• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Падзолістыя глебы развіваюцца на добра дрэніраваных водападзельных участках рэльефу, з мінералагічна беднымі рыхлымі пяскамі, занятых хваёвымі лясамі з мохавым ці лішайнікава-мохавым наземным покрывам. Маюць вельмі нізкую прыродную ўрадлівасць, таму рэдка ўключаюцца ў с.-г. ўгоддзі. На глеба-
    Асноўпыя тыпы глеб БССР
    (У % ад агульнай плошчы тэрыторыі)
    Вобласці
    ярпо-карбагныя
    лрно•падзозтыя і цзоліся
    A 2 е
    СцЯ «J 09 E Е Ь О
    2-2
    ілрно-глеея
    Тарфянабалотпыя нізінныя
    ' с с = 33
    £«4 a
    эймавыя гірповаеевыя
    с . tr с 5 2
    S к
    S ®
    
    tie s
    « g ~ 2 з Гчс С Вн
    Зл~
    R. Д Ч -
    Sgg
    See 3
    Reo 09
    
    Ью S
    П< ДЗІ гл
    Д ьо
    Брэсцкая
    0,1
    36,7
    10
    0,8
    14,3
    24,8
    0,9
    6,2
    5,9
    Віцебская
    0,2
    67,8
    11.5
    0,2
    10,1
    6,5
    0,5
    2,1
    1,1
    Гомельская
    0,1
    40,2
    19,9
    0,2
    7,6
    17,6
    1,1
    11,1
    2,2
    Гродзенская
    0,2
    68,2
    6,6
    0,2
    10,2
    9,7
    0,1
    3,3
    1,6
    Магілёўская
    0,4
    71,2
    9,1
    0,1
    6,3
    2,3
    0,4
    6,3
    3,6
    Мінская
    0,2
    59,2
    11
    0,2
    7,6
    14,7
    0,5
    2,8
    3,8
    БССР
    0,2
    57,3
    11,6
    0,3
    9
    12,7
    0,6
    5,3
    3
    вых картах рэспублікі паказапы разам з дзярнова-падзолістымі Г, (пры даследаваннях асобяа не вылучаліся). Пашыраны, пераважна вял. масівамі, па ўсёй тэр. (болып за ўсё ў Віцебскай і Магілёўскай абл.). Дзярнова-падзолістыя глебы фарміруюцца ў аўтаморфных умовах увільгатнення на больш звязаных у параўнанні з падзолістымі глебаўтваральных пародах пад лісцевахваёвымі і хваёва-шыракалістымі лясамі з мохава-травяністым ці травяністым наземным покрывам. Трапляюцца таксама на пясках параўнальна багатага мінералаг. складу. Пашыраны па ўсёй тэр. рэспублікі, асабліва ў цэнтр, і паўн. частцы. Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы фарміруюцца пад забалочанымі лясамі і ўвільготнепымі лугамі з застоем атм. ападкаў, а таксама пад уплывам грунтова-атм. ўвільгатненпя. Найб. пашыраяы ў Гомельскай, Віцебскай і Мінскай абл. Займаюць каля 12 % тэр. калгасаў і саўгасаў БССР. Балотна-падзолістыя глебы фарміруюцца там, дзе пароды складзены з мінералагічна бедных рыхлых пяскоў з неглыбокім заляганнем мяккіх грунтавых водаў пад хваёвьші лясамі з адпаведным паземпым покрывам. Пашыраны пераважпа на Пд БССР. Маюць нізкую прыродпую ўрадлівасць, у с.-г. абарот уключаюцца слаба. Дзярнова-глеевыя Г. развіваюцца ва ўмовах паніжанага рэльефу з блізкім заляганнем жорсткіх грунтавых водаў пад лясной і лугавой расліннасцю. У структуры глебавага покрыва БССР займаюць 9 % плошчы, трапляюцца пераважпа ў Брэсцкай вобл. Тарфяна-балотныя глебы фарміруюцца ва ўмовах пастаяннага залішняга ўвільгатнення атм. ці грунтавымі застойпымі слабамінералізавапымі водамі пад балотнай расліннасцю, У залежнасці ад характару ўвільгатпення вылучаюць нізінныя (эўтрофныя) і вярховыя (алігатрофныя) тарфянікі,
    Табліца 1
    
    пераходныя (мезатрофныя) уваходзяць у склад вярховых тарфянабалотных. Найб. пашыраны нізіпныя тарфяпікі (каля 13 % даследаванай плошчьі БССР), асабліва на Палессі. Поймавыя глебы (алювіяльныя) фарміруюцца ў далінах рэк пад уплывам паводкавых водаў і моцных дажджоў пры неглыбокім заляганні грунтавых водаў. Сярод алювіяльных на Беларусі пераважаюць дзярнова-глеевыя і тарфяна-балотныя тыпы, зрэдку трапляюцца дзярновыя на адносна ўзвышаных месцах. Поймавыя Г. маюць высокую прыродную ўрадлівасць. Складаюць 8,3 % зямельнай плошчы калгасаў і дзяржгасаў БССР. Дзярнова-карбанатныя глебы фарміруюцца ў месцах выхадаў па паверхню карбанатных
    Ворныя землі БССР па тыпах глеб
    (у % ад агульнай плошчы ворных зямель)
    ХАРАКТАРЫСТЫКА ГЛЕВ ПАВОДЛЕ ЎВІЛЬГАТНЕННЯ (п» рвспубліцы 1 абхмцях, у працхвтах)
    RTTOi Аўтаморфныя (нармалььхУЛЧ на ўвільгатняльныя)
    Пойнавмя
    Паўг1драморфныя'(пераўвільгатняльныя): часова лішкава ўвільгатняльныя, глеяватыя I глеевыя
    шшш
    Т а б л і ц a 2
    Вобласці
    Дзярнова-падзолістыя
    Дзярнова-карбанатныя
    Дзярнова-падзоліста-глеяватыя 1 глеевыя
    Дзярнова-глеевыя
    Тарфянабалотныя
    Поймавыя дзярноваглеевыя
    Поймавыя тарфяна-балотвыя
    Брэсцкая
    33,3
    0,2
    35
    14,8
    13,5
    1,9
    1,3
    Віцебская
    62,4
    0,2
    32,6
    2,7
    1.6
    0,3
    0,2
    Гомельская
    51
    0,1
    32,4
    4,7
    10,8
    0,7
    0,3
    Гродзенская
    78,8
    0,2
    17,4
    2,2
    1,1
    0,2
    0,1
    Магілёўская
    73
    0,5
    24,3
    0,7
    1,1
    0,2
    0,2
    Мінская
    60,4
    0,1
    26,6
    3,4
    8,7
    0,2
    0,7
    БССР
    60,6
    0,2
    28
    4,3
    5,9
    0,6
    0,4
    парод. Найб. урадлівыя Г., амаль усе знаходзяцца ў с.-г. абароце. Займаюць найменшую плошчу ў БССР. Бурыя лясныя глебы развіваюцца ў выніку буразёмнага глебаўтваральнага працэсу ў асн. на рэшткавакарбанатных і рыхлых пародах багатага мінералаг. складу пад дубова-грабовымі, ялова-дубовымі і дубова-яловымі лясамі. Займаюць павышаныя элементы рэльефу, пераважна пад лесам, мепш пад ворывам. Лясы на гэтых Г. высокапрадукцыйныя, с.-г. культуры даюць параўнальна ўстойлівыя ўраджаі, але практычпае значэнне іх ыевялікае з-за драбнакоцтуряасці.
    Механічны склад глебы вызначаюць часцінкі рознага памеру (ад 1 мм і больш да 0,0001 мм і менш). Ад яго залежаць усе фіз., фіз.-мех. і водныя ўла-
    сцівасці Г.: порыстасць, вільгацяёмістасць, водапранікальнасць, водападымальная здольнасць, структурнасць, паветраны і цеплавы рэжымы: ён у значнай меры вызначае інтэнсіўнасць глебаўтваральных працэсаў. Паводле мех. складу адрозніваюць гліністыя, сугліністыя, пясчаныя, супясчаныя, тарфяныя Г. (гл. адпаведныя арт.). Сугліністыя і гліністыя займаюць 37,6 %, супясчаныя 42,5, пясчаныя 13,6, тарфяныя 6,3 % ворных Г. рэспублікі (гл. таксама дыяграму «Характарыстыка глеб паводле механічпага складу»), Водны рэжым глебы ў асн. вызначаецца колькасцю атм. ападкаў. Па колькасці вільгаці Г. падзяляюцца на аўтаморфныя. паўгідраморфныя і гідраморфныя (гл. адпаведныя арт.). Размеркаванне іх на тэр. БССР адпаведна 45,3 %, 40,3, 14,4 % (гл. таксама дыяграму «Характарыстыка глеб паводле ўвільгатнення»). Цеплавы рэжым глебы непасрэдна ўздзейнічае на рост і развіццё расліннасці. Вызначаецца сукупнасцю з’яў цеплаабмену сістэмы: калязямны слой паветра — расліна — глеба — горная парода. Mae гадавы 1 сутачны цыклы, якія характарызуюцца зменай награвання 1 ахаладжэння. Залежыць ад кліматычных умоў (гал. ч. сонечнай радыяцыі), вільготнасці, шчыльнасці, мех., мінералаг. і хім. складу Г.. а такса-ма ад рэльефу, расліннасці, снежнага покрыва 1 інш. Паветраны рэжым глебы характарызуецца перыядычнымі зменамі колькасці 1 складу паветра ў Г. Mae вял. значэвне для жыццядзейнасці глебавых мікраарганізмаў, росту 1 развіцця раслін.
    У с.-г. абароцо БССР пад ворывам знаходзяцца 60.6 % дзярпова-падзолістых, 28 дзярпова-падзолістых глеяватых і глеевых (частка якіх дрэніравапа), 10,2% дзярнова-глеевых і тарфяна-балотных нізіпных Г. водападзелаў і поймаў (гл. табл. 2). Дзярнова-падзолістыя аўтаморфныя і паўгідраморфныя Г. складаюць асн, фонд ворных зямель БССР (88,6 %). У прыродпым стане яны характарызуюцца кіслай рэакцыяй (гл. Кіслотнасць глебы), слабай забяспечанасцю азотам, фосфарам і каліем. Таму каб атрьшапь высокія і ўстойлівыя ўраджаі на гэтых Г., неабходна павысіць іх урадлівасць хім. і гідратэхнічнай меліярацыямі, унясепнем дастатковай колькасці арган. і мінер. угнаенняў. Па колькасці рухомага фосфару (Р2О5) і абменнага калію (К2О) ворныя Г. Беларусі адрозніваюцца ад цалінных болып высокай забяспечанасцю гэтымі элементамі. Узровень урадлівасці дзярновападзолістых аўтаморфпых і паўгідраморфных Г. значна залежыць ад мех. складу і характару глебаўтваральнай пароды. Найб. урадлівыя сугліністыя Г. (складаюць 37,6 % ворных зямель). Па рэспубліцы якасць Г. з-за камяністасці, драбнаконтурнасці і эрозіі зніжаецца на 2,6 бала (сярэдняя ацэнка ўсіх с.-г. угоддзяў 35, ворных зямель 40 балаў). Таму для
    павышэнпя ўрадлівасці Г. побач з аптымальнымі сістэмамі апрацоўкі, унясеннем угнаенняў, ваппаваннем, гідратэхн. меліярацыямі і інш. вял. значэнне маюць ыерапрыемствы па выдаленню валуноў, ліквідацыі драбнаконтурнасці, барацьбе з эрозіяй. У працэсе выкарыстання Г. і тэхн. дзейнасці чалавека зрэдку адзначаюцца з’явы рэградацыі глебы, глебастамлення, забруджвання глебы і іпш. Каб ліквідаваць гэтыя негатыўныя фактары, праводзіцца сістэма мерапрыемстваў па захаванню, паляпшэнню і мэтанакіраванаму змяненпю Г. (гл. Ахова зямель).
    Літ.: Почвы Белорусской ССР.— Мн., 1974; Смеян Н. II. Прнгодность почв БССР под основные сельскохозяйственные культуры.— Мн., 1980; М е д в едев А. Г„ Булгаков Н. П., Г а врнленко Ю. II. Руководство по почвенному нсследованню земель колхозов н совхозов БССР.— Мн.. 1960.
    ГЛЕБААХОЎНЫЯ МЕЛІЯРАЦЫІ, мерапрыемствы, накіравапыя супраць працэсаў разбурэння глебы і грунту, перамяшчэнпя прадуктаў разбурэнпя і іх адкладаў пад уздзеяппем патокаў вады і ветру. Уключаюць меры барацьбы з дэградацыяй глебы, папярэджапня воднай, ветравой і механічнай эрозій глеб (гл. адпаведныя артыкулы), у т. л. прымяненне спецыяльнай супрацьэразійнай агратэхнікі, увядзенне глебаахоўных севазваротаў, стварэнпе полеахоўных палос і інш. На глебах лёгкага мех. складу асабліва вялікі глебаахоўны эфект мае ўнясенне гною або тарфагноевых кампостаў дозамі да 60 т/га, а таксама мульчыраванне іх арган. ўгнаеннямі. На меліяраваных тарфяпа-балотных глебах склад культур севазваротаў вызпачаюць залежна ад таўшчыпі торфу. Маламагутныя тарфянікі (слой торфу менш за 1 м) адводзяць пад зерне-травяныя глебаахоўныя севазвароты, дзярнова-падзолістыя пясчаныя глебы — пад сідэральныя. Асн. мерапрыемства Г. м. супраць празмернага разбурэння торфу — двухбаковае рэгуляванне воднага рэжыму глеб. Пры правядзенні асушалыіых меліярацый для прафілактыкі ўзнікненпя эразійных працэсаў захоўваюць асобныя ўчасткі лесахмызняковай расліннасці (гл. Агралесамеліярацыя). Гл. таксама арт. Меліярацыя, Ахова зямель.
    С. Н. Аляксеенка.
    ГЛЁБАВА-ГЕАГРАФІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ. падзел тэрыторыі на часткі, якія адрозпіваюцца складам і характарам глебавага покрыва. Неабходна
    для вырашэнпя пытанняў спецыялізацыі і канцэнтрацыі с.-г. вытворчасці, распрацоўкі занальных сістэм аховы і рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў, павышэння іх прадукцыйнасці. На аснове матэрыялаў, атрыманых у выніку даследаванпяў глеб і прыродных умоў іх фарміравання на тэр. Беларусі, вылучаны Паўночная, Цэптральная, Паўднёвая глебавыя правінцыі (гл. адпаведныя арт.), якія адрозніваюцца глебавым покрывам, геамарфал. будовай, тэмпературным рэжымам. Глебавыя правінцыі падзяляюцца на 7 глебава-кліматычных акруг, у складзе якіх 20 аграглебавых раёнаў. Акругі ўключаюць тэр. з генетычпа аднолькавым тыпам рэльефу, які абумоўлівае пэўныя спалучэнні глебаўтваралыіых парод і структур глебавага покрыва. Да аграглебавых раёнаў аднесены больш аднародныя паводле рэльефу, глеб і расліннасці часткі тэр. ўнутры акруг. Назвы правінцый і акруг адпавядаюць іх геагр. становішчу, назвы раёнаў і падраёнаў — назвам раённых цэнтраў рэспублікі і пераважных глеб (гл. карту па ўклейцы).