• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Літ.: Растнтельный покров БелорусСйН.— Мн., 1969.	1. Д. Юркевіч,
    У. С. Адзярыха, В. С. Гемтман.
    ГРАБОВІК (Leccinum carpini), шапкавы базідыяльны грыб з роду лекцын сям. балетавых. Пашыраны ў Еўропе; у СССР — у Прыбалтыцы, Закаўказзі, на Украіне, у Краснадарскім краі, на Урале, на Беларусі рэдкі від, выяўлены ў Брэсцкай вобл. Расце ў лісцевых лясах, пераважпа грабовых. Пладаносіць у чэрв.— верасні. Ядомы. Спажываецца свежы, марынаваны, сушаны.
    Шапка дыям. 6—8 см/ падушкападобная, гладкая, слізкая, мясістая, брудна-белая, потым аліўкава-бурая, паверхня часта з трэшчынкамі. Мякаць белавата-жаўтаватая, на зломе сінее. потым чарнее. Гіменафор белы. потым пясочна-шараватьг, палевы, выемчаты. Ножка цыліндрычная, суцэльная, каля асновы патоўшчаная, лускаватая, уверсе бура-аліўкавая, унізе бураватая. Споры верацёнападобна-эліпсоідныя, гладкія, жоўта-бурыя.
    ГРАБОВЫХ ДУБРОЎ ГЕАБАТАНІЧНАЯ ПАДЗОНА, тое, што шыракаліста-хваёвых лясоў геабатанічная падзона.
    ГРАБОВЫЯ ЛЯСЫ, грабнякі, фармацыя вытворных шыракалістых лясоў, у якіх пераважае граб. Складаюць 0,2 % пл. дзярж. лясоў Беларусі. Утвараюцца на месцы арляковых, чарнічных, кіслічных, сніткавых, крапіўных і папарацевых дуброў, ялова-шыракалістых лясоў. Склад і яруснасць дрэвастояў складаныя. Монадамінантных Г. л. на Беларусі мала (каля 15 %), пераважаюць кондамінантныя фітацэнозы: у цэнтр. ч.— ялова-грабовыя, яловадубова-грабовыя, хваёва-ялова-дубова-грабовыя, на Пд — дубова-грабовыя, хваёва-дубова-грабовыя, ясянёва-дубова-грабовыя, ліпава-кляновадубова-грабовыя. Прадстаўлены найчасцей маладнякамі і дрэвастоямі сярэдняга ўзросту, бо ў працэсе развіцця граб выцясняецца ў другі ярус дубам, елкай, драбналістымі пародамі. Прадукцыйнасць Г. л.: сярэднія паўната 0,70, баштэт 11,2, sa­nae спелага (70—80-гадовага) дрэвастою 111 м3/га. Сярэдні ўзрост 30 гадоў. Выкарыстоўваюцца для аднаўлення дуброў. Участак Г. л. у Клічаўскім лясгасе ■— Бёрдаўскае лесанасаджэнне — абвешчаны помнікам прыроды. У БССР вылучаюць 6 тыпаў Г. л.
    Г р а б н я к і кіслічныя (64,4% пл. грабнякоў БССР) займаюць роўныя, некалькі паніжаныя ўчасткі з дзярновападзолістымі і дзярнова-падзоліста-глеяватымі слабаі сярэднеападзоленымі супясчанымі і пясчанымі глебамі з праслойкамі суглінку. Дрэвастоі самкнутыя, высокапрадукцыйныя, акрамя грабу, маюць дамешак елкі, дубу, ясеню, асіны. клёну, вязу шурпатага і ліпы (сярэдні банітэт II класа, запас 90—120-гадавога дрэвастою 350—400 м3/га). У падлеску — ляшчына, рабіна, ваўчаягада звычайная,
    крушына ломкая, брызгліны бародаўчатая і еўрапейская. У наглебавым покрыве фон утварае кісліца звычайная, растуць кураслеп дуброўны, снітка, пералеска высакародная, дабраполь жоўты, гарлянка паўзучая, зоркаўка ланцэтападобная, дзярачка пахучая, сачавічнік веснавы. Падрост з грабу, клёну, елкі, дубу, асіны, ліпы 1 бярозы.
    Грабнякі сніткавыя (20,3%) займаюць крыху паніжаныя элементы рэльефу, нярэдка з западзінамі на плато з дзярнова-падзоліста-глеяватымі і перагнойна-глеяватымі супясчанымі з праслойкамі суглінку і гліны, добра дрэніраванымі глебамі. Дрэвастоі высокай паўнаты, прадукцыйныя, з дамешкам дубу, асіны, елкі, ясеню, клёну, бярозы бародаўчатай, вязу шурпатага, ліпы (банітэт I — II класаў, запас 30— 35-гадовага дрэвастою 230 м3/га, у 150— 160 гадоў — 470 м3/га). Падлесак з ляшчыны, нрушыны ломкай, брызгліны бародаўчатай і еўрап., ваўчаягады звычайнай, рабіны, каліны, свідзіны крывава-чырвонай. У наглебавым покрыве фон утварае снітка звычайная, растуць пералеска высакародная, падалешнік еўрапейскі, кісліца звычайная, майнік двухлісты, дабраполь жоўты, прасянік развесісты, зоркаўка ланцэтападобная, кураслеп дуброўны. варанец каласісты. дзярачка ўчэпістая, бальзамін звычайны,
    Грабовік.
    Да арт. Грабовыя лясы. Грабнякі крапіўны
    (злева) 1 папарацевы.
    папараць жаночая. Пад полагам лесу прыродна аднаўляюцца пераважна граб 1 клён, значна менш дуб, асіна, елка, бяроза, ясень.
    Грабнякі арляковыя (8,5%) растуць на павышаных элементах рэльефу з дзярнова-падзоліста-глеяватымі супясчанымі або пясчанымі з праслойкамі суглінку глебамі. Граб часцей у 2-м ярусе, разам з дубам утварае кондамінантныя 2-ярусныя дрэвастоі з дамешкам ліпы, асіны, бярозы бародаўчатай, хвоі, клёну. Дрэвастоі самкнутыя, нізкапрадукцыйныя (банітэт III — IV класаў, запас 60—150-гадовага дрэвастою 170—285 м3/га). Падлесак з ляшчыны, крушыны ломкай, рабіны, брызгліны бародаўчатай. У наглебавым покрыве пераважае арляк звычайны, растуць кісліца, майнік двухлісты, крынічнік дуброўны, грушанка круглалістая, суніцы лясныя, касцяніцы, ландыш майскі. семачок еўрапейскі. Пад полагам лесў ў падросце больш грабу, менш асіны, дубу, клёну, ліпы, бярозы.
    Грабнякі чарнічныя (2,9 %) займаюць роўныя, крыху павышаныя ўчасткі з вільготнымі дзярнова-падзолістымі 1 дзярнова-падзоліста-глеяватымі глебамі. Насаджэнні 2-ярусныя, самкнутыя, з дамешкамі асіны, елкі, дубу, бярозы бародаўчатай, хвоі, адзінкавых экземпляраў клёну, ліпы (банітэт III класа, запас 80—140-гадовага дрэвастою 200—330 м3/га). Падлесак з ляшчыны, крушыны ломкай, рабіны, радзей брызглін бародаўчатай 1 еўрапейскай, зяноўцу рускага, ваўчаягады звычайнай. каліны. У наглебавым покрыве фон утвараюць чарніцы, растуць ажыка валасістая. пажарніца наземная, майнік двухлісты. арляк звычайны, ландыш майскі, фіялка сабачая, семачок еўрапейскі, шчытоўнік ігольчасты, з імхоў —■ плеўрозіум Шрэбера, палітрыхум ядлоўцавы. Пад полагам лесу прыроднае аднаўленне добрае, пераважае падрост дубу 1 грабу, значна менш клёну, асіны, елкі.
    Грабнякі папарацевыя (1,8 %) трапляюцца невял. ўчасткамі ў паніжэннях, вузкімі палосамі каля
    алешнікаў на перагнойна-глеяватых пясчаных і супясчаных глебах, падасланых суглінкам. Дрэвастоі мнагаярусныя, самкнутыя, з дамешкам дубу, вольхі чорнай; менш бярозы бародаўчатай, клёну (банітэт I — Іа класа, запас 60-гадовага дрэвастою 150—200 м3/га). У падлеску часцей ляшчына, крушына ломкая. Наглебавае покрыва багатае, яго фон утвараюць шчытоўнік ігольчасты і папараць жаночая. шмат расходніку плюшчападобнага, фіялкі сабачай, майніку двухлістага, драсёну павойнага, крынічніку дуброўнага, ландышу майскага, менш дзярачкі ўчэпістай, двухпялёсніку альпійскага, зоркаўкі дуброўнай, казяльцу паўзучага. Пад полагам лесу добра аднаўляецца граб, у меншай ступені дуб.
    Г р а б н я к і крапіўныя (2,1 %) растуць на найб. паніжаных (параўнальна з папярэднімі тыпамі), адносна роўных элементах рэльефу, часцей паблізу чорнаалешнікаў. Займаюць дзярнова-падзоліста-глеяватыя слабаападзоленыя і багатыя перагнойна-глеяватыя добра дрэніраваныя глебы. Дрэвастоі нізкай паўнаты, з дамешкам елкі, дубу, ясеню, клёну, вязу гладкага, бярозы бародаўчатай і вольхі чорнай (банітэт II класа; запас 150-гадовага дрэвастою да 380 м3/га). Падлесак бедны, складаецца з ляшчыны, ваўчаягады звычайнай, рабіны. Фон наглебавага покрыва ўтварае крапіва двухдомная, пашыраны дабраполь жоўты, снітка звычайная, кісліца, зорнаўка ланцэтападобная, зубніца дыбульная, яснотка белая, галакучнік Лінея, пералеска высакародная. Асн. Ma­cy падросту складае граб і ясень, адзначаны клён, вяз гладкі і дуб.
    Літ.: Грабовые леса Беловежской пуіцн.— У кн.: Эколого-бнологнческне псследовання растнтельных сообіцеств. Мн., 1975; Юр к е вн ч II. Д„ Тю тюн о в А. 3. Грабнякн Прнпятского заповедннка.— У кн.: Прнпятскнй заповедннк. Мн., 1976, [в. 1]. А. 3. Цюцюноў. ГРАБЯНЁЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Грабяні), тэктанічпая структура ў Лельчыцкім р-не, на ПдЗ Ельскага грабена Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1976. Па падсалявых дэвонскіх адкладах Г. п. прыразломнае, абмежавана на Пп малаамплітудным нязгодным разрывам амплітудай 100—200 м. Па міжсалявых адкладах выдзяляецца структурная тэраса, па верхнесаляносных — частка сінклінальнай зоны. Фарміравалася Г. п. ў варонежска-ялецкі час позняга дэвону.
    ГРАВА, канал Г р а ў к а, рака, упадае ў Асіповіцкае вадасх., у Асіповіцкім р-не. Даўж. 14 км. Пачыпаецца на ПнУ ад в. Пагарэлае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1%0. Вадазбор (92 км2) у межах Цэнтральнабярэзіпскай раўніны, пад лесам 47 %. Рэжым вывучаўся ў 1948—68 і з 1976, назіранні на гідралаг. пасту Амінавічы.
    ГРАВЕЛІТ (ад грэч. lithos камень), сцэментаваны жвір. На Беларусі пашыраны ў адкладах вепду (валынскай і валдайскай серыі), разам са сцэмептаванай жарствой і шчэбнем — у кары выветрывання ніжнекаменнавугальных адкладаў, у пермскіх, трыясавых адкладах Прыпяц-
    кага прагіну, у антрапагенавых адкладах (месцамі з праслоямі пяскоў і ў радовішчах пясчана-жвіровага матэрыялу).
    ГРАВЁРЫ (Pityogenes), род жукоў сям. караедаў. У СССР 14 відаў, з іх у БССР 5 відаў. Найб. небяспечны Г. звычайпы (Р. chalcographus) па елцы; Г двухзубы (Р. bidentatus) на хвоі; Г. чатырохзубы (Р. quadridens); зрэдку трапляюцца Г. сібірскі (Р. ігcutensis) па хвоі; Г. еўрапейскі (Р. trepanatus) на хвоі і елцы. Шкодзяць лясной гаспадарцы.
    Цела (даўж. 1,5—2,9 мм) цыліндрычнае, слабаваласістае, бліскучае, цёмнабурае. Булава вусікаў круглаватая, выгнутая па краях. На надкрылах дробныя кропкі і баразёнкі. 3 кожнага боку задняй ч. надкрылаў — «тачкі» па 1 (у Г. двухзубага), па 2 (у Г. чатырохзубага), па 3 зубцы ў астатіііх. Развіваюцца пад тонкай карой аслабленых, пашкоджаных агнём ці паваленых хвойных дрэў, часцей ва ўзросце 20—40 1 больш гадоў. Лічынкі мясістыя, бязногія, крыху выгнутыя, з добра прыкметнай цёмнай галавой, голыя або слабаваласістыя. Робяць пад карой складаныя зорчатыя хады (у Г. звычайнага выцягнутыя ў папярочным напрамку), 1 пакаленне за год. Зімуюць пад карой. Прыводзяць да засыхання аслабленыя дрэвы. Меры барацьбы: сан. прафілактыка, акорванне нарыхтаванай драўніны да вылету жукоў, выкладка атручаных гексахларанам лоўчых дрэў.
    Літ.: Старк В. Н. Короеды.— У кн.: Фауна СССР. Жесткокрылые. М.; Л., 1952, т. 31; Машннна Т. Н. Естественные врагп вреднтелей стволов сосны в лесах Белорусского Полесья.— Сборннк научных работ Пн-та лесного хозяйства, 1960, в. 13.	Г. Ф. Ярмашэвіч.
    ГРАВІП (ад фрапц. gravier), горная парода; тое, што жвір.
    ГРАВІМЁТРЫЯ (ад лац. gravis цяжкі+...лгегрьгя), раздзел геафізікі, што займаецца вымярэннем велічынь, якія характарызуюць гравітацыйнае поле Зямлі, і выкарыстаннем іх для вызначэішя фігуры Зямлі, вывучэння яе агульнай упутранай будовы, геал. будовы яе верхніх частак, вырашэння некаторых задач навігацыі