Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Доследны ўчастак Гомельскай абласной станцыі юных натуралістаў.
дзены з гнейсаў, гранітаў, гранадыярытаў, каля в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на гэтыя пароды выходзяць на паверхніо. Антрапагенавыя адклады разнастайныя па генезісу і магутнасці. На ПнЗ вобласці, у раёне Мазырскай грады, магутнасць антрапагенавых адкладаў 80—100 м, на астатняй тэр. вобласці не больш 60 м, на Пд да 20 м і менш (каля г. Ельск 15—25 м). Антрапагенавыя адклады складзены з утварэнняў бярэзінскага, дняпроўскага, на ПнУ сожскага зледзяненняў; у паніжэннях і далінах рэк ускрыты адклады александрыйскага, шклоўскага і муравінскага міжледавікоўяў, якія перакрыты перыгляцыяльнымі паазерскімі і галацэнавымі. У даліне р. Іпуць каля в. АчэсаРудня (Кругоўскі с/с Добрушскага р-на) выяўлены найб. старажытныя на тэр. вобласці адклады брэсцкага перадледавікоўя. Галацэнавыя адклады прадстаўлены пясчанымі і супясчанымі алювіяльнымі, азёрнымі, балотнымі і эолавымі ўтварэннямі. Сярод карысных выкапняў найб. значэнне мае нафта. 3 1964 разведаны 29 радовішчаў (1982). Агульнарэспубліканскае значэнне маюць Петрыкаўскае радовішча калійных і каменнай солей, Давыдаўскае радовішча каменнай солі, Мазырскае радовішча ка~ мепнай солі, Брынёўскае радовгшча бурага вугалю, Жыткавіцкае радовішча бу~ рага вугалю, Тураўскае радовгшча гаручых сланцаў. На тэр. вобласці выяўлены перспектыўныя на даўсапгт Заазёрная і Асташкавіцкая плошчы. Найважнейшыя радовішчы буд. матэрыялаў: глін — Будкоўснае, Гарадоцкае, Кусціха, Елянецкае, Будскае, Трасцянецкае; пясвоў буд. і сіліка гных — Будзішчанскае, Асаўцоўскае, Зялёнае, Барыскавіцкае і інш.; пяскоў кварцавых — Ленінскае, Чацвярнянскае, Жлобінскае 1-е, Лоеўскае; буд. каменю — Жыткавшкае і Глушкавіцкае; абл'ч' вачдаі. каменю— «Кар’ер Надзеі». Ecru радовішчы балотных жал. руд — Нрасілаўская Слабада, Бярозаўскае, Майт.анскае, Ражаўскае, Калажанка, Будзішча Чорнае; вохры і вохрыстых глін — Ляхава Гара; кааліну — Дзедаўскае, B^paaiHCKae, Глушкавіцкае, Людзяневіпчае. Вядомы радовішчы сапрапеляў Равз'цкае, Плясецкае, Стаячаазерскае, Сгараазерскае, Найдаўскае, Ладаўскае (пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул). На тэр. вобласці выяўлены радовішчы мергелю (гл. Забалоцкае радовішча прэснаводных вапнавых адкладаў). Сярод карысных выкапняў вял. значэнне мае торф (1459 радовішчаў з агульнымі запасамі 0,9 млрд. т — 17,7 % усіх запасаў рэспублікі). На 10 найб. радовішчаў прыпадае каля 46 % усіх запасаў торфу (найб. НанЭаль-ЯловецВольхава, Булеў Мох, Межч, Ладаеа балота, Стрэшына-Мормальская група балот, Іпа-Вішанскае балота, Гала, Паганяпскае балота, Тапглаўскае балота, Ржышча-Ліпкі, Васглевічы-2, Ваеілевгчы-1). Падземныя воды належаць да Прыпяцкага воданапорнага басейна, на ПнУ вобласці ч. Аршанскага воданапорнага басейна-, мяркуюць ужываць як лек. формы бром-ёдзістыя і серавадародныя расолы хларыдна-натрыева-кальцыевага саставу, якія выяўлены каля Ельска. Капаткевіч, Нароўлі, Петрыкава.
К л і м а т. Тэр. вобласці належыць да Паўднёвай агракліматычнай вобласці. Вылучаюцца Жыткавіцка-Мазырскі і Гомельскі аграклімат. раёны (гл. адпаведныя артыкулы). Крайні ПнУ уваходзіць у Горацка-Касцюковіцкі агракліматычны раён Цэнтр.
аграклімат. вобласці. Клімат вобласпі ўмерана кантынентальны, клімат. ўмовы больш умераныя, чым астатніх абласцей. Сумарная сонечная радыяцыя на гарызантальную паверхню складае 3800—4050 МДж/м2 (91—97 ккал/см2/ За вегет. перыяд фотасінтэтычная актыўная радыяцыя 1600—1670 МДж/м2 (38—40 ккал/см2). Вялікую ролю ў фарміраванні клімату вобласці адыгрывае цыркуляцыя атмасферы. У зімовы час перавага атм. цыркуляцыі над радыяцыйным фактарам прыводзіць да парушэння шыротнага ходу т-р, ізатэрмы перасякаюць вобласць у субмерыдыянальным напрамку. Сярэдпяя т-ра студз. ад —5,8 на ПдЗ (г. Лельчыцы) да —6,5 °C у цэнтры (г. Васілевічы) і да —7,4°C на ПнУ (Чачэрск). Абс. мінімум —38°C (г, Жлобін). Летам павялічваецца роля сонечнай радыяцыі, ізатэрмы набываюць шыротны напрамак. Сярэдняя т-ра ліп. павялічваецца з Пн яа Пд ад 18,4 (г. Жлобін) да 19,7 °C (г. п. Камарып). Абс. максімум 38 °C. Вільготнае атлантычнае паветра абумоўлівае высокую адпосную вільготнасць паветра зімой (82—89 %) ■ Вясной і летам япа паніжаецца да 64—81 %. На тэр. вобласці ў сярэднім бывае 510— 670 мм ападкаў. Каля 70 % ападкаў прыпадае на цёплую пал. года (крас.— кастр.). У засушлівыя гады менш за 400 мм ападкаў (у 1963 у Васілевічах 325 мм), у вільготныя болып за 800 мм (у 1906 у Васілевічах 1016 мм). Вегет. перыяд ад 188 (в. Турск) да 199 сут (г. п. Лельчыцы). На працягу года пераважаюць зах. і паўн.-зах. вятры. Сярэдняя гадавая скорасць ветру 3,5 м/с. Моцныя вятры (15 м/с і болып) назіраюцца параўнальна рэдка і часцей у халодную пару года. Устойлівае снегавое покрьтва ў 1-й пал. снежяя, разбураецца ў сярэдзіне сакавіка. Колькасць сутак са снегавым покрывам у сярэднім за зіму складае 83— 111. У межах узгорыста-раўніяпага рэльефу назіраюцца асобныя мікраклімат. адрозненпі. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. пра Акцябрскую, Брагінскую, Гомельскую, Жлобінскую, Жыткавіцкую, Лельчыцкую, Мазырскую, Чачэрскую метэаралагічныя станцыі і Васілевіцкую аграметэаралагічную станцыю. Гідраграфія. Рэкі вобласці адносяцца да бас. Прыпяці (48 %) і Дняпра (52%), які перасякае вобласць з Пн на Пд на працягу амаль 400 км. Найб. яго прытокі Бярэзіна, Прыпяць (правыя), Сож (левы) суднаходныя і сплаўныя. Найб. прытокі
Прыпяці — Случ, Пціч, Сцвіга, Убарць (сплаўныя), Трэмля, Іпа, Славечна; Сажа — Беседзь, Іпуць і інш. Густата натуральнай рачной сеткі ад 0,3 да 0,5 км/км2 (сярэдняя 0,4 км/км2), штучнай (адкрытая меліярацыйная сетка) у сярэднім 0,74 км/км2. Нахілы рэк нязначныя 0,1—0,3 %о, скорасць цячэння ў межань ад 0,1—0,2 да 0,5 м/с. На буйных рэках жыўленне мяшанае, пераважае снегавое. Рэкі б. ч. вобласці належаць да Прыпяцкага гідралагічнага раёна, паўн.-ўсх.— да Цэнтральнабярэзінскага гідралагічнага раёна. Сярэднегадавы сцёк павялічваецца ад 3,5 л/с з 1 км2 на ПдУ да 5— 5,2 л/с з 1 км2 на Пн. На рэках назіраюцца 2 максімумы ўзроўняў: 1-ы, звычайна большы, прыпадае на перыяд веснавога разводдзя, 2-і — на перыяд дажджавых паводак. Найніжэйшы ўзровень вады і мінім. расходы вады (межань) прыпадаюць на вер., радзей на жнівень. У сярэдні па воднасці год у перыяд веснавога разводдзя праходзіць каля 55—65 % гадавога сцёку, да 20—28 % прыпадае на летне-асеншою межань і 13—16 % на зімовы перыяд. Першыя лядовыя ўтварэнні на рэках у сярэдзіне ліст., у асобныя гады пры раннім пахаладанні — у пач. кастрычніка. На Дняпры, які мае мерыдыянальны напрамак, першыя лядовыя ўтварэнні назіраюцца спачатку ў вярхоўі, праз 10—15 дзён у ніжнім цячэнні. Устойлівы ледастаў звычайна з 2-й пал. снежня да 2-й пал. сакавіка. Ачышчэнне рэк ад ільду ў пач. крас., на Пд вобласці — у канцы сакавіка. У вобласці пераважаюць невял. старычныя азёры ў поймах рэк, пераважна Дняпра і Прыпяці. Каля 90 азёр маюць пл. 0,1 км2 і болып (агульная пл. каля 70 км2). Найб. Чырвонае возера — 3-е па велічыні ў Беларусі. Шмат штучных вадаёмаў — сажалак у бас. рэк Скрыпіца (Жыткавіцкі р-н), Трэмля (Петрыкаўскі р-н). Г л е б ы. Болыпая ч. тэр. вобласці належыць да Паўд. і Цэнтр. глебавых правінцый, дзе вылучаюцца Любанска-СветлагорскаКалінкавіцка-Ельскі (займае каля пал. тэр. вобласці), Рагачоўска-Слаўгарадска-Клімавіцкі, Тураўска-Давыд-Гарадоцкі (невял. плошча на 3 вобласці), Мазырска-Хойніцка-Брагінскі аграглебавыя раёны, КіраўскаКармяпска-Гомельскі, ГанцавіцкаЛунінецка-Жыткавіцкі аграглебавыя падраёны (глядзі адпаведныя артыкулы). Глебы с.-гасп. угоддзяў вызначаюцца пераўвільготненасцю і забалочанасцю. Дзярновападзолістыя глебы складаюць каля 31,6 % с.-г. угоддзяў, пераважаюць у асноўным на ПнУ вобласці (48,4—
35,2 % у Веткаўскім, Чачэрскім, Добрушскім, Кармянскім, Рагачоўскім, Жлобінскім р-нах) і ў больш узвышаным Мазырскім р-не (48,2 %). Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы складаюць 28,7 % пл. с.-г. угоддзяў вобласці. Найб. пашыраны на нізінах (у Ельскім, Лоеўскім, Нараўлянскім, Буда-Кашалёўскім р-нах). Поймавыя (алювіяльныя) глебы складаюць 11,1 % с.-г. угоддзяў, у Жыткавіцкім 26,7, Мазырскім 22,4, Нараўлянскім 20,4, Петрыкаўскім 19,1 %. На тарфяна-балотныя глебы прыпадае каля 19,2 % с.-г. угоддзяў, у Акцябрскім 42,5 %, Лельчыцкім 39,1, Ельскім 36, Светлагорскім 32,8 %. Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы складаіоць 9,3 %. На Пд Жыткавіцкага р-на значны масіў перагнойна-карбанатных глеб. Паводле мех. складу глеб (У %): сугліністых 18,8, супясчаных 31,2, пясчаных 30,8, тарфяных 19,2. Найб. пашыраны супясчаныя глебы ў раёнах: Рагачоўскім 49,4 %, Мазырскім 46, Добрушскім 45,4, Жлобінскім 40,8, Веткаўскім 40,2 %. У асобных раёнах пераважаюць пясчаныя глебы: у Калінкавіцкім 52,7 %, Светлагорскім 50,1, Нараўлянскім 47,6, Петрыкаўскім 46, Акцябрскім 43,3 %. Сугліністыя глебы даволі рэдкія, але ў Кармянскім р-не яны складаюць 56,8 %, Буда-Кашалёўскім 39, Чачэрскім 36,7, Добрушскім 26,4 %. Плоскасная эрозіяна 8 % пл. ворных зямель (у Лоеўскім, Веткаўскім р-нах больш за 15 %). Завалуненасць нязначная —0,02 % пл. ворных зямель, найб. ў Акцябрскім р-не (0,5 %). Р а с л і н н ы і ж ыв ё л ь н ы с в е т. Болыпая ч. тэр. вобласці адпосіцца да Палеска-Прыдняпроўскай геабатанічнай акругі падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў, паўн.-ўсх.— да Бярэзінска-Перадпалескай геабатанічнай акругі падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў. Пад лясамі 44 % тэр. вобласці. На хваёвыя лясы прыпадае 65,2 %, бярозавыя 14,1, чорнаальховыя 9,5, дубовыя 8, асінавыя 1,5, яловыя 1,2, грабовыя 0,3, ясянёвыя 0,18 %. Найб. лясістасць па 3 і Пд вобласці, у асобных р-пах больш за 50 %: у Лельчыцкім 69. Жыткавіцкім 57, Нараўлянскім 54, Петрыкаўскім 52, Мазырскім 51, найменшая ў БудаКашалёўскім р-не (20 %). Дубровы складаюць амаль пал. дубовых лясоў Беларусі, вызначаюцца высокімі тэхн. якасцямі. Пад лугамі 697,3 тыс. га. На сухадольныя лугі прыпадае 11,4 %, нізінныя 60, поймавыя 28,6 %. Лугі невял. па плошчы, займаюць поймы Дняпра, Прыпяці, Сажа, Бярэзіны і яе прытокаў. У травастоі пераважаюць злакавыя
(цімафееўка лугавая, купкоўка зборная, аўсяніца лугавая, лісахвост, метлюжок і інш.), пашыраны бабовыя (канюшына белая і чырвоная, чына лугавая, гарошак мышыны), асокі і шматлікае разнатраўе. Расліннасць заліўных, нізінных і сухадольпых лугоў вызначаецца пэўнай спецыфічнасцю. Балоты вобласці адносяцца да Быхаўска-Светлагорскага (часткова), Кармянска-Гомельскага, Петрыкаўска-Брагінскага, Калінкавіцка-Нараўлянскага, Столінска-Лельчыцкага, Лунінецка-Любанскага тарфяных раёнаў (гл. адпаведныя артыкулы). Вылучаюцца 1459 балот, якія займаюць каля 13 % тэр. вобласці (найб. Паганянскае балота, Булеў Мох, Кандаль-Яловец-Вольхава, Межч, Васілевічы-2, Гала, Іпа-Вішанскае балота, Ладава балота). Сярод балот пераважаюць нізінныя (86,3 % плошчы), на вярховыя прыпадае 10,3 %, па пераходныя 3,4 %. Нізінныя балоты найб. пашыраны ў Рэчыцкім, Рагачоўскім, Светлагорскім і Калінкавіцкім р-нах. У зоагеагр. адносіпах б. ч. тэр. вобласці паводле асаблівасцей клімату, рэльефу і расліннасці прымеркавана да ГомельскаМазырскага ўчастка Палескай нізіннай правінцыі, паўн. ч.— да Магілёўска-Мінскага ўчастка Цэнтр. пераходнай правінцыі. На тэр. Г. в. па ўліку на пач. 1982 дзікіх жывёл (тыс. галоў): лось 5, дзік 4,4, казуля 6,3, заяц-бяляк 5,8, заяц-русак 17,5, вавёрка 32,6, ліс 6,21, куніца 1,52, тхор 1,62, норка 0,67, воўк 0,53, выдра 0,33, янотападобпы сабака 0,24, рысь 0,02. 3 прамысл. вадаплаўных птушак пашыраны крыжанка, чырок-траскунок, пырэц чырвонагаловы. Трапляецца глушэц. На тэр. Буда-Кашалёўскага р-на арганізавапы першы па Беларусі фазанарый.