Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
На доследным участку вегетацыйнага павільёна Глебазнаўства і аграхіміі Беларускага ІІДІ.
беспазвапочных жывёл-шкоднікаў, пустазелля і інш. Працяглае культываванне такіх раслін, як лён, канюшына, цукр. буракі, прыводзіць да асабліва моцнага Г. Унясепне поўнага ўгнаення пры захаванні фіз. уласцівасцей глебы не ліквідуе Г. Найважнейшыя спосабы барацьбы з Г.: строгае захаваіше севазвароту з улікам папярэднікаў, апрацоўка пестыцыдамі. вырошчвашіе ўстойлівых сартоў раслін. с. А. Ціханаў.
ГЛЕБАЎТВАРАЛЬНЫЯ ПАРОДЫ, мацярынскія пароды, паверхневыя гарызонты горных парод, якія пад уздзеяннем глебаўтеаральных працэсаў ператвараюцца ў глебы. Паводле генезісу сярод Г. п. вылучаюць элювіяльныя, дэлювіяльпыя, пралювіялыіыя, алювіяльныя, азёрпыя, ледавіковыя, эолавыя, марскія. Паводле будовы тоўшчы адрозпіваюць адыародныя (магутнасць больш за 1,5 м), двухчленныя (пароды зменьваюцца ў межах глебавага црофілю), трохчленныя (супескі, якія падсцілаюцца з глыб. 0,5—1 м суглінкамі з праслойкам пяску на кантакце), шматчленныя пароды.
На тэр. Беларусі Г. п.— складаны комплекс адкладаў антрапагенавага перыяду (пераважна сярэдняя і позняя эпохі плейстацэну, галацэн). У асобных раёнах трапляюцца невял. ўчасткамі выхады больш стараж. адкладаў. Пераважныя генетычныя тыпы: уласна-ледавіковыя (марэнныя), патокава-ледавіковыя (флювіягляцыяльныя адклады)^ азёрна-ледавіковыя (лімнагляцыяльныя адклады), старажытнаалювіяльныя, эолавыя адклады (лёсападобныя і дзюнна-пясчаныя). сучасныя алювіяльныя, азёрныя і азёрна-балотныя адклады. Уласналедавіковыя падзяляюцца на адклады асноўных і канцавых марэн. Асн. марэна складзена з валунных суглінкаў і супескаў. радзей глін. Сярод канцова-марэнных утварэнняў пераважаюць пяскі, грубаабломкавыя пароды, зрэдку валунныя супескі і суглінкі. Гэтыя Г. п. пашыраны на Пн Беларусі; у інш. раёнах вядомы асобныя іх масівы. Патокава-ледавіковыя адклады прадстаўлены комплексам парод камаў (змешаныя буіінаі дробпазярністыя пяскі, супескі з праслоямі стужачных глін і суглінкаў), озаў (грубы пясчана-жвірова-галечны матэрыял, жвірыстыя і розназярністыя пяскі, радзей супескі), зандраў (тоўшчы розназярністых пяскоў і пясчана-жвіровагалечных адкладаў). Азёрна-ледавіковыя адклады (стужачныя гліны. цяжкія суглінкі, супескі, па ўскраінах стараж. азёрна-ледавіковых басейнаў тонкаі дробназярністыя пяскі) займаюпь вял. плошчы на Пн (Верхнядзвінск, Полацк) 1 ў шэрагу раёнаў 3 і цэнтра БССР. Старажытнаалювіяльныя ўтварэнні складзены з комплексу адкладаў надпоймавых (старажытных) тэрас — гарызантальнаі косаслаістых сартаваных пяскоў з лінзамі і праслоямі супескаў і суглінкаў, пашыраны ў далінах вял. рэк (Дняпра. Сажа. Бярэзіны. Прыпяці і інш.). Лёсападобныя адклады — своеасаблівы тып парод, у якіх пераважаюць дробнаалеўрытавыя часцінкі (45— 70 %), звычайна пылаватыя лёгкія, радзей сярэднія суглінкі з характэрнай порыстасцю і нярэдка з карбанатнымі сцяжэннямі. Вял. масівы вядомы ў цэнтр. і ўсх. раёнах рэспублікі, дзе яны
ўкрываюць водападзелы, схілы марэнных град, рачных далін. Эолавыя дзюнна-пясчаныя адклады (сартаваныя аднародныя слаістыя пяскі) на тэр. Беларусі трапляюцца рэдка (Палессе, тэрасы Нёмана, Бярэзіны і інш. рэк). Сучасны алювгй— слаістыя, нярэдка глеістыя пяскі, суглінкі, торф — комплекс адкладаў поймавых тэрас, зрэдку нізінных надпоймавых тэрас (Нёман, Заходняя Дзвіна і інш.). Азёрныя і азёрна-балотныя адклады — арганагенныя (торф) і пясчана-гліністыя асадкавыя пароды. На глебаўтварэнне і водна-фіз. ўласцівасці глеб істотна ўплываюць будова і мех. склад парод. Паводле мех. складу Г. п. групуюцца і займаюць плошчу: гліністыя і цяжкасугліністыя 28 тыс. га (0,3 % агульнай пл.), сугліністыя (лёгкаі сярэднесугліністыя) 2783 тыс. га (30,8 %), супясчаныя, якія падсцілаюцца суглінкамі, 1365,3 тыс. га (15,1 %) і якія падсцілаюцца пяскамі, 2188 тыс. га (24,2 %), пясчаныя разам з рыхласупясчанымі, якія падсцілаюцца пяскамі, 1423 тыс. га (15,7 %). С. А. Ціханаў. ГЛЕБАУТВАРАЛЬНЫЯ працэсы, сукупнасць фіз., хім., біял. з’яў, што працякаюць у верхнім слоі зямной кары, у выніку якіх фарміруюцца глебы.
Уключаюць: утварэнне арган. рэчыва і яго распад; сінтэз аргана-мінер. злучзнняў і іх разбурэнне; распад першасных і другасных мінералаў і ўтварэнне другасных мінералаў; акумуляцыю арган., неарган. рэчываў і аргана-мінер. сумесей і іх вынасу; паступленне вільгаці ў глебу і зварот яе ў атмасферу: паглынанне прамянёвай энергіі Сонца глебай і выпрамяненне энергіі і інш. Болыпая ч. гэтых з’яў адбываецца пры ўдзеле жывых арганізмаў (зялёныя расліны, мікрафлора) і прадуктаў іх жыццядзейнасці (гл. Глебавыя мікрааргангзмы).
На тэр. Беларусі адбываюцца Г. п.: дзярновы — назапаіпванне гумусу на паверхні глебы; падзолісты — разбурэнне мінералаў пад дзеяннем кіслых прадуктаў распаду арган. рэчываў; лёсіваж — вынас з верхніх гарызонтаў гліністых часцінак без іх разбурэння; заглейванне — трансфармацыя міпералаў ва ўмовах недахопу кіслароду; загліненне — назапашванне гліны на месцы яе ўтварэння; засаленне — назапашванне ў глебе растваральпых солей; торфаназапашваппе. Гл. таксама арт. Балотны глебаўтеаральны працэс, Дзярновы глебаўтваральны працэс, Падзолісты глебаўтваральны працэс, Забалочванне глебы, Торф, Акультурванне глебы.
Літ.: Почвоведенне.— 2-е пзд.— М., 1975. Т. А. Раманава.
ГЛЕБАЎТВАРАЛЬНЫЯ ФАКТАРЫ. гл. ў арт. Глеба.
ГЛЕЙ, глеевы гарызонт (англ. gley), слой глебы, што ўтвараецца ў выніку аднаўленчых працэсаў пад уплывам жыццядзейнасці анаэробных бактэрый ва ўмовах павышанай вільготпасці. Бесструктурны, шчыльны, звычайпа з невял. порыстасцю. Mae шызы, зялёны, шаравата-сіні або блакітны колер, абумоўлены закіснымі злучэннямі жа-
леза, якія ўтвараюцца ў пераўвільготненых глебах без доступу кіслароду. Характэрпы ў БССР для дзярнова-падзолістых забалочаных і тарфяна-балотных глеб. Прыгнятае развіццё раслін, асабліва шкодпы пры глыбокім ворыве, калі выварочваецца на паверхню. Пры асушальнай меліярацыі аглееных глеб зніжаюць узровень грунтавых водаў, скідваюць лішнія паверхневыя воды. Пасля меліярацыі гэтыя глебы выкарыстоўваюць пад сенажаці і пашу. A. А. Лепешаў.
ГЛЁПНІК (Rhantus), род жукоў сям. плывунцоў. У сусв. фауне 82 віды; у СССР 11, з іх на Беларусі 9 відаў. Часцей трапляюцца Г. плямагруды (Rh. notatus), Г. чарнабрухі (Rh. suturellus) і Г. жаўтабрухі (Rh. exoletus). Жукі жывуць у стаячых водах сажалак, рачных заток, часовых вадаёмаў. Жукі і лічынкі — пражэрлівыя драпежнікі, кормяцца дробнымі воднымі жывёламі, зрэдку нападаюць на апалонікаў, малявак рыб. Пры масавым размнажэнні шкодзяць рыбнай гаспадарцы. Адначасова карысныя — знішчаюць лічынак і кукалак камароў.
Цела жукоў (даўж. 7—14 мм) круглаватае, злёгку пукатае. Пярэдняспінка жоўтая, іншы раз з чорнай плямай пасярэдзіне. Надкрылы жоўтыя са шматлікімі чорнымі крапінкамі. Вусікі доўгія, ніткападобныя; кіпцюркі задніх лапак няроўныя; сцёгны задніх лапак без упадзіны. Лічынкі (даўж. 10—25 мм) з падоўжаным целам, на канцы якога шматлікія валаскі; вельмі рухомыя, здабычу высмоктваюць. Кукалкі развіваюцца на сушы. A. С. Шалапёнак.
Глейнік чарнабрухі.
Гленадыніум востраканцовы.
Глеякапса дробная.
ГЛЕНАДЫНІУМ (Glenodinium), род аднаклетачных пірафітавых водарасцей сям. перыдыніевых. Вядома болып за 30 відаў, пашыраных у плапктоне прэспых, саланаватаводных і марскіх вадаёмаў. У СССР каля 25 відаў. На Беларусі 6 відаў: Г. г і м н а д ы н i е в ы (G. gymnodinium), Г. Пенарда (G. penardii), Г. ч а т ы р о х з у б ч а с т ы (G. quadridens), адзначаныя ў Прыпяці, апошні таксама ў Заслаўскім вадасх., Г. карлікавы (G. pygmaeum) — у воз. Нарач, Г. востраканцовы (G. apiculatum). які трапляецца ў азёрах Нарач, Рудакова. Паўдн. Волас, Glenodinium sp.— у азёрах Павульскае, Дрывяты, Паўдн. Волас, р. Прыпяць. Біяіндыкатары якасці вады.
Клеткі акруглена-яйцападобныя, зрэдку сціснутыя, з панцырам або скураным перыпластам. Хларапласты бурага, аліўкавага ці інш. колеру, з вочкам ці без яго, часам адсутнічаюць. Размнажэнне дзяленнем клеткі ў рухомым стане з пераўтварэннем абалонкі і пратапласта.
Т. М. Мгхеева, Л. В. Прасянгк. ГЛЕЯКАПСА (Gloeocapsa), род аднаклетачных і каланіяльных сінезялёных водарасцей сям. глеякапсавых. Вядома болып за 60 відаў, пашырапых у вадаёмах і на сушы Еўразіі, Паўн. Амерыкі. У СССР каля 30, пераважна планктонпых, відаў, удзельнікі глебаўтваральных працэсаў і сімбіёзу з грыбамі (лішайнікавы сімбіёз). На Беларусі 16 відаў і разнавіднасцей. Найчасцей адзначаны ў планктоне рэк і азёр Г. азёрная (G. limnetica), Г. меншая (G. minor), Г. дробная (G. minuta, трапляецца таксама ў глебе, сажалках. вадасховішчах), Г. пухлая (G. turgida, у глебе, глеі, у балотах, сажалках). На вілыотпых камянях, сцепах, у азёрах трапляецца Г. асадкавая (G. magma) з ружова-чырвопымі да чырвона-карычневых абалонкамі.
Клеткі зялёныя, шарападобныя, злучаны па 2—8 у слізістыя шарападобныя калоніі. Калоніі складаюцца з паслядоўна ўключаных адзін у другі слізістых пухіроў, з якіх толькі ў самых унутраных размешчаны клеткі. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Сіне-зялёныя водарасцг. Л. В. Прасянгк.
ГЛЕЯПОР (Gloeoporus), род губавых базідыяльных грыбоў сям. порыевых. Вядомы 7 відаў, пашыраных пераважпа ў Еўропе і Паўн. Амерыцы. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі 4 віды: Г. бясформенны (G. amorphus), Г. двухколерны (G. dichrous), Г. Баурдота (G. bourdotii). Г. Чулімскага (G. tschulymicus) i 3 формы. Сапратрофы. Растуць у лясах на гнілых ствалах, пнях. ламаччы і кары лісцевых
і хвойных парод. Выклікаюць белую валакністую гпіль.
Пладовыя целы аднагадовыя, сядзячыя, распасцёрта-ўвагнутыя, радзей чарапіцападобна распасцёртыя, скурыстыя, пры высыханні цвёрдыя 1 ломкія. Тканка двухслаёвая: верхні слой мясіставалакністы, ніжні жэлацінападобны, у сухім стане рогападобны. Гіменафор трубчасты. Трубачкі кароткія, пры засыханні цвёрдыя, паверхня іх рознага колеру. Поры дробныя, круглаватыя. Споры ў асноўным цыліндрычныя, бясколерныя, гладкія. A. I. Галаўко. ГЛЕЯСПОРЫІІ (Gloeosporium), род недасканалых грыбоў сям. меланконіевых. Вядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўропе, Паўн. Амерыцы, Паўн. Італіі, Індыі. У СССР каля 50, пераважна паразітных відаў, выклікаюць антракнозы і плямістасці раслін. На Беларусі Г. парэчкавы (G. ribis) паразітуе на лісці парэчак; Г. пладовы (G. fructigenum) — на семечкавых і костачкавых пладовых культурах; Г. канюшынавы (G. trifoliorum) —на канюшыне.