Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Г. з в ы ч а й н ы — цеплалюбны заходнееўрап. від, паўн.-ўсх. мяжа суцэлыіага пашырэння якога на Беларусі праходзіць па лініі Іўе — Налібакі — Негарэлае — Шацк — Омельна — Якшыцы — Клічаў — Чачэвічы — Новы Быхаў — Клясіна. Расце ў мяшаных 1 лісцевых, пераважна дубовых лясах на
свежых гумусаваных вапнавых супесках і суглінках, пазбягае забалочаных і кіслых глеб. Цвіце ў маі, плады выспяваюць у кастрычніку. Дрэва выш. да 25 м (у Белавежскай пушчы асобныя экземпляры дасягаюць выш. 28—30 м). Крона густая, нешырокая, яйцападобная. Ствол рабрысты. Кара гладкая, светлая, серабрыста-шэрая, потым цёмная, трэшчынаватая. Маладыя парасткі бурыя, з сачавічкамі, голыя або рассеяна-валасістыя. Лісце чаргаванае, простае, падоўжана-эліпсоіднае, завостранае, па краі двойчыпілаватае, шчыльнае, на паверхні з дробнымі зялёнымі бугаркамі, з добра прыкметнымі бакавымі жылкамі, зверху цёмна-зялёнае, знізу болып светлае. Кветкі аднаполыя, дробныя, у павіслых каташках, тычынкавыя доўгія, песцікавыя пакарочаныя. Покрыўныя лускавінкі скурыстыя. зялёныя, трохлопасцевыя. Плод — аднанасенны рабрысты арэшак з плюскай. Ценевынослівае, засухаўстойлівае дрэва. Жыве 100— 300 гадоў, але звычайна адмірае раней (у 100—120 гадоў). Да 5 гадоў расце марудна, мае кустападобны выгляд, потым рост інтэнсіўна паскараецца, а з 30— 40 гадоў замаруджваецца і ў 80—90 гадоў амаль спыняецца. Размнажаецца насеннем (высяваюць восенню або вясной пасля двухмесячнай стратыфікацыі пры t 2—5 °C) і вегетатыўна. Устойлівы да гар. умоў, шкоднікаў і хвароб. Добра пераносіць падстрыганне, доўга захоўвае нададзеную яму форму. Вельмі дэкаратыўны, дзякуючы мазаічна размешчанаму прыгожаму цёмна-зялёнаму лісцю, якое ўвосень робіцца ярка-жоўтым або барвовым, а таксама буйным светлазялёным суплоддзям. Выкарыстоўваецца для азелянення нас. пунктаў, у адзіночных і групавых пасадках, для стварэння ўзлескаў, жывых агароджаў, шпалер, альтанак, другога яруса ў дубовых насаджэннях. А. 3, Цюцюноў.
ГРАБАВА-МІХЁДАВІЧЫ, нізіннае балота на ПпЗ Петрыкаўскага р-на, у вадазборы Міхедава-Грабаўскага канала (прыток р. Бобрык 2-і). Пл. 2,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,5 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,7 м, ступень распаду 38 %, попелыіасць 10%. На 1.1.1978 запасы торфу 4,2 млн. т. На 60 га вядзецца здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
ГРАБАУКА, рака, правы прыток Церухі (бас. Сажа), у Гомельскім р-не. Даўж. 10 км. Пачынаецца каля в. Апалонаўка. Сярэдні нахіл воднай паверхпі 1,8 %0. У верхнім і ніжнім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (29 км2) у межах Гомельскага Палесся. пад лесам 44 %.
ГРАБАУСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Грабаў у Петрыкаўскім р-не), тэктанічная структура ў Петрыкаўскім р-ые, на 3 Капаткевіцкай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1972 сейсмаразведкай па міжсалявых і падсалявых дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах у выглядзе монаклінальнага блока,
які ўздымаецца ў паўд.-зах. напрамку пад вуглом 6—8° і абмежаваны на 3 і Пд Мікашэвіцкім і Капаткевіцкім разломамі, а на У аддзелены ад Кузьмічоўскага блока малаамплітудным разрывам. Памеры 6X3 км. Сфарміравалася ў познім дэвоне (лебядзянскі час) — карбоне.
ГРАБЕЛЬКІ, род раслін сям. гераніевых; тое, што бусельнік.
ГРАБЁННІК, род раслін сям. злакаў; тое, што грэбнік.
Грабеншчык галінасты.
ГРАБЕНШЧЫК (Tamarix) т а м ар ы к с, т а м а р ы с к, род раслін сям. грабеышчыкавых. У родзе каля 100 відаў, пашыраных у пустынях, паўпустынях і стэпах Еўропы, Азіі і паўн.-ўсх. Афрыкі. У СССР 19 відаў. У Цэнтр. бат. садзе АН БССР інтрадукаваны 4 віды: Г. г а л і н ас т ы (T. ramosissina, расце таксама ў Лошыцкім парку), Г. Г а г е н ак е р a (T. hohenackeri), Г. М е й ер a (Т. теуегі), Г. квітучы (T. florida). Цвітуць у чэрв., ліп., магчыма другое цвіценне ў вер., кастрычніку. Дэкар. расліны.
Кусты з тонкімі пруткападобнымі парасткамі. Лісце лускападобнае чаргаванае. Кветкі дробныя белыя, ружовыя або пурпуровыя ў мяцёлчатых суквеццях. ІІлод — каробачка. Насенне дробнае, прарастае марудна, хутка губляе ўсходжасць. Размнажаюцца расліны зімнімі чаранкамі. Абмярзаюць, аднак добра аднаўляюцца. Святлалюбныя, засухаі солеўстойлівыя. Меданосы. Кара і лісце багатыя на дубільныя рэчывы. У бат. садах і парках Беларусі трапляюцца таксама Г. выцягнуты (T. elongata) і Г. рыхлы (T. laxa). A. А. Чахоўскг. ГРАБЕНШЧЫКАКВЁТНЫЯ, т а марыскакветныя (Tamaricales), парадак двухдольных раслін. Вядомы 3 сям., 8 родаў, каля 190 відаў, пашыраных пераважна ў Еўразіі і Афрыцы. У СССР 4 роды, 48 відаў, з іх на Беларусі 4 інтрадукаваныя віды з роду грабеншчык сям. грабеншчыкавых. Сярод Г. тэхн. (дубільныя і фарбавальныя) і дэкар. расліны. Многія віды выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў, па-
Граб звычайны: 1— форма кроны; 2— парастак з пупышкамі; 3— галінка з кветкамі (а — песцікавыя; б — тычынкавыя); 4—галінка з лісцем і пладамі; 5— плод; 6— кара.
садкі на засоленых участках (фітамеліярацыя).
Дрэвы, кусты, радзей травы з чаргаваны.м або супраціўным, звычайна дробным, часта эрыкоідным ці лускападобным лісцем без прылісткаў. Кветкі двухполыя, правільныя, з двайным калякветнікам. са свабоднымі (радзей зрослымі) чарапіцападобнымі ці створкавымі чашалісцікамі і пялёсткамі, у гронках, каласах, мяцёлках, зрэдку адзіночныя. Тычынкі (5—10) свабодныя або зрослыя каля асновы. Гінецэй з 2— 7 неглыбаказрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя. Семязародкі шматлікія, перавернутыя. Плод — каробачка. Насенне з эндаспермам або без яго.
Літ.: Порядок тамарнсковые (Татагіcales).— У кн.: Жнзнь растеняй, т. 5, ч. 2. М., 1981; Тахтаджян А. Л. Снстема п фплогення цветковых растеннй,—М.: Л;. 1966.
ГРАБІННІК, дрэва сям. бярозавых. Гл. V арт. Граб.
ГРАБІЦКАЕ БАЛбТА. Іпа, нізіпнага тыпу, на ПдЗ Светлагорскага р-на, у вадазборы р. Іпа. Пл. 1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1.5 м. На 1.1.1978 запасы торфу 1,6 млн. т. Балота асушана дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажапь.
ГРАБЛЯКІ, сямейства пасякомых; тое. што весляры.
ГРАБНЯКІ, тое, што грабовыя лясы. ГРАБОВА ДУБОВА ЦЕМНАХВОЙНЫХ ЛЯСОУ ГЕАБАТАНІЧНАЯ ПАДЗОНА, ялова-грабовых дуброў геабатанічная падзона, займае цэнтр. ч. Беларусі: зах. ч. Беларускай грады (Гродзенскае, Ваўкавыскае і Навагрудскае ўзв.. Капыльскую граду), Нёманскую ніз., Лідскую, паўн. ч. Прыбугскай, Баранавіцкую, паўд. ч. Цэнтралыіабярэзінскай раўніны, паўн. ўскраіну Палескай і Прыдняпроўскай ніз. (гл. карту на ўкл. да арт. Геабатанічнае раянаванне). Мяжа падзопы на Пн амаль супадае з паўн. мяжой пашырэння грабу, на Пд — з паўд. мяжой суцэлыіага пашырэнпя елкі. У падзоне вылучаны 2 геабат. акругі — Нёманска-Перадпалеская і Бярэзінска-Перадпалеская (гл. адпаведныя арт.), у складзе якіх 8 геабат. раёнаў.
Клімат падзоны цёплы, умерана вільготны. Сярэднегадавая т-ра паветра ад 6,7 на 3 да 5,3 °C на У, абс. мінімум —38, абс. максімум 38 °C. Сума ападкаў за год 530—710 мм. Вегет. перыяд. 185— 200, безмарозны 150—165 сут. Тэр. падзоны належыць да бас. Нёмана, сярэдняга цячэння Бярэзіны, Сажа 1 левых прытокаў Прыпяці. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя сугліпістыя на марэне і покрыўных лёсападобных суглінках, супясчаныя і пясчаныя на марэнных і водна-ледавіковых адкладах. Расліннасць характарызуецца пераходнымі рысамі ад паўднёва-таежных да шыракалістых лясоў. Да паўн. мяжы падзоны набліжаюцца паўд. мяжа вольхі шэрай, паўн. мяжа берасту. некаторых кустовых і травяністых відаў (зяноўцу рускага, жаўтазелю фарбавальнага, келерыі польскай, блюшчыку цвёрдавала-
сістага 1 інш.). Па тэр. падзоны праходзяць межы пашырэння ваўчаягады звычайнай, бружмелю звычайнага, пералескі высакароднай, асакі шарападобнай. Расце каля 1110 відаў вышэйшых раслін, з іх болып за 40 трапляюцца толькі ў гэтай падзоне — дуброўка скальная, амежнік дудкаваты, балотнікакветнік шчыталісты, прыбярэжнік аднакветкавы, урочнік бессцябловы, гарычка вясенняя, ядрушка духмяная, старасцень прырэчны, асака Дэвела, першацвет высокі, канюшына лубінавая і інш.
Для лясной расліннасці характэрна памяншэнне колькасці елкі ў дрэвастоях, адсутнасць вольхі шэрай, павелічэнне колькасці дубу, клёну, ліпы, наяўнасць грабу. Хваёвыя лясы (62,5 % лесаўкрытай пл. падзоны) прадстаўлены найб. імшыстымі і верасовымі, часта лішайнікавымі, чарнічнымі, даўгамошнымі, менш сфагнавымі тыпамі. У хвойпіках у напрамку па Пд памяпшаецца колькасць ядлоўцу, паяўляюцца зяновец рускі і жаўтазель фарбавальны, субары замяняюцца шыракаліста-ялова-хваёвымі лясамі. Яловым лясам (8,6 %) уласцівы рысы паўднёва-таежных і тыповых шыракаліста-яловых лясоў. Чыстыя ельнікі паўднёва-таежнага тыпу болып характэрны паўн.-ўсх. ч. падзоны. На Пд у іх павялічваецца дамешак відаў шыракалістых лясоў — ліпы, грабу, клёну, ляшчыны, сніткі, дзярачкі. Каля паўд. мяжы падзоны ельнікі растуць у больш вільготных месцах, паблізу балот і прадстаўлены шыракаліста-чорпаальхова-яловымі фітацэнозамі. Пераважаюць кіслічпы, імшысты і чарнічны тыпы лесу. Дубовыя лясы (3,2 %) належаць да запальпых тыпаў яловаграбовых дуброў, дзе елка і граб звычайна складаюць 2-і ярус, могуць уваходзіць і ў 1-ы ярус. Трапляюцца таксама грабовыя дубровы без елкі, якія растуць на больш павышаных месцах. Дамешак шыракалістых парод (клёну, ліпы, вязу, ясешо) большы, чым на Пн падзоны, у падлеску паяўляюцца брызгліна еўрап. і свідзіна. Асп. масівы ялова-грабовых дуброў скапцэнтраваны па ўзвышшах зах. ч. Беларускай грады і на ўчастках раўнін з блізкім заляганнем доннай марэны. У паніжэннях, лагчыпах з павялічапым, але праточным увільгатненнем на ўрадлівых глебах трапляюцца ясянёвыя лясы. Дрэвастоі іх складаныя, утвараюць некалькі ярусаў. У 1-м ярусе ясень, вольха чорная, дуб, бярозы павіслая (бародаўчатая) і пушыстая, асіна, ліпа, елка, клён. У 2-м да іх далучаюцца вязы гладкі і шурпаты, граб. Падлесак добра развіты, складаецца з ляшчыны, крушыны, брызглін бародаўчатай і еўрап., свідзіпы, чаромхі, парэчак чорпых і
пушыстых. Шыракалістыя вытворпыя лясы (грабовыя, кляновыя, ліпавыя) узніклі ў выніку змены дубовых і ялова-шыракалістых. Грабовыя (0,3%) лясы часцей кіслічныя, сніткавыя, арляковыя і чарнічныя. Ліпавыя і кляновыя трапляюцца невялікімі ўчасткамі сярод інш. шыракалістых лясоў. Драбналістыя вытворныя лясы (12%) прадстаўлены бародаўчатабярозавымі і асінавымі фітацэпозамі. Бародаўчатабярозавыя лясы (10,3 %) узніклі на месцы карэнных хваёвых, яловых і ялова-шыракалістых лясоў, у складзе дрэвастояў маюць, акрамя бярозы павіслай, дамешак елкі, асіны, хвоі, дубу, зрэдку грабу. Пераважаюць кіслічпыя, чарпічпыя, імшыстыя і арляковыя тыпы лесу. У дрэвастоях асінавых лясоў (1,8 %), якія ўтвораны на месцы яловых і ялова-шыракалістых, значны дамешак карэнных парод, сярод якіх трапляецца граб. Болып пашыраны кіслічныя, мепш — чарнічныя і імшыстыя асіннікі. 3 лісцевых карэнных лясоў (13%) чорнаальховыя растуць па нізінных балотах, пушыстабярозавыя — на пераходных і нізінных. Вярховыя балоты сканцэнтравапы на водападзелах правых прытокаў Бярэзіны, вярхоўяў Пцічы і Свіслачы, у міжрэччы Друці і Бярэзіны. Займаюць асобныя ўчасткі сярод буйных масіваў пераходных і нізінных балот або развіваюцца ў невял. западзінах-сподках. Ім характэрпы мазаічны комплекс мохавага покрыва з розных відаў сфагнума. На пераходных балотах пераважаюць бязлесныя і лясныя хваёва-бярозавыя, кусцікава-асакова-сфагпавыя асацыяцыі, па нізінных — бязлесныя злакава-асаковыя, асакова-гіпнавыя, разнатраўна-асаковыя, балотныя чорнаальховыя і пушыстабярозавыя асацыяцыі рознай тыпалагічнай структуры. Сярод лугоў найб. плошчу займаюць пазапоймавыя нізінпыя лугі (дробпаасаковыя, вільготыаразнатраўныя, вострыцавыя), многія з іх асушаны. Большасць сухадольных драбназлакавых лугоў акультурана. Поймавыя лугі сканцэнтраваны ўздоўж Нёмана (пераважаіоць лугалісахвоставыя, лугааўсяніцавыя, вострыцавыя, сабачамятліцавыя, тонкамятліцавыя, пахучакаласковыя, чырвонааўсяніцавыя і інш. асацыяцыі), Бярэзінді, Дняпра, левабярэжных прытокаў Прыпяці (дробнаі буйназлакавыя асацыяцыі).