• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Літ.: Основы палеонтолопш: Справочннк для палеонтологов п геологов СССР [Т.] 2. Губкн, археоцнаты, кпшечнополостные, червн.— М., 1962; Г у рс к н й Б. Н. Нсторнческая геологпя с элементамн палеонтологнн.— Мн., 1979.
    В. 1. Пушкін.
    ГІДРОЛІЗНЫ ТОРФ, прыдатны для атрыманпя кармавых прадуктаў (кармавых дражджэй, ацукраванага торфу, торфа-брагавай сумесі, торфу ў складзе грапуляваных і сыпкіх кармасумесей, вугляводна-пратэінавага корму з торфу і мачавіпы і інш.). Гэта торф вярховага тыпу (сфагйавы, шэйхцэрыева-сфагпавы) з ступенпю распаду не больш за 20 %, рэдукавальных рэчываў —не ніжэй за 45 %, попельнасцю пе болып за 5 %. На Беларусі выяўлены 37 радовішчаў з агульнымі запасамі Г. т. болып за 400 млн. м3. Радовішчы аб’яднаны ў 5 сыравінных баз. Міжрэчанская, Мядзельская і Обальская базы змяшчаюць таксама бітумную сыравіну; пералік радовішчаў, якія ўваходзяць у іх склад, гл. ў арт. Бітумінозны торф. Расонская сыравінная база ўключае балотныя масівы Забораўскі Мох, Лонніца, Расопскі Мох, Юхнавіцкі Мох; Ельнянская — Азерайцы, Астроўскае балота, Весялоўскае балота, Даўбенішкі, Елыія, Крукаўшчына, Кур’янава балота, Лясное балота, Мох, Скураты, Стрэчпа (гл. арт. пра кожны балотны масіў). У мэтах захаваппя рэсурсаў утворапы 4 рэзерваты гідролізнай сыравіпы (Сэрвач, Эсьмонскі Мох, Даўбенішкі, Слаўнае).
    С. Г. Беленькі.
    ГІДРЫ (Hidrida), атрад беспазваночных жывёл кл. гідроідных. ГІашыраны ў прэсных вадаёмах усяго зямнога шара. У сусв. фауне каля 10 відаў з 2 родаў, у СССР 4, з іх на Беларусі 3 віды. Г і д р а з в ыч а й н а я (Hidra vulgaris) жыве ў чыстай, слабапраточнай вадзе заток і заліваў, пераважна на рдзесце. Г. с ц я б л і н і с т а я (Н. oligaetis) трапляецца на ніжнім баку лістоў белых і жоўтых гарлачыкаў, ірдзе-
    сту. Г. з я л ё п а я (Н. viridis) жыве па расцы, зялёны колер ёй падаюць адпаклетачныя водарасці. Драпежнікі: жывяцца інфузорыямі, калаўроткамі, плапктоннымі ракападобнымі, малашчаціпкавымі чарвямі, лічынкамі рыб. Здабычу ловяць шчупальцамі з жыгучымі клеткамі. Індыкатары чысціні вадаёмаў. Выкарыстоўваюцца як матэрыял у доследах па фізіялогіі ніжэйшых жывёл.
    Даўж. Г. да 1 см. Цела цыліндрычнае, полае, бурае або зялёнае. Сценкі маюць 2 слаі клетак (покрыўны 1 стрававальны). Спосаб жыцця пераважна сядзячы. Адным канцом (падэшвай) прымацоўваюцца да субстрату. Рот абкружаны 6—12 шчупальцамі. Раздзельнаполыя або гермафрадыты. Размнажаюцца бясполым (пачкаваннем) і полавым спосабамі. У Г. вялікая здольнасць да ўзнаўлення: рэгенеруюць з 1/200 часткі цела. Жывуць пекалькі месяцаў. Увосень утвараюць зародкі, абкружаныя шчыльнай абалонкай, з якіх вясной развіваюцца новыя Г. Іл. гл. таксама ў т. 1 да арт. Беспааваночныя.
    Літ.: Жнзнь жнвотных. Т. 1.— М., 1968, с. 264—268. Л. М. Лук'яноеіч.
    Пачкаванне гідры звычайнай.
    Гідрыла кальчаковая: 1— верхняя частка расліны; 2— ліст.
    ГІЛЕ 57
    ГІДРЫЛА, вадзяніца (Hydril1а), род водных шматгадовых травяністых раслін сям. жабнікавых. Вядомы 1 від — Г. кальчаковая (II. verticillata), пашыраная ў Еўразіі, Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі рэдкая, выяўлена толькі ў азёрах Бел. Паазер’я, часта ўтварае зараснікі. Размнажаецца вегетатыўна. Корм для рыб і вадаплаўных птушак.
    Расліна апушчана ў ваду. Сцябло доўгае, ніткападобнае, даўж. да 2 м, з рэдкімі галінкамі, на якіх утвараюцца шчылыіыя пупышкі (увосень падаюць на дно вадаёмаў, імі расліна зімуе). Лісце лінейнае, эліпсоіднае або яйцападобнае, дробназубчастае, з пазушнымі лускавінкамі, па 3—8 у кальчаках, радзей парнае. Кветкі аднаполыя, акружаны пакрывалам, сядзяць па 1 у пазухах лісця, тычынкавыя аддзяляюцца ад расліны і ўсплываюць на паверхню вады. Пялёсткі лапацістыя, у тычынкавых кветак зеленавата-белыя, у песцікавых белаватаплеўкавыя. Плод цыліндрычны, ягадападобны, маланасенны.
    В. П. Мартыненка. ГІЖЭНКА, другая назва р. Тросліўка.
    ГІЛАКОМІУМ (Hylocomium), род брыевых імхоў сям. гілакоміевых. У родзе 1 від — Г. бліскучы (Н. splendens), пашыраны ў паўн. і ўмерапых шыротах Галарктыкі, адзінкавыя месцазпаходжапні вядомы ў Новай Зелапдыі, трапічнай Афрыцы, Цэнтр. Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі, трапляецца па ўсёй тэр. Кампанент наглебавага покрыва лясоў, асабліва зеленамошных і чарпічных хвойнікаў. Уплывае на мікраклімат лесу, абагачае глебу гумусам.
    Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі рыхлыя зялёныя або жаўтавата-зялёныя, у сухім стане бліскучыя. Сцябло 5—20 см даўж., ляжачае. узыходнае да прамастойнага, з дугападобна выгнутымі гадавымі двойчы-, тройчыперыста-разгалінаванымі парасткамі, размешчанымі ярусамі; галінкі плоскарасласцёртыя. Сцябловае лісце падоўжанаяйцападобнае, зубчастае, з двайной кароткай жылкай; галінкавае — авальнае. Спарагоны на бакавых галінках, утвараюцца рэдка. Каробачка са спорамі на чырвонай ножцы, яйцападобная, гарбатая, карычневая. Перыстом двайны. BenKa пукатае з дзюбкай. Каўпачок клабукападобны. Спараносіць вясной. Ва ўмовах Беларусі размнажаецца звычайна вегетатыўна. Іл. гл. на ўкл. да арт. Лістаецябловыя імхі. Г. Ф. Рыкоўскі. ГІЛЁЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 0,3 км на ПнЗ ад в. Гілі Чашніцкага р-па. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 605 тыс. м3. Гліпы карычневыя шчылыіыя, пластычныя, тлустыя, вязкія, месцамі пясчаністыя, з уключэпнямі (1—2%) жвіру і галькі; гліпістых часціпак драбней за 0,002 мм у іх
    22,3—78,8 %, пясчаных 0,7—3.4%. УІагутнасць карыснай тоўшчы 0,5— 12,7 м, ускрышы (торф, флювіягляцыялыіыя пяскі і супескі) 0,2—2 м. Гліны прыдатпыя на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным заводам (в. Гілі.).
    ГІЛЁЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАІІА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за '0,7 км па ПдУ ад в. Гілі Чашніцкага р-на. Паклад у выглядзе 2 лінз звязапы з флювіягляцыяльпымі адкладамі часу адступапня паазер■скага ледавіка. Разведашля запасы 280 тыс. м3. Пясчапа-жвіровая парода цёмна-шэрая, жвіру буйней за 5 мм у ёй 17,5—75,2 %, гліністых і пылаватых часціпак у пяску 0,6— 6,2 %, у жвіры 0,1—6,2 %. Магутпасць карыснай тоўшчы 2—6,4 м, ускрышы (пяскі розназярністыя) ■0,2—2,4 м. Пяскі і жвір прыдатныя яа вытв-сць бетону, для дарожных і буд. работ. Радовіпіча распрацоўваецца Белміжкалгасбудам.
    ГІЛЬ, птушка сям. ўюрковых; тое, іпто снягір.
    ГІЛЬМАН Залман Давыдавіч (п. 17. 11.1929, Барысаў), беларускі сав. вучоны ў галіпе селекцыі і развядзепня с.-г. жывёл. Д-р с.-г. н. (1976), праф. (1978). Чл. КПСС з 1956. Скончыў Маск. с.-г. акадэмію (1952). 3 1965 у Бел. НДІ жывёлатадоўлі. Працы па прыватпай заатэхпіі. селекцыі і развядзенню свіней. Кіраўнік работы і адзіп з аўтараў па вывядзеппю бел. чорна-рабой пароды і бел. ўпутрыпароднага тыпу свіней буйной белай пароды.
    Тв.: Повышенне мясных качеств свпней.— Мн.. 1977; Повышенне продуктнвностн свпней.— Мн., 1982.
    ГІМЕНАГАСТРАЛЬНЫЯ (Hymenogastrales), парадак грыбоў з групы парадкаў гастэраміцэтаў. Вядома 1 сям.— гіменагастравыя, 6 родаў, больш за 40 відаў, пашырапых па ўсім зямным шары. У СССР 6 родаў, 22 віды, з іх на Беларусі 3 віды з родаў гіменагастэр і каранёвец. Глебавыя сапратрофы. Растуць у лясах. Пладаносяць летам і восепню. Некаторыя віды прыемныя на смак, спажываюцца ў Вялікабрытаніі і Япопіі.
    Пладовыя целы падземныя або выступаюць на паверхні, клубне-, яйцаці шарападобпыя, пераважпа сядзячыя. Перыдый (абалонка) звычайна мяккі, шарсцістаабо шаўкавіста-валакпісты ці гладкі, адна-, двухабо трохслаёвы, у больпіасці відаў прырослы да глебы (спараіюспая ткапка), з корапепа-
    добнымі цяжамі міцэлію, асабліва каля асновы, часам зпікае пры выспявапні. Глеба мясістая, потым храсткавата-студзяпістая, без капіліцыю, са шматлікімі камерамі розпай формы — авалыіымі, шара-, лабірыптападобпымі ці вузкімі, звілістымі. Базідыі падоўжана-авальпыя або булавападобпыя, з 1—8 спорамі, размяшчаюцца няроўна ці суцэльным гіменіем у сценках камер. Базідыяспоры шарападобпыя або авальныя, з гладкай ці арпамептаванай абалонкай, часам з перыспорыем (слой зверху абалопкі), бясколерныя або афарбавапыя.
    Літ.: Соснн П. Е. Определнтель гастеромпцетов CCGP.— Л., 1973.
    Г. I. Сяржаніна. ГІМЕНАГАСТЭР (Hymenogaster), род базідыяльных грыбоў сям. гіменагастравых. Вядома каля 60 відаў, пашыраных па ўсім зямпым шары. У СССР 11 відаў, з іх на Беларусі Г. д а л і к а т п ы (H. tener). Выяўлены ў Асіповіцкім р-не. Глебавы сапратроф. Расце групамі ў лясах, асабліва лісцевых. Пладаносіць летам і восенпю. Пра выкарыстанне звестак няма.
    Пладовыя целы дыям. 0,5—2 см, падземныя, часам трошкі выступаюць з-пад зямлі, шараабо слівападоОныя. каля асновы зморшчаныя, з белымі цяжамі міцэлію. брудна-белаватыя, серабрыстыя. Перыдый сухі, тонкі, потым трэшчынаваты. Глеба шчыльная, са шматлікімі камерамі. белая, потым шэра-бурая, з ліловым адценнем. Базідыі булавападобпыя, з 1—4 спорамі. Базідыяспоры лімонападобныя, бурыя, бародаўчатыя, празрыстыя на канцах. Г. I. Сяржаніна. ГІМЕНАЛЕПІДЫДОЗЫ. гліспыя хваробы птуіпак, млекакормячых і чалавека, якія выклікаюцца паразітычнымі стужачпымі чарвямі з сям. гіменалепідыдаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі трапляюцца ў птушак, чалавека, пераважна ў раёнах, дзе амаль не рэгіструецца аскарыдоз. 3 п т у ш а к па Г. найчасцей хварэюць качкі (маладпяк), гусі, радзей куры. Птушкі заражаюцца вясной, заглынуўшы прамежкавых або рэзервуарных гаспадароў (ракападобных, насякомых, прэснаводных малюскаў, чарвей і інш.).
    Хворыя на Г. птушкі трацяць апетыт, худзеюць, слаба растуць, у іх парушаецца функцыя страўнікава-кішачнага тракту, нерв. сістэмы. У лячэнні выка-
    Гіменагастэр далікатпы:. 1— пладовае цела ў разрэзе; 2— базідыі са спорамі; 3— базідыяспоры.
    рыстоўваюць розныя антгельмінтыкі. Каб папярэдзіць Г., маладняк птушак гадуюць асобпа ад дарослых, праводзяць прафілакт. дэгельмінтызацыю вясной і ўвосень. У чалавека ўзбуджальнікі Г.— карлікавы цэпень, рэдка пацуковы цэпень. Хварэюць пераважна дзеці; яйцы паразітаў перадаюцца праз брудныя рукі, цацкі, разносяцца мухамі. Выяўляецца Г. болем у жываце, рвотай, бяссоніцай, адставаннем у росце дзяцей, зніжэннем працаздольнасці ў дарослых. Лечаць супрацьгліснымі прэпаратамі.
    М. К. Сляпнёў. ГІМЕНАЛЕШДІЯДЫ (Hymenolepididae), сямейства гельмінтаў кл. стужачпых чарвей. Пашыраны ўсюды, пераважпа ў трапічных і субтрапічпых раёнах. У сусв. фауне больш за 400 відаў з 100 родаў, у СССР толькі ў птушак адзначана каля 240 відаў. На Беларусі болып за 50 відаў, найб. пебяспечны карлікавы цэпень. Паразіты птушак, млекакормячых і чалавека (асноўпыя гаспадары). Узбуджалыіікі гіменалепідыдозаў.