Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ГІЯЛЁКТА (Gualecta), род накіпных лішайнікаў сям. гіялектавых. Вядомы 34 віды, пашыраныя па ўсім зямным шарьі. У СССР 13 відаў. На Беларусі на кары лісцевых дрэў, пераважна каля асновы ствалоў, ла старых пнях трапляецца Г. ствал о в а я (G. truncigena).
Слаявіна ў выглядзе парошыстага або зярністага налёту, шэрая, часам з карычневым адценнем. Пладовыя целы (апатэцыі) да 0,7 мм дыям., сядзячыя ці паглыблены ў субстрат, кропкападобныя, цёмна-карычневыя з чорным краем. Сумкі 8(6)-споравыя. Споры бясколерныя, падоўжаныя да верацёнападобных, чатырох-, шматклетачныя.
ГІЯЛОБРЫЯН (Hyalobryon), род адпаклетачных або каланіяльных залацістых водарасцей сям. лепахраманадавых. Вядомы 13 відаў, пашыраных пераважна ў чыстых водах. Прымацаваны да вышэйшых водных раслін або жывёльных арганізмаў, некаторыя — да ніткаватых зялёных, сіне-зялёных і дыятомавых водарасцей. У СССР 10 відаў. На Беларусі ў воз. Нарач адзначаны 2 аднаклетачныя віды: Г. Лаўтэрборна (H. lauterbornii) і Г. Фойгта (H. voigtii),
Арганізмы даўж. да 70 мкм, шыр. 18 мкм (у расшыранай частцы), з «хаткай». «Хаткі» падоўжана-цыліндрычныя, радзей верацёнаабо валікападобныя, танкасценныя, часам бураватыя, з лейкападобнымі кольцамі нарастання. Клетка верацёнападобная, з 2 жгуцікамі рознай даўж., прымацавана да сценак «хаткі» скарачальнай сцяблінкай. Храматафораў 1 ці 2 (розных памераў), пульсуючых вакуоляў 1—2, ёсць вочка. Размнажэнне падоўжным дзяленнем клеткі ўнутры «хаткі».
Т. А. Макарэвгч, Т. М. Міхеееа. ГІЯЦБІНТ (Hyacinthus), род шматгадовых цыбульных раслін сям. лілейных. Вядомы 1 від — Г. у с х о дні (H. orientalis), пашыраны ва ўсх. Міжземнамор’і і Сярэдняй Азіі. Культывуецца з пач. 15 ст. На Беларусі інтрадукавапы ў 1958 у Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Выкарыстоўваецца для групавых пасадак, на зра-
занне і для выганкі. Цвіце ў крас.— маі каля 20 дзён.
Выш. да 20 см, дыям. цыбуліны да 3 см. Лісце лінейнае, жалабатае, разеткавае, даўж. 15—20 см. Кветкі (у дзікарослых раслін 2—6 шт„ у акультураных да 15 шт.) званочкападобныя, духмяныя, у рыхлых гронкападобных суквеццях. ІІлод — мясістая каробачка з чарнаватабурым пасеннем. Размнажаевда вегетатыўна (цыбулінамі-дзеткамі), насеннем і ліставымі чаранкамі. Выкарыстоўваюцца штучныя метады размнажэння — спец.. прыёмы прэпарыравання цыбулін. Пры насенным размнажэнні (выкарыстоўваецца для селекцыі) цвіценне наступае на 5—6-ы год. Цыбуліны высаджваюць у другой пал. верасня. з надыходам замаразкаў накрываюць тарфакрошкай, лісцем і інш. Неабходны штогодняе выкопванне цыбулін у перыяд росту, падкормка, рыхленне, паліўка. Святлалюбная расліна, добра расце на лёгкіх супясчаных, перагнойных глебах. У культуры болып за 400 сартоў, якія адрозніваюцца колерам кветак. У Цэнтр, бат. садзе АН БССР выпрабаваны 58 сартоў, для масавага размнажэння рэкамендаваны 21: сінія і бэзавыя (Бісмарк. Гран Ліла, Гран Мэтр і інш.). ружовыя (Аметыст, Генерал дэ Вет, Куін оф зе Пінкс і інш.), чырвоныя (Л’Эсперанс, Ла Віктуар, Ян Бос), белыя (Гран Бланш. Карнежы, Л’Інасанс 1 інш.), жоўтыя (Сіці оф Гаарлем). Л. Ф. Грышчык.
ГЛАБАЛЬНЫ МАНІТОРЫНГ, сусветны маніторынг, міжнародная сістэма сачэпня за сусв. працэсамі і з’явамі ў біясферы, у т. л. за выпікамі антрапагеннага ўздзеяння на яе. Mae вял. значэнне для вырашэння глабалыіых праблем аховы навакольнага асяроддзя, для авалодання механізмамі кіравання ўсёй біясферай і прыроднымі працэсамі ў межах пэўных тэрыторый. Уключае назіранне, ацэнку стану і прагноз магчымых змен у прыродзе, кантроль за энергет. і цеплавым балансам Зямлі, узроўнямі радыяцыі, за колькасцю вуглякіслага газу і кіслароду ў трапасферы і часткова ў гідрасферы, запыленасцю атмасферы і за некат. відамі газападобных забруджванняў, за станам Сусв. акіяна, цыркуляцыяй газаў паміж
Сарты гіяцынту: 1 — Карнежы; 2—Гран Мэтр; 3 — Гран Ліла.
акіянам і атм. абалонкай, за клімат. зменамі на планеце, сусв. і рэгіянальнымі міграцыямі жывёл (птушак, млекакормячых, рыб, насякомых і інш.). Г м. вылучае для вывучэння ішп. актуальныя пытанні аховы воднай і паветранай абалонкі, літасферы, касм. асяроддзя і арган. свету. Ажыццяўляецца паводле міжнар. праграм навук. даследаваішя лрыроднага асяроддзя, у выкананні многіх з якіх удзельнічае Беларуская ССР. Агульная ч. праграмы Г. м. выконваецца ў рамках Сусв. метэаралагічнай арг-цыі на базе болып як 2500 метэастанцый наземнага кантролю (каля 200 з іх на тэр. СССР, у т. л. на Беларусі), 700 аэралагічных станцый, у назіраннях удзельнічаюць таксама спецыяльна вылучаныя марскія судны, сав. і амер. спадарожнікі. Галіновыя раздзелы праграмы Г. м. ажыццяўляюць Сусв. арг-цыя аховы здароўя (вядзе назіранні за сан.-гігіенічным станам асяроддзя і распрацоўвае меры яго кантролю), Міжнар. арг-цыя па пытаннях сельскай гаспадаркі і харчавання (збор і абагульненне іпфармацыі, выпрацоўка рэкамендацый па ахове с.-г. зямель), ЮНЕСКА (у рамках праграмы «Чалавек і біясфера» вывучаюцца доўгатэрміновыя змены прыроднага асяроддзя дастасавальна да розных зон планеты), Міжурадавая акіянаграфічпая камісія (узначальвае міжнар. службу назіранняў за станам Сусв. акіяпа), Міжнар. агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ, распрацоўвае меры па забеспячэнню радыяцыппай бяспекі), Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП, кантроль за стапам аб’ектаў прыроды і выкарыстаннем прыродных рэсурсаў, улік і ахова рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін, каардынацыя міжнар. супрацоўніцтва па гэтых пытаннях). Акрамя пе-
ралічаных, у экалагічпым кантролі ўдзельнічаюць рэгіянальныя і субрэгіянальныя арганізацыі. Намаганні па стварэнню глабальнай сістэмы маніторынгу каардынуе ЮНЕП — Праграма ААН па навакольным асяроддзі. Цяжкасці глабальнага сачэння, кантролю, збору і абагульнення інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя вынікаюць з недастатковай тэарэт. распрацоўкі асноў Г. м., слабай уніфікацыі і вывучанасці нарматываў і паказчыкаў па многіх відах антрапагенных парушэішяў у прыродзе; наладжванніо Г. м. перашкаджаюць палітычныя рознагалоссі і імперыял, палітыка капіталіст. дзяржаў. Сістэма Г. м. арганічна звязапа і дапаўняецца інш. сістэмамі маніторынгу.
Літ.: II з р а э л ь Ю. А. Монпторннг состоянпя н регулнрованне качества прнродной среды.— У кн.: Вопросы географіш. Сб. 108. Прнродопользованпе. М., 1978j Будыко М. II. Глобальная экологня.— М., 1977. Я. В. Малашэвгч.
ГЛАДКАШЭРСНЫ ФАКСТЭР’ЁР. парода факстэр’ераў.
ГЛАДУН (Негпіагіа), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. гваздзіковых. Вядомы 20 відаў, пашыраных у Еўразіі. У СССР 9 відаў, з іх на Беларусі 2. Лек. расліны (мачагонны сродак)г нарыхтоўваюцца на экспарт. Выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць на працягу ўсяго лета). Ядавітыя.
Г. гладкі (Н. glabra, нар. назвьь заячнік, грызнік) расце па пясчаных сухіх палях, схілах, у ярах, каля дарог па ўсёй тэр. рэспублікі. Цвіце ў чэрв.— верасні. Адна-, двухі шматгадовая жоўта-зялёная, слабаапушаная расліна. Сцяблы шматлікія, галінастыя, ляжачыя, даўж. 5—15 см, амаль голыя. Лісце падоўжана-адваротнаяйцападобнае або эліпсоіднае, вастраватае ці тупое, з шырокаяйцападобнымі белымі. па краях тонкараснічастымі прылісткамі. Кветкі 5-членныя, дробныя. непрыкметныя, белыя, з ніткападобнымі пялёсткамі, сабраныя па 5—12 у пазухах лісця. Плод — шарападобны, аднанасенны арэшак. Г. мнагашлюбны (Н. polygama, нар. назвы сабачае мыла, грыжная трава) расце на папарах, асабліва з пясчанай глебай, аблогах, каля дарог пераважна ў паўд. р-нах рэспублікі. Цвіце ў канцы мая — ліпені. Шматгадовая, моцнадухмяная расліна, прыціснутая да зямлі накшталт разеткі. Знешне падобны на Г. гладкі, адрозніваецца апушэннем з кароткіх, цвёрдых, загнутых уніз валаскоў, 4-членнымі жаўтавата-зялёнымі кветкамі, наяўнасцю побач з двухполымі аднаполых кветак, доўгім слупікам, які перавышае чашачку, і пладамі, амаль роўнымі з чашачкамі. Іл. гл. на стар. 68.
1. П. Мазан. ГЛАДЫЁЛУС, род раслін сям. касачовых; тое, што шпажнік.
ГЛАДЫНСКІ МОХ. балота вярховага (87 %), мяшанага (6 %), пераходнага (4%) і нізіппага (3%) тыпаў на
У Віцебскага р-па ў вадазборы р. Каспля. Пл. 2,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2 тыс. га. Глыб. торфу да 7,4 м, сярэдпяя 3,1 м, ступень распаду 19 % (вярховы), 21 % (мяшаны), 30 % (пераходны і нізінны), попельнасць ад 4 % (вярховы) да 10 % (нізінны). На 1.1.1978 запасы торфу 8,8 млн. т. 0,3 тыс. га асушана адкрытай сеткай для здабычы торфу на ўгнаенне. Астатняя ч. балота ў натуральным стане, занята пераважна драбналессем з хвоі і бярозы.
ГЛАДЫШ (Laserpitium), род шмат-, радзей двухгадовых травяністых раслін сям. парасонавых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных зонах зямнога шара. У СССР 6 відаў, з іх на Беларусі 2. Лек. і эфіраалейныя расліны.
Г. шыракалісты (L. latifolium) — рэдкі атлантычна-міжземнаморска-еўрап. рэліктавы від, які на Беларусі знаходзіцца паблізу паўн.-ўсх. мяжы суцэльнага пашырэння. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Трапляецца рэдка, пераважна на ўзвышшах Бел. грады і прыледавіковых раўнінах. Расце асобнымі экземплярамі і групамі ў хвойна-шыракалістых лясах, зарасніках хмызняку па берагах рэк, на высечках; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў ліпені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Расліна выш. 60—150 см. з вертыкальным патоўшчаным коранем і амаль круглаватым, тонкарабрыстым, з шызым налётам сцяблом. Лісце буйное, доўгачаранковае, двойчытрайчастае; долі ліста яйцападобныя, нераўнабокія зубчастыя, знізу бледна-зялёныя. па жылках з вострымі шчацінкамі. Кветкі белыя, з выемчатымі пялёсткамі, у складаных парасоніках (з 15—40 няроўных прамянёў) з агульнай абгорткай з 8—10 лінейна-ланцэтных лісцікаў і абгортачкай з некалькіх ніткападобных лісцікаў. Плод — голы віслаплоднік, пры выспяванні распадаецца на 2 паўплодзікі (мерыкарпіі) з 5 ніткападобнымі гал. 1 4 крылатымі прыдаткавымі рэбрамі. Колькасць віду паменшылася ў выніку парушэння ўмоў росту, выкліканага гасп. асваеннем тэрыторый, масавых збораў як лек. расліяы (выкарыстоўваюць настойку кораня пры хваробах страўніка, печані, жан. захворваннях і як мачагоннае). Для зберажэння віду неабходны ахова асобных месцаў росту, кантроль за станам папуляцый, выяўленне яго новых месцазнаходжанняў. Ў Белавежскай пушчы, Бярэзінскім запаведніку, Налібоцкай пушчы знаходзіцца пад аховай запаведнага рэжыму. Г. прускі (L. pruthenicum, нар. назва лясная морква) расце ў лясах, сярод хмызняку, на высечках. Цвіце ў ліп.— жніўні. Шчацініста-валасістая расліна выш. 40—120 см з доўгім вертыкальным коранем 1 вуглаватабаразнаватым, у верхняй ч. галінастым сцяблом. Лісце двойчыперыстае; долі ліста ланцэтныя, перыста-раздзельныя або надрэзаныя, па краі раснічастыя; верхняе лісце са слабаразвітай пласцінкай, якая сядзіць на похве. Кветкі белыя, абгортка 1 абгортачка суквеццяў са шматлікіх лінейна-ланцэтападобных, па краі шырокаплёначных лісцікаў. Паўплодзікі ўздоўж гал. рэбраў цвёрдаваласістыя Л. Г. Сімановіч.