• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Нарматывы ГДК грунтуюцца на ўліку змен хім. і біял. асаблівасцей воднага аб’екта ў выніку аабруджвання водаў, што можа непасрэдна або ўскосна адмоўна ўплываць на здароўе насельніцтва ці на жывёльны свет вадаёмаў. Пры распрацоўцы сан.-гігіенічных ГДК праводзіцца ацэнка вады па т. зв. лімітуючых паказчыках шкоднага дзеянпя (агульнасан., санітарна-таксікалагічнага і арганалептычнага), якім адпавядае найменшы паказчык парогавай або падпарогавай (для сан.-таксікалагічнага) канцэнтрацыі. Мін-вамі аховы здароўя, рыбнай і водпай гаспадаркі СССР зацверджапы ГДК амаль для 500 хім. забруджвалыіікаў. Пры пападанні ў вадаём некалькіх рэчываў з аднолькавым лімітуючым паказчыкам шкоднасці сума адіюсін канцэнтрацый гэтых рэчываў у вадзе да адпаведных ГДК
    не павінна перавышаць адзінкі. Рыбагаспадарчыя ГДК болып жорсткія, устанаўліваюцца на аснове комплексных іхтыялагічных, гідрабіял., мікрабіял. і хім. даследаванняў. На Беларусі кантроль ГДК ажыццяўляецца Бел. рэсп. упраўленнем па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя, Дзярж. к-там БССР па ахове прыроды і Белрыбводам.
    Літ.: Сергеев Е. П., Можаев E. А. Саннтарная охрана водоёмов.— М., 1979, Э. А. Новікава, В. А. Ярмоленка. ГРАШЧНА ДАПУШЧАЛЬНЫЯ КАНЦЭНТРАЦЫІ з а б р у д жвальных рэчываў у глебе, ГДК, максімальныя канцэнтрацыі хім. рэчываў у глебе, пры перавышэнні якіх выяўляецца іх адмоўны ўплыў на чалавека і навакольнае асяроддзе (гл. Забруджванне глебы).
    Колькасць хім. рэчываў у глебе, яе здольнасці акумуліраваць забруджвальныя рэчывы і нейтралізаваць іх дзеянне залежаць ад тыпу, мех. складу, будовы глсбы, т-ры, вільготнасці і інш. фактараў. Забруджвальныя рэчывы з глебы могуць паступаць у арганізм чалавека і нава-
    1	2
    Грапталіты: 1— дрэвападобны; 2— сапраўдны.
    Грасгеіімія буйнагаловая.
    кольнае асяроддзе пераважна праз кантактавыя асяроддзі (ваду, паветра і расліны, біял. ланцугі: глеба — расліна — чалавек, глеба — расліна — жывёла — чалавек і інш.), таму неабходпа весці ўлік другаснага забруджвання гэтых асяроддзяў. Мін-вам аховы здароўя СССР ГДК уведзены для 28 хім. рэчываў (напр., для гексахларану ГДК складае 1 мг/кг глебы, ДДТ — 0,5, карбарылу — 0,05, хларафосу — 0,5, карбафосу — 2 мг/кг), На Беларусі кантроль ГДК ажыццяўляецца сістэмап станцый Бел. рэсп. ўпраўлення па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя.
    Літ.: Предельно допустпмые концент£ацнн хнмнческнх веіцеств в почве,— I., 1980.	М. I. Туранкоу.
    ГРАПТАЛІТЫ (Graptolithina), падтып вымерлых марскіх каланіяльпых жывёл тыпу паўхордавых. Існавалі ў кембрыі — карбоне. Падзяляюцца на 2 класы: стэрэасталан а т ы (Stereostolonata) — бентасныя арганізмы, якія мелі цвёрдыя сталоны, хіцінавы шкілет, утваралі дрэвападобныя або копусападобныя калоніі (напр., Г. дрэвападобны — Dictyonema flabelliforme), i г р a пталаідэі (Graptoloidea) — планктоішыя або псеўдапланктопііыя (прьшацаваныя да водарасцей) арганізмы без сталонаў, што мелі плавальны пузыр з газам (напр., Г. сапраўдны — Diploraptus pristis), утваралі рознай формы калоніі. На Беларусі выяўлены ў ардовікскіх і сілурыйскіх адкладах у паўд.-зах. і паўн.-зах. раёнах. Маюць вялікае стратыграфічнае значэпне.
    Літ.: Стратнграфнческне н палеонтологііческне нсследовання в Белорусснн.— Мн„ 1978.
    ГРАСГЁЙМІЯ (Grossheimia), род шматгадовых травяпістых раслін сям. складанакветпых. Вядомы 3 віды, пашыраныя на Каўказе, у М. Азіі. У СССР 2 віды, па Беларусі інтрадукавана Г. буйнагаловая (G. macrocephala). Выкарыстоўваецца для адзіночных і групавых пасадак. Цвіце на 2-і год у ліп., пладапосіць у жніўні.
    Расліна з простымі прамастойнымі, густа аблісцелымі, апушанымі сцябламі выш. каля 100 см. Лісце кароткаапушанае з дробнымі залозкамі, ніжняе падоўжанае, адцягнутае ў кароткі чаранок, верхняе лінейнае. Кветкі трубчастыя, ярка-жоўтыя, у кошыках дыям. 30— 50 мм. Плод — сямянка. Размнажаюць насеннем.
    ГРАЎЖАНКА, другая назва р. Гаружанка.
    ГРАЎКА, канал, другая пазва р. Грава.
    ГРАФІЁЗ, хвароба дрэў сям. вязавых; гл. ў арт. Трахеамікозы.
    ГРАФІЙ (Graphium), род недаскапалых грыбоў сям. сцілбацыевых. Па-
    шыраны ў Еўразіі. адзначапы ў ЗША, Канадзе. У СССР 3 віды. Пара^ зітуюць на галіпках маліны, зерні проса і інш. расліпах. На Беларусі трапляецца Г. ільмавы (G. ulmi), які выклікае галандскую хваробу вязаў (гл. ў арт. Трахеамікозы).
    Карэміі ііыліндрычныя, булавападобныя, у выглядзе карычневых ці чорных стволікаў без галоўкі, часам маюць канідыяльную галоўку. Канідыі яйцападобныя або прадаўгаватыя, бясколерныя, аднаклетачныя, паглыблены ў слізь, пашыраюцца з кроплямі вады, насякомымі, з заражанымі драўнінай (жыццяздольнасць канідый грыба ў ёй болып года) 1 пілавіннем. Сумчатая стадыя роду афіястома.
    ГРАФІС (Graphis), род накіппых лішайнікаў сям. графідавых. Вядомы 300 відаў, пашыраных у тропіках і субтропіках, ва ўмераных абласцях — некалькі відаў. У СССР 5 відаў. На Беларусі па ўсёй тэр. па гладкаіі кары лісцевых дрэў трапляецца Г. начэрчапы (G. scripta).
    Слаявіна ў выглядзе дробназярністай, аліўкава-шэрай, матавай корачкі, часам слабапрыкметная або цалкам у субстраце. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, размешчаны ў цэнтры ці раскіданы, доўгія і вузкія (да 3 мм даўж. і 0,1— 0,4 мм шыр.), простыя, прамыя, дугападобна выгнутыя, часам хвалістыя і трохвілавата разгалінаваныя, утвараюць рысунак, які нагадвае складаныя пісьмёны (адсюль назва лішайніка). Дыск апатэцыя вузкі, шчылінападобны, голы, чорны, з шызым налётам або без яго. Сумкі ад верацёнападобных да булавападобных, з тонкай абалонкай, 8-споравыя, размешчаны ў 2 рады. Споры цыліндрычныя, 6—12-клетачныя, бясколерныя, потым цямнеюць. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лгшайнгкі.	Н. М. Кабзар.
    ...ГРАФІЯ (ад грэч. grapho пішу, чарчу, рысую), другая састаўная частка складаных слоў, якая абазпачае: апісанне, запіс, чарцёж, рысунак і г. д.; састаўная ч. тэрмінаў — назваў навук, спосабаў узнаўлення, адлюстравання чаго-небудзь, а таксама прадпрыемстваў, дзе выкарыстоўваюцца гэтыя спосабы; тэматычны характар павук. працы, прысвечапай пэўнай праблеме.
    ГРАФСКАЯ ПУШЧА, ляспы масіў за 12 км на ПнУ ад г. п. Карэлічы, на Пд Налібоцкай пушчы. Пл. каля 3,2 тыс. га.
    Рэльеф слабахвалісты з градава-ўзгорыстымі і западзіннымі формамі. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя пясчаныя, супясчаныя, перагнойна-глеевыя 1 тарфяна-балотныя. Паўд.-зах. ч. пушчы прымыкае да р. Нёман, паўн.— да р. Чор-
    ная. Хвойнікі (70%) верасовыя, імшыстыя, чарнічныя, даўгамошныя, багуновыя і сфагнавыя; ельнікі (каля 10 %) кіслічныя, імшыстыя і чарнічныя; бярэзнікі (12 %) асаковыя, чарпічныя 1 імшыстыя; чорнаалешнікі (8 %) асаковыя, вятроўнікавыя і крапіўныя. Ландшафт прыдатны для турызму і адпачынку. У мінулым Г. п. была ўласнасцю Радзівілаў, аб’ектам інтэнсіўнай эксплуатацыі лесу, месцам графскіх паляванняў (адсюль назва).	Дз. С. Голад.
    ГРбДЗЕНСКАВАУКАВЫСКАЛІДСКІ АГРАГЛЁБАВЫ РАЁН, у складзе Заходняй глебава-кліматычнай акругі Цэнтр. глебавай правінцыі, на тэр. 21 адм. раёна Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Пл. 23,9 тыс. км2 (11,5 % тэр. БССР). Шырокай далінай Нёмана падзяляецца на Гродзенска-ВаўкавыскаСлонімскі аграглебавы падраён і Шчучынска-Воранаўска-Лідскі аграглебавы падраён.
    ГРОДЗЕПСКА ВАЎКАВБІСКА-СЛОНІМСКІ АГРАГЛЕБАВЫ ПАДРАЕН, займае тэрыторыю 15 адм. раёнаў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Пл. 15,6 тыс. км2.
    Рэльеф прадстаўлены марэннымі ўзвышшамі 1 прыўзнятымі марэннымі раўнінамі. Характэрная асаблівасць — вы'хады на паверхню мелу, часам са значным дамешкам крэменязёмістага шчэбеню 1 глаўканітавага пяску. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя сярэднеі глыбокаападзоленыя глебы, развітыя на водна-ледавіковых слабазавалуненых (каля 13 % тэр.) супесках, часта на лёгкіх і сярэдніх марэнных суглінках. У месцах выхаду на паверхню мелу або карбанатных парод трапляюцца перагнойна-карбанатныя глебы. У паніжэннях 1 лагчынах развіты працэсы забалочвання (найб. балотныя масівы Дзгкае балота, БагнаСхеда, Дзікі Нікар), на павышаных участвах праяўляецца плоскасная і лінейная эрозія. Разаранасць тэр. каля 40 %, у некат. месцах (Ваўкавыскае ўзв.) ворныя землі складаюць каля 50 %. Сярод ворных зямель каля 50 % кіслых, каля 35 слабазабяспечаных рухомым фосфарам, каля 17 % — каліем. Мерапрыемствы па паляпшэнню с.-г. зямель: меліярацыя, вапнаванне, ліквідацыя завалуненасці, барацьба з эрозіяй глебы. ГРОДЗЕНСКАЕ ЎЗВБІШІПА, па 3 Гродзенскай вобл.; зах. частка Паўднёва-Заходняга адгалінавання Беларускай грады. Мяжуе з Нёманскай ніз. на Пн і У, ад Ваўкавыскага ўзв. аддзелепа даліпай Свіслачы, на 3 заходзіць на тэр. ПНР. наз. Сакульскае ўзв. Найб. выш. 247 м, над урэзам Нёмана прыўзнята на 157 м.
    У тэктанічных адносінах Г. ў. прымеркавана да зах. ч. Беларускай антэклг-
    Графіс начэрчаны: 1— агульны выгляд; ?— вертыкальны разрэз пладовага цела; з— споры.
    3
    зы. Магутнасць асадкавага покрыва 400 м. Крышт. фундамент перакрыты адкладамі пратэразою і палеазою — глінамі светла-шэрымі з блакітным адценнем і зеленаватымі, мезазою — маламагутнымі (1—10 м) пясчана-гліністымі тэрыгеннымі адкладамі келавейскага, карбанатнымі (вапнякі) аксфордскага ярусаў юрскай сістэмы, кварцава-глаўканітавымі пяскамі альбскага яруса, мергельнамелавымі (70—80 м) сенаман-туронскага яруса мелавой сістэмы, пясчана-гліністымі адкладамі (да 50 м) палеагену. У неагене на месцы Г. ў. была нізіна з абс. адзнакамі 20—50 м, паніжэнні займалі азёры 1 Палеа-Нёман, дзе намнажаліся пясчана-гліністыя азёрна-алювіяльныя адклады магутнасцю да 30 м (в. Аляксандрава). У антрапагене ўвесь асадкавы чахол падвяргаўся магутнаму ўплыву ледавікоў. Гравітацыйна-дынамічнае ўздзеянне бярэзінскага ледавіка на подсцільныя пароды прывяло да ўзнікнення каля Гродна вялізных ледавіковых лагчын з адзнакамі днішча да —167,5 м, магутных мелавых гляцыядыяпіраў і буйных адорвеняў паблізу в. Пышкі, дзе мелавыя пароды выходзяць на паверхню. Структурны план Г. ў. ў асноўным сфарміраваўся і развіваўся ў час пазнейшых зледзяненняў.
    Наследаванпе гал. пыс пахаванага і сучаснага рэльефу Г. ў. падкрэсліваецца прымеркаванасцю рачных Далін да стараж. перапаглыбленняў, а канцова-марэнных град да падняццяў бярэзіпскай марэпы. Канчатковае фарміраванне капцова-марэнпых град (Капцёўскай, Магілянскай. Кулеўскай, Дуброўскай і інш.) адбылося ў сярэдпім антрапагене ў час дняпроўскага і сожскага зледзяненняў ва ўмовах вял, актыўнасці льдоў, моцнага гравітацыйпа-дынамічнага папору ледавіковых лопа^ сцей і языкоў. Паўн. і паўн.-зах. часткі ўзвышша — маламагутныя краявыя ўтварэнні (камы) паазерскага ледавіка. Характэрная для канцова-марэппых град закапамерпасць размеркаванпя форм і тыпаў рэльефу назіраецца па Капцёўскай градзе (за 20 км на Пд ад Гродна). Узгорыста-градавы рэльеф захаваўся на некаторых найб. высокіх участках каля вёсак Каўпакі, Падліпкі, Мішкенікі, Радзевічы. На астатнім працягу града мае хвалістую паверхню з невял. ўзгоркамі-астапцамі. На ўскраіпах град схілы парэзапы сеткай сухіх далін і данудацыйнымі лагчыпамі, пашыраны буйны ўзгорыста-ўвалісты рэльеф з амплітудай вышынь да 20—25 м. Астанцы першасных ледавіковых форм трапляюцца паміж шыракадоннымі далінамі па грабянях увалаў у выглядзе моцназавалуненых конусападобных узгоркаў выш. ад 5—6 да 10—15 м. На ІІд ад Капцёўскай грады размешчана Індурская марэпная раўніна, а на ПнЗ ад Гродпа Раціцкае марэннае плато выш. да 180—210 м з вельмі згладжанай хвалістай або зусім