Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ГЕАБАТАНІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ
(па І.Д.Юркевічу і В.С.Гельтману)
МЕЖЫ
. падзон
акруг
раёнаў
ПАДЗОНЫ
! дубова-цемнахвойных лясоў, || грабова-дубова-цемнахвойных лясоў, || шыракалістахваёвых лясоў
АКРУГІ
1 Заходне-Дзвінская, 2 Ашмянска-Мінская.
3 Аршанска-Магілёўская. 4 Нёманска-Перадпалеская, 5 Бярэзінска-Перадпалеская, g Бугска-Палеская, 7 Палеска-Прыдняпроўская
РАЁНЫ
1. Полацкі, 2. Суражска-Лучоскі. 3. Браслаўскі, 4. Дзісенскі, 5. Нарачана-Вілейскі, 6. Верхнебярэзінскі, 7. Мінска-Барысаўскі, 8. АршанскаПрыдняпроўскі. 9. Бярэзінска-Друцкі, 10. Сожскі. 11. Беседскі, 12. Нёманскі, 13. Налібоцкі, 14. Ваўкавыска-Навагрудскі, 15. Белавежскі. 16. Заходне-ПерадпалескІ. 17. Цэнтральнабярэзінскі.
18. Цэнтральнаперадпалескі, 19. Чачэрска-Прыдняпроўскі, 20. Бугска-Прыпяцкі, 21. ПінскаПрыпяцкі. 22. Цэнтральналалескі, 23. ПрыпяцкаМазырскі, 24. Паўднёва-Палескі, 25. ГомельскаПрыдняпроўскі
Карта складзема I аформлена ў ліпені і983 г. Падпісана да друку 25.11.1983 г.
най і лімфоіднай сістэм у працэсе іх развіцця ў чалавека і ў жывёл. Распрацаваны метад інфарм. аналізу структуры біял. аб’ектаў (A. G. Леанцюк). Вывучаецца нейрагарманальная рэгуляцыя будовы і хім. арганізацыі страўнікавых залоз (A. А. Турэўскі), Г. вегетатыўнай нерв. сістэмы (А. П. Амвросьеў, I. А. Булыгін, Д. М. Голуб, Ф. Б. Хейнман і інш.).
Літ.: Гнстологпя.— 2 нзд.— М., 1972; 3 аварзпн A. А. Основы частной цптологнп ii сравннтельной гнстологіш многоклеточных жнвотных.— Л., 1976.
A. С. Леанцюк. ГІСТЭРАГРАФІЙ (Hysterographium), род сумчатых грыбоў сям. гістэрыевых. Вядомы 6 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі вядомы Г. я с я н ёвы (Н. fraxini). Паразіт. Развіваецца па жывой драўніне. Выклікае засыханне і адміранне галінак і парасткаў ясешо.
Пладовыя целы (апатэцыі) даўж. 1— 5 мм, авальныя, вуглістыя, чорныя, гладкія, з падоўжнай шчылінай пасярэдзіне. Сумкі булавападобныя, абкружаныя псеўдапарафізамі. Сумкаспоры эліпсоідныя, шматклетачныя, з папярочнымі і падоўжнымі перагародкамі, спачатку бясколерныя, потым мядова-бурыя, размешчаны ў 1—2 рады. A. I. Сцефановіч. ГІСТЭРЫЯЛЬНЫЯ (Hysteriales), парадак сумчатых грыбоў падкласа аскалакулярных. Вядомы 4 сям.— гістэрыевыя, графідавыя, артоніевыя, ракцэлавыя. Найб. вывучапа сям. гістэрыевых (4 роды, болып за 50 відаў, пашыраных амаль па ўсім зямным шары). Грыбы, якія ўваходзяць у склад інш. сям., у асноўным сімбіёнты (утвараюць лішайнікі). У СССР, у т. л. на Беларусі, трапляюцца віды з родаў глоній, гістэрый, гістэраграфій. Пераважна сапратрофы. Развіваюцца на адмерлых галіпках дрэў і кустоў, зрэдку на сцяблах траў; некат.— паразіты на жывой драўніне.
Для відаў парадку характэрныя пладовыя целы — гістэратэцыі (выцягнутыя, амаль эліпсоідныя, адкрываюцца падоўжнай шчылінай). Сумкі булавападобныя або цыліндрычныя, абкружаны псеўдапарафізамі. Сумкаспоры эліпсоідныя або верацёнападобныя, двухці шматклетачныя, у некаторых з падоўжнымі і папярочнымі перагародкамі, бясколерныя або бурыя.
Літ.: Порядок Гпстернальные (Hysteriales).—У кн.: Жнзнь растенпй. Т. 2. Грнбы. М., 1976. A. I. Сцефановіч. ГІФАЛОМА (Hypholoma), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. страфарыевых. Вядома каля 20 ві-
агульны выгляд
Гіфалома: 1— цагельна-чырвоная; 2— серна-жоўтая.
Гістэраграфій ясянёвы: 1— пладовыя целы; 2— сумка са спорамі.
Гіршфельдыя шэрая: расліны і плады.
ПФА 65
даў, пашыраных па ўсім зямпым шары. У СССР 18 відаў, з іх на Беларусі 10. Пераважпа сапратрофы, іншы раз паразіты дрэў (могуць выклікаць гібель аслабленых дрэў, асабліва ў гадавальніках). Растуць вял. групамі і пучкамі на пнях, дрэвах, зрэдку на глебе ў лясах, парках. Пладаносяць у канцы ліп.— сярэдзіпе кастрычніка. У асноўным неядомыя віды (горкія на смак); ёсць ядавітыя.
Шапка плоска-пукатая, шчыльнамясістая, сухая або слізкая, ломкая, яркага колеру, па краі звычайна з рэшткамі прыватнага пакрывала (картыны). Пласцінкі прырослыя зубцом. Ножка цэнтр., шчыльная, валакністая, без кольца, але часам з рэшткамі павуціністай картыны. Споры эліпсападобныя, гладкія, з невыразнай растковай порай. Ёсць цыстыды. Для відаў роду характэрна вельмі вузкая спецыялізацыя да субстрату (адны развіваюцца строга на драўніне лісцевых, другія — толькі хвойных парод).
У БССР пайб. вядомы 4 віды. Г. серна-жоўтая, або апенька несапраўдная серна-жоўтая (Н. fasciculare), мае пукатую, потым паўраспасцёртую шапку дыям. 3—8 см, з тупым. згладжаным бугарком, жоўта-бураватага колеру, у цэнтры больш цёмную, па краі зеленаватую, серна-жоўтую. Мякаць шчыльная, светла-жоўтая, з непрыемным рэзкім пахам. Пласцінкі серпа-жоўтыя, потым зеленавата-жоўтыя да зелепавата-чорпа-бурых. Ножка серна-жоўтая, потым іржава-буравалакністая. Ядавітая. Часта блытаюць з апелькамі восеньскай (Armillariella mellea) i летняй (Kuehneromyces mutabibis), ад якіх яна адрозніваецца фіялетава-бурымі спорамі. Шапка Г. ц аг е л ь п a ч ы р в о ii а й, або апенькі несапраўдпай цагельна-чырвонай (Н. sublateritium), дыям. 3—10 см, круглавата-пукатая, потым злёгку пляскатая, чырвопа-бурая або светла-чырванавата-карычпевая, у цэнтры цагельна-чырвоная, каля краю святлейшая, з белымі павіслымі камякамі ад прыватпага пакрывала. Мякаць жаўтаватая. Пласцінкі выемчатыя, брудна-жоўтыя, потым аліўкава-чорныя, з болып светлым краем. Ножка ўверсе жаўтаватая, да асновы карычнева-бурая. Споры цёмнабура-фіялетавыя. Лічыцца ядавітай, але ў Італіі і ў краіпах Паўн. Амерыкі спажываецца. Г. а к а й м а в ан а я (Н. marginatum) расце адзіночна, зрэдку групамі _ ў хвойных лясах сярод апалай ігліцы на глебе або гнілых пнях хвоі і елкі. Шапка дыям. 2—4 см, круглавата-званочкавая, потым пляскатая, у цэнтры горбападобна-пукатая, цёмна-жоўта-
мядовая або буравата-чырванаватая. Мякаць жаўтаватая, іржавая пад скуркай шапкі і ножкі. Пласцінкі светла-саламяна-жоўтыя, потым зеленаватыя з белым краем, укрытым цыстыдамі. Ножка ўверсе больш светлая, знізу цёмна-бурая. Споры фіялетавыя. Г. галавападобн а я, або апенька шэрая (Н. сарnoides), расце толькі на хваёвых пнях, павале, утвараючы пучкі. Шапка дыям. 2—6 см, пукатая, з шырокім бугарком, вохрыста-жоўтая. па краі больш светлая, з павіслымі камякамі. Мякаць белаватая, каля асновы ножкі ржавая, з мяккім смакам і з пахам. Пласцінкі белаватыя, потым шаравата-фіялетавыя. Ножка пустая, уверсе мучністая, упізе ржаваці карычнявата-рыжая. Споры бэзава-бурыя, з кропляй алею. Лічыцца ядомай. В. С. Гапгенка.
ГІФАМІЦЭТАЛЬНЫЯ (Hyphomycetales), парадак недасканалых грыбоў. Вядома больш за 650 родаў, больш як 10 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР каля 8 тыс. відаў. На Беларусі звыш 2 тыс. відаў трапляюцца ў розных экалагічных згуртаваннях. Паразіты або сапратрофы. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці антыбіётыкаў (ііапр., аспергіл, пеніцыл) і інш. рэчываў, біял. барацьбе з хваробамі с.-г. культур (трыхадэрма). Многія выклікаюць плямістасці, завяданне, гнілі раслін. Прычыняюць значныя страты сельскай і лясной гаспадарцы, у зялёным буд-ве і прам-сці.
Міцэлій грыбоў шматклетачны. Канідыяносцы адзіноч'ныя або сабраны ў карэміі і спарадохіі. Размнажаюцца канідыямі. У многіх грыбоў у цыкле развіцця адзначаны склерацыйныя стадыі. Выдзяляюць асн. экалагічныя групы Г. Глебавыя Г. прадстаўлены відамі з родаў аспергіл, пеніцыл, альтэрнарыя і інш. Удзельнічаюць у распадзе раслінных і жывёльных рэшткаў, стварэнні структуры глебы, гумусу, з’яўляюцца ўзбуджальнікамі хвароб раслін. Відавы склад і колькасць Г. у глебе вызначаюцца яе тыпам, раслінным покрывам, кліматам, характарам апрацоўкі і інш. (на Беларусі ў 1 г дзярнова-падзолістай глебы 70—80 тыс. асобін). Г.— п a р а з і т ы р а с л і н — шматлікія віды з родаў цэркаспора, вертыцыл, кладаспорый, гельмінтаспорый, ботрытыс і інш., якія пасяляюцца на жывых тканках і выклікаюць большасць грыбных хвароб культурных і дзікарослых раслін. В о д н ы я Г. ўключаюць віды з родаў ангвіласпора, грыкладыум і інш, Пасяляюцца на рэштках водных раслін, ікры рыб і інш. Развіццё залежыць ад субстрату, скорасці цячэння і аэрацыі водаў, газавага рэжыму, тэмпературы і інш. фактараў. Драпежныя Г. пасяляюцца на раслінных рэштках, экскрэментах жывёл, драўніне, якая гяіе, каранях раслін. На міцэліі грыбоў (напр., артработрыс, дактылярыя) развіваюцца розныя лоўчыя прыстасаванні (бакавыя вырасты, клейкія пасткі) для лоўлі ахвяр (нематод,
дробных насякомых). Выкарыстоўваюцца ў біял. барацьбе з нематодамі.
A. С. Шуканаў. ГІЦІЯ (ад швед. gyttja глей, ціна), азёрныя адклады, складзеныя з рэшткаў мікраарганізмаў, раслін і мінер. рэчываў (пераважна вокіслаў жалеза). Бурага ці шэрага колеру, тлустыя па вобмацак. Вылучаюць сапрапель і сапракол. На тэр. Беларусі пашыраны ў азёрах эўтрофнага тыпу. Прыдатныя як мясц. ўгнаенне. ГІЯЛАРАФІДЫУМ (Hyaloraphidium), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. аацысціевых. Вядомы 6 відаў. Прэснаводныя, прэснаводнасалапавата-водныя планктонныя аргапізмы, часта сапрафіты ў вадаёмах з гнілым лісцем. У СССР 5 відаў. На Беларусі ў азёрах адзначаны Г. закручаны (Н. contortum var. contortum, var. tenuissimum), Г. крывы (H. curvatum), Г. прамы (Н. rectum), Г. сагнуты (H. arcuatum), апошні, акрамя таго, у Дняпры.
Клеткі доўгія, тонкія, іголкаабо верацёнападобныя, прамыя, дугападобныя або спіральна выгнутыя, да 80 мкм даўж. і да 5 мкм шырынёй. Хларапласт і крухмал адсутнічаюць. Размнажэнне бясполае — аўтаспорамі, якія ўтвараюцца пры папярочным ці касым дзяленні пратапласта. Маладыя клеткі ў матчы-
Гіяларафідыум: 1— сагнуты; 2— закручаны.
Гіялатэка распадная.
Гіялобрыян: 1— Лаўтэрборна; 2—
Фойгта.
най абалонцы размешчаны групамі, пасля выхаду з яе калоній не ўтвараюць.
Т. М. Мгхеева. ГІЯЛАТЭКА (Hyalotheca), род ніткаватых зялёных водарасцеп сям. касмарыевых. У СССР 6 відаў. Засяляюць стаячыя дыстрофныя вадаёмы. На Беларусі ў Прыпяці адзначаны Г. няпэўная (H. dubia) і Г. распадная (H. dissilensis), апошняя і ў азёрах Чорнае, Спораўскае Брэсцкай вобл.
Ніткі аднарадныя, часам скручаныя, у шчыльнай слізістай абгортцы, скрэсленай кароткімі папярочнымі баразёнкамі. Клеткі амаль цыліндрычныя, слабаперацягнутыя або без перацяжкі. Абалолка гладкая ці грануляваная. Хларапласты восевыя, зоркападобныя, з 1 пірэноідам. Размнажэнне •— кан’югацыя паміж дзвюма ніткамі або клеткамі адной ніткі, якая распадаецца перад капуляцыяй. Зіготы круглыя, гладкія, часам размешчаны ў асобных утварэннях няправільнай формы.