• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Прадпрыемствы машынабудавання, ’ металаапрацоўчай, хім., дрэваапрацоўчай, буд. матэрыялаў, харч. і лёгкай прам-сці. Іл. гл. на ўкл.
    У. Я. Нашук. ГОМЕЛЬСКАЕ ПАЛЁССЕ, па ПдУ Беларусі, у Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Лоеўскім, Брагіпскім, Рэчыцкім, Жлобінскім, Хойніцкім, Светлагорскім, Калінкавіцкім (часткова) і Нараўлянскім р-пах; фізікагеагр. раён Бел. Палесся. Мяжуе з Цэнтральнабярэзінскай і Чачорскай раўпінамі на Пн, з Чарнігаўскім на Пд, з Прыпяцкім і Мазырскім Палессем на 3, з раўнінамі Бранскай вобл. на У. Выш. 100—150 м, пл. каля 16,5 тыс. км2, працягласць з 3 на У ад 78 км да 126 км, з Пн на Пд каля 180 км.
    У тэктанічных адносінах прымеркавана пераважна да Прыпяцкага прагіну, на крайнім ПнУ да Варонежскай антэклізы і на Пд да Украінскага шчыта. Крышт. фундамент перакрыты асадкавай тоўшчай верхняга пратэразою, палеазою і антрапагену. Асабліва развіты верхнедэвонскія саляносныя адклады магутнасцю да 3500 м. Асадкі палеагенавай і неагенавай сістэм (глаўканітава-кварцавыя пяскі і пясчанікі. кварцавыя пяскі, гліны) выяўлены ў берагавых абрывах далін Дняпра (каля Рэчыцы і Лоева), Сажа 1 Іпуці. Антрапагенавая тоўшча (магутнасць ад 20 м на Пд да 60 м на ПнЗ) складзена з асадкаў 3 ледавіковых і міжледавіковых перыядаў. Марэна бярэзінскага зледзянення суцэльнай палосай залягае толькі на Пн (магутнасць да 10 м), трапляецца ў даліве Дняпра каля в. Перадзелкі Лоеўскага р-па. Асадкі александрыйскага міжледавікоўя выяўлены каля в. Броннае Рэчыцкага р-на на правым карэнным абрыве Дняпра. Дняпроўскія марэнныя ўтварэнні (магутнасць да 10 м) характэрны для Пн, на астатняй тэр. Г. П. размыты водамі наступных ледавікоў. Марэна сожскага зледзянення (магутнасць 10—30 м) захавалася невял. ўчасткамі на Пн і ПнУ. У даантрапагенавы перыяд Г. П. было занята вялізнай нізіннай раўнінай з сіотэмай лагчын і прадалін Дняпра, Сажа. Прыпяці. У перыяд адступання сярэднеантрапагенавых ледавікоў існавала прыледавіковае возера, у якім намнажаліся тонказярністыя пяскі і супескі. У паазерскі час адбылося фарміраванне даліны Прыпяці,
    прарыў ёю канцова-марэнных утварэнняў каля Мазыра і Юравіч. У раннім галацэне скончылася ўтварэнне першай надпоймавай тэрасы Дняпра і Прыпяці. Працягваецца ўтварэнне эолавых форм рэльефу.
    Паверхня сучаснага Г. П. пласкахвалістая, радзей хвалістая, з нахілам на Пд. Ваганні адносных вышыпь 3—5 м/км2. Азёрна-алювіяльная і алювіяльная тэрасаваная раўніны значна пашыраны ў межах Прыдняпроўскай нізіны. На Г. П. асобна вылучаюцца Хойніцка-Брагінскія еышыні і на крайнім 3, па левабярэжжы Прыпяці, Юравіцкае ўзвышша. Уздоўж правага берага Дняпра вылучаюцца пясчаныя зандравыя раўніны. У даліне Дняпра, Прыпяці і Сажа выразныя пойма і 2 падпоймавыя тэрасы. Пойма (выш. 2—3 м) грывістая, месцамі пласкагрывістая, складзена з дробнаі сярэднезярністых пяскоў; характэрны грывы выш. да 1,5 м, шыр. 10—20 м, даўж. да 100—200 м, а таксама поймавыя азёры. Першая надпоймавая тэраса (выш. 5—6 м) складзена з алювіяльных пяскоў, аснова другой (выш, 12—18 м) — з марэны, перакрытай алювіяльнымі адкладамі. Паверхня тэрас слабахвалістая, ускладненая дзюнамі, астанцамі марэны ў выглядзе ўзгоркаў, лагчынамі, западзінамі. Карысныя выкапні: нафта, каменная соль, торф, гліны, мел, пяскі. Звесткі пра найважнейшыя метэаралагічныя і кліматычныя паказчыкі гл. ў арт. пра Жлобінскую і Брагінскую метэаралагічныя станцыі, Васілевіцкую аграметэаралагічную станцыю.
    Г. П. прарэзана Дняпром і нізоўямі яго прытокаў — Сажа, Бярэзіньі і Прыпяці. На У нізоўі Беседзі і Іпуці (прытокі Сажа), Уць, у зах. ч. цякуць Жалонь, Мытва, Віць, Іпа, у паўд.— Брагінка. У поймах рэк пераважаюць азёры-старыцы. Глебы дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя пясчана-супясчаныя прыстасавапы да надпоймавых тэрас Дняпра, Прыпяці, Сажа,
    На ўчастку сортавыпрабаванняў аўса Гомельскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі.
    а таксама да водна-ледавіковых раўнін; дзярнова-палева-падзолістыя лёгкасугліністыя і дзярнова-падзолістыя супясчаныя характэрны для Хойніцка-Брагінскіх вышынь, дзярпова-падзолістыя сугліпістыя — для Юравіцкага ўзв. Тарфяна-балотныя глебы нізінных балот пераважна асушаныя, пашыраны на Пд ад лініі Хойнікі-Брагін, у бас. Віці і Ведрыча, алювіяльныя дзярновыя забалочаныя ў попмах Днянра, Прыпяці, Сажа, Іпуці. Г. П. размешчана ў межах Палеска-Прыдняпроўскай геабатанічнай акругі падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў. Найб. лясістасць (да 55 %) на ПдЗ, найменшая (да 22 %) на ПдУ. Пашыраны хваёвыя лішайнікава-кусцікавыя і кусцікава-зеленамошныя, шыракалістахваёвыя, арлякова-зеленамошна-кіслічпыя, чорнаальховыя, вятроўнікавыя, бярозавыя лясы і дубровы. У поймах рэк злакавыя астэпаваныя і злакавыя гідрамезафітныя лугі. Пад ворывам 25 %, сухадольнымі лугамі і пашай 19 %, забалочана 7 % тэр. Мэтазгодны проціэразійная арганізацыя тэрыторыі, хімізацыя, паляпшэнне лугоў і пашаў, на Пд павелічэнне лясістасці. У межах Г. П. Веткаўскі батанічны заказнік, Чырковіцкі заказнік-журавіннік, Шабрынскі батанічны заказнік. Іл. ГЛ. на ўкл.	Г. Т. Харанічава.
    ГОМЕЛЬСКА ПРЫДНЯПРОУСКІ ГЕАБАТАНІЧНЫ РАЕН. гл. ў арт. Палеска-Прыдняпроўская геабатанічная акруга.
    ГОМЕЛЬСКАЯ АБЛАСНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ ДОСЛЕДНАЯ СТАНЦЫЯ Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Створана ў 1956 на базе Турскай с.-г. доследнай станцыі (з 1921). 3 1959 у в. Новы Доўск Рагачоўскага р-на. Асн. задачы: распрацоўка і ўдасканаленпе тэхналогіі вырошчвання с.-г. культур ва ўмовах Гомельскай вобл., першаснае насенняводства і ўдасканаленне прыёмаў вырошчвання насення збожжавых, зерпебабовых культур, шматгадовых траў і бульбы; удасканаленне тэхналогіі вытв-сці кармоў, рацыёнаў кармлення с.-г. жывёл; выбар сістэмы машын і абсталявання для механізацыі работ на жывёлагадоўчых фермах. Распрацавапы рэкамендацыі па выкарыстанню гербіцыдаў пад кукуРУЗУ, бульбу, лубін, грэчку, збожжавыя. Вывучаны пытанні павышэлпя інтэнсіфікацыі і рацыянальнага выкарыстання палёў, праведзена ацэнка прадукцыйнасці с.-г. культур і кармоў на амінакіслотны састаў. Распрацаваны мерапрыемствы па паляпшэпню кармавых угоддзяў, стварэпню і выкарыстанню культ.
    сенажацей і пашы, укараняюцца новыя тэхналогіі ачысткі жывёлагадоўчых памяшканняў, вядзецца работа па забеспячэнню гаспадарак вобласці элітным насеннем збожжавых, зернебабовых культур, шматгадовых траў і бульбы.
    Н. С. Багдановгч. ГОМЕЛЬСКАЯ АБЛАСНАЯ СТАНЦЫЯ ЮНЫХ НАТУРАЛІСТАЎ. Заснавана ў 1946, Аказвае дапамогу ў планаванні і арганізацыі доследніцкай работы на прышкольных вучэбна-доследных участках, на палях вучнёўскіх вытв. брыгад, у школьных лясніцтвах. Праводзіць паказ даследчай і натуралісцкай работы школ вобласці на ВДНГ СССР, масавыя натуралісцкія святы Дзень птушак, Тыдзень сада, Дзень ураджаю і інш., працоўныя дэсанты па азеляненню вуліц і двароў, па збору лекавых расліп, агляды-конкурсы вучэбна-доследных участкаў школ вобласці, вопыты па заданнях бел. вучоных і інш. У 1982 на станцыі гурткі: агародніцтва, паляводства, садоўніцтва, кветкаводства на адкрытым і закрытым грунце, жывёлагадоўлі, аховы прыроды, пакаёвага кветкаводства, фотааматараў, юны натураліст.	A. М. ПаОасінава.
    ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, на ПдУ рэспублікі. Утворапа 15.1.1938. Пл. 40,4 тыс. км2. Нас. 1636 тыс. чал. (1982). Падзяляецца на 21 раён: Акцябрскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Кармяпскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі (гл. адпаведныя артыкулы). 17 гарадоў, у т. л. 8 абл. падпарадкавання — Гомель (цэнтр вобл.), Добруш, Жлобін, Калінкавічы, Мазыр, Рэчыца, Рагачоў, Светлагорск; 13 гар. і 4 рабочыя пасёлкі, 312 сельсаветаў, 2748 сельскіх нас. пунктаў. Вобласць узнаг. ордэнам Леніна (8.2.1967).
    Паверхня. Пераважае нізінны рэльеф (выш. 135—150 мнадузр. м.), які займае 3Д тэр. вобласці. Большая, паўд.-зах. ч. вобласці размешчана на Палескай нізіне, паўд,ўсх. і ўсх.— на Прыдняпроўскай нізіне. Паўн. ўскраіна ў межах болып узвышаных перадпалескіх раўнін. На Палескай піз. ў межах вобласці вылучаюцца 3 фізіка-геагр. раёны (адзін цалкам і два часткова) падправінцыі Беларускае Палессе. Усх. ч. Прыпяцкага Палесся вызначаецца плоскім рэльефам поймы Прыпяці і яе 2 надпоймавых тэрас, месцамі ўскладненых дзюнамі. На Пд, на правабярэжжы Прыпяці, вылучаецца прыўзнятае Мазырскае
    Палессе, дзе па Мазырскай градзе найвышэйшы пункт вобласці — 221 м над узр. м. (каля в. Барбароў). Большая ўсх. ч. Гомельскага Палесся размешчана на Прыдняпроўскай ніз. ў пойме Дняпра (каля в. Ніжпія Жары найніжэйшы пункт вобласці — 103,4 м над узр. м.), заходняя — на Палескай нізіне. Паміж Дняпром і Пры'пяццю злёгку (да 160 м над узр. м.) узвышаюцца Хойніцка-Брагінскія вышыні. На Пн вобласці паўд. ўскраіна Цэнтральнабярэзінскай раўніны і амаль палавіна Чачорскай раўніны. Вылучаюцца 8 ландшафтаў. Ландшафт алювіяльных тэрасаваных нізін займае 36,3 % тэр. вобласці, другаснай водна-ледавіковай раўніны 20,1, марэнна-зандравы 17,1, азёрна-алювіяльны нізінны 9,6, поймавы 9,5, другаснай марэнпай раўніны 6,2, узгорыста-марэнна-эразійны 0,8, нерасчляпёных рачпых далін 0,4 %. Карту ландшафтаў гл. на ўкл.
    Геалагічная будова і к ар ысныя в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах б. ч. тэр. вобласці прымеркавана да Прыпяцкага прагіну якім вылучаюцца Рэчыц'к.а-Ш.ацглкаўс'кая ступень, Чырвонаслабодская ступень, Нараўлянскг горст, Хобнінс.ка-Хойнгцкі пахаваны выступ і інш. Вылучаюцца лінейна-выцягнутыя зоны падняццяў: РэчыцкаВішанская, Буйнавіцкая, Нараўлянская, Ельская (гл. адпаведныя артыкулы) і інш. Крышт. фундамент у межах Прыпяцкага прагіну на глыб. ад 200 м (на Пн Жыткавіцкага р-на) да 4000—6000 м ніжэй узр. м. (каля г. п. Капаткевічы, гарадоў Рэчыца, Ельск). Платформавы чахол складзены на 3 вобласці з адкладаў верхняга дакембрыю, на астатняй тэр. з дэвонскіх адкладаў магутнасцю 3—4 тыс. м; з дэвонскімі адкладамі звязаны радовішчы калійных солей і нафты. Паўсюдна дакембрыйскія і дэвонскія адклады перакрываюцца кам.-вуг., пермскімі, мезаі кайназойскімі адкладамі магутнасцю да 2 тыс. м. Жлобінская седлавгна аддзяляе Бел. антэклізу ад Варонежскай, Прыпяцкі прагін ад Аршанскай упадзіны. Брагінска-Лоеўская седлавгна разам з Брагінскім выступам крышт. фундамента аддзяляе Прыпяцкі прагін ад Дняпроўска-Данецкага. Крайні Пд вобласці заняты схіламі Украінскага крышт. шчыта, які скла-