• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ГОЛДАУКА, Г а л д а ў л я п к а, рака, левы прыток Лебяды (бас. Нёмана), у Лідскім і Шчучынскім р-нах. Даўж. 15 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Клюкавічы (Лідскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (82 км2) у межах Нёманскай ніз., пад лесам 24 %.
    ГОЛУБ ШЫЗЫ (Columba livia), птушка сям. галубіных атр. голубападобных. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, на Пд Еўропы і Азіі; у СССР — на Пн да Прыбалтыкі, Ленінграда, Калініна, Сярэдняга Урала, Табольска і да 60° паўн. шыраты на Енісеі. На Беларусі —аселы паўсвойскі від, падвід Г. ш. звычайны (С. 1. livia). Раслінаедны, насенне дзікіх і культурных раслін збірае па зямлі, корміцца таксама рэшткамі ежы чалавека.
    Даўж. цела 33—37 см, маса 240— 360 г. Апярэнне шызае, на шыі з металічным адценнем, на паясніцы белая палоса, на крылах 2 папярочныя цёмныя палосы, на канцы хваста — адна шырокая. Гняздуецца пад стрэхамі, у нішах пабудоў, на балконах, карнізах. Гняздо рыхлае, плоскае, пераважна з сухіх галінак. Нясе па 2 белыя яйцы 3—4 разы за год. Наседжваюць самец і самка. Птушаняты вылятаюць з гнязда на 30—35 дзень, а праз некалькі дзён бацькі пакідаюць іх 1 пачынаюць наступную кладку. Палёт Г. ш. вельмі хуткі, лёгкі з характэрным свістам крылаў. Голас — буркаванне «гуу — гууу». Пасля гнездавання птушкі збіраюцца чародамі 1 вандруюць па мясцінах, дзе ёсць корм. Іл. гл. на ўкл. да арт. Галубы.
    ГОЛУБАПАДОБНЫЯ (Columbiformes), атрад птушак. Пашыраны ва ўмераных і трапічных шыротах усяго зямнога шара. У сусв, фауне 292 віды. У СССР 11 відаў, 3 роды. На Беларусі прадстаўлены сям. галубіных (голуб шызы, вяхір, клінтух, туркаўка, туркаўка кольчатая) і сям. рабкавых (саджа звычайная). Пераважна зерняедныя. Аб’екты гадоўлі (гл. Галубы), спарт. палявання.
    Птушкі дробных 1 сярэдніх, зрэдку буйных памераў, маса ад 30 г да 1,5 кг. Апярэнне шчыльнае. Добра развітае валлё. Хвастовая залоза невялікая, неапераная, у некат. відаў адсутнічае. Крылы падоўжаныя, завостраныя. Самцы больш буйныя 1 яркія, чым самкі, Манагамы. Птушаняты птушанятнага тыпу.
    ГОЛЫ КАРП, парода карпа.
    ГОЛЫЯ СЛІЗНЯКІ, наземныя лёгачныя малюскі; тое, што слізнякі. ГбЛЬСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКбУ, за 0,5 км на У ад в. Пагранічная (да 1964 в. Новая Голя) Камянецкага р-на. Паклад у выглядзе 2 лінз
    Роскае геалагічнае агаленне мелу ў Ваўкавыскім раёне.
    Калодзежны Роў—галечна-валунны кангламерат на паўднёвай ускраіне Гродна.
    Валун Вялікі Камень у Шумілінскім раёне.
    Камарышкі — агаленне адкладаў часу паазерскага зледзянення і пачатку галацэну ў Астравецкім раёне.
    Дарашэвічы — агаленне тарфянікаў муравінскага міжледавікоўя ў Петрыкаўскім раёне.
    Калонія чапляў.
    Гняздо рабінніка.
    Гняздоўі ластаўкі берагавой.
    Крыжанка ў гняздзе.
    Рака Сож у межах Гомеля.
    Вуліца Савецкая.
    Бульвар на вуліцы Перамогі.
    Неасушанае балота ў Рэчыцкім раёне.
    Лясісты ландшафт у Брагінскім раёне.
    Меліяраванае балота ў Хойніцкім раёне.
    Агульны выгляд парку.
    Кедр сібірскі.
    У адным з куткоў парку.
    Горацка-Мсціслаўская раўніна каля в. Чьірвоны Бераг Мсціслаўскага раёна.
    Гродзенскае ўзвышша каля в. Капцёўка Гродзенскага раёна.
    Да артыкула Граб.
    Грабняк сніткавы.
    Грабняк крапіўны.
    Грабняк кіслічны.
    Куток парку.
    Пеліканы.
    Паўлін.
    Леапарды.
    Індыйскі тыгравы пітон.
    Панарама Гродна з боку Нёмана.
    Бульвар імя Ленінскага камсамола.
    На вуліцы Ажэшка.
    Падасінавік.
    Польскі грыб.
    Ваўнянка.
    Гіфалома серна-жоўтая.
    Мухамор шэры.
    Парасонік стракаты.
    Дняпроўска-Бугскі канал каля в. Ляхавічы Драгічынскага раёна.
    Рака Дзісна ў ніжнім цячэнні.	Рака друЦЬ каля г. п. Бялынічы.
    Рака Дрыса каля в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна.
    Рака Жыжма ў Лідскім раёне.
    Магілёўскі порт.
    Дняпро ў Аршанскім раёне каля в. Прыдняпроўе.
    Месца адпачынку на рацэ.
    Доўгае возера ў Глыбоцкім раёне.
    Возера Ельня.
    Возера Езярышча.
    Жэрынскае зозера.
    звязаны з водпа-ледавіковымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 2,1 млн. м3. Пяскі цёмна-шэрыя, шэрыя (пераважна буйнаі сярэднезярністыя), палевашпатава-кварцавыя, з праслоямі і лінзамі пясчанажвіровага матэрыялу; жвіру буйней за 3 мм у іх 27—30 %, гліністых і пылаватых часцінак 0,6—4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,1— 20,3 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі) 0,2—4,7 м. Паклад падсцілаюць тонказярністыя пяскі, марэнныя супескі. Пяскі прыдатныя ў дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГОЛЬЦБЛАТ Аляксандр Ісакавіч (н. 12.3.1932, Масква), беларускі сав. вучоны ў галіне авечкагадоўлі. Д-р с.-г. н. (1980). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1955). 3 1961 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Працы па пытапнях селекцыі авечак і тэхналогіі танкаруннай авечкагадоўлі. Распрацаваў і ўкараніў сістэму мерапрыемстваў па арганізацыі, планаванпю і вядзенню племянной работы з авечкамі дастасавальна да прыродна-эканам. умоў Беларусі.
    Тв.: Ннтенснфнкацня пронзводства продуктов овцеводства в Нечернозёмной зоне,— Л., 1976 (разам з К. I. Лабадой, I. У. Петраўцом); Повышенне продуктпвностн овец.— Л., 1982 (разам з А. Д. Шацкім).
    ГОМАТЭРМІЯ (грэч. homos роўны, аднолькавы, узаемны, агульны+ + therme цяпло, жар), пашырэнне аднолькавай т-ры па глыбіні вадаёма (возера, вадасховішча). Адбываецца ў выніку вясенняга награвання (вясенняя Г.) і асенняга ахаладжэння (асенняя Г.) паверхневых слаёў вады і далейшага іх канвекцыйнага і ветравога перамешвання з ніжнімі слаямі да аднолькавых тэмператур. Звычайна адзпачаецца пры тэмпературы найб. шчыльнасці вады (4°C), але ў залежнасці ад сілы ветру і глыб. вадаёма можа назірапца пры больш высокіх т-рах (6—8°C). Пра-
    цягласць перыяду Г. звычайна невялікая — ад аднаго да некалькіх дзён, залежыць ад формы, памераў і глыб. катлавіны, т-ры паветра, сілы і працягласці ветру. У невялікіх і неглыбокіх вадаёмах настае раней. У вадаёмах з вялікай пл. люстра і глыб. да 5—6 м (Чырвонае воз., Шо) ветравое перамешванне можа падтрымліваць Г. на працягу ўсяго бязлёдавага перыяду. У выніку Г. характарыстыкі воднай масы (мінералізацыя, насычанасць газамі, мутнасць і г. д.) становяцца аднароднымі, прыдопныя слаі насычаюцца кіслародам, што мае важнае значэнне для жыцця ў вадаёме.
    У мелкаводных азёрах Беларусі вясенняя Г. бывае ў 2-й пал. крас., у глыбакаводных — у пач. мая. 3 далейшым награваннем паверхневых слаёў Г. спыняецца і ўстанаўліваецца тэмпературная стратыфгкацыя воднай масы. Пераход да асенняга рэжыму ў азёрах Беларусі назіраецца ў 2-й пал. верасня. Асенняя Г. ў мелкаводных азёрах бывае ў кастр., у глыбакаводных — у пач. лістапада. У гады з працяглай ветранай восенню Г. ў азёрах можа адбывацца пры т-рах 1—2°С аж да пачатку ледаставу.
    М. М. Курловіч. ГбМЕЛЬ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. люстра 3,46 км2. Даўж. 3,4 км, найб. шыр. 1,2 км, найб. глыб. 23 м, сярэдняя 5,5 м. Аб’ём вады 19,01 млн. м3. Вадазбор (744 км2) ад нізіпнага да буйпаўзгорыстага, складзены з суглінкаў, супескаў і пяскоў, пераважна разараны, 18 % тэр. пад лесам.
    Катлавіна запруднага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Складаецца з 2 вял. плёсаў, злучаных паміж сабою вузкім і параўнальна неглыбокім (да 5 м) пралівам. Схілы выш. ад 4 да 8 м, на ПдЗ да 12—18 м, пераважна стромкія (на У і ПдУ спадзістыя), сугліністыя і супясчаныя. у большасці разараныя, у ніжняй ч. пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 11,7 км) звілістая, утварае шмат заліваў. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі галечныя, на ПдЗ і ПнЗ камяністыя. Дно паўн. плёса (глыб. да 11,7 м) плоскае, паўд., болып глыбокага,— лейкападобнае са стромкімі схіламі. Зона мелкаводдзя іпыр. да 100—150 м, спадзістая, пясча-
    Возера Гомель.
    ная і пясчана-галечная, да глыб. 6—8 м пашыраны апясчаненыя ілы, глыбей — крэменязёмістыя сапрапелі. У паўд. заліве невял. востраў (0,1 га). Мінералізацыя вады да 220 мг/л, празрыстасць 3 м. Эўтрофнае. Праточнае: на Пн упадае ручай з воз. Канашы. на ПдУ пратока з воз. Зашчаты, на якой пабудавана плаціна, сцёк па пратоцы ў воз. Суя. Расліннасць утварае палосу шыр. да 100 м, пашырана да глыб. 2 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, судак, язь, мянтуз, гусцяра. лінь, карась; возера зарыблялася вугром. Возера служыць месцам адпачынку. На паўд,ўех. беразе в. Гомель. В. А. Калечыц. ГОМЕЛЬ, горад, цэнтр Гомельскай вобл., порт на р. Сож ніжэй упадзення ў яе р. Іпуць. За 301 км ад Мінска. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. . Аэрапорт. Пл. горада 85,9 км2.
    418,9 тыс. жыхароў (1982). Падзяляецца па 4 адм. раёны: Навабеліцкі, Савецкі, Цэнтральны, Чыгуначны.
    Размешчаны на ўсх. ч. Прыдняпроўскай нізіны (Гомельскае Палессе). Сож падзяляе горад на паўн.зах. і паўд.-ўсх. часткі. На ПнЗ пераважае спадзістаўзгорысты рэльеф з шырокімі водападзеламі, характэрныя адзнакі — 136—140 м над узр. мора. Агульны нахіл да Сажа, схілы ўздоўж ракі стромкія, выш. 10—15 м, парэзаны ярамі. Рэльеф левабярэжжа плоскі поймавы з пясчанымі грывамі і западзінамі, характэрныя адзнакі — 124—127 м пад узр. м., перапад вышынь да 5 м. Найб. вышыня 142 м (у цэнтр. ч. Г.), найніжэйшы пункт — урэз Сажа (у паўд. ч. Г.) 115 м над узр. мора. Сярэдняя т-ра паветра ў ліп. 18,6 °C, у студз. — 6,9, абс. мінімум —35, максімум 37 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 585 мм.
    642 вуліцы, агульная даўж. 385.4 км. Пл. вуліц, праездаў, плошчаў 878,8 га. вадаёмаў 369 га, даўжыня Сажа ў межах горада 11 км. Зялёных насаджэнняў 1875 га, у т. л. помнік прыроды •— Гомельскі парк імя Луначарскага 22,5 га, 10 інш. паркаў 293 га, 50 сквераў 28,9 га, 7 бульвараў 14,4 га, насаджэнняў вуліц і плошчаў 120,9 га, па ўчастках індывід. буд-ва 879,3 га, даўж. лінейных пасадак 377 км. На 1 жыхара прыпадае 53,7 м2 зялёных насаджэнняў. Плошча лясоў за межамі горада ў радыусе 36 км 155 тыс. га. У горадзе ун-т, НДІ лясной гаспадаркі, абл. краязнаўчы музей, занальная гідраметэаралаг. абсерваторыя, метэаралаг. станцыя, абл. станцыя юных натуралістаў (гл. адпаведныя арт.), гідралагічны пост (р. Сож), пункты назірання за станам забруджанасці атм. паветра, глебы, паверхневых водаў, бюро падарожжаў і экскурсій, бюро мала-
    дзёжпага турызму, абласныя дзіцячаэкскурсійная станцыя і дзіцячая экскурсійна-турысцкая база, рэсп. станцыя па барацьбе са шкоднікамі і захворваннямі лесу, абласныя станцыі луганасенняводчая і па ахове с.-г. раслін, станцыя па барацьбе з захворваннямі жывёл і інш, На 1.1.1982 у Г. 160 калектыўпых і 142,1 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды, 5 калектыўных і 81 правадзейны член Геаграфічнага т-ва СССР. На адлегласці да 50 км ад Г. зоны адпачыпку Клёнкі, Беседзь, Мар’іна, Чкалава і інш., курорты Белы Бераг, Чонкі, дом адпачынку і турбаза «Сож» і інш.