• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Характэрна сланцаватасць (лінейная арыенціроўка мінералаў). Складаюцца з палявых шпатаў, кварцу і цемнаколерных мінералаў (біятытавыя Г., рагавападманкавыя Г., піраксенавыя і інш. Г.). Дамешкі — гранаты, кардыерыт, стаўраліт, дыстэн, сіліманіт і інш. Колер шэры да цёмнага, светла-ружовы. Шчыльн. 2500—2900 кг/м3. Прыдатныя на выраб шчэбеню, тратуарных пліт, як абліцовачны вамень.
    ГНЕЙСАГРАНІТ, горная парода; гл. ў арт. Гранітазнейс.
    ГНЁЗДЫ, пабудовы, створаныя жывёламі для вывядзення патомства, радзей для ўкрыцця. На Беларусі Г. для размнажэння ёсць у розных груп жывёл. У беспазваночных: коканы з павуціны ў павукоў, трубачкі з лісця ў жукоў-трубкакрутаў, ячэйкі з глебы ў адзіночных восаў, мядзведак, смаляныя наплывы ў вусеняў парасткаўюноў, кокан з лісця і павуціны ў яблыневап молі, вусеняў баярышніцы і залатагузкі. У пазваночных: ямка ў галечным грунце ў ласося, з каменчыкаў у падкаменшчыкавых, шарападобнае з водарасцей у колюшкі трох’іголкавай. ПІарападобнае Г. з лісця злакаў і расліннага пуху ў мышы-малышкі; падобныя па форме, але болыпых памераў Г. ў соневых і ў вавёркі звычайнай. Хаткі з галін і глею ў баброў, з травы і балотных раслін у андатры. Асабліва разнастайныя Г. ў птушак. Ямкі на глебе з падсцілкай у качак, некаторых пастушкоў, чашападобныя з моцнымі краямі і дном у дразда, сарокі, берасцянкі, закрытыя авальныя, шара-, колбападобныя з лятком пасярэдзіне або збоку ў крапіўніка, пеначак, рэмеза звычайнага. Г. птушак размяшчаюцца на роўнай паверхні глебы (рабчык, пеначкі, жураўлі, рабковыя), на купінах і ўзвышэннях
    (бакас, дупель, чарныш, белая курапатка), у норах і земляных сховішчах (зімародак, ластаўка берагавая), у дуплах (гаічка чорнагаловая, галка, блакітніца блакітная, гарыхвосткэ звычайная, дзятлы, удоды, погаўзні, савіныя, сініцы), у нішах пабудоў, пад стрэхамі і на карнізах дамоў (дамавы сыч, ластаўка гарадская, стрыж чорны). Г. на дрэвах у бусла чорнага, грака, сойкі, зелянушкі, вісяць на дрэвах або на сцяблах травяністых раслін у івалгі, плывучыя ў паганак, гагар. Традыцыйна на Беларусі для аховы птушак робяць штучныя гняздоўі (насцілы, буданы, дуплянкі і ініп.). Будаўнічы матэрыял Г. адлюстроўвае асаблівасці біятопу, у якім гняздуюцца птушкі.
    Болыпасць жывёл размяшчае Г. адзіночна. Каланіяльныя Г. ў восаў, пчол, мурашак. У восаў Г. з некалькіх аднаярусных сотаў, якія ўкрыты адной абалонкай. Пчолы робяць Г. з воску, мурашкі —• з раслінных рэшткаў і глебы. Індывідуальныя Г. чаек, гракоў, чапляў і інш. птуічак размяшчаюцца па суседству ў адзінай калоніі. Мяшаныя гнездаванні ў лясных рыжай і цёмна-бурай мурашак, у буслоў і вераб’ёў. Г. звычайна выкарыстоўваюцца адзін сезон размнажэння, у пчол, восаў, мурашак, буйных птушак — некалькі гадоў запар. У большасці жывёл Г. служаць для размнажэння і ўкрыцця (вераб’і, соневыя, вавёрка звычайная, андатра, палёўкі). Іл. гл. на ўклейцы.
    Літ.: Ж у к о в П. II. Рыбы Белоруссіш.— Мн., 1965; Сержаннн II. Н. Млекопнтаюшне Белоруссіш.— 2 нзд,— Мн., 1961; Федюшнн A. В., Д о лбнк М. С. Птнцы Белорусспн.— Мн., 1967. М. С. Долбгп, A. М. Літвгнава. ГНІВА, У т а н ь к а, рака, левы прыток Сажа, у Веткаўскім р-не. Даўж. 20 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Сяліцкая. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о. Вадазбор (74 км2) нізінны, пад лесам 45 %. ГНІЛЁЦ п ч о л, інфекцыйная хвароба; тое, што еўрапейскі гнілец. ГНІЛІ БУРАКОУ, хваробы, якія выклікаюцца грыбамі і бактэрыямі. Пашкоджваюць розныя органы раслін, у асобныя гады значна зніжаюць ураджап і яго якасць. На Беларусі найб. шкаданосныя наступныя хваробы.
    Чырвоная гніль каранёў, ці рызактаніёз (узбуджальнік —грыб Rhizoctonia violacea), часцей развіваецца ў вільготныя і цёплыя гады, асабліва на пераўвільготненых глебах. Паверхневыя тканкі кораня пакрываюцца чырвона-фіялетавай грыбніцай, лісце завядае і загнівае, карані гніюць. Грыб зімуе ў глебе ў форме склероцыяў. Бурая гніль к а р ан ё ў (узбуджальнікі — грыбы Rhizoctonia Aderholdii, ці Moniliopsis
    Aderholdii) трапляецца на ўчастках з высокім узроўнем грунтавых водаў, лішкава ўвільготненых, і на глебах, схільных да забалочвання. Карані загніваюць з хваставой часткі. Пашкоджаныя тканкі бурэюць, трэскаюцца і пакрываюцца бурай грыбніцай. Лісце завядае. Псеўдасклероцыі і міцэлій грыба могуць захоўвацца ў глебе некалькі гадоў. Хваставая гніль каранёў (узбуджальнікі — спораўтваральныя бактэрыі Bacillus bussei, Вас. lacerans, Вас. betae) развіваецца на бураках 1-га года ў час вегетацыі, узмацняецца пры недахопе вільгаці і вял. колькасці азоту ў глебе. Кончыкі каранёў загніваюць і адміраюць. Лісце робіцца хларатычнае, потым адмірае. Хворыя карані, пападаючы ў кагаты, прадаўжаюць гніць. Іпфекцыя захоўваецца ў глебе, на расліпных рэштках. С у х а я гніль каранёў, або г н і л ь с а р д э ч к а, выклікаецца недахопам бору ў глебе. Зніжае колькасць цукру Ў каранях да 50 %. Часцей праяўляецца ў 2-й пал. лета, Спачатку завядаюць і адміраюць маладыя лісцікі цэнтр. разеткі, у сухое надвор’е яны засыхаюць і чарнеюць, у вільготнае гніюць. Старое лісце пакрываецца бурымі плямамі і адмірае. На пукатасцях каранёвай шыйкі развіваецца сухая гніль. Паверхневыя тканкі кораня трэскаюцца і разбураюцца. Хвароба ўскладняецца развіццём у месцах пашкоджання грыбоў родаў Phoma і Fusarium. Інфекцыя захоўваецца ў глебе. Пападаючы ў кагаты, хворыя карані распаўсюджваюць кагатную гніль. Кагатная гніль каранёў — адна з найб. небяспечных хвароб буракоў у час хавання. Выклікаецца болып чым 200 відамі грыбоў і каля 60 відамі бактэрый. Часцей назіраецца батрыцыёзнае гніенне, выкліканае грыбам Botritis cinerea. На паверхні каранёў утвараецца шэры налёт канідыяльнага споранашэння грыба, потым фарміруюцца цёмныя склероцыі, якімі грыб зімуе. Пашырана таксама фамознае гніенне, выкліканае грыбам Phoma betae,
    пры якім грыбніца развіваецца ў тканках каранёў, надаючы ім цёмна-карычневы колер і фарміруючы масы пікнідаў. Фузарыёзная г н і л ь (узбуджальнікі — грыбы роду Fusarium) пашкоджвае карані ў перыяд вегетацыі, потым заносіцца ў кагаты. Яе развіццю спрыяюць пашкоджанні карэньчыкаў буракоў мехаыічныя або насякомымі ў засушлівыя перыяды. Часцей гніюць унутр. тканкі кораня, дзе ўтвараюцца поласці, запоўненыя белай і ружаватай грыбніцай узбуджальніка хваробы. Галоўчатая п л е с н я (узбуджальнікі — грыбы Rhizopus nigricans і розныя віды роду Mucor) пакрывае ўвесь корань бурака, утвараючы густую, рыхлую, брудна-шэрага колеру грыбніцу, вял. колькасць галовак-спарангіяносцаў. Пеніцылёзная гніль (узбуджальнікі — грыбы роду Репіcillium) характарызуецца паяўленнем на каранях буракоў шэрай, шэра-зялёнай з блакітным або жаўтаватым адценнем грыбніцы. Меры барацьбы з Г. б.: у перыяд вегетацыі — стварэнне аптымальных умоў для росту і развіцця буракоў, правільныя севазвароты, выбракоўка хворых раслін; у перыяд хавапня — выбракоўка хворых каранёў, апрацоўка іх перад закладкай у кагаты свежагашанай вапнай, строгі тэмпературны рэжым хавання (1—3 °C).
    Літ.: Свекловодство. Т. 3. Ч. 2.— 2 нзд.— Кнев, 1959; Падёнов К. П., Ту рнце ва Н. A., Ш у к а н о в A. С. Вреднтелн н болезнн сахарной свёклы п меры борьбы с ннмн.— Мн., 1980.
    A. С. Шуканаў.
    ГШЛІ ДРАЎНІНЫ, разбурэнне драўніны рознымі відамі грыбоў, пераважна губавымі, якое і суправаджаецца змяненнем яе колеру, структуры і трываласці. На Беларусі Г. д. найчасцей выклікаюць базідыяльныя грыбы з парадкаў афілафаральныя і агарыкальныя. Грыбы разбураюць драўніну, дзейнічаючы на яе хімічна (ферментамі) і механічна (ціскам растучага міцэлію). Г. д. пашкоджваюць жывыя і ссечаныя дрэвы, а таксама драўляныя будынкі, прычыняючы значыыя страты. У дрэв'ы інфекцыя пранікае праз карані, раны, адламаныя сукі, потым пашыраецпа ўнутры ствала. Заражэнне грыбамі дрэў і мёртвап драўніны адбываецца пры дастаткова высокай вільготнасці (30—80 %) субстрату. Развіццю гнілей спрыяе высокая вільготнасць (85—100 %) наветра.
    У развіцці Г. д. адрозніваюць 3 стадыі. На 1-й стадыі гіфы грыба пранікаюць у клеткі, пашкоджаная драўніна цямнее, структура і якасць яе істотна не мяняюцца. На 2-й стадыі гіфы грыба пачынаюць разбураць клетачныя аба-
    лонкі, на пашкоджанай драўніне паяўляюцца светлыя ўчасткі, плямы, чорныя звілістыя лініі, дробныя трэшчыны і пустоты, шчыльнасць і трываласць яе зніжаецца на 20—40 %. На 3-й стадыі адбываецца поўнае разбурэнне клетачных абалонак грыбам, мяняюцца колер і структура драўніны, яна становіцца непрыдатнай як вырабны матэрыял і сыравіна. Паводле характару разбурэння драўніны Г. д. падзяляюцца на 3 тыпы. Пры дэструктыўным тыпе разбураецца цэлюлоза клетачных сценак, драўніна робіцца цёмна-бурая, нібы апаленая, у ёй паяўляюцца шматлікія падоўжныя і папярочныя трэшчыны, яна чаота распадаецца на асобныя кавалачкі. Назіраецца ва ўсіх дрэвавых парод (напр., пры гнілях ад дамавых грыбоў). Пры к а р а з і й н ы м т ы п е распадаюцца цэлюлоза, геміцэлюлоза і лігнін, на пашкоджанай драўніне паяўляюцца белыя плямы або палоскі, якія паступова ператвараюцца ў пустоты; драўніна робіцца светлай, валакністай, ячэістай або ямкавай. Трапляецца часцей у хвойных парод (напр., гнілі ад каранёвай губкі, хваёвай губкі). К a р а з і й н а-д э с тр у к т ы ў н ы тып мае змешаныя прыкметы, трапляецца звычайна ў лісцевых парод (напр., Г. д. ад несапраўднай губы). Паводле месца знаходжання Г. д. падзяляюцца на абалонныя, ядровыя 1 абалонна-ядровыя. Абалонная г н і л ь разбурае вонкавыя слаі ствала на глыб. 2—4 см (напр., гніль ствалоў 1 каранёў хвойных 1 лісцевых парод ад апенькі асенняй). Ядровая гніль пашкоджвае ўнутр. слаі ствала (напр., Г. д. ад хваёвай, яловай. дубовай і кляновай губак, несапраўднай, сернажоўтай губаў). Абалонна-ядровая гніль паяўляецца ў вонкавых слаях, потым пранікае ў сярэ'дзіну ствала, выклікаецца акаймаванай і сапраўднай губамі, бярозавай, дубовай і інш. губкамі.
    Паводле размяшчэння гнілі ў дрэве ў вертыкальным напрамку адрозніваюць камлёвую (спачатку пашкоджваюцца карані дрэва, з якіх гніль пераходзіць у ствол і падымаецца ўверх на некалькі метраў, напр., гніль ад каранёвай губкі ў елкі пашыраецца на 4— 6 м уверх) і стваловую (інфекцыя ўкараняецца ў сярэдзіну ствала, размяшчаецца ў сярэдняй 1 ніжняй ч. ствала, можа пашырацца на 6—8 м. напр., гнілі ад хваёвай і яловай губак. несапраўднай, кляновай, дубовай, серна-жоўтай, лускаватай 1 інш. губаў) гнілі.