• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    К л і м а т. Паводле агракліматыч. раянавання тэр. Г. в. ўваходзіць пераважна ў Цэнтральную агракліматычную вобласць. Вылучаюцца Гродзенска-Івацэвіцкі, Лідска-Івянецкі, Навагрудскі аграклімат. раёны (гл. адпаведныя артыкулы). Паўд.-зах. ч. вобласці ўваходзіць у ПружанскаБрэсцкі агракліматычны раён Паўд. аграклімат. вобласці. а паўн.-ўсх.— у Ашмянска-Мінска-Свянцянскі агракліматычны раён Паўн. аграклімат. вобласці. Клімат Г. в. ўмерана кантынентальны. Сумарная сонечная радыяцыя на гарызантальную паверхню складае 3690—3970 МДж/м2 (88—95 ккал/см2). За вегет. перыяд фотасінтэтычпая актыўная радыяцыя 1580-1670 МДж/м2 (38—40 ккал/см2), рассеяная 917 МДж/м2 (21,9 ккал/см2). Вял. ролю ў фарміраванні клімату
    вобласці адыгрывае цыркуляцыя атмасферы. У зімовы час перавага ролі атм. цыркуляцыі над радыяцыйным фактарам прыводзіць да парушэпня шыротнага ходу т-р, ізатэрмы перасякаюць вобласць у субмерыдыянальным напрамку. На Навагрудскім і Ваўкавыскім узвышшах т-ры болып нізкія і ізатэрмы ўтвараюць капцэнтрычныя кругі. Сярэдняя т-ра студз. ад —6,6° у Карэліцкім і Навагрудскім р-пах да — 5 на ПдЗ у Бераставіцкім і Свіслацкім р-нах. Абс. міпімум — 38 °C (Ваўкавыск). Летам павялічваецца роля сонечнай радыяцыі, ізатэрмы набываюць шыротны папрамак. Сярэдняя т-ра ліп. 17—18,2 °C. Абс. максімум 36 °C (Гродна, Ліда). Вільготнае атлантычнае паветра абумоўлівае высокую адносную вільготнасць паветра зімой (84—90 %)Вясной і летам яна паніжаецца да 66—78 %. На тэр. вобласці ў сярэднім выпадае 520—640 мм ападкаў (у Навагрудку 706 мм). 71 % ападкаў прыпадае на цёплую пал. года (крас.— кастрычнік). У засушлівыя гады бывае мепш за 400 мм ападкаў (у 1905 у Гродна 389 мм), у вільготныя — больш за 800 мм (у 1958 у Навагрудку 955 мм). Вегет. перыяд ад 189 (Карэліцкі, Астравецкі, Смаргопскі р-ны) да 200 сут (Бераставіцкі, Ваўкавыскі р-ны). На працягу года пераважаюць зах. вятры. Сярэдняя гадавая скорасць ветру 3,7 м/с. Моцныя вятры (15 м/с і больш) назіраюцца параўнальна рэдка і часцей у халодны перыяд года. Устойлівае снегавое покрыва з 2-й пал. снежня (на ПнУ з 1-й пал.), разбураецца ў сярэдзіне сакавіка. Колькасць сутак са снегавым покрывам у сярэднім за зіму складае 85—115. У межах узгорыстамарэннага рэльефу, асабліва на Навагрудскім узв., назіраюцца істотныя мікраклімат. адрозненні. Метэаралагічныя звесткі гл. таксама ў арт. пра Ашмянскую, Ваўкавыскую, Гродзенскую, Лідскую, Навагрудскую, ІПчучынскую метэаралагічныя станцыі.
    Гідраграфія. Амаль уся тэр. Г. в. адносіцца да бас. Нёмана, які перасякае вобласць з У на 3 і на тэр. вобласці прымае прытокі Бярэзіна, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра (справа), Уша, Сэрвач, Моўчадзь, Шчара, Рось, Свіслач, Ласосна (злева). На ПнУ Вілія (з Ашмянкай) — прыток Нёмана. На ПнЗ пачынаецца Нараў — прыток Віслы. Густата патуральпай рачной сеткі каля 0,45 км/км2, штучнап (адкрытая меліярацыйная сетка) у сярэднім 0,6 км/км2. Нахілы малых рэк 2—3 %о, сярэдніх 0,3— 0,6 %0, скорасць цячэння ў межань каля 0,3 м/с. Жыўленне рэк мяшанае, пераважпа спегавое. Рэкі
    б. ч. вобласці належаць да Нёманскага гідралагічнага раёна, на ПнУ — да Вілейскага гідралагічнага раёна. Сярэднегадавы сцёк складае ад 4,5 л/с з 1 км2 на ПдЗ да 9—10 л/с з 1 км2 на ПнУ (найб. ў рэспубліцы). На рэках, як правіла, назіраюцца 2 максімумы ўзроўняў: 1-ы, звычайна болыпы, прыпадае на перыяд веснавога разводдзя (максімум па сярэдніх рэках у сак., на вялікіх — у красавіку), 2-і — на перыяд ліўневых дажджоў. Найніжэйшы ўзровень і мінім. расходы вады (межань) прыпадаюць пераважна на верасень. Зімовы сцёк паступова памяпшаецца са снежня да лютага. У сярэдні па воднасці год у перыяд веснавога разводдзя праходзіць каля 45 % гадавога сцёку, да 35 % прыпадае на летне-асеннюю межань і 20 % на зімовы перыяд. Першыя лядовыя ўтварэнпі на рэках у 1-й дэкадзе снежня, у асобныя гады пры раннім пахаладанні — на тыдзепь раней. Устойлівы ледастаў звычайна з 1-й дэкады снеж. да 3-й дэкады сакавіка. Ачышчэнне рэк ад ільду ў канцы сак., на крайнім ПпУ — у пач. красавіка. Азёр па тэр. вобласці мала, найб. Белае, Рыбніца, Малочнае, Свіцязь (у межах Свіцязянскага ландшафтнага заказніка), Свір і Вішнеўскае (на мяжы з Мінскай вобл.). Азёры — месцы турызму і адпачынку, рыбагадоўлі і рыбалоўства.
    Г л е б ы. Вобласць адносіцца да Цэнтр. аграглебавай правінцыі, амаль уся ўваходзіць у Зах. акругу. Вылучаюцца Гродзенска-Ваўкавыска-Лідскі (займае б. ч. вобласці), Мастоўскі, Навагрудска-НясвіжскаСлуцкі, на ПнУ часткова АшмянскаМінскі і Вілейска-Докшыцкі аграглебавыя раёны (гл. адпаведныя артыкулы). Глебы с.-г. угоддзяў вызначаюцца значпай завалуненасцю і эрадзіраванасцю, часткова пераўвільготненыя і забалочаныя. Дзярнова-падзолістыя глебы складаюць 78,9 % пл. с.-г. угоддзяў, пераважаюць па Пн і У (да 85 %). Дзярповападзолістыя забалочаныя глебы займаюць 17,5 % пл. с.-г. угоддзяў вобласці, пайб. пашырапы па Пд і ПнУ (Свіслацкі, Ашмянскі і Астравецкі р-ны). Дзярновыя забалочаныя складаюць 2,2 %, тарфяна-балотныя 1,1, поймавыя (алювіяльныя) 0,3 %. Па мех. складу сярод мінер. глеб пераважаюць супясчаныя (56,9 % с.-г. угоддзяў), прымеркаваныя часцей за ўсё да раўнінных участкаў (Шчучынскі р-н 82,8 %, Воранаўскі 75,3, Іўеўскі 74,5, Дзятлаўскі 73,5, Лідскі р-н 73 %) • Сугліністыя глебы складаюць 23,1, %, найб. уласцівы канцова-марэнным узвышшам (Ашмянскі раён 63,9 %, Карэліцкі 56,9,
    Навагрудскі 46,1, Гродзенскі 44,2 %). Пясчаныя і тарфяпыя глебы складаюць па 10 % глеб с.-г. угоддзяў вобласці. Прыкладна па 20 % пясчаных глеб у Мастоўскім і Дзятлаўскім р-нах. Найб. тарфяных глеб у Воранаўскім, Лідскім, Мастоўскім, Карэліцкім р-нах. Плоскасная эрозія на 14 % пл. ворных зямель, найб. у Навагрудскім (28,6%), Бераставіцкім (24,1 %), Карэліцкім (23,5 %) р-нах. Завалунена 14,4 % ворных зямель.
    Раслінны і жывёльны с в е т. Большая ч. вобласці належыць да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў, паўн.-ўсх.— да А шмянска-Мінскай геабатанічнай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Пад лясамі 30,8 % тэр. вобласці. На хваёвыя лясы прыпадае 68,8 %, яловыя 11, дубовыя 2,9, грабовыя 0,2, ясянёвыя 0,2, бярозавыя 9,5. чорнаальховыя 4,8, шэраальховыя 0,4, асінавыя 2 % укрытай лесам плошчы. Вял. лясістасць (56—42 %) у Свіслацкім, Дзятлаўскім, Астравецкім р-нах, найменшая (11—12 %) у Зэльвенскім і Бераставіцкім р-нах. Найб. лясньтя масівы: Нёманскія лясы (у т. л. Сапоцкінская лясная дача), Налібоцкія лясы (частка), Белавежская пушча (частка), Гродзенская пушча, Ліпічанская пушча, Графская пушча, Крэўшчына, Ахонаўскі лес. Пад лугамі каля 360 тыс. га. На сухадольныя лугі прыпадае 16,5 %, нізінныя 68, поймавыя (заліўпыя) 15,5 %. У асобных раёнах пад лугамі каля 20 % тэр. (Карэліцкі, Зэльвенскі, Навагрудскі). Сухадолыіыя лугі драбназлакавыя і драбнатраўныя, нізінныя — злакавыя, дробнаасаковыя, вільготнаасаковыя. Лугі невял. па плошчы, займаюць поймы рэк, паніжэнні сярод ворных зямель, часткова парослыя хмызнякамі.
    Балоты вобласці адносяцца пераважна да Гродзенска-Навагрудскага, Скідальска-Іўеўскага тарфяных раёнаў, на У і ПнУ часткова да Астравецка-Лепельскага і АшмянскаСлуцкага тарфяных раёнаў (гл. адпаведныя артыкулы). Вылучаюцца 403 тарфяныя балоты, якія займаюць 6,6 % тэр. вобласці. Найб. забалочапыя Карэліцкі, Мастоўскі, Лідскі, Воранаўскі р-ны. Пераважаюць нізінныя балоты (96,3 % пл.) з пушыстабярозавымі і чорнаальховымі лясамі. Паводле зоагеагр. раянавання Г. в. адносіцца да Цэнтр. пераходнай зоагеагр. правінцыі. На тэр. вобласці па ўліку на пач. 1981 дзікіх жывёл (тыс. галоў): лось 2,3, высакародны алень 0,2, дзік 3,2, казуля 3,1, заяц-бяляк 4,7, заяц-русак 28,8,
    вавёрка 19,8, андатра 6,3, воўк 0,2, ліс 3,5, куніца 2,1, янотападобпы сабака 1,1, выдра 0,5, бабёр 2,3, гарнастай 1, барсук 0,7, тхор 2,2, норка 0,9, трапляюцца рысь і ласка. На рэках і азёрах шмат вадаплаўных птушак. Ёсць глушэц і цецярук,
    Іірыродакарыстанне і ахова прыроды. С.-г. землі належаць 232 калгасам (0,9 млн. га) і 188 дзяржгасам (0,3 млп. га). Пад с.-г. ўгоддзямі 1,3 млн. га (51,8 % тэр.), у т. л. 35,6 % ворных зямель, 14,8 % сенажацей і пашаў. Найб. асвоены паўд.-зах. (асабліва Зэльвенскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі р-ны) і ўсх. часткі (Карэліцкі р-н). Асушаныя землі ў складзе 605 меліярацыйных сістэм, займаюць 240,7 тыс. га (18,5 %) с.-г. угоддзяў, Найб. доля асушаных зямель у Воранаўскім, Лідскім, Карэліцкім, Мастоўскім, Шчучынскім, Іўеўскім р-нах. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў па вобласці 39, найвышэйшы ў Карэліцкім (46) і Гродзенскім (44), найніжэйшы ў Дзятлаўскім (33) і Іўеўскім (32) р-нах. Спецыялізацыя калгасаў і саўгасаў вобласці на 3 — мяса-малочная жывёлагадоўля і свінагадоўля з буракаводствам, на У і ПнУ — малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, інтэнсіўнае льнаводства. Ва ўсіх раёнах развіты збожжавая гаспадарка і бульбаводства. 3 выкарыстаннем мясц, прыродпых рэсурсаў звязаны прадпрыемствы лёгкай, харч., дрэваапрацоўчай і цэлюлозпа-папяровай, буд, матэрыялаў і шкляной, хім. прам-сці, Суднаходства па Нёмапе.
    Лесакарыстаннем і лесаўзнаўленнем у вобласці займаюцца Ваўкавыскі, Гродзенскі доследны, Дзятлаўскі, Лідскі, Іўеўскі, Навагрудскі, Астравецкі, Слонімскі, Смаргопскі, Шчучынскі лясгасы (гл. адпаведныя артыкулы). Існуюць Альбярцінская, Дубровенская, Ліпічанская, Лідская, Навадворская, Астравецкая, Пескаўская, Прьшёманская і Смаргопская лесапаляўнічыя гаспадаркі (гл. адпаведныя артыкулы), зверагаспадарка «Гродзенская» і Гродзенская азёрна-таварная рыбная гаспадарка (Гродзенскі р-н), Прыродныя лек. сродкі (клімат і надвор’е) і маляўнічыя ландшафты выкарыстоўваюцца як лек. фактары і для адпачынку. Дзейнічаюць дзіцячыя санаторыі «Ваўкавыск», «Краскі», «Ластаўка», піяперскі санаторны лагер «Нёман», санаторыі для дарослых «Ашмяны», «Наваельня», «Свяцк», турбаза «Нёман», дамы адпачынку «Рось», «Рэчаыька», пансіянат адпачынку «Свіцязь». Зоны адпачыпку Азёры. Ашмянка, Альжэва, Воўпа, Вусце, Высокая, Дайнаўка, Дзераўная,
    Дзітва, Іса, Котра, Красненскі Бор, Масты. Морына, Скідаль, Сонічы, Хацькоўцы, Цыборскі парк. Дзейнічаюць пункты назірання: за станам забруджвання глеб — у Гродна і Шчучыне, атм. паветра — у Гродна і Лідзе, атм. ападкаў — у Гродпа, паверхневых водаў — у Гродна, Мастах, Слоніме, Смаргоні, Скідалі, у в. Парачаны (Лідскі р-н), в. Пескі (Мастоўскі р-н), в. Сухая Даліна (Гродзенскі р-н), в. Вял. Яцыны (Астравецкі р-н). На тэр. Г. в. ч. запаведна-паляўнічай гаспадаркі Белавежская пушча (36,4 тыс. га у Свіслацкім р-не), заказнік Налібоцкая пушча (9,5 тыс. га у Іўеўскім і Навагрудскім р-нах), гідралаг. заказнік Дзікае, Свіцязянскі ландшафтны заказнік, ахоўная зона запаведніка Чэнкеляй (Літ. ССР) уздоўж р. Котра (Шчучынскі р-н), У вобласці 4 бат. заказнікі — Гожаўскі, Парэцкі, Сапоцкінскі, Слонімскі, заказнікі-журавіннікі Дакудаўскі і Дубатаўскае (пра запаведнікі і заказнікі гл. асобныя артыкулы). Помнікі садова-паркавага мастацтва: У селюбскі парк, Вялікамажэйкаўскі парк, Альбярцінскі парк, Бальценіцкі парк, Руткевіцкі парк, Вердаміцкі парк, Краскаўскі парк, Свяцкі парк, Залескі парк. Дзяржавай ахоўваецца Лідскае лесанасад'жэнне і Оступскае насаджэнне. Рэдкія і векавыя дрэвы — Альбярцінскія ліпы (Слонімскі р-н), дуб Адама Міцкевіча (Навагрудскі р-н), дуб і хвоя, якія зрасліся (Навагрудскі р-н), дуб-двайнік (Навагрудскі р-н), Райцаўскі каштан (Навагрудскі р-н), Сянькоўшчынскі дуб (Слонімскі р-н), ясень пенсільванскі аўкубалісты (Ваўкавыскі р-н). Геалагічныя помпікі: Роскае геалагічнае агаленне (Ваўкавыскі р-н), агаленпі Самастрэльнікі (Мастоўскі р-н), Цімошкавічы (Карэліцкі р-н) і Камарышкі (Астравецкі р-н). 3 валуноў і кангламератаў помнікамі з’яўляюцца валун (Смаргонскі р-н), Камень Багушэвіча (Смаргонскі р-н), Камень-волат (Дзятлаўскі р-н), агаленпі азёрных, азёрна-балотных і тарфяных адкладаў Калодзежны Роў і Равец (Гродзенскі р-н), Расколаты камень (Слонімскі р-н). Рэдкія прадстаўнікі фауны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР: з млекакормячых — зубр, вялікая начніца, еўрап. шыракавушка, барсук; з птушак — драфа, чырвоны каршун, арлан-белахвост, аўдотка, лугач, чорнаваллёвая гагара, малая паганка, лебедзь-шыпун, шулячок, малая крачка, барадатая (лаплапдская)