Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Літ.: Почвенно-географпческое районпрованне СССР: (В связн с сельскохозяйственным пспользованнем земель).— М., 1962; Прігродно-сельскохозяйственное районнрованне земелыюго фонда СССР.— М., 1975; Смеян Н. II., Соловей II. Н. Почвенно-географнческое районнрованне террнторші Белорусской ССР.— У кн.: Почвы Белорусской ССР. Мн., 1974. М. I. Смяян.
ГЛЁБАВА-КЛІМАТЬ'ІЧНЬІЯ АКРЎГІ, вылучаюцца ў складзе глебавых правінцый, характарызуюцца аднолькавымі генетычным тыпам рэльефу, складам глебаўтваральных парод і глеб, адным пераважным тыпам глебаўтварэнпя. Адрозпіваюцца асаблівасцямі мясц. клімату і складам расліннага покрыва. На тэр. БССР адпаведна глебава-геагр. раянавапню, распрацаванаму Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, вылучана 7 Г.-к. а.: Паўночна-заходняя (займае 15,4 % тэр. рэспублікі), Паўночна-ўсходняя (14,3%), Заходпяя (18,5%), Цэнтралыіая (10,3 %), Усходняя (13,9 %), Паўднёва-заходняя (14,5 %), Паўднёва-ўсходняя (13,1 %; гл. адпаведпыя арт.). Г.-к. а. падзяляюцца на аграглебавыя раёны. Гл. карту на ўкл. да арт. Глебава-геаграфічнае раянаванне.
ГЛЁБАВА-МЕЛІЯРАЦЬ'ІІІНЫЯ КАРТЫ, гл. ў арт. Глебавыя карты.
ГЛЕБАВА-РУДНЯНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, за 1 км на ПдУ ад в. Глебава-Рудня Бабруйскага р-на. Лінзападобны паклад належыць да алювіяльных адкладаў паазерскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 43,2 млн. м3. Пяскі дробпазярністыя,
кварцавыя, слабагліпістыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,7—12,4 м, ускрышы 0.1—5 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ. Радовішча не распрацоўваецца.
ГЛЁБАВА-ЭРАЗІЙНЫЯ КАРТЫ, гл. ў арт. Глебавыя карты.
ГЛЁБАВАЯ МІКРАБІЯЛОГІЯ, навука пра склад і функцыі мікрабіяцэнозаў глеб, іх сувязь з раслінамі і ролю ў трансфармацыі аргап. і мінер. рэчываў глебы; раздзел мікрабіялоеіі. Цесна звязана з глебавай энзімалогіяй, аграхіміяй, біяхіміяй глеб, глебазнаўствам.
У БССР развіваецца з 1930-х г., даследаванні вялі ў Ін-це біялогіі АН БССР (у 1934 у ім утворана лабараторыя Г. м.), ва Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі УАСГНІЛ (з 1938). Распрацоўваліся і тэарэтычна абгрунтоўваліся новыя аграпрыёмы і метады выкарыстання мікраарганізмаў для павышэння біял. актыўнасці глеб. Вывучаліся ўздзеянне бактэрыяльных угнаенняў (клубеньчыкавых бактэрый і азотабактэру) на вышэйшыя расліны і іх прадукцыйнасць, уплыў вапнавання падзолістых глеб на адсорбцыю бактэрый глебай (С. А. Самцэвіч), уплыў арган. угнаенняў на працэсы дэнітрыфікацыі ў глебе, змяненне мікрафлоры пры заворванні сідэратаў, дзеянне пратручвальнікаў на азотабактэр (Г.А. Язубчык), мікрафлора тарфяна-балотных глеб (Н. М. Курбатава-Белікава). 3 1950-хг. даследаванні на Г.м. вяліся ў Бел. н.-д. ін-тах земляробства. меліярацыі і воднай гаспадаркі, глебазнаўства і аграхіміі, у АН БССР (ін-ты торфу, эксперым. батанікі, Аддзел мікрабіялогіі), БДУ, БСГА і інш. установах. Вывучаліся ўзаемаадносіны мікраарганізмаў глебы і вышэйшых раслін, працэсы біял. фіксацыі атм. азоту, змены мікрафлоры глеб пад уплывам іх акультурвання (Самцэвіч). Даследаваліся мікрафлора глеб асн. тыпаў шэраальховых лясоў (П. П. Рагавой, М. I. Мільто), пашырэяне мікраарганізмаў у асн. тыпах глеб Палескай ніз., шляхі актывізацыі біяпрацэсаў у торфааміячных кампостах. эфектыўнасць бактэрыяльных прэпаратаў (Язубчык, 3. I. Канашэвіч), антаганістычныя ўзаемаадносіны глебавых 1 фітапатагенных бактэрый — узбуджальнікаў бактэрыёзаў раслін (A. С. Гурыновіч), мікрафлора і яе дзейнасць у цалінных і акультураных тарфяна-балотных глебах, мікрабіял. мінералізацыя арган. рэчыва пад уплывам меліярацыі тарфянікаў і мех. апрацоўкі глебы (Ф. П. Вавула, Т. Г. Зіменка, Курбатава-Белікава), роль азотабактэру ў павышэнні ўстойлівасці збожжавых культур да палягання на тарфяна-балотных глебах (С. I. Трызна). Высвятляліся ўздзеянне фізіялагічна актыўных рэчываў клубеньчыкавых бактэрый на бабовыя расліны і роля мікраэлементаў у бабоварызабільным сімбіёзе, вызначаліся таксічнасць мікраарганізмаў глебы (Самцэвіч, Г. Ф. Арцішэўская. A. I. Карбановіч, Мільто. Л. I. Сцефановіч), уплыў вонкавых фактараў на асацыяцыі глебавых мікраарганізмаў і іх актыўнасць (В. I. Калешка) і ўздзеянне розных сістэм угнаенняў на мікрафлору дзярновападзолістых глеб (Л. А. Карагіна, A. I. Двайнішнікава, В. М. Чыканава).
3 1975 у Ін-це мікрабіялогіі АН БССР даследуюцца склад і функпыі мікробных цэнозаў глеб пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння, мікрабіял. дэтаксікацыя прыродных (гумусавых) і непрыродных (песты-
цыдаў) арган. злучэнняў у тарфяных глебах, прамысловая (Зіменка, A. С. Самсонава, Н. В. Гаўрылкіна, А. Г. Міснік, Л. I. Філіпшанава) і сельскагаспадарчая (Мільто, Карбановіч, В. Т. Варачаева) забруджанасць глеб. Вывучаюцца асн. віды клубеньчыкавых бактэрый у ворных і лугавых глебах, вядзецца селекцыя актыўных штамаў клубеньчыкавых бактэрый з мэтай прыгатавання бактэрыяльных прэпаратаў, якія выкарыстоўваіоцца для павышэння прадукцыйнасці акультураных і лугавапашавых фітацэнозаў, даследуецца ўздзеянне высокіх доз мінер. угнаенняў на мікрафлору глеб (Самцэвіч, Мільто, Карбановіч, Арцішэўская, Варачаева, Сцефановіч). У інш. установах вывучаюцца ўздзеянне экалагічных фактараў на мікраарганізмы глебы (Калешка, Двайнішнікава), мікрабіял. працэсы, звязаныя з сінтэзам-распадам гумусавых злучэнняў глебы (Карагіна), эфектыўнасць рызатарфіна на падзолістых глебах (Чыканава).
Літ,: В а в у л о Ф. П. Мнкрофлора основных тнпов почв БССР н мх плодородне.— Мн., 1972; Знменко Т. Г. Мнкробнологііческне процессы в мелнорнрованных торфяннках Белорусспн н нх направленное регулнрованяе.— Мн., 1977; Мншустнн E. Н. Ассоцнацнп почвенных міікроорганнзмов.— М., 1975.
Т. Г. Зіменка.
ГЛЁБАВАЯ ФАУНА, сукупнасць жывёльных арганізмаў, якія жывуць у глебе. Колькасць іх у 1 м2 глебы можа дасягаць 1 млн. асобін. Г. ф. падзяляецца на макра-, мезаі мікрафауну (існуюць інш. варыянты класіфікацыі).
Да макрафауны (мегафауны) адносяць рыючых пазваночных (на Беларусі, напр., крот еўрапейскг). Мезафауна — буйныя (ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў) глебавыя беспазваночныя, напр., энхітрэіды, мнаганожкі, земляныя чэрві, павукападобныя, макрыцы і інш. насякомыя і іх лічынкі, смаўжы. Мікрафауна — глебавыя беспазваночныя, нераспазнавальныя ці малараспазнавальныя простым вокам, напр., калаўроткі, ціхаходкі, нематоды, дробныя энхітрэіды, кляшчы, нагахвосткі. Некаторыя даследчыкі выдзяляюць лічынак нематод, найменшых кляшчоў і інш. у групу нанафауны. У складзе Г. ф. пастаянныя насельнікі глебы (напр., крот, дажджавыя чэрві, мнаганожкі, нагахвосткі), арганізмы, якія праходзяць у ёй адну з актыўных стадый развіцця (напр., хрушчы, даўганожкі, шчаўкуны, каларадскі жук і інш. насякомыя — небяспечныя шкоднікі с.-г. культур), а таксама тыя, для якіх глеба — месца сховішча і прытулку (напр., некаторыя мышападобныя грызуны, асобныя віды павукоў, кляшчоў). Жывое арган. рэчыва (заамаса жывёл глебы) — актыўны кампанент глебаўтваральных працэсаў. У ворных землях структура Г. ф. можа істотна зменьвацца пад уплывам меліярацыі, арган. і мінер. угнаенняў, дэфаліянтаў, ядахімікатаў, пры змене с.-г. культур ці агратэхнікі іх вырошчвання і інш. Для неасушаных тарфянікаў Бел. Палесся, напр., характэрны віды жывёл, якія існуюць у водным
асяроддзі; яны знікаюць пры асушэнні і акультурванні тарфяных глеб. На даўно асушаных тарфяніках з’яўляюцца лічынкі майскага хрушча і чарнацелак, неўласцівыя балотным глебам.
Лгт.: К нпенвар л н ц А. Ф. ІІзмененне почвенной фауны ннзпнных болот под влняннем мелнорацнн н сельскохозяйственного освоення.— Мн., 1961; Гнл я р о в М. С. Зоологнческнй метод днагностнкн почв.— М., 1965.
Л. А. Карагіна. ГЛЁБАВАЯ ЭНЗШАЛОГІЯ, вучэнне пра паходжанне, састаў, актыўнасць, ролю глебавых ферментаў у працэсах трансфармацыі арган. рэчыва і ў фарміраванні ўрадлівасці глебы. Пачынальнік Г. э. ў СССР — В. Ф. Купрэвіч, які абгрунтаваў палажэнне пра фсрментацыйную актыўнасць глебы. Даследаванні вяліся з 1950-х г. у Аддзеле фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР; у ім у 1967 арганізавана лабараторыя Г. э. (з 1971 у складзе Ін-та эксперым. батанікі АН БССР). Асобныя пытанні Г. э. вывучаліся ў Ін-це глебазнаўства і аграхіміі, Ін-це мікрабіялогіі АН БССР, БСГА (I. С. Лупіновіч. Т. Ф. Голуб. Ф. П. Вавула, Т. Г. Зіменка, I. М. Курбатаў).
Асн. праблемы даследаванняў: вывучэнне саставу ферментаў, якія назапашваюцца ў глебе, іх уласцівасцей, сувязей з арган. і мінер. калоідамі глебы і фактарамі мікраакружэння, што рэгулююць іх актыўнасць. Бел. вучонымі (Купрэвіч, Т. А. Шчарбакова) даследавана роля акісляльна-аднаўленчых ферментаў у эвалюцыі арган. рэчыва ў глебе, знойдзена станоўчая карэляцыя паміж актыўнасцю гэтых фермептаў і назапашваннем у глебе даступных раслінам элементаў жыўлепня, вызначана здольнасць глебы каталізаваць рэакцыі сінтэзу амінакіслот, абгрунтавана мэтазгоднасць вызначэння актыўнасці глебавых ферментаў для дыягностыкі біял. стану глебы пры ацэнцы эфектыўнасці прыёмаў меліярацыі і акультурвання, уздзеяння на глебу гербіцыдаў і інш. фізіялагічпа актыўных злучэнняў, якія выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы. Уплыў гербіцыдаў на ферменты глебы вывучаецца ў рамках міжнар. праграмы «Чалавек і біясфера». Бел. вучоныя ўдзельнічаюць у выкананні ўсесаюзпай праграмы «Вывучэнне круглагадовых, сезонных і сутачных змяненпяў колькасці і біяхім. актыўнасці асн. груп мікраарганізмаў у глебах з мэтай высвятлення агульных заканамернасцей глебавай біядынамікі ў асн. глебава-кліматычных зонах СССР і гадавой рытмікі працэсаў». У 1967 у Мінску праведзены 1-ы ў СССР сімпозіум па ферментах глебы.
Лгт.: КупревнчВ. Ф., ІЦ е р б а к ов a Т. А. Почвенная энзнмологня.— Мн., 1966. Т. А. Шчарбакова.
ГЛЁБАВАЯ ЭРОЗІЯ, гл. Эрозія глебы.
ГЛЁБАВЫ ПРОФІЛЬ, вертыкальны разрэз глеб ад паверхні да мацярынскай пароды, які складаецца з генетычна ўзаемазвязаных глебавых гарызонтаў і падгарызонтаў, што сфарміраваліся ў працэсе глебаўтварэння. Магутнасць Г. п. ад некалькіх дзесяткаў саптыметраў да некалькіх метраў. Адрозніваюць прыродныя і змененыя дзейнасцю чалавека Г. п. (акультураныя, меліяраваныя і інш.). Генетычныя гарызонты і знешнія адзнакі адлюстроўваюць асн. працэсы, якія адбываюцца ў дадзенай глебе, і даюць магчымасць вызначыць тып і від глебы.