бат. сад, заал. музей, бібліятэка, заал. парк. Акадэмія ажыццявіла тры выпускі ўрачоў. Закрыта з-за недахопу сродкаў. Супрацоўнікі акадэміі былі накіраваны ў Вільню ў Гал. школу Вял. кн. Літ. (з 1803 Віленскі ун-т), туды перавезлі абсталяванне і бібліятэку. На базе акадэміі пазней створаны мед. ф-т Віленскага ун-та. Урачэбная акадэмія дала пачатак развіццю мед. адукацыі на Беларусі. М. I. Красоускі. ГРбДЗЕНСКІ БАТАНІЧНЫ САД. Іспаваў у 1775—81. Закладзепы на месцы старога гарадзішча фрапц. вучоным Ж. Э. Жыліберам — адным з першых даследчыкаў флоры паўн.зах. Беларусі. Па разнастайнасці,
рэдкасці, колькасці відаў раслін не ўступаў лепшым садам Еўропы. Калекцыя камплектавалася з раслін, атрыманых па абмену са Страсбургскага і Эдынбургскага садоў, падараваных вядомымі батанікамі (напр., акад. П. С. Палас пераслаў шмат сібірскіх раслін, сабраных ім у час падарожжаў па Рас. імперыі), з мясц. відаў. У 1777 у садзе было 1200 відаў экзотаў (у т. л. пекалькі амер. раслін паспяхова раслі ў адкрытым грунце), у 1778 разам з мясцовымі больш за 2000 відаў. Большасць калекцый перавезена ў Вільню. ІІа месцы саду гар. парк культуры і адпачынку.
ГРбДЗЕНСКІ ГІСТбРЫКА-АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЁЙ. Заспаваны ў 1920, адкрыты для паведвання ў 1922. У Айч. вайну разрабаваны ням.-фаш. акупантамі. Адноўлены ў 1945. Размяшчаецца ў Гродзенскім Старым замку. У 1982 у музеі: аддзелы гісторыі дасав. перыяду, гісторыі сав. перыяду, прыроды краю. 102 000 экспапатаў, пл. экспазіцыі 1970 м2. У аддзеле прыроды краю (пл. экспазіцыі 450 м2) раздзелы: агульная геагр. характарыстыка Гродзеншчыны; узнікненне і развіццё жыцця на Зямлі; клімат і феналогія; воды, глебы; лугі; балоты; лясы; ахова прыроды на Гродзепшчыпе; прыродазнаўчанавук. асновы вядзення сельскай гаспадаркі. Дэманструюцца глебавыя маналіты, гербарныя ўзоры раслінпага покрыва, чучалы звяроў, птушак, рыб — тыповых прадстаўнікоў жывёльпага свету лясоў, балот, вадаёмаў краю, узоры пайб. урадлівых сартоў с.-г. культур. У фондах музея гербарыі ахоўных, дэкар., лек. і інш. расліп. Музей вядзе лекцыйна-прапагапдысцкую работу па пытаннях прыродазнаўства, арганізуе
Адна з экспазіцый у аддзеле прыроды Гродзенскага гісторыка археалагічнага музея.
экспедыцыі па вывучэнню відавога складу птушак і звяроў краю. За год музей наведваюць болып за 200 тыс. чал.
ГРбДЗЕНСКІ ДбСЛЕДНЫ ЛЯСГАС, на тэр. Гродзенскага, Мастоўскага і Бераставіцкага р-паў. Аргапізаваны ў 1940. Пл. 86,4 тыс. га, у т. л. пад лесам 77,4 тыс. га (1.1.1982). 12 лясніцтваў. Лясы 1-й (50,3 тыс. га) і 2-й (36,1 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 79,3, бярозавыя 7,1, яловыя 5,2, альховыя 4,5, дубовыя 2,4, іншыя—1,5 % укрытай лесам плошчы. Маладпякоў 63,6 %, сярэднеўзроставых 26,7, прыспяваючых 8,1, спелых лясоў 1,6 %. Агульны запас дрэвастою 9,06 млн. м® (у т. л. спелага 0,25 млн. м3), гадавы прырост драўпіпы 0,31 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 32 гады, банітэт 1,7, паўната 0,73. Штогод аб’ём лесасечнага фопду 40 тыс. м3, высечак догляду 56 тыс. м3, лесааднаўлепне па пл. 790 га. На тэр. лясгаса Гродзенская пушча, бат. заказнікі лек. раслін Гожаўскі, Парэцкі і Сапоцкінскі (гл. адпаведпыя арт.). Праводзяцца работы па вырошчванню пасадачнага матэрыялу ў цяпліцах, пасадка лесу з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі, угнойванне прыспяваючых і спелых насаджэнняў. Дзейнічае лясны гадавальнік на пл. 21,7 га, дзе вырошчваюць пасадачны матэрыял хвоі, елкі, бярозы павіслай, лістоўніцы сібірскай, дубу звычайпага і чырвонага, клёну вастралістага, ліпы драбпалістай, рабіны, ароніі чарпаплоднай, глогу, шыпшыпы, парэчак чырвоных і інш.
Б. М. Кіслякоў.
ГРбДЗЕІІСКІ ЗААЛАГІЧНЫ ПАРК. Заснавапы ў 1927 па сродкі гарадскога т-ва аматараў прыроды (ініцыятар — прыродазпавец, выкладчык біялогіі мясц. гімназіі Ян Каханоўскі). 3 1931 арандавапы прыватным прадпрыемцам. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) — уласпасць дзяржавы, у калекцыі меў каля 400 жывёл. У Айч. вайну матэрыяльныя каштоўнасці зпішчапы, рэдкія віды звяроў вывезены ў Гермапію. Пасля вызвалення Гродпа адбудаваны, калекцыя адноўлепа і папоўнена новымі відамі. Плошча Г. з. п. 4 га. На пач. 1980-х гадоў у заапарку болып як 2 тыс. жывёл 274 відаў. у т. л. земнаводных —• 5, рыб —■ 72, navзуноў — 24, птушак — 94, млекакормячых — 76, малюскаў — 3. Экспануюцца рэдкія жывёлы, занесеныя ў Чырвопую кнігу Міжнар. саюза аховы прыроды: кітайскі алі-
гатар, суматранскі тыгр, белы мядзведзь, снежны барс, кулан, алень Давіда, зубр, чорны насарог, сярэднеазіяцкая кобра. Штогод парк наведваюць 250—270 тыс. чал., праводзіцца больш за 1000 экскурсій. Пры заапарку гурток юннатаў школ горада. Іл. гл. па ўклейцы.
ГРОДЗЕНСКІ МЕДЫЦЬ'ІНСКІ ІНСТЫТУТ. Засн. ў 1958. У 1981/82 навуч. г. ф-ты: лячэбны, педыятрычны. Аспірантура з 1961. Mae цэнтр. н.-д. лабараторыю, па базе якой існуірць лабараторыі гістахіміі, біяхіміі, функцыянальпай дыягностыкі, неінфекц. і інфекц. імуналогіі, поліцукрыдаў, вучэбныя музеі на кафедрах біялогіі, нармальнай анатоміі, судовай медыцыны, сац. гігіепы і аргапізацыі аховы здароўя; віварый. Асн. кірункі навук. даследавапняў: песпецыфічпая рэзістэнтнасць арганізма і метады яе рэгуляцыі, сардэчна-сасудзістая паталогія, раны і ранавая іпфекцыя, гастраэнтэралогія. Выдае тэматычныя зборнікі навук. прац, навуч. ДапамОЖНІКІ. Дз. А. Маслакоў.
ГРОДЗЕНСКІ ПЧОЛАГАДАВАЛЬНІК, у Гродзенскім р-пе каля в. Казіміраўка (з 1947). Разводзіць карпацкіх пчол, вядзе селекцыйна-племянную работу па паляпшэнню іх папуляцый. У Г. п. (пл. 50 га) пчальнік (1 тыс. пчаліных сем’яў) з участкамі найлешпых меданосаў для пчол (грэчка, канюшына, разнатраўе і інш.). Прадукцыйнасць пчалінай сям’і 28,6 мядовых адзіпак. Рэалізуе (штогод) 1—1,5 т таварпага мёду, 4—6 кг пропалісу, каля 1 тыс. пчаліных пакетаў, каля 4 тыс. пчаліных матак.
ГРОДЗЕНСКІ РАЁН, па ПнЗ Гродзенскай вобл. Пл. 2,7 тыс. км2. Горад абл. падпарадкаваппя Гродпа — цэнтр раёна; горад Скідаль, rap. пас. Сапоцкін. 393 сельскія нас. пункты, 17 сельсаветаў.
Паверхня ўзгорыста-раўнінная. Агульпы нахіл яе з ПдЗ на ПнУ. Болыпую ч. раёна займае Нёманская піз., на 3 Гродзенскае ўзвышша. 75 % тэр. па выш. 100— 170 м, 20 % — 170—200 м. Глыбіня расчлянення ў межах узгорыстых участкаў і паблізу далін рэк да 50 м/км2, ва Нёманскай ніз. да 2,5 м/км2. Найвыш. пункт 247 м (паблізу в. Капцёўка), найб. нізкая адзнака на Пн — урэз Нёмана — 80 м (самая нізкая ў БССР).
Геалагічная б у д о в а і к арысныя выкапні. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да зах. часткі Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту
паазерскага і сожскага зледзяненняў магутнасцю 70—120 м, у ледавіковых лагчынах да 279,5 м (на Пн пашыраны эолавыя ўтварэнні, на 3 камы і марэны паазерскага і сожскага ледавікоў). Ніжэй залягаюць неагенавыя і палёагепавыя адклады магутнасцю да 20 м. мелавыя 120—150 м, на 3 юрскія 25—42 м. Пароды крышт. фундамента на глыб. 125—250 м ніжэй узр. мора. Вядомы 25 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 29,9 млн. т (найб. Святое, Масткі-Нгвішча-2, Закрэўшчына. Верцялішкі, Чортава балота), 6 радовішчаў мелу для вапны з запасамі 139,9 млн. т (найб. Новікаўскае, Старовінскае, Пышкаўскае, Грандзіцкае, Салаўёўскае); 4 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 5,8 млн, м3 (найб. Дуброўскае, Беражанскае, Шэмбелеўскае); 2 радовішчы сілікатных пяскоў з запасамі 17,5 млн. м3 (найб. Гожаўскае); 7 радовішчаў глін з запасамі каля 34 млн. м3 (найб. Багушоўскае, Няцецкае — часткова, Табольскае, Пальніца-Плябанішкаўскае). Пра ўсе радовішчы гл. адпаведныя артыкулы.