Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Возера Глыба.
Г. э. ў працэсе развіцця рачных далін можа ўзмацняцца ці аслабляцца ў залежнасці ад змянення становішча базісу эрозіі ці воднасці ракі. На працягу антрапагенавага перыяду ў час зледзяненняў Г. э. аслаблялася і амаль затухала, чаму садзейнічала скарачэнне пл. рачных басейнаў (памяншэнне воднасці) 1 «мёрзлае» становішча грунтоў. У міжледавікоўі даліны закладаліся на плошчах, раней занятых ільдом, Г. э. ўзмацнялася, выпрацоўваліся тэрасавыя ўступы. Узмацненню Г. э. садзейнічала адтайванне грунтоў, а таксама падняцце вызваленай ад ледавіка тэр., што прывяло да павелічэння выш. тэрас даліны Дняпра ў напрамку да вярхоўяў. Лакальнае ўзмацненне Г. э. адзначаецца на ўчастках рачных далін, якія перасякаюць краявыя ледавіковыя ўтварэнні (скразная даліна Нёмана на Гродзенскім узв.) ці ўчасткі неатэктанічных падняццяў, а таксама ў месцах рачных перахватаў. Г. э. ўлічваецца пры гідратэхн. буд-ве, узвядзенні маставых апор, прыстаней, водазабораў, пракладцы трубаправодаў і інш.
У, П. Майсеенка, В. I. Ярцаў. ГЛЫБІННАЯ ЭРОЗІЯ ГЛЁБЫ, гл. ў арт. Лінейная эрозія глебы. ГЛЫБІННЫЯ СТРУКТУРЫ, структурныя элементы літасферы найб. высокага рангу, у будове якіх удзельнічаюць зямная кара, часта ўся літасфера і нават тэктанасфера. Для Г. с. характэрны: вял. глыбіня залажэння (некалькі дзесяткаў і сотні км), значныя памеры (сотні і тыс. км), акрэсленыя тыпы будовы зямной кары і суадносіны яе слаёў, працягласць развіцця (ад дзесяткаў млн. гадоў да многіх соцень і нават больш за млрд. гадоў), выразна акрэслены набор фармацый парод, з якіх яны складзены, непасрэдяае адлюстраванне ў рэльефе Зямлі.
Па памерах і працягласці развіцця Г. с. падзяляюцца на некалькі класаў: глабальныя (планетарныя) — мацерыкі і акіяны ў геолага-геафіз. сэнсе гэтых слоў; рухомыя паясы — геасінклінальныя, эпігеасінклінальныя арагенныя, эпіплатформавыя, сярэдзінна-акіянічныя; платформы — кантынентальныя і акіянічныя; субглабальныя — геасінклінальныя, эпігеасінклінальныя арагенныя, зпіплатформавыя эрагенныя вобласці, акіянічныя пліты, а на кантынентальных платформах — шчыты і пліты; суперрэгіянальныя — геасінклінальныя сістэмы,
перыкратонныя прагіны, аўлакагены, сінеклізы, антэклізы, сярэдзінныя масівы, складкавыя сістэмы, міжгорныя 1 краявыя прагіны; рэгіянальныя — геасінкліналі, геаантыкліналі, сінклінорыі, антыклінорыі, а на платформах — скляпенні, масівы, выступы, упадзіны, прагіны, грабены. Глабальныя Г. с. ахопліваюць усю аэктанасферу, субглабальныя — усю літасферу, сўперрэгіянальныя даходзяць да вярхоўяу мантыі, рэгіянальныя ахопліваюць усю зямную кару. Да Г. с. адносяцца таксама зоны сучляненняў паміж адзначанымі структурамі і глыбінныя разломы.
На тэр. Беларусі размешчаны або заходзяць ва яе Г. с.: Руская пліта, Украінскі шчыт — субглабальныя структуры; Балтыйская сінекліза і Маскоўская сінекліза, Беларуская антэкліза і Варонежская антэкліза, Прыпяцка-Данецкі аўлакаген — су-
перрэгіянальныя структуры; Цэнтральнабеларускі масіў, Бабруйскі пахаваны выступ, Брэсцкая ўпадзіна, Прыпяцкі прагін, Клінцоўскі грабен — рэгіянальныя структуры; Паўн.-Прыпяцкі, Паўд.-Прыпяцкі, Выжаўска-Мінскі і інш. суперрэгіянальныя разломы; Лоеўскі, Паўд,Ратнаўскі, Суражскі, Крычаўскі, Чашніцкі і іпш. рэгіянальныя разломы (пра кожны разлом гл. адпаведны арт.; прасторавае размяшчэнне Г. с. гл. на карце-ўклейцы ТэкТОНІКа). Р. Г. Гарэцкі.
ГЛЫБІНЯ РАСЧЛЯНЁННЯ РЭЛЬЁФУ, рознасць вышынь паміж вяршынямі дадатных форм рэльефу і бліжэпшымі адмоўнымі формамі.
Ва ўмовах Беларусі часцей вызначаецца па адноснаму перавышэпню водападзелаў над бліжэйшымі тальвегамі, радзей — па перавышэншо вяршынь град і ўзгоркаў над міжузгоркавымі паніжэннямі (па тапаграфічных картах і інструментальна непасрэдна ў полі). Г. р. р. Беларусі ў асноўным звязана з нераўнамернай экзарацыйна-акумуляцыйнай дзейнасцю ледавікоў, якія сфарміравалі сучаспы араграфічны план (узвышшы, раўніны) і наступнай перапрацоўкай рэльефу пастаяннымі і часовымі вадасцёкамі,
якія ўтварылі сетку далін. Расчляненне рэльефу залежыць ад морфакліматычных умоў, саставу горных парод, інтэнсіўнасці і накіраванасці тэктанічных рухаў, а таксама ад узросту і стадыі развіцця рэльефу; значны ўплыў аказвае лінейная эрозія, якая павялічвае Г. р. р. ў вертыкальным плане.
35 % тэр. БССР мае Г. р. р. да 5 м, 33 % — 5—10 м, 19 % — 10—20 м, 9 % — 20—40 м, 4 % — больш за 40 м (гл. карту). Найб. значэнні расчлянення рэльефу характэрныя для ўзвышшаў, якія мяжуюцца з далінамі буйных рэк або перасякаюцца імі. На схілах Мінскага і Навагрудскага ўзвышшаў амплітуда вагання вышынь на ўчастках узгорыста-градавага ледавіковага рэльефу, прылеглых да далін рэк сістэмы Нёмана 1 Бярэзіны, дасягае 100 м. Участкі з глыб. расчлянення ад 40 да 80 м трапляюцца на Ашмянскім, Віцебскім, Гарадоцкім, Гродзенскім узвышшах, Мазырскай градзе. Павелічэнне яе адзначаецца ў месцах развіцця лёсавых парод на Аршанска-Магілёўскай і Горацка-Мсціслаўскай раўнінах. Найменшыя значэнні расчлянення рэльефу маюць Брэсцкае і Прыпяцкае Палессе. Полацкая і Нарачана-Вілеііская нізіны. Г. р. р. прымаецца пад увагу пры размяшчэнні с.-г. угоддзяў, вызначэнні ўмоў выкарыстання с.-г. тэхнікі, будаўніцтве. пракладцы дарог, трубаправодаў і гар. камунікацый, ад яе залежыць паверхневы сцёк, інтэнсіўнаепь працэсаў воднай эрозіі глеб і ішп. В. С. Болдышаў, У. П. Майсеенка. ГЛЫБОКАЕ БАЛОТА, нізіппага тыпу, на Пд Свіслацкага р-на, у вадазборы р. Нараў. Пл. 1,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,4 тыс. га. Глыб. торфу да 1,7 м, сярэдняя 0,9 м, ступень распаду 46 %, попельнасць 11 %. На 1.1.1978 запасы торфу 0,8 млн. т. Балота пе асушалася, знаходзіцца ў межах запаведна-паляўнічай гаспадаркі Белавежская пушча. Растуць хмызнякі, рэдкі хваёвы лес, на глебе асокі і сфагпавыя імхі,
ГЛЫБОКАЕ ВбЗЕРА, у Талачынскім р-не, у бас. р. Бярозаўка (правы прыток Дняпра). Пл. 0,44 км2. Даўж. 0,95 км, найб. шыр. 0,7 км. Пл. вадазбору 6,1 км2. Схілы выш. 7—10 м, спадзістыя. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,5 км) слабазвілістая. Берагі выш. да 0,3 м, на 3 і ПнЗ забалочаныя, пад хмызняком. Бяссцёкавае. На беразе возера вёскі Заазер’е і Галошава.
ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не, у бас. р. Палата, у межах азёрнага заказніка Глыбокае-Чарбамысла. Пл. люстра 0,42 км2. Даўж. 1,11 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 11,5 м, сярэдняя 5,2 м. Аб’ём вады 2.2 млн. м3. Вадазбор (1,94 км2) дробнаўзгорысты, складзены з пяскоў, пад лесам.
Катлавіна складанага тыпу, лопасцевай формы. Схілы выш. 15—17 м, стромкія (на Пн 1—2 м, спадзістыя).
пясчаныя, укрыты хваёвым лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,36 км) слабазвілістая. Берагі выш. 0,4—0,5 м, месцамі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, на Пн тарфяныя. Літараль вузкая і стромкая, прафундаль у выглядзе двух адасобленых паніжэнняў. На ПнУ востраў (0,1 га). Глыб. да 2 м займаюць 14 % пл. возера. Дно да глыб. 3,5—4 м высцілаюць пяскі, да 5,5 м — апясчаненыя ілы, глыбей — тонкадэтрытавыя сапрапелі. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (да 30 мг/л), кіслай рэакцыяй (pH 4,8—5), высокай празрыстасцю (9,5 м). Алігатрофнае. Бяссцёкавае, Зарастае воднымі імхамі да глыб. 9,5 м. У возеры расце палушнік, занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. 3 рыб водзіцца толькі акунь. I. I. Богдзель. ГЛЬІБОКАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 0,37 км2. Даўж. 1,34 км, найб. шыр. 0,4 км, найб. глыб. 8,6 м, сярэдняя 4,6 м. Аб’ём вады 1,72 млн. м3. Вадазбор (2,3 км2) сярэднеўзгорысты, складзены з суглінкаў, разарапы.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, падоўжанай формы, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 6—10 м (на Пд і ПдЗ 2—5 м), спадзістыя, сугліністыя, разараныя; на ПнУ стромкія, выш. 10—15 м, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,35 км) звілістая, утварае невялікія залівы. Берагі выш. 0,1—0,2 м. пясчаныя, на ПнУ 1 ПдЗ сплавінныя, параслі водна-балотнай расліннасцю, на У пад хмызняком. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Літаральная зона вузкая і стромкая, глыбакаводная — плоская. Дно да глыб. 2 м выслана пяскамі і апясчаненымі іламі, глыбей — карбанатнымі і крэменязёмістымі з павышаным утрыманнем карбанатаў сапрапелямі сярэдняй магутнасцю 6 м. Мінералізацыя вады да 300 мг/л, празрыстасць 2 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 4 ручаі, на ПдЗ выцякае ручай у р. Ушача. Зарастае 24 % пл. возера да глыб. 3,8 м. ПІыр. палосы надводнай расліннасці да 20 м, пашырана да глыб. 2 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, лінь, карась, плотка, нраснапёрка, верхаводка. На беразе возера в. Сержаны.
ГЛЬІБОКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Храпаўлянка. Пл. 0,21 км2. Даўж. 0,98 км, найб. шыр. 0,25 км. Пл. вадазбору 10,5 км2. Кат-
Догляд саджанцаў у Глыбоцкім лясным гадавальніку.
лавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з У на 3. Схілы выш. 7 м, спадзістыя, пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,18 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з Пярвішчанскім возерам. На ПдЗ в. Малыя Стайкі, ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА у Бешапковіцкім р-не, у бас. р. Зах. Дзвіна. Пл. 0,18 км2. Даўж. 0,96 км, найб. шыр. 0,27 км, найб. глыб. 9 м, сярэдпяя 5,6 м, Аб’ём вады 1 млн. м3. Вадазбор (2,7 км2) спадзістахвалісты, складзены з суглінкаў, пераважпа разараны.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. да 15 м. стромкія (на 3 спадзістыя), пераважна пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,32 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, пад хмызняком, на Пн і Пд месцамі нізкія, забалочаныя. Літараль вузкая 1 стромкая, прафундаль плоская. Глыб. да 2 м займаюць 18 % возера. Дно да глыб. 3—3,5 м высцілаюць пяскі, глыбей — апясчаненыя 1 гліністыя ілы. Мінералізацыя вады 200—230 мг/л, празрыстасць 4 м. Эўтрофнае. Бяссцёкавае. Палоса надводнай расліннасці шыр. 15—50 м да глыб. 3 м. Падводныя макрафіты пашыраны да глыб. 4,5 м. Водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, краснапёрка, верхаводка, гусцяра. Паблізу ад возера в. Малы Двор.
I. I. Богдзель. ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-пе, у бас. р. Вята. Пл. 0,16 км2. Даўж. 0,72 км, найб. шыр. 0,4 км. Пл. вадазбору 32,2 км2. Катлавіна лопасцевай формы, выцягнута з У на 3. Схілы выш. 1—3 м, спадзістыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,7 км) слабазвілістая, утварае невялікія залівы. Злучана ручаём з воз. Сярэднік, выцякае ручап у р. Хараброўка. На паўн.-зах. беразе в. Апапасенкі.