• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Найважнейшыя марфал. адзнакі Г. п.— будова профілю, магутнасць і асаблівасць змены гарызонтаў, афарбоўка, мех. састаў, структура. склад, новаўтварэнні, уключэнні. Будова Г. п.— асаблівасць паслядоўнай змены гарызонтаў, што складаюць глебу, і іх адлюстраванне на разрэзе. Кожны від глебы мае свой спецыфічны Г. п. і яго будову. В. Ф. Клебановіч.
    ГЛЁБАВЫЯ ВОДАРАСЦІ. згуртаванні водарасцей, пашыраных у глебе або на яе паверхні. Вядома каля 2 тыс. відаў. У глебах СССР каля 1,5 тыс. відаў, разпавіднасцей і форм. Характэрная асаблівасць Г. в. у параўнанні з воднымі формамі — відавая разнастайнасць жоўта-зялёных водарасцей: у глебавай альгафлоры іх 10 %, у планктоне 2 %. На Беларусі даследавапа альгафлора тарфяна-балотных пізіпных, поймавых дзярновых, дзярнова-падзолістых сугліністых, супясчаных і пясчапых глеб Віцебскай, Мінскай і Брэсцкай абл. Адзпачана 210 відаў, разпавідпасцей і форм: сіне-зялёных 55 (з родаў фармідыум, ностак, лінгбія, камптотрыкс, мікрацысціс і інш.), жоўта-зялёных 30 (з родаў бумілерыёпсіс, трыбанема, батрыдыум, гетэротрыкс і інш.), дыятомавых 45 (з родаў пінулярыя, навікула, гамфанема, ніцшыя і інш.), зялёных 76 (з родаў хламідамонас, гармідыум, гарматыла, гангразіра, мікраспора і інш.) і эўгленавых водарасцей 4 (з родаў трахеламонас, эўглена). Вызначана колькасць відаў, якія трапляюцца толькі ў глебах: сіне-зялёных 40, дыятомавых 32, жоўта-зялёных 29, зялёных 61, эўгленавых 1, залацістыя і пірафітавыя водарасці не прадстаўлены. Паводле відавога складу водарасцей найб. багатыя тарфяна-балотныя нізінныя глебы, па колькасці ў 1 г глебы — поймавыя дзярновыя (42,4 тыс. клетак). Адыгрываюць значную ролю ва ўтварэнпі арган. рэчываў, біялагічнай рэкультыва-
    цыі зямель. павышэнні ўстойлівасці да эрозіі. Фіксуюць атм. азот. Пры масавым развіцці здольны выклікаць «цвіценне» глебы.
    Г. в.— пераважна аднаклетачныя, мікраскапічныя, часта на паверхні глебы ўтвараюць слізістыя, скурыстыя або лямцападобныя плёнкі. Здольныя хутка пераходзіць ад стану спакою да актыўнай жыццядзейнасці і наадварот. Памеры Г. в. меншыя ў параўнанні з адпаведнымі воднымі формамі. Вытрымліваюць рэзкія перапады т-ры, засуху, яркае святло; солеўстойлівыя.
    Лгт.: В а у л н н a 9. Н. Основные черты флоры водорослей некоторых почв Белоруссіін.— Весці АН БССР. Сер. біялагічных навук, 1958, № 1; яе ж. К флоре почвенных Xanthophyta Белорусснп.— Ботаннческне матерналы Отд. споровых растенмй Ботаннческого пн-та нм. Комарова AH СССР, 1959, т. 12.
    Т. М. Міхеева. ГЛЁБАВЫЯ ГАРЫЗОНТЫ, генет ы ч н ы я г а р ы з о н т ы, слаі, якія фарміруюцца ў выніку натуральнага расчлянення глебы ў працэсе яе ўтварэння. Кожнаму тыпу глеб адпавядае вызначаная колькасць, выражанасць і чаргаванне гарызонтаў, па якіх устанаўліваецца тып і від глебы (іл. гл. на ўкл. да арт. Глеба). Сукупнасць Г. г. утварае глебавы профіль.
    Для вызначэння Г. г. у палявых апісаннях глеб выкарыстоўваецца сістэма літарных і лічбавых індэксаў. Асн. тыпы генетычных гарызонтаў на тэр. Беларусі: арганагенныя, элювіяльныя, ілювіяльныя, гідрагенна-акумулятыўныя, глеевыя, таксама гарызонты мацярынскай і подсцільнай пароды. Сярод арганагенных Г. г. найчасцей трапляюцца гумусавыя і перагнойныя (А,). ворыўныя (Ав), тарфяныя (Т), атарфаваныя (Ат), подсцілкі і дзярніны (Ao, Ad), сярод элювіяльных— падзолістыя (Аг). элювіяльна-глеевыя (A»g) 1 палевыя (Апал.); ілювіяльныя могуць быць акумулятыўныя (В0, гліністыя (Bt), гумусавыя (Bh), жалезістыя (Bf), карбанатныя (Вк) і аглееныя (Bg), гідрагенна-акумулятыўныя — карбанатныя (Са) і ажалезненыя (Fe). Глеевыя гарызонты адрозніваюць паводле паходжання. Пры наяўнасці адзнак аглеення ў любым гарызонце профілю пасля абазначэння дабаўляецца індэкс аглеення (g — калі аглеенне адбываецца плямамі за кошт паверхневага ці ўнутрыглебавага пераўвільгатнення, індэкс G пры аглеенні грунтавымі водамі гарызонта поўнасцю). Г. г. мацярынскай пароды абазначаюцца індэксам С, подсцільнай — Д. Пераходныя гарызонты вылучаюцца, калі ў іх ёсць адзнакі 2 сумежных гарызонтаў амаль у роўназначнай ступені, напр., А2Вь ВС і інш.	В. Ф. Клебановіч.
    ГЛЁБАВЫЯ ГРЫБЬ'І. экалагічная група грыбоў, жыццёвы цыкл якіх або яго ч. праходзіць у глебе ці на яе паверхні. Якасны і колькасны відавы склад Г. г. вызначаецца тыпам глебы, яе аграхім. якасцямі. кліматам і інш. Сярод Г. г. ёсць прадстаўнікі амаль усіх класаў грыбоў. Болыпасць — сапратрофы. многія — мікарызаўтваральнікі, ёсць паразі-
    ты. На апалым лісці і інш. арган. рэштках, у гумусным слоі глебы трапляюцца віды з родаў міцэна, негніючнік, страфарыя, гаварушка і інш. Пашыраны сярод Г. г. гастэраміцэты, віды з родаў шампіньён, парасонік і інш. Важнейшы кампанент глебы, удзельнікі глебаўтваральных працэсаў. Мінералізуюць аргап. рэшткі, павышаюць урадлівасць глебы. Выкарыстоўваюцца як сродак біял. барацьбы (віды з роду трыхадэрма) з узбуджальнікамі хвароб с.-г. культур. Некаторыя Г. г. выклікаюць загніванне каранёў і інш. хваробы с.-г. раслін. Сярод Г. г. ёсць ядомыя і ядавітыя грыбы. і, в. Вікторчык. ГЛЁБАВЫЯ КАРТЫ, спецыяльныя карты, на якіх паказана пашырэнне глеб па зямноп паверхні, іх асаблівасці і ўласцівасці. Падзяляюцца на агульныя (адлюстроўваюць геагр. пашырэнне класіфікацыйных генетычных груп глеб), глебава-меліярацыйныя (дадаткова паказваюць меліярацыйныя асаблівасці глеб — запасы солей, наяўнасць камянёў, фільтрацыйную ўласцівасць іінш.), глебава-эразійныя (адлюстроўваюць сгупень эрадзіраванасці глеб, эразійна-небяспечныя арэалы і ішп.). Складаюцца таксама аналітычныя Г. к. (картаграмы), на якіх паказваюцца арэалы розных значэнняў адной ці некалькіх уласцівасцей глеб, напр., мех. складу, кіслотнасці (гл. Картаграмы аграхімічныя).
    Паводле маштабу Г. к. падзяляюцца на дэталёвыя (1 : 5000 і буйней), буйна(1:10 000—1:50 000), сярэдне(1:100 000— 1:300 000) і дробнамаштабныя (1 : 500 000—1 : 2 000 000),	аглядныя
    (1:2 500 000 і драбней). Дэталёвыя Г. к. складаюцца для доследных палёў, сортавыпрабавальных участкаў і інш., буйнамаштабныя — для ўнутрыгасп. арганізацыі тэр. і планавання агратэхн., меліярацыйных мерапрыемстваў, сярэднемаштабныя (зрэдку буйнамаштабныя) — для раённага, абласнога, рэсп. планавання сельскай і лясной гаспадаркі, дробнамаштабныя і аглядныя — для нар. гасп. планавання і навуч. мэт. Г. к. ўсіх маштабаў выкарыстоўваюцца для ўліку глебавых рэсурсаў, правядзення баніціроўкі і эканам. ацэнкі глеб, г. зн. для параўнальнай ацэнкі ўмоў дзейнасці с.-г. прадпрыемстваў, правядзення глебава-геаграфічнага раянавання ў навук. 1 прыкладных мэтах.
    Глебы Беларусі ўпершыпю паказаны на Г. к. Еўрап. часткі Расіі ў 1851 (карта складзена пад рэдакцыяй К. С. Весялоўскага, М 1:8400 000), у 1879 (пад рэдакцыяй В. I. Часлаўскага, М 1:2 520 000). У БССР Г. к. складзены ў 1929—30 (Я. М. Афанасьеў, М 1:1 000 000), адлюстраваны 11 глебавых разпавідпасцей, у 1949 (аўтары П. П. Рагавой, A. Р. Мядзведзеў, М. П. Булгакаў, В. Н. Чацверыкоў, У. М. Пілько пад рэдакцыяй I. С. Лупіновіча) паказаны 23 глебавыя разнавіднасці, у
    1974 (аўтары М. I. Смяян, I. М. Салавей, М 1: 600 000; пад рэдакцыяй Т. Н. Кулакоўскай і П. П. Рагавога) з 49 разнавіднасцямі глебы (гл. карту да арт. Глеба). У 1957—64 ва ўсіх калгасах і дзяржгасах складзепы Г. к. разам з картамі аграхім. уласцівасцей глебы, глебавымі нарысамі і інш. матэрыяламі (у нарысе даецца падрабязная характарыстыка глеб, мерапрыемствы па найб. рац. выкарыстанню глебавых рэсурсаў). Белгіпразем кожны год удакладпяе і карэкціруе Г. к. гаспадарак на пл. 1 млн. га. У 1965—69 складзепы Г. к. для 117 адм. раёнаў (М 1:50 000), у 1970—74 — абласныя (М 1 : 200 000; Бел. НДІ глебазпаўства і аграхіміі).
    Літ.: Почвы Белорусской ССР.— Мн., 1974.	I. М. Салавей.
    ГЛЁБАВЫЯ МІКРААРГАШЗМЫ, сукупнасць мікраарганізмаў, для якіх глеба — натуральнае асяроддзе пражывання; развіваюцца таксама на рэштках раслін і жывёл. Адыгрываюць важную ролю ў кругавароце рэчываў у прыродзе, глебаўтварэнні і фарміраванні ўрадлівасці і самаачышчэпні глеб. Да Г. м. адносяцца многія бактэрыі, актынаміцэты, дрожджы, плесневыя грыбы, водарасці. На іх прыпадае вял. частка глебавай біямасы: на кожным гектары добра апрацаванай глебы яна складае 300—3000 (часам _ да 10 000 кг) жывых мікраарганізмаў.
    Колькасць Г. м. пастаянна вагаецца ў залежнасці ад глебавых і кліматычных умоў (восенню і ўвесну іх болей). У вегетацыйны перыяд яны шмат разоў адміраюць і аднаўляюцца, што спрыяе назапашванню ў глебе арган. і мінер. злучэнпяў. Мікробы забяспечваюць расліны пажыўнымі рэчывамі, у працэсе жыццядзейнасці выдзяляюць у глебу актыўныя злучэнні: гармоны, вітаміны, амінакіслоты, ферменты, антыбіётыкі і інш.; многія ачышчаюць глебу ад таксічных рэчываў. Трапляюцца таксама хваробатворныя мікробы, небяспечныя для чалавека, жывёл 1 раслін (гл. Бгялагічнае забруджванне, Забруджванне глебы). На Беларусі найбольшая колькасць Г. м. у дзярнова-падзолістых глебах. 1UTO фарміруюцца на лёсападобных суглінках і марэнных адкладах; углыбіню па профілю колькасць іх зніжаецца. У ворным слоі пясчаных глеб мікраарганізмаў, якія ўдзельнічаюць у ператварэнні азоту (аманіфікатары, нітрыфікатары, дэнітрыфікатары), у 5—15 разоў менш. чым на лёсападобных суглінках. Наяўнасць мікраарганізмаў у глебах прама залежыць ад колькасці гумусу, агульнага азоту і вугляроду. Найб. спрыяльныя для развіцця Г. м. тарфянабалотныя глебы нізіннага тыпу, дзе склад і дзейнасць мікраарганізмаў залежаць ад магутнасці тарфянога слоя, узроўня грунтавых водаў, даўнасці асушэння і інш., напр., на тарфяна-балотных глебах, якія апрацоўваліся на працягу 15—20 гадоў, распад арган. рэчыва адбываецца ў 1,5—2 разы павольней, чым адразу пасля асушэння. Спрыяльныя ўмовы для развіцця Г. м.. якія садзейнічаюць павышэнню ўрадлівасці глеб, ствараюцца правільнай апрапоўкай глеб, рэгуляванпем воднага рэжыму, унясен-
    нем арган. і інш. угнаенняў. Г. м. шырока выкарыстоўваюць у прамысл. сінтэзе шэрагу біял. актыўных злучэнняў (бялкоў, гіберэлінаў, амінакіслот).
    Літ.: М п ш у о т н н E. Н. Мнкроорганнзмы ii продуктнвность земледелпя.— М., 1972; Вавуло Ф. П. Мнкрофлора основных тнпов почв БССР н нх плодородпе.— Мн., 1972; Знменко Т. Г. Мпкробнологнческне процессы в мелнорнрованных торфянпках Белорусснн н нх направленное регулнрованне.— Мн„ 1977.	Л. А. Карагіна.