Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не, у бас. р. Палата. Пл. 0,1 км2. Даўж. 0,5 км, найб. шыр. 0,22 км. Катлавіна размешчана сярод забалочанага лесу, выцягнута з 3 па У. ГЛЫБОКАЕ СТРУНАВА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Аўсяпка. Пл. 0,16 км2. Даўж. 1,25 км, найб. шыр. 0,22 км. Пл. вадазбору 2 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 25 м, стромкія, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 2,65 км) слабазвілістая. На Пд злучана пратокай з воз. Мелкае Струнава.
ГЛЫБОКАЕ-ЧАРБАМЫСЛА, азёрны заказнік рэсп. значэння ў Полацкім р-не. Створаны ў 1979 для аховы Глыбокага возера, воз. Чарбамысла і прылеглых прыродных комплексаў. Пл. 0,5 тыс. га (1982).
Размешчаны на ПнУ Полацкай нізіны. Вадазборная пл. па 95 % укрыта лесам. Пераважае хвоя, на 3 трапляюцца елка, бяроза, на У — невял. ельнікі з дамешкам бярозы, па берагах воз. Глыбокае — вольха. У азёрах расце рэдкі ахоўны від — палушнік азёрны.
ГЛЫБОЦКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАУ I ГЛІН, за 0,2 км на У — ПдУ ад в. Глыбоцкае Гомельскага р-на. Пластавы паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 641 тыс. м3, перспектыўныя 394 тыс. м3. Суглінкі і гліны блакітна-шэрыя, пясчаныя, пластычпыя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у суглінках і глінах 32—50 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5— 5,2 м, ускрышы 0,9—3,6 м. He распрацоўваецца. м. Ф. Янюк.
1. Платопадобнае, участкамі дробнаі сярэднеўзгорыстае марэннае ўзвышша. Глебы дзярнова-падзолістыя слабаэрадзіраваныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых, яловых лясоў.
2. Дробна-, месцамі сярэднеўзгорыстае марэннае ўзвышша з камамі, лагчынамі з азёрамі. Глебы дзярнова-падзолістыя слабаэрадзіразаныя, дзярнова-па дзол і стыя забалочаныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі ялозых, шэраальховых лясоў.
3. Хвалістая марэнная раўніна з асобнымі градамі, камамі, азёрнымі катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярноаа-падзолі стыя забалочаныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі яловых, шыракалістаяловых лясоў, пераходных балот.
4. ГІласкахвалістая марэнная раўніна з далінна-лагчынным расчляненнем, западзінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярновыя забалочаныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых, бярозавых лясоў.
5. Узгорыста-хвалістая марэнная раўніна з камамі, озамі, лагчынамі з азёрамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых лясоў, пазапоймавых лугоў.
6. Спадзістахвалістая марэнная раўніна з азёрамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Ворныя землі, участкі хзаёаых, яловых лясоў.
ГЛЫБОЦКІ ДОСЛЕДНЫ ЛЯСГАС, на тэр. Глыбоцкага і Докшыцкага р-паў. Арганізаваны ў 1939. Пл. 41,5 тыс. га, у т. л. пад лесам 31,9 тыс. га (1.1.1982). 5 лясніцтваў. Лясы 1-й (11,6 тыс. га) і 2-й
(29,9 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 47,3, яловыя 19.2, бярозавыя 24,6, альховыя 6,3, іпшыя — 2,6 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 35,4, сярэднеўзроставых 50,3, прыспяваючых 9,2, спелых лясоў 5,1 %. Агульпы запас дрэвастою 3,88 млн. м3 (у т. л. спелага 0,24 млн. м3), гада-
7. Спадзістахвалістая водна-ледавіковая раўніна з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, дзюнамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя, бярозавыя, чорнаал ьховыя лясы, вярховыя і пераходныя балоты, участкі ворных зямель.
8. Хвалістая водна-ледавіковая раўніна з камамі, участкамі марэннай раўніны, лагчынамі, катлавінамі з азёрамі. Глебы дзярновападзолістыя супясчана-пясчаныя, дзярновыя забалочаныя сугліністыя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя, шыракаліста-яловыя, бярозавыя лясы, участкі пераходных балот, ворных зямель.
9. Спадзістахвалістая азёрна-ледавіковая нізіна з лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя глініста-сугліністыя. Ворныя землі.
10. Пласкахвалістая азёрна-ледавіковая нізіна з азёрамі, астанцамі марэннай раўніны, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя сугліністыя. Шыракаліста-яловыя, бярозавыя лясы, участкі ворных зямель.
11. Плоская азёрна-балотная нізіна з астанцамі марэнных і водна-ледавіковых раўнін, азёрамі. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Пераходныя балоты, бярозавыя лясы.
12. Пласкавыпуклая азёрна-балотная нізіна з азёрамі. Глебы тарфяна-балотныя. Вярховыя балоты.
вы прырост драўніны 0,11 млн. м3. Сярэднія ўзрост 42 гады, банітэт 11,5, паўната 0,65. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 20 тыс. м3, высечак догляду 17 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 150 га. На тэр. лясгаса закладзены дэндрапарк пл. 8 га, дзе расце каля 500 відаў мясц. парод і экзотаў. Вядзецца селекцыйная работа, створана лесанасенная плантацыя хвоі і елкі, дзе асвоены спосаб прышчэпкі чаранкоў хвоі і елкі, узятых з плюсавых (адборных) экземпляраў, па аднагадовыя сеяпцы. Дзейнічае Глыбоцкі лясны гадавальнік. в. М. Кіслякоў. ГЛЫБОЦКІ ЛЯСНЫ ГАДАВАЛЬНІК. створаны ў 1970 у Глыбоцкім лясніцтве Глыбоцкага доследнага лясгаса. Пл. 10,8 га. Вырошчвае сеянцы і саджанцы дрэў і кустоў для стварэння лясных культур і азелянення ыас. пунктаў Глыбоцкага і інш. р-наў Віцебскай вобл.
Глебы дзярновыя слабаападзоленыя, якія развіваюцца на пясках, падасланых марэннымі супескамі. Вырошчваецца пасадачны матэрыял хвоі звычайнай, елкі звычайнай, елкі калючай. туі заходняй, арэху маньчжурскага, ліпы драбналістай, ясеня? зялёнага і пенсільванскага, клёну вастралістага, каштану конскага, розных відаў таполі, вятроўніку Бумальда. пузыраплодніку каліналістага, кізільніку бліскучага, абляпіхі крушынападобнай, караганы дрэвападобнай (акацыі жоўтай) і інш. парод. Гадуюць таксама пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай для стварэння лясных культур для лесанасешіых плантацый у лясгасах. Т. А. Калантай. ГЛЫБОЦКІ РАЁН, на ПдЗ Віцебскай вобл. Пл. 1,8 тыс. км2. Горад Глыбокае — цэптр раёна; г. п. Падсвілле, 539 сельскіх нас. пунктаў, 12 сельсаветаў.
Паверхня болыпай часткі раёна раўнінная, у цэнтры і на Пд узвышаная. Агульны нахіл з Пд на Пн. Значную пл. (55 %) займаюць Сеянцянскія грады, выцягнутыя праз цэнтр з ПдЗ на ПнУ. Найбольш узвышаныя ўчасткі каля в. Мамаі і па лініі Глыбокае — Падсвілле. Глыб. расчлянепня рельефу дасягае 20—25 м/км2. На Пн і ПнЗ Дзісенская нізіна (25 % пл.) з характэрнай плоскай паверхняй і балотнымі масівамі. На ПдУ Верхнебярэзінская нізіна з адзнакамі 160—170 м і глыб. расчлянення 10—15 м/км2. 80 % тэр. па выш. 160—180 м, 15 % — ніжэй за 150 м. Найвышэйшы пункт 226,4 м (каля в. Кавалі, за 6 км на У ад Глыбокага), найб. нізкая адзнака 130 м (урэз р. Авута на Пн).
Геалагічная будова і к а р ы сн ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўн.-ўсх.
схілаў Беларускай антэклгзы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага (на Пн), сожскага, дняпроўскага, радзей бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю 90—100 м, у ледавіковых лагчынах да 180 м. ніжэй дэвонскія да 200 м, ардовікскія да 50 м, кембрыйскія да 150 м, верхнепратэразойскія 240—280 м адклады. Агульная магутнасць платформавага чахла каля 600—700 м. Пад ім на глыб. 500—650 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядомы 30 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 32,1 млн. т (найб. Скураты, часткова Асовгны, Барысаўка, Кур’янава), 5 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 53,8 млн. м3 (Бараўское, Пліскае, Надазерскае, Шчарбоўскае, Цагельненскае), 2 радовішчы легкаплаўкіх глін з запасамі 0,9 млн. м3 (Пашукоўскае, Суклінскае). Пра асобныя радовішчы гл. адпаведныя артыкулы.
К л і м а т, У кліматычных адносінах болыпая ч. раёна палежыць да Ушацка-Лепельскага агракліматычнага раёна, крайпі ПдЗ — да Ашмянска Мінска Свянцянскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. -7,1, ліп. 17,6 °C. Ападкаў 599 мм за год. Вегет. дерыяд 184 сут. Іпшыя метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. пра Докшыцкую і Шаркоўшчынскую метэаралагічныя станцыі. ГідраграФ і я. Рэкі належаць да ЗаходнеДзвінскага гідралагічнага раёна. Па тэр. раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў —Зах. Дзвіной і Дняпром. Найб. рэкі — Бярозаўка з Дабрылаўкай, Мнюта, Авута (правыя прытокі Дзісны), Шоша з Чысцяпкай. Гушчыня натуралыіай рачпой сеткі 0,5 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 7,6 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 95 км, магістралыіых і падвадных каналаў 506 км, рэгуляцыйных каналаў 870 км. У раёне шмат азёр, пераважаюць пл. менш 1 км2. Найбольшыя — Шо, Пліса, Доўгае (самае глыбокае на Беларусі — 53,7 м), Мпюта. Вялікае, Пятроўскае. Г л еб ы. Большая частка тэр. раёпа ў межах Браслаўска-Глыбоцкага аграглебавага раёна, паўд.-ўсх.— у межах Вілейска-Докшыцкага аграглебаеага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (У %): дзярнова-падзолістыя 51,2, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 19,7, дзярновыя і дзярнова-карбанатпыя забалочаныя 16, поймавыя (алювіяльныя) 0,8, тарфяна-балотныя 12,3; паводле мех. складу (У %): сугліністыя 52,3, супясчаныя 31,1, пясчаныя 4,3, тарфяныя 12,3. Плоскасная эрозія па 12,8 % пл. ворных зямель, у т. л. па 9 %
слабая; 12,6 % ворных зямель завалунена. Раслінны і ж ы в ё л ьн ы с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 34,4 тыс. га. Сухадолы займаюць 32,3 %, нізінныя 64,2, заліўныя 3,5 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, 24 % тэр. раёна. Лясы невял. масівамі, найб. (пл. да 130 км2) на ПдУ раёна (урочышчы Барбароўка, Горнава, Перасечна, Галубіцкая Пушча). Склад лясоў (у %): хваёвыя 51,8, яловыя 20,6, бярозавыя 16,1, асіяавыя 2,2, чорнаальховыя 5, шэраальховыя 2,2, ясянёвыя 0,1, дубовыя 2. 13,6 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 30 балот (належаць да БраслаўскаШумілінскага тарфянога раёна) пл. 11,6 тыс. га, з іх 4,6 тыс. га вярховыя, 3,6 тыс. га пераходныя, 3,4 тыс. га нізінныя. Асн. балотныя масівы: Асовіны, Скураты, Кур’янава, Барысаўка. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, ліс, воўк, рысь, янотападобны сабака, заяц-бяляк і заяц-русак, куніца, вавёрка, тхор, гарнастай, выдра, андатра, бабёр.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 54,8 % тэр. (34,9 % ворных зямель, 19,9 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 23 калгасы (67,2 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 14 дзяржгасаў (24 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пач. 1982 асушана 14,4 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 34, найвышэйшы 43, найніжэйшы 24. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожжавых культур і бульбы. У раёне прадпрыемствы харч. прам-сці і па вытв-сці буд. матэрыялаў, Глыбоцкі доследны лясгас (Глыбоцкае, Галубіцкае, Ліпаўскае, Узрэцкае лясніцтвы), зона адпачынку Падсвілле-, азёрныя заказнікі Доўгае, Белае, частка ахоўнага тарфянога масіву Сэрвач. 3 ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца барсук, скапа, чорны бусел, змеяед, з раслін — пералеска высакародная, чубатка пустая, першацвет веснавы, шпажнік чарапінавы, чараўнік двухлісты. На 1.1.1982 у раёне 95 калектыўных і 18,6 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды.