• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ГЛІСНЫЯ ХВАРОБЫ, хваробы, якія выклікаюцца паразітычнымі чарвямі; тое, што гельмінтозы.
    ГЛОГ (Crataegus), род кустоў і невял. дрэў сям. ружавых. Вядома каля 1500 відаў, пашыраных ва ўмераных і субтрапічных абласцях Паўн. паўшар’я. У СССР 89 відаў, з іх на Беларусі 2; каля 140 відаў і 25 форм і сартоў інтрадукаваны Цэнтр. бат. садам АН БССР. Дэкар., вітамінаносныя, меданосныя і лек. (экстракт з пладоў або наетой з
    кветак выкарыстоўваецца пры сасудзістых захворваннях) расліны. Плады многіх відаў ядомыя.
    Парасткі раслін укрыты калючкамі даўж. 0,5—15 см. Лісце ад суцэльнага да перыста-лопасцевага 1 перыста-рассечанага. Кветкі пераважна белыя, у паўпарасонікавых або шчыткападобных суквеццях. Цвітуць у канцы мая — пач. чэрвеня. Пладаносяць з 10—12 гадоў. Плады яблыкападобныя, шараці грушападобныя, выспяваюць у вер.— кастрычніку.
    Г. адагнутачашалісцікав ы (С. curvisepala) трапляецца зрэдку, пераважна ў паўд. і паўд.зах. ч. рэспублікі. Расце па рачных схілах, у зарасніках хмызняку і на ўзлесках мяшапых лясоў. Куст выш. 2,5—5, зрэдку 8 м з голымі або злёгку валасістымі, іпшы раз калючымі гадавымі парасткамі. Лісце яйцападобііае, глыбока 5-лопасцевае, на голых або слабаваласістых, даволі доўгіх чаранках, зверху ярка-зялёнае, знізу болып светлае. Кветкі з 10—20 тычынкамі i 1 каленчата-сагнутым слупікам, у складапых рыхлых шчытках. Плады чырвоныя, падоўжаныя, з адной сціснутай з бакоў костачкай. Г. а днапесцікавы (С. monogyna) асабліва пашыраны ў зах. р-нах. Расце ў лясах і зарасніках хмызняку. Куст або невял. дрэва выш. 6, зрэдку да 12 м, з шэраіі гладкай карой. Маладыя парасткі густа апушаны, бура-чырвоныя, з калючкамі. Лісце яйцаабо адваротнаяйцападобнае, з клінападобнай асновай, 3—5-раздзельнае, суцэльпакрайняе, зверху бліскучае, знізу з васковым налётам і валаскамі ў вугалках жылак. Кветкі з чырвонымі пыльнікамі, па 10—18 у шчыткападобных суквеццях. Плады чырвоныя, шырокаяйцападобныя, сухава тыя.
    3 інтрадукаваішх відаў у садах і парках Беларусі вырошчваюцца каля 20 відаў, з іх найб. вядомы 10. Г. мяккав а т ы (С. submollis, радзіма — Паўн. Амерыка) — дрэва выш. 6—8 м, з галінастай, шатрападобнай кронай. Лісце яйцападобнае, з 3—4 парамі кароткіх лопасцей. цёмна-зялёнае, увосень чырвона-бурае. Кветкі буйныя ў 10—15-кветных лямцава-апушаных. складаных шчытках. Плады шматлікія, светла-чырвоныя, з жаўтаватай мякаццю і 3—5 костачкамі. Г. круглаваты (С. horri­da, радзіма — Паўн. Амерыка) — дрэва выш. 6—7 м, іншы раз расце кустом. Калючкі шматлікія, даўж. 2—7 см. Лісце круглаватае або рамбічнае, зверху бліскучае. Кветкі па 8—10 у суквеццях. Плады шарападобныя, чырвоныя або аранжавыя з цёмнымі кропкамі. Г. к р ыв а в a ч ы р в о н ы (С. sanguinea, радзіма — усход Еўрап. ч. СССР, Сібір, Сярэдняя Азія, Манголія) — дрэва выш. да 6 м, часта расце кустом. Лісце яйцападобнае ці шырокарамбічнае, 3—7-лопасцевае. Кветкі ў даволі густых суквеццях. Плады чырвоныя, бліскучыя. Г. п е т у-
    шыная шпора (С. Crus-galli, радзіма — Паўн. Амерыка) — буйны куст або дрэва выш, да 12 м, з нізкапасаджанай круглаватай, густагалінастай кронай і кароткім ствалом. Лісце адваротнаяйцападобнае або эліпсоіднае, увосень аранжавае ці чырвонае. Кветкі з ружаватымі пыльнікамі, у складаных шчытках. Плады чырвоныя з шызым налётам з 2 (1—3) костачкамі. Г. веерападобны (С. flabellata, радзіма — Паўн. Амерыка) — дрэва выш. да 6 м з разгалінаваным ствалом. Галінкі ўзыходныя, звілістыя, са піматлікімі калючкамі даўж. 3—10 см. Лісце шырокаяйцападобнае або рамбічнае, шаравата-зялёнае. Кветкі ў 8— 12-кветным суквецці. Плады эліпсоідныя, ярка-чырвоныя, застаюцца на раслінах да ўстойлівых замаразкаў. Г. Р у с а н ав a (С. russanovii, радзіма — Алтай, Сярэдняя Азія) — куст выш. да 5 м. Лісце шырокаяйцападобнае, круглаватае, 7—9-лопасцевае. Кветкі з бледна-жоўтымі пыльнікамі, у густых 20—50-кветных суквеццях. Плады аранжава-жоўтыя або аранжава-бурыя, з мяккай мучністай мякаццю, з 5 костачкамі. Г. М а к с ім о в і ч a (С. maximowiczii, радзіма — Усх. Сібір) — дрэва выш. 5—8 м. Лісце яйцападобна-круглаватае або рамбічнае, зверху рассеяна-валасістае, знізу густа-
    Глог: 1— аднапесцікавы; 2— адагнутачашалісцікавы (а — галінка з лісцем і кветкамі; б — плады).
    Глотачная п’яўка востраканцовая.
    апушанае. Кветкі з ружовымі пыльнікамі. Плады чырвоныя, шарападобныя, з 3—5 костачкамі. Г. ч о р н ы (С. nigra, радзіма — Зах. Еўропа) — дрэва выш. да 7 м. Лісце яйцападобнае або трохвугольна-яйцападобнае, 5—11-лопасцевае. Кветкі з жаўтавата-белымі пыльнікамі, у прамастойных, шматкветных суквеццях. Плады чорныя, з 4(5) костачкамі, Г. пяціпесцікавы (G. pentagyпа, радзіма — Еўрап. ч. СССР, ПдУ Зах. Еўропы) — дрэва выш. да 12 м. Лісце яйцападобнае або шырокарамбічнае, болып-менш апупіанае, ніжняе 3-лопасцевае, астатняе 5—7-лопасцевае. Кветкі з чырвона-фіялетавымі пыльнікамі, у шматкветных суквеццях. Плады чорпыя або пурпурова-чорныя з шызым налётам, чырванаватай мякаццю і 5 костачкамі. Г. п е р ы с т а-н а д р эз а н ы (G. pinnatifida, радзіма — Д. Усход, Карэя, Паўн. Кітай) — дрэва выш. да 6 м, часта расце кустом. Лісце яйцападобнае, глыбокаперыста-надрэзанае. Кветкі ў 12—20-кветным суквецці. Плады ярка-чырвоныя, бліскучыя, з белаватымі бародаўкамі. Святлалюбныя і ценевынослівыя, зімаі засухаўстойлівыя расліны. Добра пераносяць гар. ўмовы. Размнажаюцца насеннем і атожылкамі. Выкарыстоўваюцца як дэкар. ў адзіночных і групавых пасадках, для стварэння жывых агароджаў, узлескаў, падлеску, замацавання яроў і адхонаў.
    Літ.: БоборекоЕ. 3. Боярышняк.— Мн., 1974.	Я. 3. Бабарэка.
    ГЛОДАВА, возера ў Пастаўскім р-не, у бас. р. Мядзелка. Пл. 0,35 км2. Даўж. 1,6 км, найб. шыр. 0,45 км, найб. глыб. 6 м, сярэдняя 3,4 м. Аб’ём вады 1,19 млн. м3. Вадазбор (13,3 км2) пласкахвалісты, складзены з суглінкаў і сут’оскаў, пераважна разараны, 21 % дл. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 2—4 м, спадзістыя, на Пд і У 4—10 м. стромкія, сугліністыя, укрытыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія (даўж. 4,04 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі высокія, пясчаныя, пад хмызняком. Літараль вузкая і стромкая, прафундаль ппоская. Глыб. да 2 м займаюць больш 20 % пл. возера, Дно выслана гліністым ілам, месцамі пяском. Мінералізацыя вады да 240 мг/л, празрыстасць 1,7 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на Пд упадае ручай з воз. Доўжа, на Пн выцякае ручай у воз. Задзеўскае. Палоса расліннасці шыр. 7—60 м (на Пн да 125 м) да глыб. 3 м, укрывае 37 % пл. возера. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка.
    В. Р. Мгронаў.
    ГЛОТАЧНЫЯ П’ЯЎКІ (Herpobdellidae). сямейства бясхобатяых п’явак. Пашыраны ўсюды ў прэсных вадаёмах. Ў сусв. фауне 16 відаў з 5 родаў, у СССР 14 відаў. На Беларусі 5 відаў. Трапляюцца ў прыдонных слаях вады, іле азёр і ў зарослых з павольным цячэннем рэках. Найб. вядомыя з іх малыя лжэконскія п’яўкі, глотачная п’яўка востраканцовая (Herpobdella octoculata). Драпежнікі: кормяцца чарвямі. лічынкамі насякомых, дробнымі насякомымі, ікрой малюскаў і рыб, зрэдку іншымі п’яўкамі, трупамі водных жывёл. Корм для рыб.
    Даўж. Г. п. 40—50 мм. Цела чэрвепадобнае, сплюшчанае, з 34 членікаў, ка-
    рычневае з папярочнымі радамі жоўтых плямак, на пярэднім 1 заднім канцах яго прысоскі. Ў кожным членіку 5 кольцаў, 4 пары ыачэй. Гермафрадыты. Полавая спеласць у 1-гадовым узросце. Размнажаюцца ў чэрв.— ліпені. Яйцы адкладваюць у хіцінавыя коканы на падводных раслінах. Жывуць 2—3 гады.
    I. I. Дзесяцік. ГЛУБЁЛЬКА, возера ў Мядзельскім р-не, у бас. р. Страча, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Пл. люстра 0,09 км2. Даўж. 0,52 км, найб. шыр. 0,35 км, найб. глыб. 17 м, сярэдняя 6,1 м. Аб’ём вады 0,55 млн. м3. Вадазбор (0,41 км2) сярэднеўзгорысты, складзепы з пяскоў і супескаў, укрыты хваёвым і яловым лесам.
    Катлавіна эварзійнага тыпу, лопасцевай формы, слаба выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 10—20 м (на У да 35 м), стромкія, пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 1,66 км) звілістая, утварае невялікія залівы і паўастравы. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ зліваюцца са схіламі. Падводная частка катлавіны ў форме чашы са стромкімі схіламі. Глыб. да 2 м займаюць крыху больш за 10 % пл. возера. У дэнтры востраў (0,1 га). Дно выслана карбанатнымі, тонкаі грубадэтрытавымі сапрапелямі. Мінералізацыя вады 260—360 мг/л, празрыстасць 5,9 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае ручай з воз. Ячмянец, выцякае ручай у воз. Глубля. Шыр. палосы надводнай расліннасці да 10 м. Падводныя макрафіты пашыраны да глыб. 7 м. У возеры расце меч-трава, занесеная ў Чырвоныя кнігі СССР і Беларускай ССР. Водзяцца лешч, шчупак, лінь, акунь, плотка, краснапёрка, верхаводка. Іл. гл. на ўкл. да арт. Блакітныя азёры.
    I. I. Богдзель.
    ГЛУБЛЯ, возера ў Мядзельскім р-не, у бас. р. Страча, у межах ландшафтнага заказпіка Блакітныя азёры. Пл. 0,47 км2. Даўж. 1,15 км, найб. шыр. 0,51 км, найб. глыб. 26,8 м, сярэдняя 10,4 м. Аб’ём вады 5,05 млн. м3. Вадазбор (1,43 км2) буйнаўзгорысты, складзены з пяскоў і супескаў, укрыты хваёвым і яловым лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. да 35 м (на Пд 1 ПдЗ да 20 м), стромкія, пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,3 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі; на ПнЗ і Пд нізкія, пясчаныя, забалочаныя, пад хмызняком. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Літараль вузкая і стромкая, выслана пяскамі і апясчаненымі іламі, глыбакаводная so­na — сапрапелямі з павышаным утрыманнем карбанатаў. Глыб. да 2 м займаюць 8 % пл. возера. Мінералізацыя вады 280—320 мг/л, празрыстасць да 5 м. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Слабапраточнае: упадае ручай з воз. Глубелька, выцякае ручай у р. Страча. Шы'р. палосы надводнай расліннасці 4—20 м. Падводныя макрафіты пашыраны да глыб. 7 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, лінь, плотка, краснапёрка, верхаводка. Іл. гл. на ўкл. да арт. Блакгтныя азёры.	I. I. Богдзель.
    ГЛУСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы г. п. Глуск), тэктанічпая структура ў Глускім р-не, на 3 Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага
    прагіну. Выяўлена ў 1963 сейсмічнымі даследаваннямі.