Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
плоскай паверхняй. Трапляюцца невял. плоскаўвагнутыя западзіпы, занятыя паўзарослымі дробнымі азёрамі. Паазерскія краявыя ўтварэнні адрозніваюцца маладосцю форм, якія складзены пераважна з водна-ледавіковых слаістых пяскоў, вял. колькасці тэрмакарставых западзін. Г. ў. прарэзана шырокай субмерыдыяпальнай далінай Нёмапа і яго прытока Ласосны, да якой з У каля Гродна падыходзіць больш вузкая даліна прарыву Нёмана, што ўтварылася на ўчастку марэннага завалу ледавіковай лагчыны і прадаліны Нёмана стараж. ледавікамі (завал прапілоўваўся Пра-Нёманам на працягу ўсіх этапаў яго развіцця ў антрапагене), тут рэчышча Нёмана звужаецца да 50—100 м. У месцах пампажэпня валуноў утвараюцца парогі, на высокіх берагах паяўляюцца глыбокія яры. Будова даліны Нёмана ў межах Г. ў. складаная. Вылучаюцца надпоймавыя тэрасы: верхняя (макс. познапаазерскага ўзросту) — паміж вусцямі р. Горніца і Ласосна, вьпп. 33—35 м, магутнасць алювію ў асобных месцах 28 м; 8 лакальных (познапаазерскага ўзросту) выш. ад 33 да 9 м над урэзам вады, магутнасць алювію ад 2 да 5 м. У галацэне ўтварыліся 3 поймавыя ўзроўні выш. ад 7 да 0,5 м. Магутнасць алювію нізкай поймы 6—8 м, сярэдняй і высокай 5—7 м. Карысныя выкапні: мел, гліпы. пясчана-жвіровы матэры ял, буд. пяскі. Звесткі пра метэаралагічныя і кліматычныя ўмовы гл. ў арт. Гродзенская метэаралагічная станцыя. Пайб. рэкі, якія дрэніруюць Г. ў.,— Нёман (з усх. ускраіны) з прытокамі Гожка, Ласосна (з Татаркай і Каменкай), Горпіца. Глебы пераважііа дзярнова-падзолістыя супясчапыя і пясчаныя на канцовамарэпных градах, дзярнова-падзолістыя лёгкаі сярэднесугліністыя на другасных марэппых раўпінах, поймавыя ў далінах рэк. Г. ў. размешчана ў межах Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў. Прыродная расліпнасць моцна зрэджаная. Пад лесам 9 % тэр. Лясы хваёвыя са значным дамешкам шыракалістых парод (дуб, клён, ясепь, ліпа). Трапляюцца невял. завалуненыя пустэчы, якія параслі ястрабком валасістым, ядлоўцам. У даліне Нёмана на схілах буйных яроў пашыраны барбарыс, глог, шыпшыпа, брызгліна. У поймах рэк вярба, бяроза, вольха, крушына, чаромха. Лугі пазапоймавыя са злакавых, разнатраўных, асаковых асацыяцый, на
сухадолыіых пераважае сівец. Балоты гал. чынам пізінныя. Пад ворывам каля 40 % тэрыторыі. Іл. гл. на УКЛ. A. К. Карабанаў.
ГРОДЗЕТІСКА-ІВАЦЭВІЦКІ АГРАКЛІМАТЫЧНЫ РАЁН, уваходзіпь у Цэнтр. цёплую ўмерана вільготную агракліматычную вобласць. Займае Сярэдняпёманскую ніз., ІІаўд.-Зах. адгалінаванне Бел. грады (Гродзенскае, Ваўкавыскае, Слонімскае ўзвышшы) і зах. ч. Верхнянёманскай ніз. і Лідскай раўніны. Рэльеф прадстаўлены ўзвышіпамі, якія чаргуюцна з параўнальпа плоскімі нізінамі (межы гл. па карце да арт. Агракліматычнае раянаванне).
Сярэдняя т-ра паветра ў студз. -4,9, — 5,5 °C, у ліп. 18—18,2 °C. Макс. т-ра паветра 36, мінім. -38 °C, сярэдні са штогадовых мінімумаў —23, —26 °C. Вегет. перыяд каля 200 сут (з 9—10 крас. да канца кастр.). Працягласць перыяду з т-рай паветра вышэй за 0 °C 247—249 сут, вышэй за 10 °C — 150—155 сут, вышэй за 15 °C — 90—95 сут. Сума т-р вышэй за 10 °C складае 2340—2400°. Замаразкі канчаюцца 1—5 мая, пачынаюцца 3—10 кастрычніка. Працягласць безмарознага перыяду 145—160 сут. Ападкаў за год 530—595 мм, у т. л. за цёплы перыяд каля 400 мм. Каэфіцыент увільгатнення Іванова за цёплы перыяд 0,8—0,9. Устойлівае снегавое покрыва з 20—22 снеж. да 7—11 сак., ляжыць 85—95 сут. Верагоднасць зім без устойлівага снегавога покрыва 20—25 %. Сярэдняя з найб. дэкадных вышынь снегу 17—18 см, запас вады ў ім 43—45 мм. Сярэдняя з найб. глыбінь прамярзання супясчанай 1 лёгкасугліністай глебы 50—55 см. Палявыя работы пачынаіоцца 7—10 красавіка.
На доследным полі Гродзепскай абласііоіі сельекагаепадарчай доследнай стапцыі.
Шэды для пушных звяроў у зверагаспадарцы «Гродзенская».
Лепшыя тэрміны сяўбы ранніх яравых 10—15 крас., пасадкі бульбы 23—28 крас., жніва азімых 25—28 ліп., сяўбы азімых 25 жн.— 5 верасня. Васковая спеласць у ранніх яравых наступае 25 ліп.— 5 жн„ бульбоўнік завядае 24—31 жніўня. Падрабязныя метэаралагічныя звесткі гл. ў арт. пра Ваўкавыскую, Гродзенскую, Івацэвіцкую метэастанцыі. Т. С. Папбеа. ГРОДЗЕІІСКА-ІІАВАГРУДСКІ тарФЯІІЬІ РАЁН. вылучаны на тэр. Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Гродзепскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Навагрудскага, Свіслацкага, Слонімскага, Мастоўскага (часткова) раёнаў, у межах Гродзенскага, Ваўкавыскага, Слонімскага і Навагрудскага ўзвышшаў, частак Нёманскай ніз. і Лідскай раўніны, Агульная затарфавапаспь 5,7 %. Запасы торфу каля 65 млн. т. Нізінны торф складае 93 % запасаў, вярховы каля 7 %. Усяго ў раёне каля 190 тарфянікаў, 7 з іх мае пл. ад 1000 да 5000 га: Святое балота, Масткі-Нівішча-2, Одлаўскае балота, Закрэўшчына, Зальвянка, Глыбокае балота, Чортава балота. Высакапопельныя тарфянікі займаюць 6,1 % ад агульнай плошчы балот раёна. Балоты раёна пераважна поймавага і прытэраснага генезісу, трапляюцца і на спадзістых схілах (Святое балота). Торф здабываецца па ўгнаеппе і паліва. На асобных радовішчах ёсць сапрапель.
С. Г. Веленькі.
«ГРОДЗЕНСКАЯ», зверагаспадарка ў в. Азёры Гродзенскага р-на. Створана ў 1955 на базе Скідзельскай нутрыевай фермы. Спецыялізавана (з 1967) на развядзенні норак (цёмнакарычііевыя, пастэльныя, паламінавыя). На 1.1.1982 у гаспадарцы 15,6 тыс. звяркоў. ПІтогод выхад моладзі больш як 5 норак на адну самку.
ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ ДОСЛЕДНАЯ СТАНЦЫЯ Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Створана на базе Беняконскай с.-г. доследнай станцыі (з 1910), з 1959 у Шчучыне Гродзенскай вобл. Асн. задачы: правядзенне павук. даследаванняў па вырашэнню праблем раз-
віцця сельскай гаспадаркі Гродзепскай вобл., укараненне новых дасягненняў павукі ў с.-г. вытв-сць, прапагапда дасягненняў навукі, перадавога вопыту ў галіпе сельскай гаспадаркі.
Вядуцца работы па пачатковаму насенняводству перспектыўных і раянаваных сартоў азімага жыта, ячменю, аўса, грэчкі, зерпебабовых культур, бульбы і шматгадовых траў. Выведзены сорт азімага жыта Беняконскае, 4 сарты лубіну. Распрацаваны прыёмы паляпшэння фізічных і ўрадлівых якасцей насення, прагрэс. тэхналогіі вырошчвання с.-г. культур, прапанаваны да выкарыстання болыіі як 13 сістэм угнаенняў. Распрацаваны тэхнал. прыёмы інтэнсіфікацыі садоўніцтва, удасканалены сартымент пладова-ягадыых культур. Удасканальваюцца і ўкараняюцца ў практыку перспектыўныя тэхналогіі вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі на прамысл. аснове.
П. I. Заяц.
ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ СТАНЦЫЯ ЮНЫХ НАТУРАЛІСТАУ. Заснавана ў 1951. Аказвае дапамогу ў планаванні і арганізацыі доследніцкай работы на прышколыіых вучэбна-доследных участках. у вучнёўскіх вытв. брыгадах, школыіых ляспіцтвах. Праводзіць паказ доследніцкай і натуралісцкай работы школ вобла-
Удзельнікі гуртка кветкаводства Гродзенскай абласной стапцыі юных натуралістаў на занятках.
Рыбапрамысловыя азёры Гродзенскай азёрна-таварнай рыбнай гаспадаркі каля в. Каробчыцы.
сці на ВДНГ СССР, на пастаяннай выстаўцы пры Рэспубліканскай станцыі юных натуралістаў. У 1982 на станцыі гурткі: феналогіі, арніталогіі, заалогіі, кветкаводства, кактусаводства, садоўніцтва, расліпаводства, агародніцтва, юннатаў малодшых класаў, акварыумнага рыбаводства, аховы прыроды.
ГРОДЗЕНСКАЯ АЗЁРНА-ТАВАРНАЯ РЫБНАЯ ГАСПАДАРКА, у Гродзенскай воблаеці (з 1975, на аснове аддзялепня рыбакамбіпата «Азёрны»), Здабывае рыбу ў 13 рыбапрамысл. азёрах і ў рэках (замацавана каля 500 км), вядзе штучнае зарыбленне вадаёмаў гасп.-каштоўнымі відамі рыб. Гадуе моладзь рыб у 2 рыбагадавальпіках («Каробчыцы» пл. 43 га у Гродзенскім р-не і «Солы» пл. 173 га у Смаргонскім р-пе). Асноўныя прамысл. рыбы: шчупак, лешч, плотка, карп, акунь, карась.
РРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, на 3 рэспублікі, каля дзярж. грапіцы СССР з Польшчай. Утворана 20.9. 1944. Пл. 25 тыс. км2. Насельпіцтва
1140 тыс. чал. (1982). Падзяляецца па 17 раёнаў: Астравецкі, Апшяпскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Ззльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі, Шчучынскі (гл. адпаведныя артыкулы). 10 гарадоў, у т. л. 5 абл. падпарадкаваппя—Гродпа (цэнтр вобласці), Ваўкавыск, Ліда, Навагрудак, Слонім, 23 гар. і 2 рабочыя пасёлкі, 4624 сельскія нас. пупкты, 201 сельсавет.
Паверхня. Рэльеф вобласці ўзгорыста-раўнінны. У геамарфалаг. адносінах амаль уся вобласць прымеркавана да Заходне-Беларускай правінцыі з узгорыста-марэнным, раўнінна-марэнным, радзей водналедавіковым рэльефам, які ўтварыўся пад уздзеяннем сожскага, а на ПпУ паазерскага ледавіка. Больш за 60 % тэр. вобласці займаюць шзіпы і ўзгорыстыя раўніны з пласкахвалістым рэльефам (ваганні адноспых выш. да 5 м). Цэнтральнае становішча займае Нёманская нізіна, выцягнутая ўздоўж Нёмана. Пласкахвалістая паверхня яе складзена з водна-ледавіковых адкладаў і рачнога алювію. На 3 Гродзенскае ўзвышша (выш. да 247 м), на Пд Ваўкавыскае ўзвышша (выш. да 242 м), Слонімскае ўзвышша, Навагрудскае ўзвышша (найвыш. пункт Г. в. 323 м —Замкавая гара), якія з’яўляюцца ч. Паўднёва-Заходняга адгалінавання Беларускай грады. Рэльеф узгорыста-марэнны, эразійна-буйнаўзгорысты. хваліста-платопадобны. платопадобпы з камавымі ўзгоркамі і інш. На Пн Лідская раўніна з абс. адзнакамі 130—170 м, паверхня яе хвалістая і платопадобная. На ПнУ вобласці Ашмянскае ўзвышша (выш. да 320 м) і ч. Нарачана-Віленскай нізіны (выш. 150—180 м). Найб. нізкая адзнака 80 м (урэз Нёмана пры выхадзе яго за межы рэспублікі, самы нізкі пункт Беларусі).
Вылучаюцца 14 тыпаў ландшафтаў. Марэнна-эразійны ландшафт займае 26,8 % тэр, вобласці, другаснай марэппай раўніны 21,2, водпа-ледавіковай другаснай раўніпы 9,6, водна-ледавіковай раўніны з азёрамі 8,6, нерасчлянёных рачных далін 7,6, алювіяльнай тэрасаванай нізіны 6,4, марэнна-зандравы ландшафт 5,2, ландшафт азёрна-ледавіковап нізіны 3,4, азёрна-алювіяльны нізінны 3,4, камава-марэнна-эразійны 2,5, марэнпа-азёрны 2,4, поймавы 1,7, узгорыста-марэпна-азёрны 0,7, камава-марэнна-азёрны 0,5 %. Карту ландшафтаў Г. в. гл. на ўклейцы.
Геалагічная будова 1 к ар ы сныя в ккапн 1. У тэктанічных адносінах вобласць прымеркавана да Беларускай антэклгзы. Крышт. фундамент на глыб. 100—300 м ніжэй узр. м., у Слонімскім і Зэльвенскім р-нах прыўзняты да нулявых адзнак. У межах антэклізы вылучаюцца тэктанічныя структуры 2-га парадку: Бабаўнянскі выступ на ПдУ (часткова), Цэптральнобеларускі маегў, Білейскг пахаваны выступ, Валожынскі грабен. Платформавы чахол складзены з адкладаў верхняга пратэразою, кембрыю, ардовіку, сілуру, юры, мелу, палеагену і антрапагену. Антрапагенавыя адклады разнастайныя па генезісу 1 магутнасці, На Пд 1 ПнУ вобласці магутнасць іх 260—320 м, на астатняй тэр. ад 100 м да 240 м. Яны ўтварыліся ў выніку дзейнасці беларускага, бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага, часткова паазерскага ледавікоў 1 прадстаўлены марэннымі, алювіяльнымі, азёрна-ледавіковымі. радзей эолавымі, балотнымі, озава-камавымі ўтварэннямі. Сярод ледавіковых адкладаў трапляюцца адорвені мелавых, палеагенавых і неагенавых парод даўж. да 2 км, шыр. 50— 150 м. Большасць іх адносіцца да адкладаў дняпроўскай марэны ў стараж. пахаваных далінах, якія ўрэзаны ў мелавыя адклады. 3 адорвенямі звязаны запасы цэментнай і вапняковай сыравіны. 3 карысных выкапняў найб. значэнне маюць 6 радовішчаў цэментнага мелу (найб. Туры, Калядзіцкае), 16 радовішчаў цэментных глін (найб. Данілаўскае і Дуляўшчынскае). 3 радовішчаў буд. матэрыялаў выяўлены 30 радовішчаў мелу (найб. Курпяшоўскае 1 Вензавецкае), 71 радовішча глін і цагельных суглінкаў (пераважна ў Гродзенскім, Свіслацкім і Навагрудскім р-нах), 57 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу (найб. паклады ў Гродзенскім і Зэльвенскім р-нах), 23 радовішчы буд. пяскоў (найб. Гожаўскае). 403 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 314,4 млн. т. На 9 найб. радовішчаў (Карэлічы, Дзітвянскае балота, Дакудаўскае балота, Каменны мост, Дзіковіна, Святое балота, Гарачы Бор, Мікулішкі, Солішкі) прыпадае больш за 40 % усіх запасаў. Вядомы радовішчы сапрапеляў (найб. Белаазерскае і Дакудаўскае). Пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул. Падземныя воды належаць да Брэсцкага воданапорнага басейна (на 3) і Бел. воданапорнага скляпення; ёсць мінер. воды (не выкарыстоўваюцца).