Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ГбРНІЦА, Г у р н і ц а, рака, левы прыток Нёмана, у Гродзенскім р-не. Даўж. 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 7,8 %оВадазбор (59 км2) на ўсх. ускраіне Гродзенскага ўзв., пад лесам 9 %.
ГбРНЫЯ ПАРбДЫ, прыродныя мінер. агрэгаты болып або менш пастаяннага саставу і будовы; утвараюць самаст. геал. целы ў зямной кары (літасферы). Складзены з пародаўтваральных мінералаў (кальцьіт, даламіт, галіт, кварц, палявыя шпаты, піраксены, амфіболы, слюды і інш.), што ўтвараюць асн. масу Г. п., і акцэсорных мінералаў (цыркон, апатыт, манацыт і інш.), якія звычайна прысутнічаюць у нязначных колькасцях (сотыя або дзесятыя долі працэнта), але маюць важнае петралагічнае і генетычнае значэнпе. Бываюць монамінеральныя — з крышталяў або зерняў аднаго мінералу (мармур з кальцыту, кварцыт з кварцу), полімінеральныя — з крышталяў або зерняў некалькіх мінералаў (граніт з кварцу, палявых шпатаў, слюды) і складзеныя з розных мінералаў і абломкаў і інш. парод (кангламераты, пясчапікі, туфапясчанікі, туфы). Паводле
паходжання вылучаюць асадкавыя горныя пароды (складаюць каля 10 % аб’ёму зямной кары, займаюць каля 75 % зямной паверхні), магматычныя горныя пароды, метамарфічныя горныя пароды.
Асадкавыя Г. п. на Беларусі складаюць асн. масу платформавага чахла, які залягае на крышт. фундаменце і ўкрывае болып за 99 % яе тэр. Утварыліся яны на паверхні зямлі або ў прыпаверхневых умовах у выніку ператварэння (літыфікацыі) марскіх і кантынент. асадкаў ад рыфейскага да антрапагенавага ўзросту. Прадстаўлены абломкавымі (алеўраліты, пясчанікі, кангламераты, брэкчыі і інш.), гліністымі (гліны, аргіліты), хемагеннымі (солі. гіпс, ангідрыт і інш.), арганагеннымі (мел, ракушачнік, дыятаміт, буры вугаль, торф) і змешанага паходжання (мергелі, гаручыя сланцы і інш.) пародамі. Асадкавымі Г.п. з’яўляюцца карысныя выкапні: дэвонскія каменная 1 калійныя солі, бурыя вугалі карбону і палеагену, фасфарыты мелу. Магматычныя Г.п. ўтвараюцца з расплаўленай магмы пры яе застыванні і крышталізацыі. Паводле ўмоў застывання адрозніваюць інтрузіўныя, або вывергнутыя (граніты, дыярыты, габра, перыдатыты і інш.), эфузіўныя, або выліўныя, Г.п. (дыябазы, андэзіты, ліпарыты, дацыты 1 інш.), a таксама вулканічныя туфы — цвёрдыя сцэментаваныя прадукты вулканічных вывяржэнняў. Эфузіўныя Г.п. часта залягаюць у выглядзе лававых патокаў і покрываў, інтрузіўныя — у выглядзе баталітаў, штокаў, лакалітаў і Інш. цел. Метамарфічныя Г.п., якія ўтвараюцца ў зямной кары ў выніку змянення асадкавых і магматычных парод пад уздзеяннем высокіх т-р, ціску і розных раствораў, шырока прадстаўлены ў крышт. фундаменце Беларусі. Гэта роз’ныя гнейсы (біятытавыя, амфібол-біятытавыя, гранатавыя і інш.), сланцы, амфібаліты, жалезістыя кварцыты. Г.п. крышт. фундамента (метамарфічныя 1 магматычныя) паблізу Стаўбцоў, у межах Бабаўнянскага выступу Бел. антэклізы залягаюць на глыб. каля 90 м, на больш прыўзнятых участках Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу — на глыб. 15—20 м ад паверхні Зямлі. Паблізу в. Глушкавічы (Лельчыцкі р-н) яны выходзяць на дзённую паверхню. У Прыпяцкім прагіне глыб. залягання парод крышт. фундамента дасягае 3—6 км і больш.
Многія Г. п. Беларусі самі з’яўляюцца карыснымі выкапнямі (напр., каменная і калійныя солі, даламіт, мел, мергель, розныя гліны, пясчана-жвіровыя сумесі. гранадыярыты і інш.) або ўмяшчаюць радовішчы нафты, прэсных і мінер. водаў, бурага вугалю, жалеза і інш. карысных выкапняў. Іл. гл. на ўкл.
1. I. Ур’еў. ГбРСКІ Мікалай Аляксеевіч (4.8.1904, Кастрама — 1.10.1968), беларускі сав. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. жывёл. Д-р с.-г. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Казанскі с.-г. ін-т (1926). 3 1954 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі, з 1959 — у Віцебскім вет. ін-це. Працы па метадах фарміравання вытв. статкаў кастрамской і швіцкай парод. Удзельнічаў у вывядзенні кастрамской пароды буйн. par. жывёлы (Дзярж. прэмія СССР 1945).
Літ.: Памятіі Ннколая Алексеевнча Горского.— Жнвотноводство, 1969, № 2. ГОРСКІ Станіслаў Батыс (6.5.1802, в. Дварэц Камяпецкага р-на — 3.5. 1864), батанік-фларыст, адзін з першых даследчыкаў флоры Белавежскай пушчы. Скончыў Віленскі ун-т (1825). У 1829—32 заг. бат. саду Віленскага ун-та, у 1832—42 ад’юпкт, праф. Вілеііскай мед.-хірург. акадэміі, выкладчык батанікі і фармакалогіі. У 1842—47 жыў у Паставах, займаўся батанікай і энтамалогіяй, працаваў з арнітолагам К. Тызенгаўзам. Першыя бат. працы прысвечаны Белавежскай пушчы, у адной з іх упамінаецца пра 2 віды зуброўкі. У 1830 склаў пералік сабраных ім у 1820—29 насенных расліп, у 1834 — каталог раслін бат. саду Віленскай мед.-хірург. акадэміі, янія раслі ў цяпліцах, аранжарэях і ў адкрытым грунце. Вывучаў рдзест, асокі, злакі, харавыя водарасці. У 1849 выдадзены табліцы Г., дзе прыведзены малюнкі 20 відаў раслін, у т. л. і ўпершыню ім апісаных. Меў цесныя сувязі з батанікамі Еўропы. Імем Г. названы некат. віды расліп і насякомых.
Тв.: О roSlinach zubrom upodobanych Jakotez i innych w puszczy Bialowieskej.— Dziennik Wileiiski, 1829, t. 4; Wyliczenie roSlin naczyniowych litewskich postrzeganych od r. 1820—1829.— У kh.: Eichwald E. K. Naturhistorische Skizze von Lithauen, Volhynien und Podolien. Wilno, 1830; leones Potamogetonum, Characearum, Cyperacearum et Graminearum novas vel minus cognitas species Lithuaniae illustrantes.— Berlin, 1849.
ЛІТ.: Русскне ботаншш. Бпографобнблногр. словарь. Т. 3.—М., 1950, с. 10; Лсторня Впльшосского унпверсятета: (1579—1979).—Внльнюс, 1979, с. 127. ГбРЫ-ГОРАЦКІ ЗЕМЛЯРбБЧЫ ІНСТЫТУТ. першая ў Расіі вышэйшая агранамічная навуч. ўстанова. Існаваў у 1840—64, 1919—25. Засн. ў маёнтку Горы-Горкі (каля Горак) Магілёўскай губ.; да 1848 наз. ГорыГорацкай земляробчай школай. Mena два разрады: вышэйшы, які рыхтаваў спецыялістаў высокай кваліфікацыі (навучанне 3 гады), і ніжэйшы, што рыхтаваў аграномаў у маёнткі (навучанне 2—3 гады). У 1842 вышэйшы разрад вылучаны ў самаст. навуч. ўстанову для падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай аграпамічнай адукацыяй, у 1848 пераўтвораны ў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (курс навучання 4 гады). За ўдзел студэнтаў у паўстанні 1863—64 інстытут закрыты, а ў 1864 пераведзены ў Пецярбург (наз. Пецярб. земляробчы ін-т). У 1877 аб’яднаны з Пецярб. лясным ін-там. У Горках асталіся земляробчая школа і каморніцка-таксатарскія класы (засн. ў 1858, з 1909 6-гадовае каморніцка-агранамічнае вучылі-
шча). На базе гэтых с.-г. навуч. устаноў у 1919 адноўлены як Горацкі с.-г. інстытут. Ф-ты: сельскагаспадарчы, інж.-меліярацыйны, з 1922 ляспы, с.-г. машыназнаўства. У 1925 да інстытута далучаны Бел. ін-т сельскай і лясной гаспадаркі імя Кастр. рэвалюцыі (засн. ў Мінску ў 1922) і створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія.
ГОРЫН Вячаслаў Цімафеевіч (н. 6.2.1931, Астрахань), беларускі сав. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. УАСГНІЛ (1973). Д-р с.-г. н. (1971), праф. (1972). Чл. КПСС з 1956. Скончыў БСГА (1953). 3 1964 дырэктар Бел. НДІ жывёлагадоўлі, адначасова заг. аддзела генетыкі і развядзення с.-г. жывёлы. У 1973— 75 віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. У 1975— 77 рэктар, з 1979 заг. кафедры генетыкі і развядзепня с.-г. жывёл Усесаюзнага с.-г. ін-та завочнай адукацыі. Працы па метадах генетычнай экспертызы паходжання племянной жывёлы, прагназіравання гетэрозісу прьі міжпародным скрыжаванні свіней. Адзін з стваральнікаў бел. чорна-рабой пароды свіней, спосабаў генетычнай дыягностыкі аскарыдозу ў свіней, генетычнай экспертызы ў малочнай жывёлагадоўлі і інш.
Тв.: Эффектнвность промышленного скреіцнвання свнней Jy БССР].— Мн., 1961; Снстема племенной работы в Белорусской ССР прн пропзводстве продукціш жнвотноводства на промышленной основе.— Жодпно, 1971.
ГОРЫНА Яўгеыія Дзмітрыеўна (н. 14.7.1923, в. Беразіно, Барысаўскі р-п), беларускі сав. вучоны ў ranine селекцыі с.-г. раслін. Д-р с.-г. н. (1982). Скончыла Лепінградскі с.-г. ін-т (1950). 3 1956 у Бел. НДІ земляробства. ГІрацы па біял. асаблівасцях і эфектыўнасці метадаў селекцыі грэчкі. Вядучы аўтар сартоў грэчкі Юбілейная 2 і Чарнаплодная, сааўтар першага ў СССР тэтраплоіднага сорту Іскра, атрыманага спалучэннем метадаў гетэрозіспай селекцыі і поліплаідыі.
Тв.: Крупяные культуры.— Мн„ 1968 (разам з A. Н. Анохіным); К вопросу о селекцшг скороспелых сортов гречпхп.— У кн.: Путн повышення урожайностн полевых культур.— Мн., 1981, т. 12 (разам з Т. А. Анохінай).
ГОСТАУСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад пазвы в. Гостаў у Мазырскім р-не), тэктанічная структура ў Мазырскім р-не, у Прыпяцкім прагіне. Выяўлена сейсмаразведкай па падсалявых дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах у выглядзе 2-х монаклінальных блокаў, абмежаваных з усіх бакоў разрыўнымі парушэннямі. Зах. блок уздымаецца па 3 пад вуглом 3—5°, усходні — на Пд пад вуглом 8—12°. Памеры іх
адпаведна 6X2,5 і 7X3 км. Па міжсалявых і верхнесаляносных адкладах выдзяляецца структурны нос паўн.-ўсх. распасцірання, які раскрываецца на ПдЗ. Сфарміравалася пераважна ў позііім дэвоне (лебядзянскі час) — карбопе.
ГОЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 3,5—4,8 км на ПнЗ ад в. Гоцк Салігорскага р-на. Паклады (2 раз’яднаныя залежы) звязаны с нерасчлянёнымі міжледавіковымі адкладамі дняпроўска-сожскага гарызонта. Разведаныя запасы 386 тыс. м3. Гліны жоўта-бурыя, шэрыя, шчыльныя, умерана пластычныя, пясчаныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 40—57 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—5,8 м, ускрышы 0,2—2,6 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным заводам (в. Мазуршчына).
ГОШЧА, вадасховішча ў Івацэвіцкім р-не каля в. Гошча. Створана ў 1981 на месцы аднайменнага возера. Напаўненне за кошт сцёку Гашчанскага канала. Асн. прызначэнне — акумуляцыя і пераразмеркавапне сцёку паміж сезонамі, увільгатненне зямель, рыбагадоўля. Пл. 0,82 км2, даўж. 1,8 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 10 м, сярэдняя 5 м, аб’ём 4,1 млн. м3. Вадазбор (101 км2) дробнаўзгорысты і спадзістахвалісты, пад лесам 44 % тэр. Усх. бераг вадасховішча ўкрыты лесам, паўн. і паўд.— лугавой расліннасцю, зах,— пад ворывам. Сярэдні шматгадовы сцёк 12,4 МЛН. М3. А. П. Нуляшоў.
ГРАБ (Carpinus), род лістападных дрэвавых і кустовых расліп сям. ляшчынавых. Вядомы 50 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі, Еўропе, Паўн. Амерыцы. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі 1 дзікарослы від — Г. звычайны (С. betulus); 3 віды — Г. каралінскі (С. caroliniana), Г. каўказскі (С. caucasica) і Г. усходні, або грабіннік (С. orientalis), — інтрадукаваны ў 1960-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР, але шырокага выкарыстання не атрымалі. Лесаўтваральная (утварае грабовыя лясы), дэкар., дубільная, фарбавальная парода. Драўніна цяжкая, цвёрдая, выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, сталярнай справе, ідзе на выраб муз. інструментаў, мэблі. паркету.