• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Сярэдпяя магутнасць адкладаў 3,6 м, найб. 6 м. Натуральная вільготнасць 95 %. Попельнасць 6 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3,1, вокіслаў жалеза 0,3, алюмінію 0,7, магнію 0,2, кальцыю 0,9, калію 0,5, фосфару 0,1. Вадародны паказчык (pH) 6,9. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для буравых работ, вытв-сці буд. матэрыялаў.
    ГРАДЫ, дадатныя формы рэльефу рознага паходжанпя, выцягнутыя ў даўжыпю. Некалькі Г. вышэй за 200 м над узр. м. могуць утвараць узвышша. Найб. на Беларусі Г. ледавіковага паходжання належаць да краявых ледавіковых утварэнняў. Яны дасягаюць соцень км даўж., пекалькі км (часам дзесяткаў км) шыр. і дзесяткаў м адноснай вышыні. Адлегласць паміж Г. ў межах адпаго ўзвышша ад некалькіх соцеыь м да некалькіх км. На вял. марэнных Г. (узвышшах) вылучаюцца меншыя (напр., Валеўская і Уселюбская на Навагрудскім узв.), утвораныя асобнымі фазавымі або асцыляцыйнымі пасоўваннямі ледавіка. Найб. Г.— Беларуская (да 345 м выш.). Яна складзена з шэрагу ўзвышшаў (Гродзенскае, Ваўкавыскае, Навагрудскае, Ашмянскае, Мінскае, Аршанскае) і асобных Г. (сярод іх Капыльская града), якія канчаткова сфарміраваліся ў сожскае зледзяненне. Дняпроўскі ледавік утварыў даволі выразныя ў сучасным раўнінным рэльефе Белавежскую, Мазырскую і Юравіцкую
    Г. Найб. маладыя Г.— Браслаўская, Свянцянскія, Асвейская — набылі сучасны выгляд у перыяд паазерскага зледзянепня.
    Адрозніваюць напорныя Г.. утвораныя ледавіком у фазу яго наступання 1 пасоўвання, і акумуляцыйныя, якія сфарміраваліся ў выніку дзейнасці водных патокаў, ветру 1 саліфлюкцыі ў час стацыянарнага становішча ледавіка 1 яго адступання. Напорныя Г. ўяўляюць сабой выразныя валы, якія ўзніклі ў выніку нагрувашчвання, пасоўвання, выціскання і змяцця ледавіком у складкі сфарміраваных раней водна-ледавіковых і марэнных адкладаў. Структура напорных Г. складкава-насоўная (напр., Ашмянскія Г.). Складкі могуць быць лінейныя ці ў выглядзе купалоў, брахіантыкліналей і брахісінкліналей. Гал. роля ў фарміраванні акумуляцыйных Г. належыць водным патокам. Маюць форму выцягнутую ўздоўж краю былога ледавіка, складзены з косаслаістых пачкаў галечна-жвіровага і пясчанага матэрыялу з лінзамі асноўнай марэны і паасобпымі валунамі. Марэна, што трапляецца на паверхні такіх Г., свабодна вытайвала з ледавіка. Да акумуляцыйных Г. адносяцца лімнаі флювіякамавыя (гл. Камы), а таксама озавыя Г. (озы). Найб. пашыраны яны на тэр. Бел. Паазер’я. часта ў выглядзе вузкіх доўгіх валоў (даўж. да соцень м) акружаюць азёры. На Бел. Палессі развіты эолавыя Г. (дзюны) самай разнастайнай формы (серпападобнай, парабалічнай, прамой і
    Граздоўнік: 1— паўмесяцавы (а — агульны выгляд расліны; б — частка спараноснага сегмента); 2—шматраздзельны; з— просты.
    інш.) і памераў (даўж. ад 10—100 м дэ 2—3 км, шыр. да соцень м). М. М. Зусь. ГРАДЫ, пізінпае балота на Пд Ганцавіцкага р-на, у вадазборы р. Цна. Пл. 1,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,9 тыс. га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,6 м, ступень распаду 44 %, попельнасць 17 %. На 1.1.1978 запасы торфу 2,2 млн. т. Невялікая здабыча торфу па ўгнаенне. Частка балота асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай ч. растуць асокі, месцамі трыспёг і чарот, сфагнавыя імхі. ГРАЗДОЎШК (Botrychium), род папарацей сям. вужоўнікавых. Вядома каля 40 відаў, якія спарадычна трапляюцца па ўсім зямным шары. асабліва ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар'я. У СССР 9 відаў, з іх па Беларусі 5. Лек. і дэкар. расліны.
    Спарафіты — шматгадовыя травяністыя расліны з кароткім неразгалінаваным карэнішчам, ад якога адыходзяць прыдаткавыя карані і звычайна 1, радзей 2—3 лісты. У адрозненне ад вужоўніку вегетатыўны сегмент ліста ў Г. перыста-рассечаны, голы або злёгку апушаны, спараносны — мяцёлчата-галінасты. Спарангіі не апушчаны ў тканку мяцёлкі, а свабодна размешчаны на яе восях у 2 рады. Зарасткі (гаметафіты) яйцападобныя, плоскаклубнеабо дыскападобныя, даўж. 1—20 мм.
    У БССР найб. вядомы 2 віды. Г. п а ў м е с я ц а в ы, або ключ-трава (В. lunaria, нар. назва вужава зелле), зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі, асабліва ў зах. р-нах. Расце на сырых імшыстых лугавінах, сухадольных лугах, схілах узгоркаў. Спараносіць у чэрв.— ліпені. Выш. 10—25 см, з 1 лістом. Вегетатыўны сегмент ліста жаўтавата-зялёны, падоўжапы, сядзячы, голы, з 3—9 парамі ныркападобна-рамбічных або паўмесяцавых, суцэльных ці па краі злёгку надрэзаных долей, спараносны на ножцы, двойчытройчыперысты, даўж. да 6 см. Пасля выспявання спораў ліст хутка адмірае. Дзякуючы камбію сцябло здольна да другаснага патаўшчэішя. Выкарыстоўваецца ў пар. медыцыне (ранагаючы сродак). Г. шматразд з е л ь н ы (В. multifidum) спарадычна трапляецца на ўзлесках хваёвых і мяшаных лясоў, на купінах і каля пнёў на высечках. Спараносіць у ліпені. Зімне-зялёная расліна выш. 10—25 см, з 1—2, радзей 3 лістамі. Вегетатыўны сегмент ліста шырокатрохвугольны, мясісты, злёгку апушаны, двойчы-тройчыперысты, па чаранку, які прымацаваны каля карэнішча да асновы чаранка трохвугольна-авальыага, двойчы-тройчыразгалінаванага спаранос-
    нага сегмента. Выкарыстоўваецца як дэкар. расліна. У флоры БССР адзпачаны таксама 3 віды Г., зпаходжанне якіх патрабуе пацвярджэння. Г. п р о с т ы (В. simplex) — выключпа рэдкі атлантычпа-еўрап. рэліктавы, магчыма, зніклы від. Запесепы ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Вядома адзіпае былое яго месцазнаходжанне (1923) — на тэр. Мінскай балотнай станцыі, дзе ён рос на сырых лугах. Спараносіць у ліп.— жніўні. Выш. 8—16 см, з жаўтаватазялёнымі лістамі. Вегетатыўны сегмент акруглы, няпарпаперысты, з няроўнымі лопасцямі, спараносны — мяцёлчата-разгалінавапы, па доўгім чаранку. Колькасць віду памепшылася ў выніку асушэння зямель і гасп. асваення тэрыторыі. Для зберажэпня віду неабходны выяўленне і ахова новых месцаў росту. Г. ланцэтападобны (В. lanceolatum) у нав. л-ры пазначапы для Зах.-Дзвінскай геабат. акругі. Г. р ам о н к а л і с т ы (В. matricariifolium) у 1951 знойдзены на тэр. Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
    ГРАЗЕВІК (Limicola falcinellus), птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобпых. Пашырапы ў тупдравай зоне Еўразіі. На Беларусі зрэдку трапляецца ў час пралётаў вясной (крас,— май) і ўвосень (жн.— вер.) на глеістых водмелях, на балотах з рэдкай расліннасцю. Корміцца дробнымі беспазваночнымі.
    Дробны кулік (даўж. да 16 см, маса 33—45 г). Летам апярэнне галавы, шыі і пярэдняй часткі спіны шаравата-пясчанае, задняй паловы спіны і падхвосця белае, зімой афарбоўка спіны дымчатабурая. Дзюба доўгая, плоская. Крык —• нягучнае «тр — цірр». Скрытная, асцярожная птушка. У час пралётаў збіраецца ў невял. чародкі.
    ГРАЗЕЛЯЧЭННЕ. пелатэрапія, выкарыстанне для лекавых мэт гразяў (ілістай, сапрапелевай, тарфяной) і гразепадобных рэчываў (нафталан, гліна і інш.).
    У практыцы мед. устаноў БССР ужываецца з 2-й пал. 1920-х г. У абл., гарадскіх, многіх раённых бальніцах, шпіталях для інвалідаў Айч. вайны, санаторыях («Лётцы», «Аксакаўшчына», «Нарач», імя У. I. Леніна, «Крыніца», «Прыдняпроўскі») практыкуецца як агульнае (ванны), так і мясцовае (аплікацыі) лячэнне бел. гразямі. Паказанні: хранічныя хваробы касцей і суставаў, страўнікава-кішачнага тракту, жаночых полавых органаў, перыферычнай нерв. і сардэчнасасудзістай сістэм. Лек. ўласцівасці мясц. гразяў вывучаюцца ў НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі Мін-ва аховы здароўя БССР (з 1924) і Ін-це торфу АН БССР (3 1936). Даказаны лек. эфектыўнасць сапрапеляў 1 торфу з высокай ступенню распаду (гл. Торфалячэнне'), іх станоўчы ўплыў на абмен рэчываў, сардэчна-сасудзістўю 1 нерв. сіс-
    тэмы, адаптацыйна-трафічныя працэсы, рэактыўнасць 1 ахоўныя сілы арганізма.
    На пач. 1980-х г. у БССР вядома каля 90 радовішчаў лекавых сапрапеляў, з іх 13 перспектыўныя для выкарыстання на лек. мэты: у азёрах Семяховічы, Калдычаўскае, Рагазнянскае (Брэсцкая вобл.), Лазенкі, Табееўскае (Віцебская вобл.), Равучае, Святое (Гомельская вобл.), Вішнеўскае, Сушчава (Гродзенская вобл.), Судабле, Свірнішча (Мінская вобл.), Вяхава, Гадылёва (Магілёўская вобл.); 12 радовішчаў лек. торфу: 5 у Мінскай, 3 у Гомельскай, па адным у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцях. У санаторыях Беларусі (напр., «Нясвіж») і некат. дамах адпачынку (напр., «Сосны») выкарыстоўваюць таксама адэскія сапрапелі. Гл. таксама Лекавыя гразі.
    Літ.: Сапропелн н пх пспользованне.— Мн., 1958; Требухов Я. А. Лечебные грязн Белорусснн,—У кн.: Вопросы нзучення лечебных мннеральных вод, грязей н клпмата. М., 1974.—• (Труды Центрального научно-нсслед. іін-та курортологіш н фпзнотерапнн; т. 28); Вопросы курортологші.— Мн., 1978; Антонов II. П.. Кашнцк 11 й Э. С., У л а іц іі к В. С. Сапропелевые грязн Белорусснн ц нх лечебное пспользоваіше.— Мн., 1980.
    A. В. Манулгк. ГРАЗІ ПРЫРОДНЫЯ, гл. Лекавыя гразі.
    ГРАЗІВЕЦКАЕ РАДОВІШЧА ДАЛАМІТУ, на паўн. ускраіне Оршы. Пластападобііы паклад звязаны з адкладамі фрапскага яруса (верхні дэвоп). Разведапыя занасы 8,8 млн. т, перспектыўныя 21,4 млн. т. Дала-
    Гразевік.
    Грак.
    міт шэры шчыльны, кавернозны, трэшчынаваты, з гнёздамі ажалязпення і нацёкамі кальцыту. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзепа) 7—36 м, ускрышы (пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял) 6— 18 м. Даламіт прыдатны па выраб магнезіяльнай вапны, шчэбеню, даламітавай мукі для вапнавання кіслых глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГРАЗІНСКАЕ БАЛОТА, вярховага тыпу, на ПдЗ Крупскага р-яа, у вадазборы р. Бобр. Mae значныя запасы бітумінознага торфу. Уваходзіць у склад Міжрэчанскай комплекснай базы бітумнай і гідролізнай сыравіны. Пл. 154 га, у межах прамысл. паклада 92 га. Сярэдняя глыб. торфу 1,3 м, ступень распаду 33, попельнасць 2 %. На 1.1.1978 запасы торфу 116 тыс. т. Балота ў патуральпым стане пад рэдкім хваёвым лесам.
    ГРАЗЬ, назва р. Плясна ў верхнім цячэнпі.
    ГРАК (Corvus frugilegus), птушка сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Цэптр. Еўропе і Азіі; у СССР — на Пд ад Архапгельска і Якуцка. На Беларусі пайб. шматлікі на 3, ПдЗ, ПдУ і У. ІІералётны, на Пд часткова зімуе. Трымаецца культурных ландпіафтаў. Усяедны. Зпішчае шкоднікаў сельскай гаспадаркі і лесу (даўганосікаў, хрушчоў, шчаўкуяоў і ішп.). Зрэдку шкодзіць пасевам.