• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Даўж. 46—52 см, маса 360—540 г. Апярэнне чорнае з металічным бляскам. Аснова дзюбы і часткова шчокі голыя, па гэтай белай пляме адрозніваюць старых ад маладых птушак, а таксама ад чорнай вароны 1 крумкача. Прылятае ў лют.— сакавіку. Гняздуецца вял. калоніямі — ад дзвюх да соцень і нават тысяч пар, напр., да 3 тыс. гнёздаў у в. Дукора Пухавіцкага р-на. Гнёзды ў гаях, парках, каля жылля на высокіх таполях, ліпах, клёнах, часта на хвоях. Нясе 4—5 зеленаватых з бурымі плямкамі і крапінкамі яец. Наседжванне з другой пал. красавіка. Птушаняты вылупліваюцца ў першай дэкадзе мая. Вылет птушанят у пач. чэрвеня. Адлятае ў кастр. Зімуе ў Зах. Еўропе. A. М. Іванюценка. ГРАЛЕЎСКАЕ РАДОВІШЧА далаМІТУ, за 2 км на У ад г. п. Руба Віцебскага р-на. Пластавы паклад звязаны з адкладамі франскага яруса (верхні дэвон). Разведаныя запасы 357,4 млн. т, перспектыўныя 294 млн. т. Даламіт шэры, жаўтавата-шэры шчыльны, порысты, слабагліністы, сярэдпяй моцнасці, у верх. ч. слабавыветралы. Магутпасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 12,6—25 м, ускрышы (марэнныя супескі, суглінкі з праслоямі пяску, глін) 22—41,2 м. Даламіт прыдатны для вапнавання кіслых глеб, па выраб бетону і шчэбеню, як сыравіна ў металург.
    прам-сці. Радовішча распрацоўваецца вытв. аб’ядпанпем «Даламіт».
    ГРАМАДА ФЛЯРОВА, нізіннае балота на У Луніпецкага р-па, у вадазборы р. Лань. Пл. 1,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,5 тыс. га. Глыб. торфу да 4,8 м, сярэдняя 1 м, ступень распаду 46 %, попельнасць 16 %. На 1.1.1978 запасы торфу 0,6 млн. т. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай ч. пераважаюць хмызнякі, асакова-разпатраўная расліннасць, сфагнавыя імхі.
    ГРАМАДСКІ ПРЫРОДААХОЎНЫ КАНТРОЛЬ, форма ўдзелу грамадскасці ў ахове прыроды; ажыццяўляецца грамадскімі арг-цыямі (прыродаахоўнымі. прафсаюзнымі, камсамольскімі і інш.). У Г. п. к. ўдзельнічаюць Беларускае таварыства аховы прыроды, Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, «Блакітны патруль», «Зялёны патруль», школьныя лясніцтвы, студэнцкія і добраахвотныя нар. дружыны па ахове прыроды, грамадскія інспекцыі, якія ствараюцца пры службах аховы лесу, рыбных запасаў, запаведнікаў і інш. Далучае шырокія масы пасельніцтва да клопату аб ахове прыродных багаццяў і кантролю за іх выкарыстаннем, да ўдзелу ў барацьбе з парушэннямі заканадаўства аб ахове прыроды, норм і правіл эксплуатацыі яе рэсурсаў, да выяўлення пралікаў і хібаў у планаванні і ажыццяўленні прыродаахоўных мерапрыемстваў.
    ГРАМАДСКІЯ ВОСЫ, экалагічная група падсям. складкавакрылых восаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках. У фауне СССР каля 250 відаў. На Беларусі найб. вядомыя: аса сярэдпяя (Dolichovespula media), аса звычайпая (Paravespula vulgaris), аса
    рыжая (Р. rufa), шэршні. У адрозненне ад адзіночных восаў жывуць сем’ямі (адсюль назва). Гнёзды будуюць з гліпы або з паперападобнай масы, якую робяць з раслінных валокнаў. У сям’і ёсць вельмі плодпая самка і рабочыя асобіны. Карысныя Г. в. як апыляльнікі раслін, зпішчаюць шкодных насякомых. Лічынак кормяць лічынкамі жукоў, матылёў, нектарам і пылком раслін. Лічыпкі некаторых відаў — паразіты. Шэршні шкодзяць пчолагадоўлі.
    Даўж. Г. в. 10—20, зрэдку да 30 мм. Цела падоўжанае, жоўтае з чорным. У крылатых форм пярэднія крылы складваюцца падоўжна ўдвая. Галёнкі сярэдніх ног з 2 шпорамі, кіпці проотыя. Сем’і на тэр. БССР аднагадовыя. Зімуюць аплодненыя самкі. Т. П. Панкевіч. ГРАМЫКА Міхаіл Аляксандравіч (12.11.1885, в. Чорнае Рэчыцкага р-па — 30.6.1969), беларускі сав. геолаг і пісьменнік. Скопчыў Маскоўскі ун-т (1911). Удзелыіік Рэв. 1905—07. 3 1921 у Мінску: працаваў у Інбелкульце (удзельпічаў у ства]Жнні тэрміналогіі па геаграфіі, геалогіі, хіміі па бел. мове), Белпедтэхнікуме, з 1923 у БДУ — асістэнт, дацэнт кафедры мінералогіі і геалогіі. У 1931—52 на пед. рабоце ў ІванаваВазнясенску, Кіраўску, Іжэўску. Аўтар кніг «Пачатковая геаграфія»
    Да арт. Грамадскія восы. Аса сярэдняя.
    У Грамячаўскім парку.
    (1923, 4-е выд. 1928), «Уводзіпы ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (ч. 1 — Крышталаграфія, ч. 2 — Мінералогія, 1926).
    ГРАМЯЦКІ пахаваны выступ, адносна прыўзнятая тэктанічная структура ў Бранскай вобл. РСФСР і на У Гомельскай вобл. БССР, у паўд.-зах. перыклінальнай частцьі Варопежскай антэклізы. Восевая частка выступу праходзіць па ліпіі Гомель (на Пд ад Добруша) — Сямёнаўка (УССР). Мяжуе з Дняпроўска-Данецкім прагінам на Пд. Клінцоўскім грабенам на Пн, ГарадоцкаХацецкай і Бярэзінскай ступенямі Прыпяцкага прагіну і Брагінска-Лоеўскай седлавінай на 3 і змыкаецца з цэптр. часткай Варонежскай антэклізы на У.
    Паверхня фундамента апушчана па шарніру структуры з У на 3 ад — 0,1 да —0,5 км, на паўд. крыле, якое пераходзіць у Прыдняпроўскую монакліналь, апускаецца да -1 км. Паўн. і зах. крылы абмежаваны разломамі. Платформавы чахол складзены з утварэнняў вільчанскай серыі венду, сярэднедэвонскіх, пермскіх, трыясавых, юрскіх, мелавых, палеагенавых, неагенавых і антрапагенавых адкладаў, якія ўтвараюць вендскі, сярэднедэвонска-сярэднетрыясавы 1 юрска-антрапагенавы структурныя комплексы. У цэнтр. зоне субшыротнага распасцірання фундамент перакрыт непасрэдна мезазойскімі адкладамі. На большай паўд. частцы Прыдняпроўскай монакліналі пашыраны толькі адклады верхняпермска-сярэднетрыясавага структурнага паверха. на паўн. і зах. крылах — адклады сярэднедэвонскага структурнага паверха і фрагментарна ўтварэнні вільчанскай серыі верхняга пратэразою. Залажэнне структуры звязана з фарміраваннем Дняпроўска-Данецкага прагіну і Варонежскай антэклізы на герцынскім этапе.	У. I. Шкуратаў.
    ГРАМЯЧАМОХАУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАУ, за 2,5 км на ПдЗ ад в. Затон Жлобінскага р-па. Паклад звязапы з неагенавымі адкладамі. Разведаныя запасы 204 тыс. м3. Гліны і суглінкі цёмнабурыя, чырвоныя, пластычныя і высокапластычныя, тугаплаўкія; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 38—77,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,1—11 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,2—3,8 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГРАМЯЧАЎСКІ ПАРК, у в. Грамяча Камянецкага р-на. Закладзены ў сярэдзіне 19 ст. па тэрасе р. Пульва. Пл. каля 2 га. Частка парку перад сядзібным домам мае рысы рэгуляряай планіроўкі з выкарыстаннем шпалер з елкі і туі. Партэр у выглядзе круга з 2 лістоўніцамі, якія падкрэсліваюць сіме-
    трычпасць кампазіцыі. Тэрыторыя за дваровым фасадам мае ландшафтпую плапіроўку. Паляны спалучаюцца з невял. дрэвавымі групамі. Перспектывы арыентаваны на пойму ракі. У дрэвастоі пераважаюць мясц. віды, растуць хвоя веймутава, біручына звычайная, рабіннік рабіналісты, хенамеліс Маўлея, ясень звычайны ніцы і інш. Збярогся часткова. Належыць школе. Перспектыўны для аднаўлення.
    ГРАНАДЫЯРЫТЫ, горная парода, гл. ў арт. Граніты і гранадыярыты. ГРАНАТЫ (ад лац. granatus зярністы), мінералы кл. сілікатаў з агульнай формулай Rg^R^fSiOJs, дзе R2+ — Са, Fe, Mg, Mn, a R3+ — Al, Fe, Cr. Пашыраны ў крышт. слюдзяных і хларытавых слапцах і скарнах, трапляюцца ў магматычных пародах (у шчолачных — шарламіт, у грапітах і асабліва пегматытах — спесартын і альмандзін, у кімберлітах — піроп). Стойкія мінералы, часта знаходзяцца ў складзе фракцыі асадкавых парод як акцэсорпыя. Звычайныя міпералы алювію. У прыродных шліхгГх сучасных азёр найб. Г. трапляецца на лініі ўрэзу. Прыродныя шліхі альмандзіну пашыраны на азёрах Пн Беларусі, асабліва па воз. Нарач.
    У прыродзе пашыраны Г. 2 ізаморфных радоў: алюмініевага — піральспіты (крывава-чырвоны піроп, ружовы ці малінавы альмандзін, бураваты спесартын) і кальцыевага — уграндыты (ізумрудназялёны уваравіт, зеленаваты грасуляр, жаўтаваты андрадыт). Вядомы Г. са значнай колькасцю Ті (чорныя шарламіт, меланіт), Zr (кімцэіт), V (галдманіт, яматаіт), Sn (дханразіт), Н2О (гідраграсуляр, гібшыт). Бляск шкляны, тлусты, смаляны да алмазнага. Цв. 6,5—■ 7,5. шчыльн. 3200—4300 кг/м3. Крышталіз’уюцца ў кубічнай сінганіі. Трапляюцца ў выглядзе шкілетных крышталяў, напоўненых уключэннямі іяш. мінералаў, а таксама няправільных ізаметрычных зерняў сітападобнай будовы.
    Г. маюць дыягпастычпае, стратыграфічнае і карэляцыйнае значэпяе. Наяўпасць і тыпаморфныя асаблівасці Г. выкарыстоўваюцца для ўдакладнення ўзросту асадкаў, стратыфікацыі рачпых тэрас, карэляцыі разрэзаў і іпш. Г. выкарыстоўваюпца ў абразіўнай і буд. матэрыялаў прам-сці, часам як замепнік рубіну і сапфіру ў прыладабудаванні і электроніцы; буйныя і прыгожа афарбаваныя Г.— як паўкаштоўныя камяні ў ювелірнай справе (піроп, уваравіт, альмандзін). я. I. Аношка. ГРАНДЗІЦКАЕ радовішча мёЛУ, за 0,7 км па 3 ад в. Грандзічы Гродзенскага р-па. Паклад у выглядзе 3-х лінз-блокаў звязаны з ледавіковымі адкладамі сожскага зле-
    дзяпеппя. Разведаныя запасы 1,41 млн. т. Мел белы, шаравата-белы шчыльны, месцамі мергелісты, з жаўлакамі крэменю; СаСО3 у ім 72—99 %. Магутнасць карыспай тоўшчы 4,2—35,3 м, ускрышы 0,8— 19,4 м. Мел прыдатны на выраб паветранай вапны, як вапнавае ўгнаенне. Радовішча распрацоўваецца Гродзенскім камбінатам буд. матэрыялаў.
    ГРАНДЗІЦКАЯ ГЛЯЦЫЯДЫСЛАКАЦЫЯ (ад назвы в. Грандзічы ў Гродзенскім р-не), гляцыядыслакацыя на правым беразе р. Нёман, каля паўн. ускраіны г. Гродна. Складзепа з мергельна-мелавых парод верхняга мелу, палеагенавых (кіеўскіх) глауканітава-кварцавых пяскоў і мергеляў, антрапагенавыхі водна-ледавіковых і ўласна ледавіковых (марэнных) адкладаў. У мергельна-мелавых пародах Г. г. трапляюцца прадстаўнікі верхнемелавой марской фауны (белемніты, ігласкурыя, амонаідэі, ыалюскі і ініц.) і палеагенавая фасфарытавая галька.
    Арыентавана Г. г. з У на 3. Па распасціранню прасочана на 1,5 км. Па шырыні дыслакацыі выяўлены 3 насунутыя адна на адну скібы (складкі і лускі), кожная шыр. каля 250—300 м. Узнікла Г. г. пад уздзеяннем сярэднеантрапагенавага (мяркуіоць, дняпроўскага) ледавіка, у познім антрапагене ўскладнена і ўчасткамі эрадзіравана. На паверхні выражана ў выглядзе спадзістахвалістага рэльефу, у цэлым нахіленага ў бок Нёмана. Некаторыя даследчыкі лічаць Г. г. паўн. краем развітай каля Гродна больш вял. палосы гляцыядыслакацый шыр. да 5 км (каля в. Пышкі, Пушкары. ур. Мелавая Гара і інш.). На базе пакладаў мелу, пяску і жвіру Г. г. працуе Грандзіцкі камбіцат буд. матэрыялаў.