Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Па паверхні фундамента падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах Г. п.— паўскляпенне, абмежаванае на ПдЗ і ПдУ лакальнымі разрыўнымі парушэннямі амплітудай 500—1000 м. Мінімальныя адзнакі паверхні фундамента ў паднятай частцы паўокляпення —2200 м, падсалявых адкладаў —1400 м, міжсалявых 900 м. Паверхня фундамента падсалявых і міжсалявых адкладаў згодна апускаецца на ПнУ да адзнак адпаведна —3200 м, —2400 і —1900 м. Па паверні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы вылучана брахіантыкліналь амплітудай каля 50 м і памерамі 5,5Х Х1,7 км. Мінімальная адзнака ў яе скляпенні -350 м. Г. п. сфарміравалася пераважна ў познім дэвоне, карбоне і nepMi ў выніку тэктанічных рухаў па разломах. I. Д. Кудравеч.
ГЛУСКАЯ СВІТА, мясцовае стратыграфічнае падраздзяленне верхняга пратэразою (верхняга дакембрыю) Беларусі. Утварае большую верхнюю ч. разрэзу вільчанскай серыі венду. Пашырана на У, ПнУ і ў цэнтр. частцы Беларусі. Залягае на блонскай свіце вільчанскай серыі або болып стараж. адкладах рыфею, перакрываецца валынскай серыяй венду.
Магутнасць 150—200 м, найб. 305 м (пройдзена свідравінай у в. Вільчыцы Магілёўскага р-на). Складзена світа ў найб. поўных разрэзах з трох або чатырох тоўшчаў тылітаў (стараж. акамянелых покрыўна-ледавіковых марэн) магутнасцю да некалькіх дзесяткаў метраў кожная, якія перамяжоўваюцца з пачкамі водна-ледавіковых палевашпатава-кварцавых пясчанікаў рознай структуры, тонкаслаістых, часам стужкавых глін і алеўралітаў азёрна-ледавіковага паходжання. М. В. Вераценнікаў.
ГЛУСКАЯ СТУПЁНЬ, тэктанічпая структура; тое, што Рэчыцка-Шацілкаўская ступень.
ГЛУСКІ ЛЯСГАС. на тэр. Глускага і часткова Акцябрскага р-наў. Арганізаваны ў 1936. Пл. 69,9 тыс. га, у т. л. пад лесам 64,7 тыс. га (1.1. 1981). 8 лясніцтваў. Лясы 1-й
(22,7 тыс. га) і 2-й (47,2 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюпь 73 %, бярозавыя 10, альховыя 8,7, дубовыя 4, яловыя 3,2, асінавыя 1,1 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 48,2 %, сярэднеўзроставых 34,9, прыспяваючых 12,7, спелых і перастойных лясоў 4,2 %. Агульны запас дрэвастою 6,97 млн. м3, у т. л. спелага 0,19 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,24 млн. м3. Сярэднія ўзрост лесу 42 гады, банітэт 11,2, паўната 0,73. Штогод аб’ём лесасечпага фонду 67,2 тыс. м3, высечак догляду 44,7 тыс. м3, пасадка лясных культур на пл. 270—300 га, садзейнічапне прыроднаму аднаўленню на пл. 20 га. Дзейпічае пастаяяны лясны гадавальнік на пл. 10 га, дзе вырошчваюць сеянцы і саджанцы хвоі, елкі, лістоўніцы, клёну, ясеню, бярозы і інш. дрэў І КусТОў. В. М. Кіслякоў.
ГЛУСКІ РАЁН, па ПдЗ Магілёўскай вобл. Плошча 1,3 тыс. км2. Г. п. Глуск — цэнтр раёна; 109 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў.
Паверхня пераважна нізінпая (68 % ніжэй 150 м), у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны (паўп. частка, амаль да шыраты Глуска) і Прыпяцкага Палесся (паўд. частка). Агульны нахіл паверхні з Пн на Пд. 20 % тэр. на выш. 150—160 м, 30 % — 140—150 м, 38 % ніжэй 140 м. Найвышэйшы пункт 177,9 м (за 0,5 км ад в. Горнае Завалочыцкага с/с на Пн раёна), самы нізкі пупкт раёна 130 м (урэз р. Пціч на Пд).
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. Паўн. частка Г. р. размешчана ў межах Бабруйскага пахаванага выступу Бел. антэклізы, паўд.— у ІІрыпяцкім праегне. Сучляненне структур па глыбінным Паўн. прыбартавым разломе. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 20—60 м (у ледавіковых лагчынах да 208 м); ніжэй неагенавыя і палеагенавыя 20—30 м, на крайнім Пд мелавыя 10—55 м, юрскія 20—89 м, на Пд і У дэвонскія, на Пд каменнавугальныя (магутнасць на У 30—80 м, на Пд да 1900—2300 м). На Пд у дэвоне вылучаюць саляносныя ўтварэнні, Паўсюдна развіты верхнепратэразойскія адклады (да 420 м), якія на ПнЗ залягаюць пад антрапагенавымі. Пароды крышт. фундамента размешчаны на глыб. 350—650 м на Пн і 2900 і болып метраў на Пд. 89 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 45,2 млн. т (найб. Дакол-ька, Барбарова, Дзікае балота, Выгада, Паршчанка), 2 радовішчы сапрапелю, Выгадскае 1 Дзікае, 2 радовішчы пяску (Гарадоцкае радовішча пяску і Палянскае радоеішча пяску) з агульнымі запасамі 1063 тыс. м3; 2 радовішчы глін з агульнымі запасамі 148 тыс. м3.
К л і м а т. Раён належыць да Бярэзінскага агракліматычнага раёна (на Пн) і Жыткавіцка-Мазырскага агракліматычнага раёна на Пд. Сярэдняя т-ра студз. —6,5, ліп. 18,1 °C. Ападкаў 601 мм за год. Вегет. перыяд 192 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. пра Акцябрскую метэаралагічную станцыю і Бабруйскую метэаралагічную станцыю. Гідраграфія. Болыпая ч. тэр. раёна ў межах Цэнтральнабярэзінскага гідралагічнага раёна. Найб. р. Пціч (правыя прытокі — р. Даколька з Ольніцай, канал Зарудзеча, левыя—р. Ліса, Бежыца). Азёры Выгада і Дзікае. Густата натуральнай рачной сеткі менш за 0,5 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 5,3 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў звыш 70 км, магістральных і падвадных каналаў 580 км, рэгуляцыйных 620 км. Г л е б ы раёна ў межах Любанска Светлагорска-Калінкавіцкага аграглебавага падраёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзяр-
новыя і дзярнова-карбанатныя 0,2, дзярнова-падзолістыя 38,4, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 19,3, дзярновыя і дзярпова-карбанатныя забалочаныя 3,1, поймавыя (алювіяльныя) 8,9, тарфяна-балотныя 30,1; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 0,4, супясчаныя 47,1, пясчаныя 22,4, тарфяныя 30,1. Плоскасная эрозія на 3 % пл. ворных зямель, у т. л. на 2,5 слабая; 0,4 % ворных зямель завалунена. Р а слінны і жывёльны с в е т. Расліннасць належыць да Бярэзінска-Перадпалескай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 21,1 тыс. га; нізінныя займаюць 56,1 %, заліўныя 29,5, сухадолы 14,4%. Пад лясамі, якія адпосяцца да падзопы грабова-дубова-цемнахвойпых лясоў, 53,2 % тэр. раёна; пашыраны паўсюдна. Найб. масівы суцэльнага лесу пл. да 40 км2 па ПдЗ раёна. Склад лясоў (у %): хваёвыя 72,3, чорнаальховыя 8,7, бярозавыя 10,1, яловыя 3,2, дубовыя 4, асінавыя 1,1, ясянёвыя 0,3, грабовыя 0,2, кляновыя 0,1. 23,7 % лясоў — штучныя, пераважна хвойныя насаджэнні. 89 балот пераважна нізінных, агульная пл. 25,3 тыс. га, палежаць да Барысаўска-Глускага тарфянога раёна. Найб. балотныя масівы: Даколька, Барбарова, Загрэбельскае балота, Дзікае балота, Паршчанка, Выгада. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, андатра, выдра, норка, куніца, тхор чорпы, янотападобны сабака, ліс, вавёрка, заяц-бяляк і заяц-русак, воўк, гарнастай, ласка, з птушак — глушэц, цсцярук, шэрая курапатка.
Прыродакарыстаяне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 39,8 % тэр. (23 % ворных зямель, 16,1 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 11 калгасаў (35,8 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 6 дзяржгасаў (12,7 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пач. 1982 асушана 18,2 тыс. га с.-г. зямель. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 32, найвышэйшы 40, найніжэйшы 25. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочпамясная жывёлагадоўля са значпым развіццём ільнаводства, пашырапы пасевы збожжавых культур і бульбы. Прадпрыемствы харч. і дрэваапрацоўчай прам-сці. Глускі лясгас. На тэр. Г. р. зоны адпачынку Бярозаўка і Гарадок. 3 ахоўных птушак і раслін, занесепых у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца звычайпы зімародак і пералеска высакародная. На 1.1.1982
у раёне 54 калект. і 10,4 тыс. індывідуальных членаў т-ва аховы прыроды. Ф. ф. Бурак, Р. I. Лявгцкая, Г. П. Рудава, М, Ф. Янюк.
ГЛУХАВА, возера ў Лідскім р-не, у бас. Нёмана. Пл. 0,15 км2. За 3 км на У ад возера в. Дакудава.
ГЛУХАТОЦКАЕ 1-Е РАДОВІШЧА ГЛШ I СУГЛІНКАУ, за 0,5 км на Пд ад в. Глухі Ток Бярэзінскага р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 547 тыс. м3, перспектыўныя 137 тыс. м3. Гліны і суглінкі цёмнабурыя шчыльныя, пластычныя, легкаплаўкія, карбапатныя, з праслоямі (да 1 см) пылаватага пяску; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 31—77 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,3—7,2 м, ускрышы (пяскі, радзей супескі) 0,2—5 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным з-дам (в. Глухі Ток).
ГЛУХАТОЦКАЕ 2-Е РАДОВІШЧА ГЛІН, за 2 км па ПдЗ ад в. Глухі Ток Бярэзінскага р-на. Лінзападоб-
1. Пласкахвалістая марэнная раўніна з катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзол істыя забалочаныя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
2. Хвалістая марэнна-зандравая раўніна з дзюнамі, лагчынамі, тэрмакарставымі западзінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, лясы шыракаліста-хваёвыя, чорнаальховыя, хваёвыя, участкі пазапоймавых лугоў.
3. Плоская водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, астанцамі марэннай раўніны, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя, тарфяна-балотныя. Лясы бярозавыя, хваёвыя, дубовыя, вярховыя балоты, участкі ворных зямель.
4. Хвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, марэннымі градамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчанасупясчаныя, тарфяна-балотныя. Лясы хваёвыя, ворныя землі.
5. Плоская пойма са старычнымі азёрамі. Глебы поймавыя дзярновыя забалочаныя. Лугі злакавыя сапраўдныя, балоты нізінныя.
6. Пласкахвалістая тэраса з дзюнамі, астанцамі марэннай раўніны, лагчынамі. Глебы
дзярнова-падзолістыя пясчаныя, тарфяна-балотныя. Лясы хваёвыя. 7. Плоская азёрна-балотная нізіна з астанцамі водна-ледавіковай раўніны з дзюнамі, азёрамі. Глебы тарфяна-балотны'я, дзяр-
ны паклад у выглядзе 4-х адорвеняў звязаны з лімпагляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 1,23 млн. м3. Гліпы бурыя, цёмпа-шэрыя шчыльныя, пластычныя, карбанатныя, з праслойкамі і лінзамі тонказярністага пяску; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 51—80,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,4— 12,9 м, ускрышы 0,2—4,5 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
ГЛУХАУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ I СУГЛІНКАУ, за 1,6 км на ПдЗ ад в. Глухаўка Веткаўскага р-на. Лінзападобны паклад паўп.-зах. pacuaсцірання звязаны з сучаснымі азёрна-алювіяльнымі адкладамі. Разведапыя запасы 368 тыс. м3. Гліны і суглінкі шэрыя, цёмна-шэрыя, месцамі запясочаныя, слабапластычныя, шчыльныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,001 мм у іх адпаведна 32—57 % і 20—33 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—6,8 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,3—2,2 м. Карысная тоўшча над-