Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Р. I. Лявгцкая, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. ГЛЫБОЧЫНА, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Вядзеціца. Пл. 0,37 км2. Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,7 км, напб. глыб. 6,8 м, сярэдняя
4,2 м. Аб’ём вады 1,54 млн. м3. Вадазбор (6,2 км2) дробнаўзгорысты і спадзістахвалісты, складзены з пяскоў і супескаў, 89 % пл. пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 5—8 м, спадзістыя (на У да 10 м, стромкія), пясчаныя, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 4 км) звілістая. Берагі выш. 0,3—0,7 м, пясчаныя, на У участкамі зліваюцца са схіламі, на ПдУ 1 ПдЗ сплавінныя. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Літараль стромкая, прафундаль плоская. Глыб. да 2 м займаюць да 16 % пл. возера. Дно ў паўн. частцы выслана пяскамі (да глыб. 4—5 м), у цэнтр.—крэменязёмістымі сапрапелямі, у паўд.— тонкадэтрытавымі сапрапелямі. Адзначаецца нізкае ўтрыманне ў вадзе кіслароду, дэфіцыт у паверхневых слаях у летні час складае 10—15 %, у прыдонных 65—95 %. Мінералізацыя вады каля 100 мг/л, празрыстасць 2 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на Пд упадае ручай з воз. Бярэзінак. на Пн выцякае ручай у воз. Вядзета. Зарастае слаба. Шыр. палосы расліннасці не перавышае 10 м, пашырана да глыб. 2 м. Водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, карась, лінь. I. А. Мыслівец. ГЛЫБОЧЫНА, возера ў Чашніцкім р-не, у бас. р. Свінка. Пл. возера 0,23 км2, вадазбору 11,7 км2. Праз возера цячэ р. Свінка.
ГЛЫБОЧЫНА, возера ў Расонскім р-не, у бас. р. Дрыса. Пл. 0,22 км2. Даўж. 0,9 км, найб. шыр. 0,32 км, найб. глыб. 4,5 м, сярэдняя 2,9 м. Аб’ём вады 0,63 млн. м3. Вадазбор (1 км2) нізінны, забалочаны, складзены з пяскоў, 84 % пад лесам.
Катлавіна рэшткавага тыпу, падоўжанай формы, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 2 м (на Пн да 4 м), спадзістыя, пясчаныя, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 2,98 км) слабазвілістая. Берагі выш. да 0,5 м, забалочаныя, тарфяныя, пад лесам і хмызняком. Дно плоскае, уздоўж усх. берага да глыб. 2,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, астатняя ч.— тонкадэтрытавым сапрапелем сярэдняй магутнасцю 6,9 м. Глыб. да 2 м займаюць 27 % пл. возера. Мінералізацыя вады вельмі нізкая (32—37 мг/л), празрыстасць 1Д м. Дыстрофнае. Слабапраточнае: на ПнУ упадае меліярацыйная канава, на ПдУ выцякае ручай у воз. Сямёненкі. Надводная расліннасць утварае палосу шыр. 15—30 м. падводная адсутнічае. Водзяцца карась, акунь, шчупак, плотка.
ГЛЫВОЧЫЦА, возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Ула. Пл. 0,16 км2. Даўж. 0,82 км, найб. шыр. 0,32 км. Пл. вадазбору 3,75 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. да 15 м, стромкія, у верхняй ч. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,2 км) звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі. Злучана пратокай з воз. Бораўна. На паўд. беразе в. Глыбочыца.
ГЛЫБОПІЧЫНА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 0,23 км2. Даўж. 0,72 км, найб. шыр. 0,42 км. Вадазбор (1,25 км2) дробнаўзгорысты, пераважна разараны. Схілы катлавіны выш. да 15 м, спа-
дзістыя (на Пд стромкія), пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,85 км) слабазвілістая. Берагі выш. 0,3—0,5 м. На ПдЗ выцякае ручай у воз. Опліса. На паўн.-ўсх. беразе в. Глыбошчына.
ГЛЯДЫЧЫЯ (Gleditschia), род дрэў сям. бабовых. Вядомы 12 відаў, пашыраных у Амерыцы, Усх. Азіі і Афрыцы. У СССР 1 дзікарослы від. У паўд, і цэнтр. р-нах Беларусі ў культуры трапляецца Г. звычайная (G. triacanthos), інтрадукаваная ў канцы 19 ст. Дэкар. расліна, добры меданос. Mae каштоўную драўніну. Цвіце ў чэрв., плоданашэнне на 6—7-ы год у вер.— кастрычніку.
Выш. да 28 м (на радзіме да 40 м). Крона ажурная, ствол і галінкі з простымі і разгалінаванымі калючкамі. Лісце парнаперыстаскладанае даўж. 14— 20 см. Кветкі дробныя ў гронкападобных цёмна-карычневых суквеццях даўж. 5— 7 см. Плод — цёмна-карычневы струк даўж. 20—30 см. Насенне карычневае бліскучае, даўж. да 10 мм, ядомае. Лісце і насенне багатыя на вітамін G (да 400 мг %). Размнажаюць пасевам насення восенню або вясной. Святлалюбная, непатрабавальная да глеб расліна. У Высокаўскім парку (Камянецкі р-н) расце Г. звычайная бескалючкавая ва ўзросце каля 100 гадоў. В. Р. Анціпаў. ГЛЯЦЫЯДЫСЛАКАЦЫІ (ад лац. glacies лёд+позналац. dislocatio ссоўванне), ледавіковыя д ы сл а к а ц ы і, парушэнні ў заляганні горных парод, выкліканыя ледавіковым уздзеяннем. Пашыраны на плошчах, якія ахопліваліся ў антрапагене мацерыковымі зледзяненнямі, трапляюцца сярод болып стараж. ледавіковых адкладаў (палеагляцыядыслакацыі) і ў раёнах сучаснага зледзянення. На тэр. Беларусі Г. звязаны з ледавіковай фармацыяй антрапагенавай сістэмы і прадстаўлены эталонпымі формамі. Г., утвораныя актыўным лёдам, трапляюцца часцей, болып магутныя і выступаюць у выглядзе скібавых (складкава-лускаватых) і ін’ектыўных (гляцыядыяпіравых) парушэнняў, адорвеняў, складак валачэння. Г. мёртвага лёду (які страціў здольнасць распаўзацца пад уздзеяняем сілы цяжару і сваіх пластычных уласцівасцей) прадстаўлены гляцыякарставымі, ін’ектыўнымі і айзбергавымі парушэннямі. Найб. вядомы Бярозаўская, Грандзіцкая, Крамнянская, Нядзведская, Пескаўская, Поразаўская і Салігорская Г. (пра кожпую з іх гл. асобны арт.). Магутнасць найб. Г. дасягае 150— 250 м, па распасціранню выцягпуты на дзесяткі км.
Калі такія парушэнні не пахаваны пад больш маладымі ўтварэннямі 1 не разбураны эрозіяй, то на паверхні яны праступаюць у выглядзе адасобленых узвышшаў, град, узгоркаў, паралельна-
ўзгоркавага рэльефу. Часцей за ўсё Г. выступаюць сумесна (у парагенезісе) з ледавіковымі лагчынамі, размяркоўваюцца каля іх бартоў або па перыферыі. Складаюцца з антрапагенавых 1 больш стараж. (пераважна ардовікскіх, дэвонскіх, мелавых, палеагенавых, неагенавых) парод. Выяўлена прымеркаванасць Г. да ўчасткаў пэўнай геал. будовы — развіцця дастаткова магутных тоўшчаў падатлівых адкладаў (гліны, пясчанагліністыя слаі. мел і інш.). параўнальна неглыбокага залягання пад імі парод скальнага тыпу (выступы фундамента, пласты вапняку, даламітаў, пясчаніку), наяўнасці няроўнасцей на паверхні ледавіковага субстрату.
Вывучэнне Г. дазваляе ўстанавіць умовы ўтварэння ледавіковых адкладаў, удакладніць стратыграфічнае становішча гарызонтаў антрапагенавай сістэмы, рэканструяваць палеагеагр. ўмовы ледавіковых эпох (напр., вызначыць становішча краю ледавіковага фронта, канфігурацыю вывадных языкоў), выявіць прысутнасць даантрапагенавых парод на глыб. і інш. 3 Г. звязаны шматлікія радовішчы жвіру, пяску, глі-
Глядычыя звычайная: 1— галінка з калючкамі; 2— кветкі; з— лісце; 4— плод; 5 — семя.
ны, мелу, даламітаў. Да Г. прымеркаваны найб. стараж. на тэр. СССР неалітычныя шахты (каля г. п. Краснасельскі і в. Карпаўцы Ваўкавыскага р-на) па здабычы крэменю. Г. Ганчары (у Свіслацкім р-не) і Роскае геалагічнае агаленне (у Ваўкавыскім р-не) — геал. помнікі прыроды.
Літ.: Левков Э, А. Гляцнотектошіка.— Мн., 1980. Э. А. Ляўкоў.
ГЛЯЦЫЯДЫЯПІР (ад лац. glacies лёд+грэч. diapeiro пранізваю), антыклінальная складка, якая ўзнікла пад ледавіковым уздзеяннем у выніку ўкаранення адных парод у другія (звычайна пратыканне тоўшчы, якая ляжыць вышэй). Часта Г. трапляюцца на плошчах, якія ў антрапагенавым перыядзе былі ахоплены мацерыковым зледзяненнем. На Беларусі шырока развіты ў бас. Дняпра, Нёмана, Зах. Дзвіны. Паводле суадносін даўжыні, шыр. і глыб. ўкаранення адрозніваюць гляцыякупалы, гляцыядайкі і інш. формы.
Ядро Г. можа быць складзена з гліны, марэннага супеску або суглінку, пяску, мелу, торфу. Трапляюцца Г., пабудаваныя з антрапагенавых 1 больш стараж. (дэвонс-ніх, мелавых, палеагенавых. неагенавых і інш.) адкладаў. Асявыя плоскасці такой складкі бываюць накіраваны вертыкальна або пад вуглом (каля 15—85°). Амплітуда ўкаранення вымяраецца некалькімі метрамі. На Бел. Панямонні трапляюцца пахаваныя Г., якія пабудаваны з верхнемелавых, палеагенавых і неагенавых парод і маюць амплітуду да 60—90 м. Вывучэнне такіх Г. важна для рэканструкцыі палеагеагр. умоў, якія існавалі ў ледавіковыя эпохі. Нярэдка з вял. Г. звязаны радовішчы буд. матэрыялаў (гліна, пясок, мел).
Э. А. Ляўкоў. ГЛЯЦЫЯІЗАСТАЗІЯ (ад лац. glacies лёд+грэч. isostasios роўны па вазе), вертыкалыіыя рухі зямной кары пад ледавіковай нагрузкай (сыходпыя пры яе павелічэнні. узыходныя — пры памяншэнні і зпікнеппі ледавікоў). Мяркуюць, што на Беларусі ў час паазерскага зледзянення глыб. прагіну паўн. часткі Бел. Паазер’я складала да 50—100 м. Уздыманне гэтай тэр. пасля адступання ледавіка зрабіла ўплыў па ўзроўні і колькасць тэрас рэк Балтыйскага бас., перакосы азёрных ваппаў, актывізавала некаторыя разломныя зоііы. ГЛЯЦЫЯКАРСТ (ад лац. glacies лёд+ карст), з’явы, якія суправаджаюць раставанне нерухомага лёду і ўзнікпенне пры гэтым розных формаў рэльефу і парушэнняў у залягаппі горных парод. Быў пашыраны ў антрапагене па заключных стадыях распаду і раставапня ледавіковых покрываў. Трапляецца
ў краявой зоне многіх сучасных ледавікоў. На Беларусі з Г. звязана ўзнікненне камаў, озаў, камавых тэрас, краявых насыпных град, прасадачных западзін, часткова зандраў. Парушэнні залягання закранаюць водна-ледавіковыя адклады часцей у дыз’юнктыўнай (разрыўной) форме, радзей у плікатыўнай (звязнай); прасадкі ўзнікалі з-за раставання лёду ў ложы, GapTax і тоўшчы акумуляцый; сумарныя зрушэнні дасягалі 10—20 м. Нярэдка ў разрэзах выдзяляюцца 2—3 ярусы адкладаў, у неаднолькавай ступені пераўтвораных прасадкамі (ніжнія слаі дыслацыраваны мацней). Пасля раставання нерухомага лёду на паверхні ўзніклі неглыбокія акруглыя западзіны. Да такіх адмоўных формаў рэльефу часта прымеркаваны азёры ці спушчаныя азёрныя катлавіны, якія зараз часткова запоўнены торфам, сапрапелем, пяском і інш. матэрыялам. Асабліва многа такіх азёр на Паазер’і, дзе звычайна іх адносяць да тэрмакарставага тыпу. Самыя маленькія з іх называюцца «вочкамі» або золямі. Вывучэнне Г. дазваляе расшыфроўваць заключныя стадыі жыцця ледавіковых покрываў. Гляцыякарставыя парушэнні значна ўскладняюць умовы залягання карыснага выкапня, што ўлічваецца пры выяўленні і распрацоўцы радовішчаў пяску і жвіру.
Э. А. Ляўкоў. ГЛЯЦЫЯЛ (ад лац. glacialis ледзяны), ледавікоўе, л е д а в іковая эпоха, адрэзак часу на працягу антрапагену, які характарызуецца значным пахаладаннем клімату і насоўваннем ледавіковага покрыва на раўніны ў сярэдніх шыротах. Гл. ў арт. Зледзяненні. ГЛЯЦЫЯТЭКТОНІКА (ад лац. glacies лёд+ тэктоніка), л е д а в і к овая тэктоніка, вывучае экзатэктанічныя структуры і працэсы, абумоўленыя ледавіковай дзейнасцю, раздзел геал. навукі. Асн. аб’ект даследаванняў Г.— гляцыядыслакацыі, а таксама з’явы гляцыяізастазіі, гляцыягеннай актывізацыі разломных зон, гляцыягалакінезу (рост саляных структур пад ледавіковай нагрузкай). Сфарміравалася Г. на стыку некалькіх навук: чацвярцічнай геалогіі, геатэктонікі, геамарфалогіі і гляцыялогіі. Зараджэнне і развіццё ідэй Г. супала з перыядам станаўлення ледавіковай тэорыі ў апошняй чвэрці 19 ст. і звязана з даследаваннямі A. А. Інастранцава, А. Э. Гедройца, У. I.