Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
адзначапы сапратрофныя віды: Г. альховая (G. alnea) — жыве па адмерлым лісці вольхі і Г. злакавая (G. graminea) — на пшаніцы, ячмені, жыце, пажарніцы.
Пладовыя целы (псеўдатэцыі) у тканцы раслін, скурыстыя, чорныя, шарападобныя або пляскатыя, з простым шырокім вусцейкам (накшталт адтуліны). Сумкі шматлікія, булава-, верацёнападобныя або аліпсоідныя, 8-споравыя. Сумкаспоры аднаклетачныя, эліпсоідныя ці верацёнападобныя, бясколерныя.
A. I. Сцефановгч.
ГШАГАСТРУРБІДЫ (Hypogastruridae), сямейства насякомых атр. нагахвостак. Пашырапы на ўсіх кантынентах. У фауне Еўрап. ч. СССР 29 відаў з 7 родаў. На Беларусі адзначаны 1 від — падура грыбная, або паслёнавая (Ceratophysella armata). Шкодзіць шампіньёнам.
Дробпыя насякомыя, вонкава падобныя да аніхіўрыдаў. Бясколерныя, маюць да 8 вачэй і скакальную вілку. Жывуць у подсціле, глебе, імху, раслінных рэштках, у грыбах.
ГІПАГІМНІЯ (Hypogymnia), род ліставатых лішайнікаў сям. гіпагімніевых. Вядомы 40 відаў. У СССР 27 відаў, пашыраных па ўсёй тэр., за выключэннем стэпавых і пустынных зон. На Беларусі найчасцей сустракаецца Г. ў з д у т а я (Н. physodes), расце на ствалах і галінках пераважна лісцевых дрэў, радзей па апрацаванай драўніне і камяністым субстраце, часам на глебе; нярэдка ўкрывае ствалы суцэльным адпатонным шэрым покрывам. Радзей трапляюцца Г. т р у б ч а с т а я (Н. tubulosa) і Г. с т у ж а ч н а я (Н. vittata). Сыравіна для антыбіятычнага прэпарата «Эвазін-2». Індыкатары забруджанасці навак. асяроддзя.
Слаявіна шаравата-зеленаватая, белавата-шараватая, знізу цёмная да чорнай, разеткападобная, лопасцепадобна зрэзаная, распасцёртая па субстраце, у цэнт-
Гінкго двухлопасцевы ў Гомельскім парку імя Луначарскага.
ры шчыльна прымацаваная. Лопасці ўздутыя, свабодныя, на канцах з сярэдыямі (органы размнажэння) у выглядзе белых мучністых скопішчаў. Пладовыя целы (апатэцыі) сядзячыя або на ножках, размешчаны па ўсёй паверхні слаявіны, утвараюцца рэдка. Сумкі 8-споравыя. Споры аднаклетачныя, бясколерныя. Іл. гл. ыа ўкл. да арт. Лішайнікі. Н. М. Кабзар.
ГІПАДЭРМА (Hypoderma), род сумчатых грыбоў сям. гіпадэрмавых. Вядома каля 10 відаў. Паразіты або сайратрофы, развіваюцца на лісці, сцяблах дрэвавых, кустовых ці травяністых раслін. У СССР, у т. л. на Беларусі, пашырапы Г. м а л і н авая (Н. rubi), якая развіваецца на парастках маліпы, утварае чорпыя авальныя пладовыя целы, і Г. б р ахіспоравая (Н. brachysporum), што паразітуе на ігліцы хвоі веймутавай, выклікае яе пабурэные і ападанпе.
Пладовыя целы (апатэцыі) лінейныя, радзей падоўжана-эліпсоідныя, даўж. 1—4 мм, з чорнай скурыстай або плеўкавай абалонкай, паглыблены ў субстрат. Сумкі цыліндрычныя. Споры аднаклетачныя, потым з 1 папярочнай перагародкай, бясколерныя. Недасканалыя стадыі належаць да роду лептастрома. ГІПАДЭРМАТОЗЫ, хранічныя хваробы буйн. par. жывёлы, якія выклікаюцца лічынкамі падскурных аваднёў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, у т. л. на Беларусі. На Г. хварэе пераважна маладняк. Жывёлы заражаюцца летам па пашы ў перыяд лёту насякомых.
У яйцах, якія самкі аваднёў адкладваюць на поўсць жывёл, за 3—5 сут фарміруюцца лічынкі. Яны прасвідроўваюць скуру і праз 2—3 мес трапляюць у спінна-мазгавы канал або ў тканкі стрававода, паразітуюць там 3—4 мес, потым пранікаюць у падскурную клятчатку ў вобласці спіны. Тут лічынкі ліняюць і ўтвараюць аваднёвыя жаўлакі з адтулінамі ў скуры, праз 55—75 сут выпадаюць у глебу 1 акукліваюцда. У хворых жывёл зніжаюцца ўдоі і жывая маса, абясцэньваецца скура. Лячэнне — інсектыцыды. Меры барацьбы: у час лёту аваднёў жывёлу пасуць ноччу або апрацоўваюць 1 % растворам хларафосу. 3. 1. Кіслякова.
ГІПАКРЭЯ (Нуросгеа) , род сумчатых грыбоў сям. гіпакрэйных. Вядома некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 7 відаў, з іх па Беларусі 2. Сапратрофы. Развіваюцца па драўніне, рэштках травяністых раслін, старых пладовых целах губавых грыбоў.
Г. падушкападобная (Н. pulvinata) трапляецца ў лясах з вясны (крас.— май) да позняй восені; адзін з найб. пашыраных відаў на губавых грыбах, асабліва на бярозавай губцы і губеакаймаванай. Утварае падушкападобныя (часта зліваюцца), светла-жоўтыя або зеленаватыя стромы мяккай, мясістай або васкаватай кансістэнцыі, з цалкам апушчанымі ў іх (прыкметныя толькі носікі) пладовымі целамі (перытэцыямі). Сумкі цыліндрычныя, з 8 спорамі. Сумкаспоры двухклетачныя, часта ўтвараюць доўгія белыя парошыстыя ніці, якія выходзяць з носікаў перытэцыяў. У цыкле развіцця — канідыяльная стадыя грыбоў
з роду акрамонгй. Г. рыж ая (Н. rufa) адрозніваецца чырванаватымі, потым чырвона-карычневымі падушкападобнымі стромамі, якія развіваюцца на драўніне, кары, радзей сухой траве. У спрыяльных умовах яны ўздымаюцца над субстратам і іншы раз падзяляюцца на кароткую стэрыльную ножку і падушкападобную частку з апушчанымі ў яе перытэцыямі. У цыкле развіцця — канідыяльная стадыя недасканалых грыбоў з роду трыхадэрма. A. С. Шуканаў.
ГШАКРЭЯЛЬНЫЯ (Hypocreales), парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў пірэнаміцэтаў. Вядома 100 родаў, болып за 1 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, пераважна ва ўмеранап зоне і тропіках. У СССР 100 родаў, каля 1 тыс. відаў. На Беларусі каля 10 родаў і 50 відаў: нектрыя, гіпакрэя, мікранектрыела і інш. Сапратрофы жывуць у глебе, на драўніне і інш. раслінных рэштках; паразіты •— на раслінах, грыбах, пасякомых. Выклікаюць хваробы культурных раслін, шкодзяць сельскай гаспадарцы.
Пладовыя целы (перытэцыі) мяккія або мясістыя, светлыя ці яркаафарбаваныя, утвараюцца на міцэліі на паверхні або ўнутры субстрату, на паверхневым міцэліяльным спляценні ці на стромах. Стромы звычайна белыя, жаўтаватыя, іншы раз яркага колеру, рознай формы, 2 тыпаў — базальныя (перытэцыі на паверхні стромы) і кампактныя (перытэцыі паглыблены ў строму). Сумкі цыліндрычныя або булавападобныя. Аскаспоры рознай формы, аднаклетачныя, часам шматклетачныя ці ніткападобныя. У цыкле развіцця Г.— канідыяльная стадыя (бясполае размнажэнне). A. С. Шуканаў.
ГІПАКСІЛОІІ (Нурохуіоп), род сумчатых грыбоў сям. ксілярыевых. Вядома каля 300 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках, многія трапляюцца ў Еўразіі і Амерыцы. У СССР 16 відаў, з іх на Беларусі
3 . Найб. вядомы Г. б у р ы (Н. fuscum). Сапратроф. Развіваецца на галінках лісцевых дрэў і кустоў, пнях. Пладаносіць летам і восенню.
Пладовыя целы (перытэцыі) іпарападобнай або выцягнутай формы, з адтулінамі на верхнім баку, размешчаны ў 1 рад у стромах (бясплодныя, вельмі шчыльныя цёмнаафарбаваныя спляценні гіфаў). Стромы паўшараабо падушкападобныя, дыям. 2—3 мм, пурпурова-бурыя. потым чорныя, бугрыстыя ад адтулін перытэцыяў, спачатку знаходзяцца пад карой, потым выступаюць на паверхні; маладыя стромы часта пакрыты светла-бураватым налётам канідыяльнага споранашэння, які хутка знікае. Сумкі з ножкамі, 8-споравыя. Сумкаспоры эліпсоідныя, чарнаватыя. Г. I. Сяржаніна. ГШАЛІМНІЁН (грэч. hypo пад, унізе+limmon азярцо), тоўшча халоднай больш шчыльнай вады ў вадаёме, якая ў адрозяенне ад эпілімніёна знаходзіцца ніжэй слоя тэмпературнага скачка — металімніёна. У азёрах Беларусі пачынаецца з глыб. 5—8 м. Фарміруецца ў маі пасля ўстанаўлення веснавой гоматэрміі пры нагрэве паверхневых слаёў вады і ўзрастапні супраціўлення вод-
най масы ветравому перамешваншо. Найб. выражаны ў летні перыяд, разбураецца пры асеннім перамешванні ■вады. У глыбокіх, укрытых ад ветру вадаёмах Пп Беларусі слой Г. летам займае больш пал. тоўшчы вады ў пункце найб. глыбіні (воз. Гінькава, Capo, Волас Паўднёвы, Балдук). У адкрытых, з вялікай пл. люстра азёрах Г. не пастаянны, мае невял. магутнасць (да 5 % аб’ёма вады) і можа разбурацца пры ветравым перамешванні воднай масы (воз. Лукомскае, Дрывяты, Мядзел). Г. і дно, якое яго падсцілае, характарызуюцца беднасцю аргап. жыцця, недастатковым асвятленнем, нізкім утрыманнем кіслароду або поўным яго знікненнем, нізкімі т-рамі (ад
Гіпакрэя рыжая: знешні выгляд і paspas адной з стром.
Гіпаксілон буры: знешні выгляд і разрэз стром.
Гіпаміцэс аранжавы.
4 да 7—8 °C) і нязначнымі іх зменамі на працягу летняга сезону, замаруджаннем біяхім. працэсаў.
М. М. Курловіч. ГІПАМІЦЭС (Hypomyces), род сумчатых грыбоў сям. гіпаміцэтавых. Вядома каля 40 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 12 відаў, з іх на Беларусі найб. вядомы 3 віды: Г. а р а н ж а в ы (Н. aurantius, утварае скурыстыя аранжавыя стромы), Г. р а з е т к а в ы (Н. гоsellus, з чырвонымі стромамі), Г. лактыфлюорум (Н. lactifluorum, адрозніваецца ярка-аранжавым міцэліем). Паразіты апенькі восеньскай, шампіньёнаў, сыраежак, млечнікаў і інш. (на пладовых целах грыбоў-гаспадароў утвараюць багаты міцэлій з канідыяльным споранашэнем, у выніку чаго яны моцна дэфармуюцца і хутка гінуць) і сапратрофы (развіваюцца на старых губавых грыбах, драўніне, кары, апалым лісці, імху).
Перытэцыі (пладовыя целы) грушападобнай формы, светлаабо яркаафарбаваныя (аранжавыя, жоўтыя, зялёныя), развіваюцца на міцэліі, у стромах або ў субікулюме (лямцавае спляценне гіфаў). Сумкі цыліндрычныя, з прыкметнай ножкай, абалонка іх у верхняй ч. патоўшчаная накшталт каўпачка з порай у цэнтры. Сумкаспоры яйцападобныя. эліпсоідныя, верацёнападобныя, двухклетачныя, з добра выражанымі завостранымі прыдаткамі на канцах. У цыкле развіцця канідыяльныя стадыі недасканалых грыбоў з родаў дыплакладый (Diplocladium) і дактылій (Dactylium). A. С. Шуканаў.
ГІПАХЁРЫС (Hypochoeris), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядомы 15 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. У СССР, у т. л. на Беларусі, 2 віды. Харч. і кармавыя расліны.
Г. г о л ы (Н. glabra) трапляецца зрэдку ў Брэсцкай і Гродзенскай абл. Расце на пясчаных мясцінах. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Адналетнік выш. ISSO см, з тонкім верацёнападобным коранем. Сцябло прамастойнае або прыўзнятае, усаджанае дробнымі лускападобнымі ланцэтнымі лісцікамі. Прыкаранёвае лісце ланцэтнае або падоўжанае, выемчата-зубчастае, у разетцы. Кветкавыя кошыкі жоўтыя, на доўгіх кветаносах, па 2 на кожным сцябле. Плод— сямянка з двухрадковым чубком. Маладое лісце ядомае (гатуюць салаты). Г. у Kapa н я л ь н ы (Н. radiata) пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Расце на лугах, у хваёвых лясах. 3 1970 вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце з чэрв. да восені (у культуры да канца кастр.). Мнагалетнік выш. 20—50 см, з кароткацыліндрычным карэнішчам. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае, разгалінаванае, голае, бязлістае ці ўверсе з дробнымі шчацінкападобнымі лісцікамі. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, ланцэтападобнае, выемчата-зубчастае або выемчата-перыста-надрэзанае, апушанае. Кветкавыя кошыкі жоўтыя, адзіночныя.