• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Даўж. цела да 46 см, маса да 0,9 кг. Галава вялікая, шыя кароткая, тонкая. Вочы і лапы жоўтыя, дзюба шэрая. Апярэнне самкі шэрае з белым ашыйнікам. белай плямай на крыле, самца — белачорнае, з зялёным адценнем на галаве, каля дзюбы белая круглая пляма. Прылятае ў пач. красавіка, масавы прылёт у час паводкі. Полавая спеласць у 2 гады. Пачатак кладкі ў канцы красавіка. У кладцы 6— 18 зеленавата-блакітных яец. Наседжванне 27—30 сут. Лётны маладняк у 1,5—2 мес. Палёт Г. імклівы, у палёце чутны характэрны звінячы ці свісцячы гук. Выдатна нырае. 3 вады паднімаецца лёгка. Асцярожны. Голас — хрыплае карканне. Адлятае ў вер,— кастрычніку. Асобныя птушкі зімуюць у паўд. ч, БССР. Зімуе ў больш ваўд. шыротах ад месца гнездавання па берагах незамярзаючых' мораў і вялікіх вадаёмаў.	М. А. Кулікава.
    ГОД, прамежак часу, блізкі па працягласці да перыяду абарачэння Зямлі вакол Сонца. Даволі дакладпыя значэнні Г. былі вядомы ў Ст. Кітаі і Егіпце. Грэч. вучоны Гіпарх у 2 ст. да н. э. вызпачыў Г. роўным «365 '/і дня без ’/зоо дня». Складанасць руху Зямлі вакол Сонца — прычына існавання розных паняццяў Г., якія адрозпіваюцца адзіп ад адпаго і ўжываюцца ў розных галінах павукі і практыкі (гл. табл.).
    Зорны (сідэрычны) Г. вызначае прамежак часу, за які Сонца пройдзе бачны гадавы шлях па нябеснай сферы адносна зорак. Трапічны Г.— прамежак часу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі Сонца праз пункт вясенняга раўнадзенства; адпавядае перыяду, за які на Зямлі адбываецца змена no­pay года. Анамалістычны Г.— прамежак часу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі Сонца праз перыгелій; ужываецца ў нябеснай механіцы. Драканічны Г.— час, за які Сонца вяртаецца да таго ж (узыходнага і сыходнага) вузла месячнай арбіты; ужываецца пры вылічэнні тэрмінаў сонечных і месячных зацьменняў. Юліянскі Г.— асн. адзінка юліянскага календара (старога стылю),
    Ц. М. Годпеў.
    грыгарыянскі — асн. адзінка грыгарыянскага календара (новага стылю). Месячвы Г. роўны 12 (ці 13) сінадычным месяцам, ужываецца ў месячных календарах.
    Лгт.: С е л е ш н п к о в С. II. ІІсторня календаря н хронологпя.— М., 1970.
    М. П. Ерпылёў. ГОДНЕЎ Ціхан Мікалаевіч (5.4.1893, г. Задонск — 29.10.1982), беларускі сав. фізіёлаг раслін і біяхімік. Акад. АН БССР (1940, чл.-кар. 1936), д-р біял. п. (1935), праф. (1926). Засл. дз. нав. БССР (1944). Скончыў Маскоўскі ун-т (1916). У 1927—41 праф. БСГА, праф., заг.
    Працягласць года
    Год
    Працягласць у эфемерыдных сутках (у 1950)
    Змена за 100 гадоў у сутках
    Зорны	365,256366 +0,11-10 —6
    Трапічны	365,242196 -6,16.10“в
    Анамалістычны	365,259643	+3,04'10 ~ 6
    Драканічны	346,620047	-P32-10-6
    Месячны (у 12мес.) 354,3671	—2,4-10~6
    Юліянскі	365,25	—
    Грыгарыянскі (ся-
    рэдняя працяг-
    ласць)	365,2425	—
    У Гожаўскім батанічпым заказніку.
    кафедры БДУ, у 1945—73 заг. лабараторыі хларафілу ў Ін-це эксперым. батапікі і Ін-це фотабіялогіі АН БССР. Выказаў ідэі аб фарміраванні хларафілу праз монапірол і лейказлучэнні парфірыпаў, аб адзіным працэсе сінтэзу хларафілу і гему з вугляводаў, аб адносна пастаянпай колькасці хларафілу ў адзінцы аб’ёму хларапластаў. Даказаў, што ва ўсіх відах раслін адзіпы папярэднік хларафілу — протахларафілід, ажыццявіў рэакцыю яго ператварэння ў хларафіл. Даследаваў стан фотасінт. пігментаў у антагенезе ў залежпасці ад светлавых і тэмпературных умоў. Прэмія AH СССР імя Ціміразева 1967.
    Те.: Строенне хлорофнлла н методы его колнчественного определення.— Мн., 1952; Хлорофнлл: Его строенпе п образованне в растеннн.— Мн., 1963; Вопросы бпосннтеза хлорофнлла п каротннопдов (у сааўт.).— У кн.: Бнохнмня п бнофнзнка фотосннтеза. М., 1965; Превраіценне протохлорофнлл-голохрома в монохроматнческом свете прн начальном преобладаннн формы 634 (у сааўт.).— Доклады AH СССР, 1968, т. 182, № 3.
    Літ.: Ш л ы к A. А., Г а н ч ар ы к М. М., Ц. М. Годнеў.— Весці АН БССР. Сер. біялагічных навук, 1973, .Vo 2; ПІ л ы к A. А. Тпхон Ннколаевнч Годнев н развнтііе современных представленпй о бносннтезе н состояннп хлорофплла; Бнблнографня научных трудов Тнхона Ннколаевнча Годнева.— У кн.: Хлорофнлл. Мн., 1974.
    ГОЖАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОЎ, за 1 км на ПнЗ ад в. Гожа Гродзенскага р-на. Паклад звязаны з старажытнаалювіяльпымі адкладамі другой падпоймавай тэрасы р. HeMan. Разведаныя запасы 10,2 млн м3, перспектыўныя 6,2 млн. м3. Пяскі шэрыя і жаўтавата-шэрыя, палевашпатава-кварцавыя. дробнаі сярэднезяряістыя, з лінзамі тонказярністага пяску. Магутнасць карыспай тоўшчы 5—18 м, ускрышы 0.2—1,3 м. Пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатна-бетопных вырабаў. Радовішча распрацоўваецца Гродзенскім камбіыатам буд. матэрыялаў.
    В. М. Грушэцкг.
    ГбЖАЎСКІ БАТАНІЧПЫ ЗАКАЗНІК, рэсп. значэння на тэр. Гродзенскага р-на. Створаны ў 1978 для захавання месцаў росту дзікарослых лек. раслін. Пл. 4,9 тыс. га (1982).
    Займае лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі (імшыотыя, вераоовыя, арляковыя, бруснічныя, чарнічныя, лішайнікавыя 1 lira.); трапляюцца ельнікі, бярэзнікі, чорнаалешнікі. Асн. лек. расліны:’ талакнянка, брусніцы, ядловец, ландыш майскі. чабор, крапіва двухдомная, цмен пясчаны.
    ГОЖКА. Г а ж а н к а, рака, правы прыток Нёмана, у Гродзепскім р-пе. У верхнім цячэнні наз. Лазоўка, у сярэднім Вержбалоўка. Даўж. 26 км.
    Пачынаецца на 3 ад в. Казловічы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о. У верхнім цячэшіі каналізавана. Асн. прыток р. Лёспіца (справа). Вадазбор (211 км2) нізінны, пад лесам 36 %.
    ГОЛАВАЧ, ручай, правы прыток Нішчы (бас. Дрысы) на мяжы Верхнядзвінскага і Расонскага р-наў. Даўж. 12 км. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Казакі (Верхнядзвінскі р-н). Сярэдні пахіл воднай паверхні 3,9 %0. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (44 км2) нізінны, пад лесам 59 %.
    ГОЛАВІШЧА. поймавае возера ў Буда-Кашалёўскім р-не, у бас. Дняпра. Пл. 0,11 км!.
    ГОЛАД Дзмітрый Сцяпанавіч (н. 17. 9.1932, в. Перароўскі Млінок Жыткавіцкага р-на), беларускі сав. геабатанік. Канд. біял. н. (1966). Чл. КПСС з 1971. Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1957). 3 1961 працуе ў Ін-це эксперым. батанікі АН БССР (з 1968 ст. навук. супрацоўнік). Асн. працы па даследаванню лясоў БССР і распрацоўцы мерапрыемстваў па іх узнаўленню. Сааўтар упершыню распрацавапай рэгіянальнай методыкі буйнаі сярэднемаштабнага картаграфавання расліннага покрыва. Дзярж. прэмія БССР 1972.
    Тв.: Сезонное развнтне елн обыкновенной.— Мн., 1966 (разам з I. Д. Юркевічам); Растптельный покров Белоруссіш: (с картой М 1 : 1000000).— Мн., 1969 (у сааўт.); Тнпы п ассоцнацнп еловых лесов.— Мн., 1971 (разам з I. Д. Юркевічам, В. I. Парфёнавым).
    ГОЛАНАСЁННЫЯ (Pinophyta, або Gymnospermae), старажытны аддзел вышэйшых пасенных раслін. Вядома 10 парадкаў, 12 сям., больш за 70 родаў, каля 800 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары (акрамя Антарктыды), асабліва ва ўмераных шыротах Паўн. паўшар’я. У СССР 4 парадкі, 4 сям., 8 родаў, 82 віды, з іх па Беларусі 2 парадкі (кіпарысы і жвоі), 2 сям. (хваёвыя і кіпарысавыя), 4 роды (елка, піхта, хвоя, ядловец), 4 віды; каля 100 відаў і форм Г. інтрадукаваны (гл. ў арт. Інтрадукаваныя расліны). Многія з Г,— важныя лесаўтваральныя пароды. Маюць вял. водаахоўнае і проціэразійнае зпачэнне, узбагачаюць атмасферу кіслародам, даюць каштоўную драўніну і сыравіну для цэлюлозна-папяровай вытв-сці. 3 Г. атрымліваюць шкіпінар, каніфоль, дзёгаць, дубілыіікі, вітаміны, спірт, іх выкарыстоўваюць як дэкар. расліны ў зялёным буд-ве. Насенне некат. відаў Г. ядомае.
    Першыя Г. з’явіліся ў канцы дэвонскага перыяду, 1х продкі — старажыт-
    ныя папарацепадобныя. Вельмі былі пашыраны ў мезазойскую эру, у канцы якой большасць Г. выцеснена пакрытанасеннымі раслінамі. Г. падзяляюцца на 6 класаў: птэрыдаспермы, бенятыты, гінкгавыя (Glnkgoopsida), сагаўнікавыя (Cycadopsida), гнетавыя (Gnetopsida), хвойныя. 3 сагаўнікавых, росквіт якіх быў у палеазоі, цяпер засталося (пераважна ў тропіках) каля 120—130 відаў, з пашыраных у юрскі перыяд гінкгавых захаваўся гінкго двухлопасцевы (гл. ў арт. Гінкго), а з гнетавых вядома капя 70 відаў. У СССР з Г. трапляюцца прадстаўнікі гнетавых 1 хвойных, на Беларусі — толькі хвойных.
    Адна з найб. важных прыкмет Г,— паяўнасць голых (адсюль назва), не ахаваных сценкамі завязі, як у пакрытанасенных раслін, семязародкаў (семяпупышак), размешчаных на насенных лусачках або на мегаспарафілах, у рэдкіх выпадках (напр., у гінкго, ціса) на канцы парастка. Усе Г.— дрэвы і кусты з монападыяльным галінаваннем (правільная сіметрычная кропа); галінкі могуць размяшчацца кальчакамі. Карані (гал. і бакавыя) добра развітыя, звычайнай будовы, з мікарызай. Ствол складанай будовы (дзякуючы дзейнасці камбію і фелагену), па агульнай структуры блізкі да ствалоў дрэвавых пакрытанасенных з другасным патаўшчэннем, адрозніваецца ў болыпасці Г. адсутнасцю сапраўдных сасудаў (трахеяў), гомаксільнай драўнінай (амаль цалкам складаецца з трахеідаў). Лісце пераважна вечназялёнае, ад буйнога рассечанага да дробнага суцэльнага — лускападобнага або іголкападобнага (ігліца), размяшчаецца ў асн. паасобку, па 2 ці памногу ў пучках (часта на ўкарочаных парастках). Важная характарыстыка Г.— праходжанне жыццёвага цыкла і суадносіны ў ім гаплоіднай (гаметафіт) і дыплоіднай (спарафіт) фаз. Амаль ва ўсіх сучасных Г. ёсць раздзельнаполыя, рознай будовы, формы і памераў стробілы (мужч. і жан. шышкі) — укарочаныя рэпрадуктыўныя парасткі. У мужч. стробілах на мікраспарафілах фарміруюцца мікраспарангіі з мікраспорамі, у жан.— мегаспарангіі (семязародкі) з мегаспорамі. Аднак споры ў Г. не з’яўляюцца сродкам размнажэння (гэту функцыю выкопвае насенне), яны толькі папярэднічаюць полаваму працэсу, які адбываецца ўнутры семязародка на рэдукаваных гаметафітах. Пры прарастанні мікраспоры фарміруецца пылок (мужч. гаметафіт), які з дапамогай ветру пераносіцца на семязародкі, там ідзе яго далейшае развіццё. У выніку прарастання мегаспоры ўтвараецца жан. гаметафіт (першасны эндасперм) з архегоніямі (унутры іх выспяваюць яйцаклеткі). Пасля з аплодненай яйцаклеткі развіваецца зародак, а ў
    цэлым з семязародка — семя, якое мае складаную марфал. прыроду. Іл. гл. на ўклейцы, а таксама ў арт. Вышэйшыя расліны.
    Літ.: Отдел Голосеменные (Pinophyta, плн Gymnospermae).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 4. Мхн. Плауны. Хвотп. Папоротнпкн. Голосеменные растення. М., 1978.	Г. I. Зубкевіч.