Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Г. д. пашырапы ў лясах БССР. на складах лесанарыхтоўчых і дрэваперапрацоўчых прадпрыемстваў, у драўляных будынках. Пры адсутнасці мер барацьбы на асобных участках спелых і перастойных насаджэнняў заражанасць дрэў стваловымі і камлёвымі гнілямі можа дасягаць 60—80 %. Выхад дзелавой драўніны з пашкоджаных ствалоў зніжаецца да 50—80 %. Найб. пашыраная і небяспечная хвароба хвойных парод на Беларусі — гніль каранёў і драўніны, якая выклікаецца каранёвай губкай. Япа прыводзіць да адмірання цэлых участкаў у насаджэннях II—III класаў банітэту, асабліва пашкоджвае (да 25 %) чыстыя хваёвыя культуры на стараворных .землях і пустках. Меры барацьбы: высечка дрэў, заражаных стваловымі і камлёвымі
гнілямі; засцярога дрэў ад мех. пашкоджанняў; выкананне правілаў хавання драўніны на складах і ўмоў эксплуатацыі драўляных частак будынкаў; ахоўная апрацоўка лесаматэрыялаў на складах і драўляных элементаў будынкаў антысептыкамі.
Літ.: Журавлёв II. II., С о к ол о в Д. В. Лесная фнтопатологпя.— М., 1969; Горшнн С. Н. Консервнрованяе древеспны.— М., 1977. М. I. Фёдараў. ГНІЛІ ПЛАДОУ і НАСЁННЯ д р эвавых і кустовых раслін, хваробы, якія выклікаюцца сапрафітнымі грыбамі. Ад гнілей разбураецца вонкавае покрыва, распадаюцца ўнутр. тканкі, насенне траціць усходжасць. Прыводзяць да масавай гібелі пладоў і насенпя пры недастатковай іх прасушцы, пры хаванні ў сырых памяшканнях. На паверхні пладоў і пасення грыб утварае грыбніцу і споранашэнні розпага колеру. На насенні хвоі і елкі гнілі выклікаюцца грыбамі з родаў Rhizopus, Aspergillus, Cylindrocephalum, Hormiscium, Spicaria, Pullularia, Stemphylium. Найб. часта загніваюць плады лісцевых парод (жалуды дуба, насенне жоўтай акацыі, рабіны і інш.), багатыя пажыўнымі рэчывамі. Жалуды пашкоджваюцца белай гніллю (выклікаецца недаскапалым грыбам Phomopsis quercella; на паверхні семядолей паяўляюцца цёмныя, злёгку пукатыя плямы і белавата-жоўтая грыбніца, скура цямнее і цвярдзее, пад ёй утвараюцца пікніды грыба), чорнай гніллю (узбуджальнік — сумчаты грыб Ophiostoma roboris; на семядолях паяўляюцца чорныя плямы, тканкі хутка мякчэюць, скурка жалудоў чарнее) і жоўтай гніллю (выклікаецца базідыяльным грыбам Stereum hirsutum; пад скуркай жалудоў фарміруецца жоўтая аксаміцістая плёнка, семядолі бурэюць, на іх узнікаюць светла-жоўтыя плямы і пладовыя целы грыба). Меры барацьбы: засцярога пладоў і насення ад мех. пашкоджанняў, падсушвапне насенпя і пра-
Гнільніца звычайная.
ГНІЛ 93
траўліванне яго фунгіцыдамі, прытрымліванне правілаў хавапня пладоў і насення. Пра гнілі пладоў садовых раслін гл. ў арт. Пладоеая гніль. М. 1. Фёдараў.
ГНІЛІ РАСЛІН, хваробы, якія выклікаюцца паўпаразітнымі і сапрафітнымі грыбамі і бактэрыямі. Пашкоджваюць плады, караняі клубняплоды, кветкі, пупышкі, ствалы, карані многіх травяністых раслін і дрэў. Клеткі хворых раслін губляюць сувязь паміж сабою ў выніку разбурэпня міжклетачнага рэчыва. Пашкоджаныя тканкі разрыхляюцца, мякчэюць, набываюць карычневы, чорны або інш. колер, непрыемны пах і распадаюцца. Арган. рэчывы клетак часткова мінералізуюцца. Г. р. прычыпяюць вял. гаспадарчыя страты.
На Беларусі пайб. значную шкоду раслінам прычыняюць чорная ножка і кальцавая гніль бульбы (гл. ў арт. Бактэрыяльныя хваробы раслін); белая гніль, гнілі буракоў, гнілі пладоў і насення, гнілі драўніны, каранёвыя гнілі, мокрая гніль, пладовая гніль, сухая гніль, чорная гніль, шэрая гніль і інш. У ахове раслін ад гнілей асн. ўвага аддаецца стварэпню ўмоў, якія павышаюць супраціўляльнасць да ўзбуджалыіікаў, прымяняюцца фітасанітарпыя і хім. метады барацьбы.
Разнастайныя тыпы Г. р. класіфікуюць па ўзбуджальніках хваробы (этыя-; лагічная класіфікацыя); па раслінах і органах, якія пашкоджваюцца (пладовыя, каранёвыя, стваловыя, сцябловыя Г. р.), па відах раслінных матэрыялаў (гнілі драўніны, валакна, саломы), па характэрных сімптомах (мокрыя, сухія Г. р.), па колеры (чорныя, белыя, шэрыя, чырвоныя, стракатыя і інш.). ГНІЛІЦА, рака, левы прыток Скрыпіцы (бас. Прыпяці), у Жыткавіцкім р-не. Даўж. 26 км. Пачынаецца з канала Страявы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. Сцёк зарэгуляваны сажалкамі рыбакамбіната «Чырвоная Зорка».
ГНІЛІЦА, рака, правы прыток Тур’і (бас. Нёмана), у Капыльскім р-не. Даўж. 14 км. Пачынаецца на Пд ад в. Рымашы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 %о. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (66 км2) раўніпны, пад лесам 14 %.
ГНІЛКА, рака, левы прыток Друці, у Круглянскім р-не. Даўж. 10 км. Пачынаецца на У ад вёскі Арэхаўка. Сярэдні пахіл воднай паверхні 3,4 %о. Вадазбор (96 км2) на паўд. схілах Аршанскага ўзв., пад лесам 26 %.
ГНІЛЬНІЦЫ (Scatopsidae), сямейства насякомых падатр. даўгавусых
двухкрылых. Пашыраны ўсюды. У Еўрап. ч. СССР больш за 50, на Беларусі каля 40 відаў; найчасцей адзначаюцца Г. кропкавая (Scatopse notata), Г. бураногая (S. fuscipes), Г. бліскучая (S. subnitens), Г. звычайная (S. specialis). Лічынкі сапрафагі (кормяцца рэшткамі, якія гніюць), капрафагі (кормяцца экскрэментамі, гал. чынам млекакормячых), паразіты. Г. карысныя як актыўныя глебаўтваральнікі. Зрэдку могуць пашкоджваць карані раслін.
Мухі даўж. 1—4 мм. Брушка падоўжанае, злёгку сплюшчанае, авальнае або расшыранае на канцы. Вочы ў многіх відаў злучаны паміж сабой. Першая пара крылаў добра развіта, другая рэдукавана (жужальцы). Даюць 1—5 пакаленняў за год. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі — чэрвепадобныя, бязногія.
ГНОЙ (у сельскай гаспадарцы), арганічнае ўгнаенне з цвёрдых і часткова вадкіх экскрэментаў жывёл звычайпа ў сумесі з подсцілам (салома, торф). У БССР асабліва эфектыўны на дзярнова-падзолістых пясчаных і супясчаных глебах, дзе з’яўляецца крыніцай пажыўпых рэчываў і меліяравальным сродкам, які паляпшае аграхім. і фіз. ўласцівасці глеб на некалькі гадоў. Значна павялічвае эфектыўнасць мінер. угнаенняў, унесеных разам. Mae азот, фосфар, калій, мікраэлементы, каштоўныя мікраарганізмы, якія павышаюць біял. актыўнасць глебы. У сярэднім па БССР на 1 га ворпай зямлі мінералізуецца 1—1,2 т/га гумусу ў год. Для падтрымання бездэфіцытнага балансу гумусу неабходна ўносіць 10—12 т/га Г. па гліпістых і 15—17 т/га на супясчаных глебах.
Ужываюцца цвёрды (на саламяным і тарфяным подсцілах), паўвадкі і вадкі Г. У 1 т. Г. на саламяным подсціле 6,5 кг дзейнага рэчыва азоту, фосфару і калію (NPK), на тарфяным подсціле — 5,8, паўвадкага Г. 6,3, вадкага •— 4,7 кг NPK. Г. на саламяным і тарфяным подсцілах у глебе перапрацоўваецца мікраарганізмамі цалкам, не забруджвае навакольнае асяроддзе. Вадкі 1 паўвадкі Г. значна павялічваюць канцэнтрацыю нітратаў у грунтавых водах, раслінах, ураджаі, асабліва ў агароднінных культурах; унясенне іх зімою прыводзіць да страты болыпай часткі пажыўных элементаў, да забруджвання рэк, ручаёў, азёр. 3 мэтай ліквідацыі гэтых з’яў неабходна строга прытрымлівацца аптымальных тэрмінаў унясення Г.
У. С. Зубоўскг. ГНЯЗДЗІНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 0.2 км на Пд ад в. Гняздзін Бялыніцкага р-на. Лінзападобпы паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 761 тыс. м1.
Гняздоўка запоўненая: 1—знешні выгляд пладовага цела; 2— пладовае цела ў разрэзе; 3— споры.
Гняздоўнік сапраўдны: 1—агульны выгляд расліны; 2— плады; 3— кветка ў разрэзе.
Гогаль звычайны.
Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая; жвіру буйней за 5 мм у ёй 30—35 %. Пяскі-адсевы розпазярністыя, палеваіппатавакварцавыя. Магутпасць карыснай тоўшчы 1—3,3 м, ускрышы (лёсападобныя суглінкі) 0,1—4,1 м. Падсцілаюць паклад супескі і пяскі марэнныя. Пясок і жвір прыдатныя ў дарожвым буд-ве. Радовішча пе распрацоўваецца.
ГНЯЗДОЎКА (Nidularia), род базідыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў сям. гняздоўкавых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 3 віды, з іх на тэр. Беларусі — Г. запоўненая (N. farcta). Выяўлена ў Асіповіцкім р-не. Сапратроф. Расце групамі ў лясах, парках, садах па адмерлай драўніне хвойных і лісцевых парод, зрэдку на глебе. Пладаносіць у ліп.— кастрычніку. Харч. значэнпя пе мае.
Пладовыя целы дыям. 0,5—0,7 см, няроўнашарападооныя, прыплюснутыя, сядзячыя, з шырокай асновай, унутры з круглаватымі цельцамі (перыдыёламі, у іх развіваюцца базідыі са спорамі), адкрываюцца зверху шчылінай. Абалонка (перыдый) таўстасценная, часта лямцавая. звонку спачатку белаватая, потым карычневая, унутры гладкая, бліскучая. Перыдыёлы дыям. да 2 мм, шматлікія (больш за 20), шарападобныя, цёмнакаштанавыя, ляжаць свабодна амаль даверху ў густой слізістай масе. Споры кароткаэліпсападобныя, гладкія, бясколерныя. Г. I. Сяржаніна.
ГНЯЗДОЎНІК (Neottia), род шматгадовых травяністых раслін сям. ятрышпікавых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных ва ўмераных абласцях Еўразіі. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі Г. с a п р а ў д н ы (N. nidus-avis). Расце на лясным подсціле ў цяпістых хвойных і мяшаных лясаУ. Сапратроф. Жывіпца з дапамогай грыба-сімбіёнта Rhizoctonia repens. Цвіце ў маі — чэрвепі. Лек. (проціглісны сродак) расліна. Выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у маі — чэрв.) і карані (увосень).
~ Жаўтавата-бураватая расліна без зялёнага лісця выш. 20—45 см. Карэнішча кароткае, з мясістымі каранямі, якія ўтвараюць спляценне накшталт птушынага гнязда (адсюль назва). Сцябло тоўстае, голае, з лускападобным лісцем. Кветкі няправільныя, жаўтавата-бурыя, з адтапыранай двухраздзельнаіі губой, з мядовым пахам, у шматкветнай доўгай гронцы. Плод — каробачка.
ГОГАЛЬ ЗВЫЧАЙНЫ (Bucephala clangula), птушка падсям. качыных атр. гусепадобных. Пашыраны на вадаёмах лясной зоны Еўразіі і Паўн. Амерыкі, у СССР у лясной і часткова лесастэпавай зоне. Па тэр. Беларусі праходзіць паўд. мяжа арэала віду. Гняздуецца ў паўп. ч. БССР рэгулярна, у паўд. раёпах надзвычай рэдка, адзначапы ў 1902 у шэрагу пунктаў Гомельскай і Брэсцкай абл. У Віцебскай вобл. выяўлены на
гнездаванні на азёрах Лісна ў Верхнядзвінскім (1974), Арлейка і Васлепна ў Гарадоцкім (1976—79), Цёста ў Гарадоцкім (1966—78), на воз. Марынец і вярховым балоце Обаль у Шумілінскім (1978) р-нах, у пойме Обалі і Палаты, у Бярэзінскім запаведніку. Гняздуецца ў старых дуплаватых дрэвах па лясістых берагах рэк і азёр. Месцы пражывання скарачаіоцца ў выніку высечкі старых поймавых лясоў. Звестак пра колькасць Г. з. па ўсёй тэр. БССР пяма. У Віцебскай вобл. штогод гняздуецца каля 40 пар. Корміцца дробнай рыбай, воднымі беспазвапочпымі, насеннем расліп. Занесепы ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Прынятыя меры аховы: зберажэнне лясоў водаахоўнага значэпня, прывабліванне птушак штучпымі гняздоўямі і дупляпкамі. Неабходныя меры аховы прадугледжваюць забарону здабычы віду, ахову старых дуплаватых дрэвастояў у поймах рэк. Нар. назвы вогаліца, гагаліца, вогаль.