• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Гладыш звычайны.
    ГЛАДБІШ, грыб сям. сыраежкавых; тое, што дуплянка.
    ГЛАДЫШЫ (Notonectidae), сямейства вадзяных клапоў атр. паўцвердакрылых. Пашыраны ў прэсных і саланаватых вадаёмах. У сусв. фауне каля 200, у СССР 7 відаў. На Беларусі пашыраны г л а д ы ш з в ы ч а йпы (Notonecta glauca), радзей трапляецца Г. ж о ў т ы (N. lutea). Жывуць сярод водных раслін у прыбярэжнай зопе мелкіх азёр, у сажалках, вадасховішчах, лужынах. Драпежнікі: кормяцца дробнымі воднымі насякомымі, маляўкамі рыб. У ранку ўводзяць ядавітую сліну, якая паралізуе дробных жывёл, у чалавека выклікае пякоту. Пры масавьш развіцці шкодзяць рыбагадоўлі.
    Гладыш шыракалісты: 1 — корань; 2 — ліст; з — суквецце; 4 — кветка; 5 — плод.
    Гладун: 1 — гладкі (а — агульны выгляд расліны; б — кветка ў разрэзе; e — плод); 2 — мнагашлюбны (а—агульны выгляд расліны; б — галінка з кветкамі; в — кветка).
    Даўж. Г., адзначаных у БССР, да 16 мм. Спіна зеленавата-белая. выпуклая з жаўтаватымі або бураватымі надкрыламі, брушка цёмнае, плоскае. Хабаток моцны, востры. Заднія ногі з плавальнымі шчацінкамі. падобныя да вёсел. Плавае спіной уніз. У стане спакою вісіць каля паверхні вады, выстаўляе з вады задні канец брушка з дыхальнымі адтулінамі. Уначы можа пралятаць вял. адлегласці (з аднаго вадаёма ў другі). Самка адкладвае яйцы ў тканкі водных раслін. Ператварэнне няпоўнае. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Беспазваночныя.
    Літ.: Определнтель пресноводных беспозвоночных (кроме насекомых) средней полосы Европейской частн СССР.— М., 1971.	С. I. Гаўрылаў.
    ГЛАДЭНКА Уладзімір Кузьміч (н. 12.11.1922, с. Каршачыпа Белапольскага р-на Сумскай вобл.), беларускі сав. вучоны ў галіне конегадоўлі. Д-р с.-г. н. (1979). Скончыў БСГА (1951). 3 1951 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Даследаваў эвалюцыю, гісторыю, гасп.-біял. асаблівасці абарыгенных коней; вывучаў паходжанне ляснога, палескага, беларускага капя. Распрацаваў метады захавання генафонду коней, вядзе работу па стварэпню пароды беларускіх коней.
    Тв.: Результаты нсследованпй по эволюцнн аборнгенных лошадей в Белоруссші.— У кп.: ІІспользованне генетнческнх параметров н методов в селекцнн сельскохозяйственных жнвотных. Жодпно. 1974; Белорусская лошадь.— Мн., 1976.
    ГЛАЗАЎСКАЕ ПАДНЙЦЦЕ (ад пазвы в. Глазаўка), тэктанічная структура ў Буда-Кашалёўскім р-не, у межах Гарадоцка-Хацецкай ступені Прыпяцкага прагіну. Па паверхні падсалявых адкладаў мае форму геміаптыкліналі паўн.-зах. распасцірапня і прымыкае з Пн да скіду амплітудай каля 800 м, паралелыіаму Паўн.-Прыпяцкаму разлому. Сфарміравалася ў познафранскі і фаменскі час дэвону ў выніку блокавых рухаў.
    ГЛАКСІНІІ, група гібрыдаў шматгадовых травяністых раслін сям. геснерыевых, атрыманых ад відаў роду сінінгія (Sinningia). На Беларусі вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.
    Сцябло ўкарочанае. Лісце суцэльнае, цёмна-зялёнае, апушанае, сабранае ў разетку. Кветкі (да 50 штук на адной расліне за сезон) буйныя, званочкападобныя, разнастайныя па колеру. Цвіце ў маі — верасні. Для добрага росту і цвіцення патрабуе цёплага, светлага месца і рэгулярных падкормак. Размнажаюць насеннем, сцябловымі і лісцевымі чаранкамі, дзяленнем клубняў. У пакаёвых умовах насенне ўтвараецца пасля штучнага апылення. Яго высяваюць у студз.— лютым у сумесь з роўных частак лісцевай. дзярновай, тарфяной зямлі і пяску. Увосень, калі наземная частка адмірае, расліны ставяць у халаднаватае (10—12 °C) месца на перыяд спакою. У лютым клубні перасаджваюць у земляную сумесь. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Пакаёвыя расліны. Н. В. Богдан.
    ГЛАМЕРЭЛА (Glomerella), род сумчатых грыбоў сям. дыяпортавых. Віды пашырапы ў Еўропе, ЗША. У СССР, у т. л. па Беларусі, найчасцей трапляюцца (пераважпа ў капідыяльнай стадыі) Г. апаясаная (G. cingulata) — узбуджальпік горкай гнілі пладоў яблыпі і грушы і Г. Ліндэмута (G. lindemuthiana), якая выклікае антракноз струкоў фасолі.
    Пладовыя целы (перытэцыі) скурыстыя, акруглыя з падоўжана-конусападобнай шыйкай, цёмна-карычневыя, размешчаны асобна ці групамі на лямцавым ложы або паглыблены ў яго. Сумкі 8-споравыя, булавападобныя. Сумкаспоры аднаклетачныя, эліпсоідныя ці падоўжаныя, бясколерныя. Канідыяльныя стадыі родаў калетотрых, глеяспорый, фома і інш.
    ГЛАСАПТЭРЫЕВАЯ ФЛОРА (ад грэч. glossa мова Apteris папараць), гандвапская ф л о р а, існавала ў Паўд. паўшар’і і Індыі з позняга карбону да ранняга трыясу. Выяўлепа на знаходках у Антарктыдзе, Аўстраліі і інш. Рэшткі Г. ф. знойдзены на Пн Еўрап. ч. СССР. На Беларусі магчыма іспаванне рэшткаў Г. ф. ў адкладах позняга карбону і ранняй пермі (не вывучапа).
    Глаксінія гібрыдная.
    Глаўкацысціс ностававы (асобная клетва, калонія).
    Узнікненне і развіццё Гандваны (гіпатэтычпы матэрык у Паўд. паўшар'і з пашыраным абледзяпеннем) вызначалі аднастайны і бедны ў відавых адносінах склад Г. ф., у якім пераважалі стараж. папараці (птэрыдаспермы) і хвашчы. н. с.Някрата. ГЛАУКАШТ (ад грэч. glaukos блакітна-зялёны), мінерал з групы гідраслюд, водны алюмасілікат жалеза, магнію і калію, пераменнага складу K(Fe3+, Fe2+, Al, Mg)2 [Si3A10io] [OH]2 • nII2O. Характэрны мінерал асадкавых парод: пяскоў, алеўралітаў, вапнякоў. ІІа Беларусі пашыраны ў адкладах кембрыйскай, ардовікскай, мелавой і палеагенавай сістэм, дзе з’яўляецца адным з пародаўтваральных мінералаў. Трапляецца ў якасці дамешку (рассеяныя зерні Г.) у адкладах рыфею, венду, дэвону, юры, ледавіковых адорвенях, марэнах і інш. утварэнпях антрапагену. Утварае рад маркіравальных гарызонтаў, напр., у ніжнім ардовіку на ПнЗ, у сенаманскіх адкладах верхняга мелу па ПдЗ і ў цэятр. ч. Беларусі, у падэшве варонежскага гарызонта на 3 Прыпяцкага прагіну. Часта сустракаецца ў спалучэнпі з фасфарытамі, напр., у сенаманскіх адкладах Крычаўскага р-на.
    Крышталізуецца ў манакліннай сістэме, структура ліставатая, характэрны тонказярністыя, дробналускаватыя агрэгаты, мікраагрэгатныя зерні авальнай і лопасцевай форм, пігментныя плямы, цэментацыя абломкавага матэрыялу, псеўдамарфозы па арган. рэштках 1 інш. Колер ад светлага і цёмна-зялёнага да амаль чорнага. Бляск матавы, радзей шкляны. Цв. 2—3, шчыльн. 2200-— 2900 кг/м3. Выкарыстоўваецца для змякчэння жорсткасці вады ў харч. і тэкст. прам-сці. як калійнае ўгнаенне глебы, танная зялёная фарба, па Г. вызначаецца абс. ўзрост горных парод калій-аргонавым метадам.	I. I. Ур’еў.
    ГЛАЎКАЦЫСЦІС (Glaucocystis), род аднаклетачных і калапіяльных зялёных водарасцей сям. аацысціевых. Вядомы 4 віды. У СССР, у т. л. ў азёрах Беларусі, адзначапы Г. н остакавы (G, nostochinearum), пашыраны ў Еўразіі, Паўп. Амерыцы, Паўд. і Зах. Афрыцы.
    Клеткі і калоніі (з 2—4—8 клетак) сіне-зялёныя, авальныя. з тонкай, часам патоўшчанай на полюсах абалонкай, свабодна плаваюць або прымацаваны да субстрату сліззю. Памер клетак 15— 30 X 10—28 мкм, калоній — да 26 X X 63 мкм. Г.— прыклад цеснага эндасімбіёзу двух арганізмаў — бясколернай і сіне-зялёнай водарасцей: ролю хларапласту ў клетках выконваюць шматлікія, авальныя або стужка-. чэрвепадобныя сіне-зялёныя водарасці (да 20). У апошнім выпадку стужкі збліжаны канцамі на процілеглых баках клетак. Ядро 1, цэнтральнае. Запасное рэчыва — дробныя зярняты крухмалу, якія густа размешчаны ў цытанлазме. Размнажэн-
    не бясполае— аўтаспорамі (2—4), якія ператвараюцца ў даччыныя клеткі ўнутры матчынай абалонкі. Т. М. Міхеева. ГЛЁВА, паверхневы слой зямной сушы, які ўзнік у выніку ўздзеяння на горную (мацярынскую) пароду паветра, атм. ападкаў, сонечпага цяпла, жывых і мёртвых арганізмаў (раслінных, жывёльных і мікраарганізмаў). Ад горных парод адрозніваецца ўрадлівасцю — здольнасцю забяспечваць расліны засваяльнымі пажыўнымі элементамі і вадой, даваць ураджай (гл. Урадлівасць глебы), а таксама марфал. адзнакамі: будовай, магутнасцю Г. і яе асобных гарызонтаў, афарбоўкай гарызонтаў, мех. складам і структурай, новаўтварэннямі і ўключэпнямі і інш. У склад Г. ўваходзяць хім. элементы (у %): кісларод (47,2), крэмній (27,2), алюміній (8,8), жалеза (5,1), кальцый, патрый, магпій, калій (па 2—3 %), вуглярод, азот, сера, фосфар, мікраэлементы і інш. Г. складаецца з генетычна звязаных глебавых гарызонтаў, сукупнасць якіх утварае глебавы профіль (гл. ўкл.). Mae цвёрдую (арган. і аргана-мінер. злучэнні, што ўтвараюць гумус, а таксама мінер. злучэнні, што ўваходзяць у склад першасных і другаспых мінералаў), вадкую (глебавы раствор), газападобную (глебавае паветра) і жывую (глебавая фауна і флора) часткі. Падзяляецца на генетычныя тыпы, падтыпы, роды і віды. Паводле будовы глебавага покрыва і прыродных умоў тэр. ВССР падзяляецца на глебавыя правінцыі, акругі і аграглебавыя раёны (гл. Глебавагеаграфічнае раянаванне). Г. бесперапынна развіваецца і зменьваецца, у т. л. пад уплывам вытв. дзейнасці чалавека. У сельскай гаспадарцы Г.— асн. сродак вытворчасці. Вывучаецца глебазнаўствам.
    Утварэнне Г. (гл. Глебаўтваральныя працэсы) залежыць ад сумарнай дзейнасці шэрагу фантараў. Паводле В. В. Дакучаева, іх 5: мацярынскія, ці глебаўтеаральныя пароды, клімат, расліннасць і жывёльнае насельніцтва (біял. фактар), рэльеф мясцовасці, геал. ўзрост тэрыторыі. Вял. значэнне ў фарміраванні Г. мае вытв. дзейнасць чалавека, якую лічаць 6-м фактарам. М а ц я р ы нская парода ў працэсе глебаўтварэння ператвараецца ў Г.; ад яе мех. складу і структурных асаблівасцей залежаць фіз. ўласцівасці Г„ а значыць і водны, паветраны, цеплавы рэжымы. К л імат уплывае на характар выветрывання горных парод. уздзейнічае на цеплавы і водны рэжымы Г., у значнай ступені вызначае расліннае покрыва і жывёльны свет. Расліннасць сваімі каранямі рыхліць Г. і робіць яе структурнай, атрымлівае з яе мінер. элементы, уносіць у Г. і на яе паверхню арган. і мінер. рэчывы ў выглядзе каранёвага і наземнага ападу (гл. таксама Глебавыя водарасці, Глебавыя грыбы).
    Ж ы в ё л ьны я а р г а н і з м ы (гл. Глебавая фауна) паскараюць распад арган. рэчываў і садзейтчаюць фарміраванню аргана-мінер. агрэгатаў; у выніку ў Г. назапашваюода колькас’ныя змены, якія пераходзяць у якасныя з утварэннем новых Г., што вядзе да змены складу і ўласцівасцей расліннасці. Роля р э л ь е ф у выяўляецца ў размеркаванні на паверхні Г. рэчываў і энергіі што істотна ўплываюць на жыццядзейнасць расліннага і жывёльнага свету, тэмпы і кірункі глебаўтваральных працэсаў. Ад у з р о с т у тэр., у т. л. ўзросту глебы, залежыць будова, уласцівасці 1 склад Г., з ім звязана энергія сумарнага праяўлення біял. працэсаў. Вытворчая дзейнасць чалавека ўплывае на кірунак глебаўтваральных працэсаў праз мех. апрацоўку Г., меліярацыю, унясенне арган. і мінер. угнаенняў. Характэрныя для тэр. Беларусі геал. мінулае, клімат, расліннасць, рэльеф абумовілі асаблівасці будовы яе глебавага покрыва. Асн. глебаўтваральныя пароды — тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі (азёрналедавіковыя, марэнныя, водна-ледавіковыя, стараж.-алювіяльныя адклады. алювіяльныя наносы, торф). Абсалютны ўзрост Г. Беларусі вызначаецца часам заканчэння ледавікоў’я, таму самыя маладыя Г. размешчаны на Пн Беларусі. 3 глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы, падзолісты, балотны (гл. адпаведныя арт.) і іх спалучэнні. Пераважнае пашырэнне бескарбанатных глебаўтваральных парод у БССР пры характэрнай высокай увільготненасці, роўнасці рэльефу мясцовасці на б. ч. тэр. садзейнічалі шырокаму развіццю працэсаў падзолаўтварэння 1 заглейвання глебы, якія часцей працякаюць у спалучэнні з дзярновым працэсам. Пераўтварэнне Г. адбываедца таксама пад уплывам эразійных працэсаў (гл. Эроаія глебы) 1 працзсаў акультурвання глебы. На тэр. рэспублікі. выдзелены 11 тыпаў Г., якія дзеляцца на 44 падтыпы, вял. колькасць родаў 1 відаў (гл. табл. 1 і карту на ўкл.). У межах Беларусі ўплыў клімату адбываецца пер'аважна праз расліннасць. 3 кліматам звязана паступленне ў Г. вады, неабходнай для асіміляцыі вугляроду ў працэсе фотасінтэзу і для растварэння мінер. пажыўных рэчываў.