• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Прыродакарыстанне і ахова прыроды. С.-г. землі належаць 276 калгасам (0,87 млн. га) і 249 дзяржгасам (0,76 млн. га). Пад с.-г. ўгоддзямі 1,66 млн. га (41,1 % тэр.), у т. л. 23,1 % ворных зямель, 17,5 % сенажацей і пашаў. Асушаныя землі займаюць 488,2 тыс. га (29,1 %) с.-г. угоддзяў; найб. у Акцябрскім р-не—50 %, у Калінкавіцкім, Ельскім, Петрыкаўскім, Светлагорскім, Хойніцкім р-нах болып за 40 %. Сярэдні бал бапітэту с.-г. угоддзяў 34, па вобласці пайвышэйшы 40 (Брагінскі р-н), найніжэйшы 24 (Нараўлянскі р-н). Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў б. ч. тэр. вобласці — мяса-малочная жывёлагадоўля, лаўн.-ўсх. часткі — малочна-мясная жывёлагадоўля са значным развіццём ільнаводства, бульбаводства і
    збожжавай гаспадаркі. 3 выкарыстаннем мясц. прыродных рэсурсаў звязаны прадпрыемствы горназдабыўной, хім. і нафтахім.. дрэваапрацоўчай, буд. матэрыялаў, лёгкай і харч. прам-сці. Дняпро і Прыпяць выкарыстоўваюцца для сўднаходства. Лесакарыстаннем і лесаўзнаўленнем у вобласці займаюцца Акцябрскі, Азарыцкі, Буда-Кашалёўскі, Васілевіцкі, Гомельскі. Ельскі, Жыткавіцкі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Камарынскі, Капаткевіцкі, Лельчыцкі, Мілашавіцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Першамайскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Светлагорскі, Чачэрскі лясгасы (гл. адпаведныя артыкулы). Дзейнічаюць Васілевіцкая, Добрушская, Ляхавіцкая, Капаткевіцкая, Хільчанская, Парэцкая лесапаляўнічыя гаспадаркі (гл. адпаведныя артыкулы). Сапрапелі азёр Равучае, Плясецкае, Стаячае, Старое, Коўпіна, Святое, Найда, тарфы асобных радовішчаў з высокай ступенню распаду і мінералізацыі выкарыстоўваюцца ў лек. мэтах. Прыродныя лек. сродкі (клімат, мінер. вада, лек. гразі) і маляўнічыя ландшафты выкарыстоўваюцца як лек. фактары і для адпачынку. Дзейнічаюць курорты Рагачоў, Горваль (рэсп. значэння), Белы Бераг, Чонкі; дзіцячыя санаторыі «Навабеліца»; санаторыі для дарослых «Васільеўка», «Прыдняпроўскі» (на курорце Рагачоў), «Рэчыца»; турбазы «Сож», «Палессе»; зоны адпачынку Асташкавічы, Белагорскае, Брагінка, Беседзь, Вярэйскае, Зялёная, Клёнкі, Чырвонабярэжжа, Лужкі, Макаўе, Прудок, Пясчанка, Рамапаўка, Свяцілавічы, Славечна, Славінск, Чачора, Чкалава, Чырв. Гара (гл. адпаведныя артыкулы). Назіранне за станам забруджапасці глеб праводзяць пункты ў Акцябрску, Жыткавічах, Лельчыцах, Мазыры, Брагіне, Гомелі, Жлобіне, Чачэрску; атм. паветра — у Гомелі, Светлагорску, Мазыры, Рэчыцы; паверхневых водаў — у Рэчыцы, Лоеве, Светлагорску, Гомелі, в. Свяцілавічы (Веткаўскі р-н), Добрушы, Мазыры, в. Ленін (Жыткавіцкі р-н), в. Чырвонабярэжжа (Лельчыцкі р-н), в. Лучыцы (Петрыкаўскі р-н), в. Апдрэеўка (Акцябрскі р-н). На тэр. вобласці Прыпяцкі ландшафтна-гідралаг. запаведнік, Чачэрскі і частка Ленінскага паляўнічага заказніка, Жыткавіцкі, Струменскі, Веткаўскі, Чачэрскі, Шабрынскі бат. заказнікі, заказнікі-журавіннікі Бабінец, Букчанскі, Чырковіцкі, створаны Днепра-Бярэзінская, Днепра-Сожская, Добрушская паляўнічыя гаспадаркі (гл. адпаведныя артыкулы), геал. помпікі прыроды Збарова, Добрушскае геала-
    гічнае агаленне, Новы Крупец, Дарашэвічы, Лоеўскае геалагічнае агаленне; помнікі садова-паркавага мастацтва: Чырвонабярэжскі парк, Гомельскі парк, Веткаўскі парк, Гарадзішчанскі парк, парк у Нароўлі, Барысаўшчанскі парк, Дарашэвіцкі парк. Дзяржавай ахоўваюцца 2 дубы звычайныя ў Светлагорскім р-не, Галявіцкія дубы-волаты, Астанкавіцкія дубы-блізняты, Данілевіцкі дуб і дуб звычайпы ў Калінкавіцкім р-не, 7 дубоў звычайных у Лельчыцкім р-не, арэх сэрцападобны ў Хойніцкім р-не, Гарбавіцкія ельнікі, Добрушскія ельнікі, Шолкавіцкая дуброва, Буда-Кашалёўскія бубы-волаты, Вятчынскае месцазнаходжанне рададэндрана жоўтага. Рэдкія прадстаўнікі фауны і флоры занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР: з птушак — драфа, арлан-белахвост, чорнаваллёвая гагара, кулік-сарока, марадунка, стэпавая ціркушка, малая чайка, малая крачка, вял. бугай, стэпавы лунь, пугач (філін), сіпуха, змеяед, аўдотка, шулячок; з раслін — чарнакорань пурпуровы, пірэтрум шчытковы, чараўнік зеленакветны, рададэндран жоўты, ваўчаягада-баравік, звапочак рапунцэль, касач бязлісты, тайнік сэрцападобны, званок лілеялісты, пылкагалоўнік даўгалісты, мнаганожка звычайная, клапагон еўрап. і інш. (гл. таксама карту-ўкл. да арт. Ахоеа прыроды). Цікавьтя экспанаты і грунтоўныя звесткі аб прыродзе вобласці сабраны ў Гомельскім абл., Мазырскім, Ельскім, Тураўскім краязнаўчых музеях, Рэчыцкім гіст.-краязнаўчым музеі (гл. адпаведныя артыкулы). На пач. 1982 у вобласці каля 415 тыс. індывідуальных і 842 калектыўных членаў т-ва аховы прыроды.
    A. С. Зяньповіч, К. К. Краснагір, Б. П. Савгцкі, Г. Т. Харанічава.
    ГОМЕЛЬСКАЯ ЗАНАЛЬНАЯ ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ АБСЕРВАТОРЫЯ Беларускага р э спубліканскага ўпраўлення па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага а с яроддзя. Заснавана ў 1969 у Гомелі на базе гідралагічнай станцыі і гідраметбюро. Складаецца з аддзелаў: гідраметэаралагічнага абслугоўвання нар. гаспадаркі, метэаралогіі і мікраклімату, радыёлакацыйных назіранняў (групы тэмпературнаветравога зандзіраванпя і радыёлакацыйных назіранпяў), гідралогіі; гідрахім. лабараторыі; аддзела сувязі і рамонту прылад. Кіруе замацаванымі за абсерваторыяй 9 метэаралагічнымі станцыямі, 20 гідралагічнымі
    пастамі. Займаецца аграметэаралагічнымі і метэаралагічнымі назіраннямі ў раёне Гомеля, гідралагічнымі назіранпямі ў бас. Дняпра і Прыпяці, тзмпературна-ветравым зандзіраваннем атмасферы і радыёлакацыйнымі назіраннямі, стацыянарнымі назіраннямі за забруджваннем атмасферы ў Гомелі і экспедыцыйнымі ў гарадах вобласці, пазіраннямі за забруджваннем паверхневых водаў Гомельскай вобл., адбірае пробы глеб у ваколіцах Гомеля для вывучэння іх забруджвання і аналізуе такія пробы па ўсёй рэспубліцы. Забяспечвае парт., сав. і гасп. ўстановы і насельніцтва бягучай інфармацыяй аб стане надвор’я, аграметэаралагічных умовах, прагнозамі, a таксама папярэджаннямі, рэкамендацыямі і кансультацыямі аб небяспечных метэаралагічных і гідралагічных з’явах, інфармацыяй аб узроўнях забруджвання навакольнага асяроддзя і даведачнымі матэрыяламі па гідраметэаралагічнаму рэжыму. Пра метэаралагічныя назіранні абсерваторыі гл. ў арт. Гомельская метэаралагічная станцыя. Абсерваторыя абагульняе і рыхтуе да друку матэрыялы гідралагічных назіранняў па бас. Дняпра (разам з бас. Прыпяці), прапагавдуе веды па гідралогіі, метэаралогіі і ахове прыроды. Праводзіць мета-
    дычнае кіраўніцтва работай метэастанцый, асабліва па аграметэаралагічнаму абслугоўванню нар. гаспадаркі і населыгіцтва вобласці. Удзельнічае ў даследаваннях і экспедыц. работах па вывучэнню гідраметэаралагічнага і аграметэаралагічнага рэжыму вобласці, сумесна з прамысл. прадпрыемствамі — у ахове атм. паветра ад забруджвання.
    ГОМЕЛЬСКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС Г о м е л ь. Засн. ў 1891. 3 1924 працавала па праграме метэастанцый 2-га разраду, з 1970 у складзе Гомельскай занальнай гідраметэаралагічнай абсерваторыі. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя ся-
    Гомельская занальная гідраметэаралагічная абсерваторыя. Агульны выгляд.
    рэднямесячныя і сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднясутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 236 сут, вегет. перыяд 193 сут, безмарозны — 161 сут. Апошні замаразак у паветры ў сярэднім 25 крас., першы —4 кастрычніка. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад -0.8°C (1975) да -15,6 (1962), у ліп. ад 16 (1935) да 23,9 °C (1936). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра да —35 °C, абсалютны максімум больш за 36 °C раз у 20 гадоў. Раз у 20—30 гадоў т-ра паверхні глебы апускаецца да —38 °C. Раз у 8 гадоў назіраюцца павышана-вільготныя гады (ападкаў больш за 710 мм), у засушлівыя гады не болып за 360 мм ападкаў. Сярэдняя макс. вышыня снегу за зіму 28 см, у асобныя гады да 65 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю 80 %) за год 119, сухіх (з вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30 %) — 9. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 24, макс.— 54, з туманам 61 і 79, з навальніцай 29 і 49, з градам 2 і 5. За год у сярэднім бывае 20 сут з галалёдам і 13 сут 3 шэранпю. 3 X Таўцгева ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ КРАЯЗНАУЧЫ МУЗЁЙ. Засн. на базе нацыяналізаваных калекцый князя Паскевіча. Адкрыты ў 1919 у Гомельскім палацы. У Вял. Айч. вайну частка экспанатаў эвакуіравана, большасць разрабавана ням.-фаш. захопнікамі.
    Метэаралагічныя паказчыкі за перыяд назірання на Гомельскай метэаралагічнай станцыі
    
    1
    11
    111
    IV
    V
    VI
    VII
    VIII
    IX
    X
    XI
    XII
    За год
    Тэмпература паветра, °C сярэдяясутачная
    —6,9
    —6,3
    — 1,8
    6,3
    13,7
    16,9
    18,6
    17,4
    12.5
    6,4
    0,6
    -4,3
    6,1
    абсалютны мінімум
    —35
    —35
    -34
    -14
    -5
    6
    6
    2
    — 4
    -20
    -32
    -35
    -35
    абсалютпы максімум
    8
    11
    21
    29
    32
    35
    36
    37
    32
    26
    23
    11
    37
    Тэмпература паверхні глебы, СС сярэднясутачная
    
    —6
    —9
    7
    16
    20
    22
    19
    13
    6
    1
    —5
    7
    абсалютны мінімум
    -38
    -38
    —36
    —17
    —7
    — 2
    5
    1
    —5
    —20
    — 33
    -38
    -38
    Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні
    0,2 м
    —0,2
    -1,5
    —0,3
    5,5
    12,8
    17,7
    20,0
    19,2
    14,4
    8,3
    3,2
    0,0
    8,3
    0,8 м
    1,6
    0,6
    0,7
    3,9
    10.0
    14,4
    16,7
    17,1
    14,3
    10,0
    5,2
    2,6
    8,1
    3,2 м
    6,3
    5,2
    4.3
    4,0
    5,4
    7,8
    10,1
    12,0
    12,6
    11.8
    10,1
    8,1
    8,1
    Сярздняя екорасць ветру, м/с
    4,6
    4,5
    4,4
    4,1
    3,8
    3,5
    3,3
    3,1
    3,3
    3,8
    4,3
    4.3
    3,1
    Сярэдняя колькасць сутак са ско, расцю ветру 15 м/с і больш
    1,8
    1,8
    2,8
    1,7
    2,5
    1,9
    1,4
    1,5
    1,5
    1,8
    1,о
    0,9
    19,6
    Сярэдняя адносная вільготнасць паветра, %
    86
    84
    80
    72
    66
    68
    70
    74
    78
    82
    8S
    88
    78
    Сярэдняя колькасць ападкаў, мм
    34
    30
    30
    42
    53
    71
    84
    68
    53
    42
    42
    41
    590
    Сярэдняя колькасць дзён ясных
    1,7
    1,8
    3,7
    3,8
    4,4
    3,9
    5,0
    4,9
    4,6
    2,9
    1,3
    1,3
    39
    пахмурных
    18,6
    15,1
    14,2
    10,7
    6,9
    6,1
    5,4
    6,4
    7,6
    13,6
    19,5
    21,1
    145
    з ападкамі
    17,6
    15,4
    13,5
    11,0
    12,0
    11.2
    11,8
    12,4
    10,7
    11,6
    14,8
    17,2
    159
    Сярэдняя сума сумарнай радыяцыі, мДж/мг
    83
    143
    297
    411
    572
    629
    618
    511
    339
    174
    76
    52
    3905
    Адноўлены ў 1946. У 1982 у музеі: аддзелы гісторыі дасав., гісторыі сав. перыяду, мастацкі, прыроды, 170 тыс. экспанатаў, пл. экспазіцыі 1022 м2. У аддзеле прыроды (плошча экспазіцыі 199 м2) раздзелы: геалогія, феналогія, клімат, воды, жывёлыіы і раслінны свет краю і іх ахова. Дэманструюцца глебавая, геалагічная і кліматычная карты, матэрыялы аб асн. тыпах балот краю, метадах іх асушэння, аб ахове прыроды, чучалы птушак, рыб, звяроў. Музей вядзе лекцыйна-прапагандысцкуіо работу на прадпрыемствах, у калгасах і саўгасах па пытаннях краязнаўства. Mae філіялы: мемарыяльны музей П. М. Лепяшынскага ў в. Ліцвінавічы Кармянскага р-на, аддзел адкрытага захоўваппя фондаў у в. Хальч Веткаўскага р-на. За год у сярэднім 250 тыс. наведвальнікаў.	л. і. шыловіч.