Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Канідыяносцы кароткія, цыліндрычныя, палачкападобныя, аднаклетачныя, часта ад канічных да іголкападобных, сабраныя разам на плоскім або злёгку пукатым, светлаці цёмна-бурым ложы (спляценне грыбных гіфаў). Ложа спачатку паглыолена ў субстрат, потым прарываецца. Канідыі бясколерныя, аднаклетачныя, прадаўгавата-яйцападобныя, цыліндрычныя і серпападобныя, выходзяць на паверхню склееныя сліззю. У цыкле развіцця адзначаны сумчатыя стадыі. Т. П. Аляксеееа.
ГЛЕЯТРЫХІЯ (Gloeotrichia), род каланіяльных сіне-зялёных водарасцей сям. рывулярыевых. Вядомы 15 відаў, трапляюцца пераважна ў стаячых прэсных водах; прымацаваны да субстрату, потым плаваюпь свабодна; з іх толькі 2 — планктонныя арганізмы. У СССР 9 відаў. На Беларусі Г. плывучая (G. natans) адзначана ў азёрах і Прыпяці, Г. шчаціністая (G. echinulata) пашырана ў планктоне азёр, часам выклікае цвіцешіе вады, Г. гарохападобная (G. pisum) — у Нарачы і Прыпяці. Дзве апошнія здольны выдзяляць таксічныя рэчывы.
Калоніі шара-, валіка-, зліпсападобныя, часта бясформенныя, цвёрдыя або мяккія (лёгка распадаюцца ва асобныя ніткі), суцэльныя ці полыя, мікра1 макраскапічныя (да 2—10 см), часам інкруставаныя вапнай; касматыя калоніі жаўтаватага колеру. Шматклетачныя, шматлікія, негалінастыя, патончаныя ніткі размешчаны радыяльна, асновай (з гетэрацыстай і спорай) да цэнтра калоніі. Слізістыя похвы бясколерныя, непрыкметныя або прыкметныя пры аснове. Размнажэнне дзяленнем, гармагоніямі і спорамі. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Сіне-зялёныя водафасці.
Т. М. Мгхеееа. ГЛЕЯТЭНІУМ (Gloeotaenium), род калапіяльных зялёпых водарасцей сям. аацысціевых. Вядомы 2 віды.
/
2
Глеяпор двухколерны: 1— пладовыя целы; 2— гіменій з цыстыдамі і споры.
° г>
Глеяспорый парэчкавы.
Глеятрыхія шчаціністая: 1,2 — калоніі; 3— асобныя ніткі.
Глеятэніум Лойтлесберга: 2-х 1 4-х клетачныя калоніі.
У COOP 1 прэснаводны від — Г. Лойтлесберга (G. loitlesbergerianum). Трапляецца ў азёрах, рэках, сажалках Еўропы, Паўн. Амерыкі, Азіі. На Беларусі адзначаны ў глебе.
Калоніі плоскія, авальнай формы (20—40X40—80 мкм), з 2—4 круглымі або авальнымі клеткамі (12—25X15— 30 мкм) у сярэдзіне агульнай слізістай абалонкі. Па лініі злучэння клетак — рэзкая, амаль чорная слізістая, інкруставаная СаСОз палоса, якая мае выгляд паяска (2-клетачная калонія) ці крыжа (4-клетачная). Выпуклыя канцы клетак з чорным каўпачком. Хларапласт перыферычны, з пірэноідам або без яго. Размнажэнне аўтаспорамі (2—4—8) 1 акінетамі. 3 кожнай клеткі калоніі ўтвараюцца даччыныя калоніі, выходзяць з яе пасля разрыву старой абалонкі.
Г. М. Міхеева. ГЛЕЯФІЛ (Gleophyllum), род губавых базідыяльных грыбоў сям. порыевых. Вядома каля 10 відаў і формаў, пашыраных пераважна ў Еўропе, Паўн. Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі, 3 віды: Г. бярвепчасты (G. trabeum), Г. яловы (G. abietinum), Г. агароджавы, або плотавы грыб, і некалькі форм. Сапратрофы. Растуць у лясах на пнях, ламаччы, на апрапаванай драўніне (шпалы, палі, масты) хвойных, зрэдку лісцевых парод. Выклікаюць бурую дэструктыўную гпіль драўніпы.
Пладовыя целы распасцёрта-адагнутыя, сядзячыя, палавінчатыя, часта вяправільнай формы, тонкія. Паверхня іх лямцавая або цвёрдашчацінкавая, ад рыжаватада чорна-бурага колеру. Тканка скурыста-коркавая, бурая. Гіменафор лабірынтападобны або пласціністы, спачатку часам трубчасты. Споры буйныя, цыліндрычныя ці падоўжана-эліпсоідныя, бясколерныя. A. I. Галаўко.
ГЛІНА, рака, левы прыток Ліпы (бас. Сажа), у Буда-Кашалёўскім р-не. Даўж. 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (100 км2) пізіпны, пад лесам 26 %. ГЛПІЕЦ. возера ў Гродзенскім р-не, у бас. р. Бярвенка. Пл. 0,15 км2. Даўж. 0,52 км, найб. шыр. 0,32 км. Катлавіна рэшткавага тьшу, авальная, размешчапа сярод забалочапага лесу. Схілы невыразныя. Берагавая лінія (даўж. 1,38 км) слабазвілістая. Берагі забалочапыя, на Пн сплавінныя. Бяссцёкавае.
ГЛІНЕЦ. ручай, правы прыток Волчаса (бас. Сажа), у Чэрыкаўскім р-не. Даўж. 13 км. Пачынаецца на ІІдУ ад пас. Чырвоны. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %о. Вадазбор (42 км2) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 8 %. ГЛІНІСТЬІЯ ГЛЁБЫ, развіваюцца на глінах. Цяжкапранікальныя для вады і паветра, моцна набухаюць пры ўвільгатненні і растрэскваюцца пры высыханпі, што садзейнічае забалочваншо іх атм. водамі.
У БССР 89,9 тыс. га Г, г., у асноўным у Віцебскай вобл. Пашыраны на азёрна-
ледавіковых ці марэнных глінах і цяжкіх суглінках. Маюць багаты мінералагічны састаў: вапну, элементы жыўлення раслін—фосфар, калій і інш., мікраэлементы. У Г. г. назапашваецца шмат гумусу, азоту; ворныя гарызонты трывалай дробнакамякаватай структуры. Аднак яны схільны да забалочвання (больш за 70 % Г. г. паўгідраморфныя), што зніжае іх урадлівасць (ацэнка паўгідраморфных Г. г. 38—51, аўтаморфных 57—76 балаў). Т. А. Раманава.
ГЛІНІЦКАЕ ВОЗЕРА, у Мазырскім р-пе, у бас. р. Скалодзіна. Пл. 0,13 км2. Каля возера в. Глініца. ГЛІНІШЧА, месца здабычы гліны, гл. ў арт. Кар’еры.
ГЛІНІШЧА, Прудоцкае радов і ш ч а г л і н, за 1 км на Пд ад в. Прудок Слаўгарадскага р-па. Пластападобпы паклад складзены дэвонскімі адорвенямі. Разведаныя запасы 30,3 тыс. м3, прагнозныя 225 тыс. м3. Гліны цёмна-карычневыя, высокапластычныя, з праслойкамі (0,7—2 см) пяску; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 47,9—68,1 %. Сярэднія магутнасці: карыснай тоўшчы 9 м, ускрышы (пяскі) 1,9 м. Гліны прыдатныя на выраб чарапіцы. Радовішча распрацоўваецца Слаўгарадскім прамкамбіпатам.
ГЛІНІШЧАНСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 1 км на ПдЗ ад в. Глінішча Слонімскага р-на. Лінзападобны паклад у выглядзе глыб-адорвеняў у тоўшчы ледавіковай марэны сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 0,85 млн. т. Мел белы шчыльны, трэшчынаваты, з жаўлакамі крэменю, СаО у ім 43—55 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 2,8—7,5 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 1,2—4 м. Мел прыдатны на выраб вапны, на вапнаванне глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
ГЛІНКАУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 1,8 км па ПдУ ад в. Глінка Столінскага р-на. Пластавы паклад належыць да неагенавых адкладаў. Разведаныя запасы 4,68 млн. т, перспектыўныя 443 тыс. т. Гліны шэрыя, цёмна-шэрыя, гідраслюдзістамантмарыланітавыя, тугаплаўкія. дысперсныя, шчыльныя, пластычныя, з лінзамі вогнетрывалых глін; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 31—79,6%. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,6—9 м, ускрышы 0,2—4,2 м. Радовішча не распрацоўваецца.
ГЛІНЫ, пластычныя асадкавыя горпыя пароды, складзеныя болып чым на 50 % з часцінак гліністых мінералаў памерам менш за 0,01 мм (па інш. класіфікацыях мепш за 0,001 мм або менш за 0,005 мм) каалініту, монтмарылапіту, палыгарскіту, гідраслюды і інш. Скамянелыя Г., якія пе размакаюць у ва-
дзе, паз. аргілітамі. Як дамешкі ў Г. ёсць кварц, палявыя шпаты, хларыт, кальцыт, вокіслы жалеза, аморфныя калоідныя рэчывы, аргап. злучэнні і інш.
Пры перавазе якога-небудзь гліністага мінералу Г. бываюць каалінітавыя, мантмарылапітавыя. палыгарскітавыя, гідраслюдзістыя і інш. Каалінітавыя Г. тугаплаўкія і вогнетрывалыя (да 1750 °C і больш), мантмарыланітавыя характарызуюцца вяжучымі, адсарбцыйнымі (адбельвальнымі) уласцівасцямі і каталітычнай актыўнасцю, з палыгарскітавых Г. рыхтуюць солеўстойлівыя свідравальныя растворы, гідраслюдзістыя Г. найб. прыдатны на выраб цэглы, керамзіту. Паводле паходжання адрозніваюць Г. элювіяльныя, або астаткавыя (утвараюцца на месцы выветрыеанжя горных парод); асадкавыя (найб. пашыраныя), якія па характару намнажэння падзяляюцца на кантынентальныя (рачныя, азёрныя, азёрна-ледавіковыя і інш.), марскія і лагунныя; гідратэрмальныя (утвараюцца ў прыпаверхневых умовах і на глыбіні пад уздзеяннем тэрмальных водаў. Г. маюць вял. практычнае значэнне. Шырока выкарыстоўваюцца ў вытв-сці цэглы розных марак, дрэнажных і каналізацыйных труб, вяжучых матэрыялаў (як сыравіна для цэментнай вытв-сці), фармовачных сумесей, адсарбентаў, у свідравальнай справе, папяровай прам-сці, на глінаванне пясчаных глеб, у буд-ве земляных плацін на вадасховішчах. З’яўляюцца глебаўтваральнымі пародамі, як водатрывалыя пароды забяспечваюць намнажэнне грунтавых і падземных водаў, на працягу многіх геал. перыядаў разам з інш. пародамі ахоўваюць ад акіслення ў зямных нетрах нафту і газ.
На Беларусі трапляюцца ў адкладах амаль усіх геал. сістэм, складаюць 25—30 % усяго аб’ёму асадкавых горных парод. Найб. пашырапы ў адкладах вендскага комплексу верхняга пратэразою (магутнасць да 150—200 м), у адкладах піжняга кембрыю (да 150 м) кааліпіт-гідраслюдзістага і гідраслюдзістага саставу; у сярэднім (да 95 м)
Глеяфіл яловы: 1 — гіменафор; меній з цыстыдамі і споры.
ГЛОГ 79
і верхнім (да 130 м) дэвоне пераважна гідраслюдзістага саставу часам з дамешкамі палыгарскіту і хларыту; каалінітавыя Г. (да 200— 300 м) складаюць бобрыкаўскі гарызопт піжняга карбону, трапляюцца ў ніжняй пермі (60—150 м), трыясе, ніжнім меле, палеагене, неагене і аптрапагене (да 50 м) і маюць пераважна гідраслюдзісты, радзей каалінітавы (у асноўным у неагене) састаў. Здабываюць пераважна Г., звязаныя з адкладамі антрапагенавага ўзросту. Часцей за ўсё гэта не чыстыя Г., а азёрна-ледавіковыя стужачныя алеўрыцістыя і азёрна-алювіяльныя Г., марэнныя суглінкі. Найб. радовішчы: Г. і суглінкаў (іх часта называюць цагельнай сыравінай) —Гайдукоўскае (68 млн. м3) у Мінскім, Падзяменскае (21,6 млн. м3) у Кобрынскім, Асёцкае (17,7 млн. м3) у Віцебскім, Сякераўшчынскае (10,3 млн. м3) у Полацкім р-нах і інш.; Г. цэмеытных — Данілаўскае (14 млн. т) у Ваўкавыскім, Вепрынскае (17,1 млн. т) у Чэрыкаўскім, Дуляўшчынскае (7,5 млн. т) у Мастоўскім р-нах і інш.; Г. тугаплаўкіх — Будкоўскае (128,7 млн. м3) у Нараўлянскім і Ельскім, Гарадоцкае (31,1 млп. т) у Лоеўскім, Гараднянскае (30,2 млн. т) і Жураўлёўскае (10 млн. т) у Столінскім р-нах; Г. цагельных і на керамзіт—Лукомскае 1-е (130,1 млп. м3) у Чашніцкім р-не. Выяўлены радовішчы кааліну: Глушкавіцкае (27,9 млн. т) у Лельчыцкім, Дзедаўскае (8,5 млн. т) і Бярэзінскае (7,7 млн. т) у Жыткавіцкім і Сітніцкае (9,1 млн. т) у Лунінецкім р-нах. Пра кожнае радовішча гл. асобны артыкул.
Літ.: 3 а й ц е в a Н. В. Ленточные глнны Белорусснп.— Мн., 1969; 3 х у с II. Д. Глнннстые мннералы н нх палеогеографнческое значенне.— М„ 1966; Карпова Г. В. Глпннстые мннералы іі нх эволюціія в террнгенных отложеннях.— М., 1972; М а х н а ч A. С., Л е в ы х II. Н. Лнтологня н геохпмня кор выветрпвання, развнтых на крнсталлнческом фундаменте Белорусснп.— Мн., 1973. Я. А. Ільін, М. М. Лявых.