• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Вярнадскага і інш. Пазней пытаннямі Г. займаліся Д. Н. Собалеў, Г. I. Гарэцкі, М. I. Крыгер, Ю. А. Лаўрушын і інш.
    Пры даследаваннях аб’ектаў і з’яў Г. праводзяць палявыя вывучэнні агаленняў, буравога матэрыялу і фізіка-мех. уласцівасцей парод; карыстаюцца геафіз., літалагічнымі, стратыграфічнымі, палеапатамалагічнымі, тэктанічнымі, аэрагеал. метадамі; вядуць назіранні на сучасных ледавіках, фіз. і матэм. мадэліраванне. Асн. праблемы сучаснай Г. звязаны з вывучэннем будовы. пашырэння. геал. умоў і механізмаў узнікнення розных тыпаў гляцыядыслакацый, іх суадносін з ледавіковымі лагчынамі, далёкасці транспарціроўкі адорвеняў у ледавіку, з высвятленнем узаемасувязі гляцыятэктанічных з’яў са структурай пэўнага раёна, характа'ру ўздзеяння ледавікоў на літасферу, устанаўленнем ролі Г. ва ўтварэнні рэльефу, радовішчаў карысных выкапняў, у змяненні фізіка’мех. уласцівасцей грунтоў і г. д.
    Беларусь — вобласць эталоннага развіпця гляцыятэктанічных аб’ектаў, выражаных самымі разнастапнымі формамі. Вывады Г. выкарыстоўваюць пры выяўленні ўмоў залягання і фарміравапня ледавіковых адкладаў і рэльефу, будовы паверхні даантрапагенавых адкладаў, пры палеагеагр. рэканструкцыях антрапагенавага і больш стараж. перыядаў, вывучэнні неатэктанічпых працэсаў, устанаўленні дынамікі падземных водаў на антрапагенавым этапе, археал, пошуку звязаных з гляцыядыслакацыямі неалітычных шахт, пры стварэпні мадэлей-аналагаў шэрагу тэктанічных структур. Асабліва важную ролю іграе Г. пры выяўленні радовішчаў карысных выкапняў у вобласці стараж.-мацерыковага зледзянення (жвір, пясок, гліна, мел, буры вугаль, фасфарыты, бурштын і інш.), геал. карціраванні антрапагенавых адкладаў, інж.-геалагічных вышуканнях.
    Літ.: К р ii г е р Н. II. Основные вопросы гляцнотектошікн.— У кн.: Краевые образовання матерпковых оледененпй. М„ 1972; Л е в к о в Э. А. Гляцнотектоннка.— Мн., 1980. Э. А. Ляўкоў. ГНАЕВІКІ, некалькі падсям. жукоў сям. пласцініставусых. У сусв. фауне болып за 6 тыс., у СССР каля 450 відаў. У БССР вывучаны недастаткова. Карысныя як «санітары» і глебаўтваральнікі, некаторыя — прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей.
    Цела (даўж. 3—70 мм) бурае або чорнае, іншы раз з металічным бляскам. Жукі і лічынкі большасці Г. кормяцца
    Гнаявік лясны.
    гноем, некаторыя трупамі. нямногія раслінаедныя. Самкі адкладваюць яйцы ў памёт жывёл, пераважна млекакормячых. Некаторыя жукі назапашваюць памёт для лічынак, закопваючы яго ў зямлю ў выглядзе шарыкаў. На Беларусі часцей трапляюцца прадстаўнікі падсям. землякопаў, або гнаевікоў (Geotrupinae), і гнаевічкоў (Aphodiinae). У лясах, асабліва ў месцах масавага выпасу жывёлы, жыве Г. л я с н ы (Geotrupes ster­corosus) — сінявата-чорны або чорны з сінімі ці зялёнымі бакамі жук (даўж. 13—20 мм) з металічна бліскучым сінім або зялёным брушкам. Вусікі 11-членікавыя, чырвона-бурыя. Пярэдняспінка ззаду акаймавана, з дробнай пункціроўкай. Лёт у крас.— верасні. Л. С. Чумакоў. ГНАЕВІЧКІ (Oniticellus), род жукоў сям. лласцініставусых. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі вядомы Г. рыжаваты (О. fulvus). Карысны як капрафаг.
    Цела жука (даўж. 7—10 мм) буражоўтае. Большая частка галавы, сярэдзіна пярэдняспінкі, плямы на сцёгнах і ніжнім баку цела бронзава-зялёныя, надкрылы з некалькімі бледнымі падоўжанымі плямамі. Лічынкі развіваюцца ў гноі, у земляных норках пад кучамі гною. Жукі трапляюцца ў крас.— верасні.
    ГНАІНСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за р.4 км на Пд ад в. Гнаінск Дзятлаўскага р-на. Паклад у выглядзе адорвеня звязапы з антрапагенавымі адкладамі. Перспектыўныя запасы 3,8 млн. т. Мел белы, месцамі з жаўтаватым адценнем, шчыльны; СаСО3 у ім 95—99 %. Сярэднія магутнасці: карыснай тоўшчы 13,8 м, ускрышы (флювіягляцыяльныя розназярністыя пяскі) 0,5 м. Мел прыдатны на вапнаванне глеб, на выраб вапны, цэменту. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГНАМОНІЯ (Gnomonia), род сумчатых грыбоў сям. гнамоніевых. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. Амерыцы. Паразіты, выклікаюць хваробы раслін (плямістасць, скручванне, засыханне лісця і інш.). На Беларусі на апалым лісці, лісцевых чаранках і парастках ліпы найчасцей трапляецца Г. ліпавая (G. tiliae).
    Пладовыя целы (перытэцыі) шарападобныя, паглыблены ў субстрат. Сумкі падоўжаныя або эліпсоідныя, з вывадной адтулінай для спораў. Сумкаспоры 2— 4-клетачныя, бясколерныя. Канідыяліныя стадыі з родаў глеяспорый, марсаніна.
    ГНАТАНАРЫЙ (Gnathonarium), род павукоў-пігмеяў. У Еўропе 1 від — Г. з у б а т ы (G. dentatum), вядомы ў СССР. На Беларусі адзначаны ў Віцебскай вобл.
    ГНАФАЗІДЫ (Gnaphosidae), сямейства павукоў. У сусв. фауне больш за 1250 відаў, у СССР каля 100 (з іх 65 відаў у Еўрап. ч.). На Беларусі адзначаны 7 відаў з родаў гнафоза, драсодэс, гапладрасус, зелотэс і інш. Жывуць пад камянямі, у моху, лясным подсціле, пад карой. Актыўныя ноччу. Лоўчай сеткі не робяць. Логавы будуюць з павуціны
    ў выглядзе геаметрычна няправільных цянётаў пад камянямі, каля асновы дрэў.
    Даўж. цела да 15 мм. Галавагрудзі падоўжаныя, крыху звужаныя спераду. Цела ўкрыта простымі або пёрыстымі валаскамі. Ногі доўгія і моцныя. Размнажэнне ў маі — чэрвені. Коканы для яец пляскатыя, лінзападобныя, белыя або ружовыя. Зімуюць маладыя павукі. ГНАФОЗА (Gnaphosa), род павукоў сям. гнафазідаў. У фауне Еўрап. ч. СССР каля 10 відаў. На Беларусі трапляецца Г. паўночніца (G. luci­fuga). Жыве пад камянямі. Цела (даўж. 10—13 мм) спераду чорнае. ГНАЯВІК, ч а р н і л ь н ьг г р ы б, благушка (Coprinus), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. гнаевіковых. Вядома каля 200 відаў, пашыраных па ўсім зямньш шары. У СССР 40 відаў, з іх на Беларусі 15. Сапратрофы. Растуць на ўгноенай глебе, гпоі, гнілой драўніне, раслінных рэштках у лясах, садах, парках, агародах, на пашы, пладаносяць у ліп.— кастрычніку. Некаторыя віды ў маладым узросце (да пачарнення тканак) ядомыя.
    Шапка 1—14 см дыям., яйцападобная, званочкавая, у старых грыбоў шыроказваночкавая ці распасцёртая, з узнятым уверх краем, белая, шэрая, жаўтаватая, часам з камякамі, пры адміранні расплываецца ў чарнільна-чорную вадкасць. Пласцінкі свабодныя, белыя, потым чарнеюць. Споры эліпсоідныя, чорныя, непразрыстыя. гладкія ці шыпаватыя. Эфемеры — пладовае цела існуе некалькі гадзін ці дзён.
    На Беларусі найб. вядомы 4 віды. Г. б е л ы (С. comatus) трапляецца па ўсёй тэрыторыі звычайна групамі ў садах, агародах, на палях, лугах. Пладовыя целы ўтварае ў вер.— кастрычніку, напачатку яны ўкрыты пакрывалам, белыя. Шапка 3—6 см дыям., званочкавая, густалускаватая. Ножка цыліндрычная, полая, з рухомым белым кольцам. Споры гладкія. Малавядомы ядомы грыб. Г. ч а р н і л ь н ы, ц і ш э р ы (С. atramentarius), расце ў агародах, садах, парках на газонах. Пладаносіць у вер.— кастрычніку. Шапка дыям. 5—10 см, маршчакаватая, па краі радыяльна-рубчастая, пушыста-лускаватая, потым амаль голая, шэра-карычневая або шэрая. Ножка з белым кольцам, якое хутка знікае. Малавядомы ядомы грыб, мае ў сабе проціалкагольнае рэчыва. Г. ш э р ы (С. cinereus) расце ў садах на добра ўгноенай глебе. Шапка дыям. да 3 см, рабрыстая, з белымі камякамі ад пакрывала, хутка расплываецца. Г. д а м а в ы (С. domesticus) трапляецца на гнілой драўніне, нярэдка паблізу жылля, у лясах. Пладаносіць у ліп.— кастрычніку. Шапка 2—3 см дыям., радыяльна-рубчастая, шаравата-карычневая, па цэнтру цёмна-бурая.
    Таксама адзначаны Г. складкаваты (С. plicatilis), Г. мігатлівы (С. тіcaceus), Г. рассеяны (С. dissemina­tus) . ІЛ. ГЛ. на ўкл. В. С. Гапгенка. ГНЕЗДАВАЛЫІЫЯ ПТУШКІ, птушкі, якія гняздуюцца _ на дадзенай тэрыторыі. У арнітафауне Беларусі 208 відаў Г. п. (з іх робяць сезонныя міграцыі 161, вядуць аселы спосаб жыцця 47) з 18 атрадаў (вераб'інападобных 93 віды, сеўцападобных 25, дзённых драпежнікаў 22, гусепадобных 12, совападобных 10). Болыпасць відаў Г. п. жыве ў лясах: хваёва-шыракалістых (67), дубова-грабовых (55), дубова-хваёвых (62). ялова-альховых (59), дубровах (55), ялова-хваёвых (54); у садах налічваюць 10 відаў Г. п., гарадах і вёсках 23; на лугах пойменных 14, сухадольных 11. Гл. таксама Гнездаванне птушак, Гнёзды.
    Л. П. Шкляроў. ГНЕЗДАВАННЕ ПТУШАК, перыяд размнажэння птушак, звязаны з пабудовай гнязда, кладкай яец і іх наседжваннем. выкормліваннем птушанят. Пералётныя птушкі для гнездавання вяртаюцца на радзіму, аселыя нерамяшчаюцца ў гнездавальныя біятопы. У розных відаў птушак тэрміны гнездавання розныя, у аднаго і таго ж віду могуць вар’іраваць у залежнасці ад кліматычных, пагодных і кармавых умоў.
    Адрозніваюць Г. п. монацыклічнае (1 раз за год, напр., у буслападобных, жураўлепадобных) і поліцыклічнае (некалькі разоў на год у голуба шызага, вераб’ёў). 3 перыядам гнездавання звязаны змены ў арганізме птушак (павелічэнне памераў і актывізацыя функцыі полавых залоз; змяненне функцыі гіпофізу; у некаторых лінька і з’яўленне т. зв. шлюбнага ўбору) 1 змены ў іх паводзінах (займанне гнездавых участкаў, такаванне, напр.. у глушца, цецерука, турухтана; шлюбныя палёты ў вяхіра, клінтуха, большасці пеўчых лясных птушак; спяванне, напр. у аўсянкавых, шгіака, і г. д.). За пачатак гнездавання ўмоўна бярэцца ўтварэнне пар, за канец — час, капі птушаняты пачынаюць лётаць.	М. С. Долбік.
    ГНЕЗДАВЬД УЧАСТАК, тэрыторыя, на якой гняздуецца і корміцца пара птушак. Утварэнне Г. ў. дае магчымасць папуляцыі птушак больш раўнамерна асвойваць пэўную прыродную плошчу і яе кармавыя рэсурсы.
    Выбірае і ахоўвае Г. ў. самец. Вывадкавыя птушкі ахоўваюць Г. ў. у час утварэння nap 1 наседжвання кладкі яец, птушанятныя — увесь гнездавы перыяд. Пл. Г. ў. розная ў розных відаў, у аднаго віду можа вар’іраваць у залежнасці ад клімату і кармавых умоў, напр., дзесяткі км2 у буйных дзённых драпежнікаў, дзесяткі м2 у пеўчых птушак.
    ГНЁЗНА, другая назва р. Нятупа, прытока Росі.
    ГНЁЗНАУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Гнезна Ваў-
    ГНЕЗ 91
    кавыскага р-на. Паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзяненпя. Перспектыўныя запасы 9,66 млн. т. Гліны цёмна-шэрыя, марэнныя. Магутнасць карыснаіі тоўшчы 2,4—14,5 м, ускрышы 0,9— 13,3 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэменту. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГНЕЙС (ням. Gneis), горная парода, утвораная пры метамарфізме магматычных (артагнейсы) або асадкавых (парагнейсы) парод, паводле саставу блізкая да гранітаў. На Беларусі Г. вельмі пашыраны сярод архейскіх метамарфізаваных парод нёманскай (шчучынскай) серыі Бел. антэклізы, Прыпяцкага прагіну, Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу і іпш., сярод валуноў.