• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Прыродакарыстапне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 46,4 % тэр. (25,1 % ворных зямель, 19 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 16 калгасаў (45,1 тыс. га С;-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 24 дзяржгасы (42,1 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пачатак 1982 асушана 27 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 34, найвышэйшы 57, пайніжэйшы 22. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — мяса-малочная жывёлагадоўля, агародніцтва, бульбаводства са значным развіццём птушкагадоўлі. Прадпрыемствы (без Гомеля) прам-сці буд. матэрыялаў, шкляной і харч. прам-сці, Гомельскі доследны лясгас, Добрушская лесапаляўнічая гаспадарка, Днепра-Сожская паляўнічая гаспадарка. На тэр. раёпа курорт Чонкі, турбаза Сож. зоны адпачынку Беседзь, Клёпкі (ч. ў Добрушскім р-не), Макаўе, Церуха, Чкалава-Дзятлавічы. 3 жывёл і раслін, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца барсук, барадатая няясыць, звычайны зімародак, сіпуха, кураслеп лясны, пярэсна еўрапейская, вадзяны арэх плывучы, соп шыракалісты, наперстаўка, мядзвежая цыбуля, лілея царскія кучары, касач сібірскі. чарнакорань пурпуровы, чараўнік зеленакветкавы. На пачатак 1982 у раёне 18,5 тыс. індывідуальных і 40 калектыўпых членаў т-ва аховы прыроды.
    Ф. Ф. Бурап, М. С. Кічкгна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. ГОН, паводзіны, фізіял. і псіхічны стан болыпасці млекакормячых у шлюбны перыяд, які папярэднічае спароўванню. Абумоўлепы полавым узбуджэннем самцоў, у некаторых відаў (напр., андатры) і ў самак. У час Г. самцы збіраюцца ў групы, равуць (алепі), выюць (ваўкі), падбрэхваюць (лісы), б’юцца, ганяюц-
    ца за самкамі (адсюль назва). Актыўяасць і тэрміны Г. залежаць ад віду жывёл (найб. актыўны ў жывёл, якія спароўваюцца ў пэўны і кароткі перыяд,— капытных, драпежных звяроў, менш актыўны ў жывёл, якія спароўваюцца ўвесь год,—шэрагу грызуноў), іх узросту
    Гоніум: 1— пектаральны; 2— грамадскі.
    Сузор’е Гончыя Псы.
    Да арт. Гончыя сабакі. Рускі рабы ганчак.
    (у маладых пачынаецца на 2—3 тыдні раней, але менш актыўны, чым у жывёл у сярэднім узросце), кліматычных умоў (у паўд. раёнах і пры больш высокай т-ры пачыпаецца на некалькі тыдняў рапей), забяспечанасці кармамі і інш. У Г. ўдзельнічаюць полаваспелыя жывёлы, напр., мышападобныя грызуны з 2—3-месячпага ўзросту, бабры 2-4-, зубры з 3—4-гадовага ўзросту і г. д. На Беларусі Г. у высакародных аленяў у вер,— ліст., у ласёў у вер.— кастр., у казуль у чэрв.— ліп., у баброў у студз.— сакавіку. У насякомаедных, зайцападобных, вавёркі звычайнай, мышападобных — некалькі разоў у год. У неспрыяльных умовах Г. выражаны ІІЯЗначна.	Э. Р. Самусенка.
    ГОНІУМ (Gonium), род цэнабіяльных зялёных водарасцей сям. вольваксавых. Вядомы 7 відаў. У СССР 2 віды. На Беларусі Г. пектаральны (G. pectorale) адзначаны ў сажалках, азёрах, Дпяпры і Прыпяці, Г. грамадскі (G. sociale) — у Зах. Дзвіне і Прыпяці.
    Рухомыя. лунаюць у тоўшчы вады. Цэнобіі дыям. 33—100 мкм у форме акруглай або закруглена-чатырохвугольнай пуката-ўвагнутай пласцінкі, складзены з 4—І6—32 клетак (у Г. грамадскага толькі 4), размешчаных у адзін слой і злучаных з бакоў аслізлымі вырастамі абалонкі. Злучэнне суцэльнае або на асобных участках. прамежкі паміж клеткамі ў цэнтры квадратныя, астатнія трохвугольныя. Клеткі ад шарападобных (16—16 мкм дыям.) да яйцападобных, з 2 аднолькавымі заўсёды ў адным напрамку жгуцікамі, даўж. якіх перавышае клетку ў 2 разы. Ёсць вочка. 2 пульсуючыя вакуолі. 1—2 пірэноіды, у пярэдняй частцы кпеткі — ядро. Хларапласт чашападобны. Размнажэнне бясполае — драбленне пратапласта на 4—16 частак, полавае — ізагамія.
    Т. М. Міхеева. ГОНПЫЯ ГАЛУБЫ, група свойскіх галубоў; тое, што высакалётныя галубы.
    ГОНЧЫЯ ПСЫ (лац. Canes Vena­tici), сузор’е Паўн. паўшар’я неба; размешчана пад ручкай каўша Вял. Мядзведзіцы. Галоўная зорка (а Г. П.) — падвойпая, 3-й візуальпай зорнай велічыні; 30 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У паўн. частцы Г. П. знаходзіцца спіралыіая туманнасць. На тэр. БССР сузор’е відаць круглы год.
    ГОНЧЫЯ САБАКІ, г а н ч а к і, група парод паляўнічых сабак стараж. паходжання. Вядомыя з 9 ст. да н. э., у Расіі пад назвай «цяўкуны» з 10 ст. У свеце каля 40 парод, у СССР, у т. л. на Беларусі, гадуюць рускага ганчака (выш. ў карку да 65 см, масць светла-рыжая, шараватая), рускага ра-
    бога ганчака (выш. да 65 см, масць белая з чорнымі, шэрымі і рыжымі плямамі), эстонскага г а н ч а к а (выш. да 45 см, масць белая з чорнымі, бурымі і рыжымі плямамі).
    Канстытуцыя моцная, выш. ў карку 45—65 см. Поўсць густая. Храбрыя, добра арыентуюода. па нюху знаходзяць сляды звера і настойліва з громкім брэхам гоняць яго (адсюль назва). За дзень палявання прабягаюць да 120 км. 3 Г. с. на Беларусі палююць на зайцоў, дзікоў, лісоў, янотападобных сабак.
    ГОРАЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАУ, за 0,4 км на ПдЗ ад в. Горкі Клімавіцкага р-на. Паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 1,73 млн. т. Гліны цёмна-шэрыя, цёмна-карычневыя, пясчаністыя, марэнныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 18—68 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,4—7 м, ускрышы 4—5,5 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на вытв-сць цэменту. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГОРАЦКА-КАСЦЮКОВІЦКІ АГРАКЛІМАТЫЧНЫ РАЁН, уваходзіць у Цэнтр. цёплую ўмерана вільготную вобласць, амаль цалкам размешчаны на Аршанска-Магілёўскай раўніне; для мікрарэльефу характэрны западзіпы і яры (межы гл. на карце да арт. Агракліматычнае раянаванне).
    Адзін з найб. кантынентальных р-наў Беларусі, гадавая амплітуда т-ры паветра на У перавышае 26°. Сярэдняя т-ра паветра ў студз. -7,5, -8,2 °C, у ліп. 17,8—18,5 °C. Макс. т-ра паветра 37 °C, мінім. —40 °C. сярэдні з штогадовых мінімумаў —27, —29 °C. Вегет. перыяд 180—190 сут (3 12—15 крас. да 16—18 кастр.). Працягласць перыяду з т-рай паветра вышэіі за 0 °C 220—230 сут, вышэй за 10 °C — 140—150 сут, вышэй за 15 °C — 80—95 сут. Сума т-р вышэй за 10 °C складае 2165—2315°. Замаразкі канчаюцца 2—5 мая, пачынаюцца 1—5 кастрычніка. Працягласць безмарознага перыяду 150—155 сут. Ападкаў за год 600—645 мм, у т. л. за цёплы перыяд 410—445 мм. Каэфіцыент увільгатнення Іванова за цёплы перыяд 0,9—1,05. Устойлівае снегавое покрыва з 2—8 снеж. да 24 сак.— 3 крас., ляжыць 120—135 сут. Верагоднасць зім без устойлівага снегавога покрыва каля 2 %. Сярэдняя з найб. дэкадных вышынь снегу 26—27 см, запас вады ў ім 70—80 мм. Сярэдняя з найб. глыбінь прамярзання супясчанай 1 лёгкасугліністай глебы 50—80 см.
    Палявыя работы пачынаюцца 16—18 красавіка. Лепшыя тэрміны сяўбы ранніх яравых 15—20 крас., пасадкі бульбы 25—30 крас., жніва азімых 26—28 ліп„ сяўбы азімых 30 жн.— 8 вер., васковая спеласць у ранніх яравых наступае 25 ліп.— 18 жн„ бульбоўнік завядае 4—6 верасня. Падрабязныя метэаралагічныя звесткі гл. ў арт. пра Горацкую, Касцюковіцкую. Магілёўскую, Слаўгарадскую метэастанцыі.	Т. С. Папова.
    ГОРАЦКА-МСЦІСЛАУСКАЯ РАУНІНА. Займае Горацкі і Мсціслаўскі
    р-ны, паўд. ч. Дубровенскага (зах. адгор’і Смаленскага ўзв.) р-на; фізіка-геагр. раён Усх.-Бел. правінцыі. У геамарфал. адносінах паўн.ўсх., найб. высокая ч. АршанскаМагілёўскай раўніпы. Найб. выш. 239 м. Абмежавана далінай Сажа на Пд і вярхоўямі Проні на 3. Выцягпута з ПнЗ на ПдУ, шыр. 40— 50 км.
    У тэктанічных адносінах Г.-М. р. прымеркавана да Аршанскай упадзіны, запоўненай магутнымі адкладамі дэвону (на Пн) і мелу (на Пд), якія залягаюць на пародах крышт. фундамента. Антрапагенавая тоўшча складзена з маламагутных марэнных адкладаў сожскага ўзросту і водна-ледавіковых, якія займаюць вузкія палосы і азёрападобныя пашырэнні ўздоўж рачных далін. Характэрная асаблівасць сучаснай паверхні Г.-М.р.— магутныя (5—10 м) лёсавыя і лёсападобныя карбанатныя суглінкі, якія ствараюць покрыўную паверхню. Лёсы займаюць водападзельныя вышыні, у асобных месцах залягаюць на азёрных сініх глінах (змяшчаюць рэшткі ледавіковай фауны). Адносныя перавыпіэнні над далінамі рэк 30—40 м. Пашырэнне лёсавых парод. абумовіла своеасаблівасць рэльефу 1 глебава-расліннага покрыва.
    Паверхня Г.-М. р. пераважна пласкахвалістая, ускладпепая суфазійнымі западзінамі. Прысклонавыя ўчасткі, нахіленыя да глыбокаўрэзаных рачных далін, парэзаны лагчынамі і кароткімі, але глыбокімі ярамі, на вертыкальных сцепках якіх агаленні лёсавых парод. Глыб. лагчын каля Мсціслава 25—30 м, даўж. 2—3 км, схілы тэрасаваныя, задзерпавапыя, паблізу нас. пунктаў пад агародамі, падвергнутыя плоскаснаму змыву. Па дне цякуць пастаяішыя ручаі. Яры выяўляюць актыўны рост, разбураюць прысклонавыя ворныя ўчасткі, прасоўваюцца вяршыняй уверх па схіле. Працэс суфозіі і ўтварэнне шматлікіх (10—15 па 1 га) сподкападобпых западзін звязаны з вышчалочваннем карбанатаў і вымываннем гліністага драбназёму і паслядоўнай прасадкай грунту ў мікрапаніжэннях водападзельнай паверхні. Звычайна западзіны размешчаны бессістэмна, але ў асобных выпадках выцягнуты ланцугом у напрамку вяршыні найбліжэйшай лагчыпы. Большасць суфазійных западзін (дыям. 50 м, глыб. 1—1,5 м) узнікла пад уздзеяннеіг гасп. дзейнасці. Западзіны дыям. больш за 100 м, глыб. да 5 м, позналедавіковага ўзросту. У перыяд веснавога раставання снегу на паверхні шмат дробных азёр, але пастаянныя азёры ў западзінах трапляюцца рэдка (воз. Святое каля г. Мсціслаў). Карысныя выкапні: пясчапа-жвіровы матэрыял, мел, фасфарыты. Звесткі пра найважнейшыя метэаралагічныя і кліматычныя паказчыкі гл.
    ў арт. пра Горацкую аграметэаралагічную станцыю. Водападзельнае становішча Г.-М. р. абумоўлівае пашырэнне шматлікіх невял. рэк. Усе рэкі з асіметрычнымі схіламі і глыбокім (30—40 м) урэзам. Выразныя надпоймавая тэраса позналедавіковага ўзросту і два ўзроўні (высокі і нізкі) сучаснай поймы. Глебы адрозніваюцца высокай прыроднай урадлівасцю (гумусу ў ворным слоі 2,5 %); дзярнова-палева-падзолістыя лёгкаі сярэднесугліністыя на лёсах і лёсападобных суглінках; алювіяльныя і дзярнова-глеяватыя па далінах рэк і ў паніжэннях, участкамі трапляюцца дзярнова-карбапатныя. Глебы моцпа эрадзіраваны, часта са змытым верхам. Яры і западзіны ўскладняюць механізацыю с.-г. работ. Прыродная раслінпасць займае каля 10 % тэр. Невял. ўчасткамі захаваліся ялова-дубовыя лясы, да яроў, далін, западзін прымеркаваны драбналістыя лясы і лугава-балотная расліннасць. Высокая ступень с.-г. асваенпя (каля 60 % ворных зямель) Г.-М. р. не выключае неабходнасці барацьбы з эрозіяй і суфозіяй, а таксама з праяўлепнем мехапічпай (тэхнагеннай) эрозіі, якая ўзнікае пры шырокім выкарыстанні тэхнікі. Вп. Якушка. ГОРАЦКАЯ АГРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ. AC Горкі, на ўсх. ускраіне г. Горкі. Засн. ў 1841 як метэастанцыя 2-га разраду, у 1977 рэарганізавана ў аграметэаралагічную станцыю. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэднямесячныя і сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднясутачнымі т-рамі вышэй за 0°С 222 сут, вегет. перыяд 183 сут, безмарозны —149 сут. Апошні замаразак у паветры ў сярэднім 5 мая, першы — 2 кастрычніка. Сярэднямесячпая т-ра паветра ў студз. ад —1,2 (1925) да —18 °C (1893), у ліп. ад 14,6 (1979) да 22°C (1936). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за —37 °C, абс. максімум вышэй за 33 °C раз у 20 гадоў. Раз у 20—30 гадоў т-ра паверхні глебы апускаецца да —44. Зімой павышаная колькасць сутак са скорасцю ветру больш за 15 м/с. Раз у 10 гадоў назіраюцца павышанавільготныя гады (ападкаў болып за 650 мм), у асобныя засушлівыя гады не больш за 400 мм ападкаў. Сярэдняя макс. вышыня снегу за зіму 28 см, у асобпыя гады да 66 см. Вільготных дзён (з адпоснай вільготнасцю 5=80 %) за год 145, сухіх (з вільготнасцю за адзін з тэрмінаў