Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
У БССР Г. (ванны, душы. абліванні, абціранні, кампрэсы. купанні летам і зімой) пры комплексным лячэнні і аздараўленні прымяняецца ў санаторыях, санаторыях-прафілакторыях, дамах адпачынку, у шэрагу амбулаторна-паліклінічных устаноў і бальніц для аднаўлення парушанай фізіял. раўнавагі розных функцый арганізма, актывізацыі абмену рэчываў і дзейнасці нерв., мышачнай, сардэчна-сасудзістай сістэм. а таксама для загартоўвання 1 трэніроўкі
Э. С. Кашыцкі.
ГІДРАТЭХШЧНЫЯ МЕЛІЯРАЦЫІ, в о д п ы я м е л і я р а ц ы і, гідрам е л і я р а ц ы і, сістэма мерапрыемстваў па рэгуляванпю воднага рэжыму тэрыторыі. Даюць магчымасць пераразмяркоўваць вільготнасць у часе і прасторы з мэтай атрымапня высокіх і ўстойлівых ураджаяў с.-г. культур, рацыянальнага выкарыстання водных і зямельных рэсурсаў і паляпшэпня прыродлых умоў.
Г. м. падзялятоцца на асушальныя, арашальныя, асушальна-ўвільгатняльныя і абвадненне (пераважна абвадненве пашы). Віды Г. м. маюць занальны характар і зменьваюцца ў залежнасці ад патрабаванняў вытв-сці. На тэр. БССР да апошняга часу пераважалі асушальныя меліярацыі. Аднак няўстойлівы рэжым прыроднага ўвільгатнення і цеплазабеспячэння тэр. рэспублікі абумовіў шырокамаштабнае выкарыстанне асушальна-ўвільгатняльных і араіпальных меліярацый. На пач. 1981 у БССР усяго зямель з асушальнай сеткай 2430.5 тыс. га (у т. л. с.-г. угоддзяў 2298,5 тыс. га), арашальныя меліярацыі праводзяцца на пл. 172.6 тыс. га.
Г. м. аказваюць вял. ўплыў на мікраклімат, глебу і ўвесь прыродны комплекс тэр., у т. л. на водны рэжым, раслінны і жывёльны свет сумежных тэрыторый, на водазабеспячэнне нас. пунктаў, сцёк рэк і інш. Аспова правільнага ажыццяўлення Г. м. у БССР — прынцып комплекснага і рац. выкарыстанпя водных, зямелыіых і іншых прыродных рэсурсаў з улікам інтарэсаў розных галін нар. гаспадаркі, патрабаванпяў аховы
прыроды і навакольнага асяроддзя. У мэтах больш беражлівага выкарыстапня водных рэсурсаў будуюцца сажалкі і вадасховішчы. У перспектыве прадугледжана стварэпне адзінай водна-гасп. сістэмы з буд-вам неабходных гідратэхн. збудаванняў для перакідвання сцёку з аднаго вадазбору ў другі.
Літ.: Голченко М. Г. Влагообеспеченность н орошенне земель в Белорусснд.— Мн., 1976. М. Г. Голчанка. ГІДРАФІЛЬНЫЯ РАСЛІНЫ (ад гідра... + грэч. phileo люблю), водныя расліны, прыстасаваныя да перакрыжаванага апылення пад вадой (на Беларусі, напр., рагаліснік апушчаны, наяда гнуткая, валіснерыя спіральная і іпш.).
ГІДРАФІТЫ (ад гідра...+...фіт), вышэйшыя водныя расліны, пупышкі аднаўленпя якіх знаходзяцца ў вадзе. Прымацоўваюцца да грунту, у вадзе толькі ніжняя частка. Растуць у прыбярэжнай палосе і на мелкаводдзі вадаёмаў (па Беларуёі трыснёг звычайны, стрэлкаліст звычайны, чарот азёрны, рагоз шыракалісты і інш.). Часта Г. наз. таксама ўсе расліны, якія жывуць у водным асяроддзі.
ГІДРАХАРБІЯ (ад гідра...+грэч. choreo прасоўваюся, пашыраюся), пашырэнне пладоў, насення і іпш. зачаткаў раслін і грыбоў воднымі цячэннямі. Характэрна пераважна для балотных і водных раслін (у флоры Беларусі, напр., для стрэлкалісту звычайпага, рдзесту, сусака парасоністага, плюшчая і інш.). Пашырэнню вадой спрыяюць спец. прыстасаванні, запоўнепыя паветрам,— уздуцці і вырасты на абалонках пладоў і пасення, асобныя клеткі ў спорах грыбоў і пад.
ГІДРАХІМІЯ [ад гісфа...+ сярэднелац. (al) chimia], навука, якая вывучае хім. састаў водных мас водных аб’ектаў, узаемасувязь хім., фіз. і біял. працэсаў, якія адбываюцца ў вадаёмах і ў іх паваколлі; частка гідралогіі. Цесна звязана з гідрабіялогіяй і геахіміяй.
Асноўная задача Г.: вывучэнне працэсаў фарміравання хім. саставу прыродных водаў і гідрахім. рэжыму водных аб’ектаў у залежнасці ад агульных і мясцовых фізіка-геагр. умоў і біял. працэсаў. Гідрахім. даследаванні маюць прыкладное значэнне для вырашэння пытанняў водазабеспячэння, буд-ва гідратэхн. збудаванняў, арашэння, здабычы карысных выкапняў, выкарыстання MiHep. водаў, рыбаводства 1 рыбалоўства, для праблемы барацьбы з забруджваннем прыродных водаў, прагнозу якаспі вады і гідрахім. рэжыму вадасховішчаў, для распрацоўкі водаахоўных мерапрыемстваў.
Першыя звесткі аб хім. саставе паверхневых водаў Беларусі былі атрыма-
ны ў канцы 18 — пач. 19 ст. пры вышуканнях для водазабеспячэння. У 1930-х г. у сувязі са складаннем Воднага кадастру СССР у некаторых пунктах былі праведзены даследаванні хім. саставу вады. У 1928—41 Гідраметэаслужбай БССР, сан.-гігіенічнымі і рыбагасп. ўстановамі было выканана каля 200 хім. аналізаў вады. У 1947 арганізаваны стацыянарныя гідрахім. даследаванні на гідралаггчных пастах. У 1946—50 вывучалася 13 водных аб’ектаў, у 1961—62 адпаведна 37, у 1979—80 —63. Вынікі даследаванняў публікаваліся ў гідралагічных штогодні-’ ках, з 1976—у квартальных бюлетэнях. 3 1963—64 для ацэнкі ўмоў фарміравання хім. саставу паверхневых водаў перад разводдзем адбіраюцца на аналізы пробы снегу, а ў перыяд разводдзя нробы вады з мікраручайкоў. Хімічны састаў прыродных водаў вывучаецца таксама Ін-там геахіміі і геафізікі і Ін-там торфу АН БССР, Беларускім ін-там глебазнаўства і аграхіміі, Беларускім навукова-даследчым 1 праектна-канструктарскім ін-там рыбнай гаспадаркі, Беларускім санітарна-гігіенічным НДІ, Цэнтральным НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Лабараторыяй азёразнаўства БДУ, у лабараторыях прамысл. прадпрыемстваў, сан.-эпідэміялагічнымі станцыямі Мін-ва аховы здароўя, басейнавымі інспекцыямі Дзяржкамітэта па ахове прыроды, інспекцыямі па рыбнаму нагляду. Абагульненыя вынікі гідрахім. вывучэння паверхневых водаў рэспублікі змешчаны ў даведніку «Рэсурсы паверхневых водаў СССР» (т. 5, ч. 1, Ленінград, 1966). В. I. Красуцпая. ГІДРАХНЁЛЫ (Hydrachnellae), падсямейства акарыформных кляшчоў. Пашыраны ўсюды ў прэсных вадаёмах. У сусв. фауне 2 тыс. відаў з 200 родаў, у СССР 450 відаў. На Беларусі спецыяльна не вывучаліся, найб. вядомыя прадстаўнікі з родаў Eylais, Hydrachna, Fiona, Arrhenurus, y прыватнасці гідрахна геаграфічная (Hydrachna geographica). Лічынкі паразітуюць на водных беспазвапочных. Дэйтанімфы і дарослыя кляшчы — драпежнікі: кормяцца дробнымі ракападобнымі, лічыпкамі водных насякомых.
Даўж. Г. да 8 мм. Цела круглаватае, яркай афарбоўкі, нячленістае. Ногі падобныя да вёсел. Добра плаваюць. Б. П. Савіцкг.
ГІДРАЭНЕРГЕТЬДЧНЫЯ РЭСУРСЫ, энергія рачных патокаў, выражаная ў кілаватах сярэднегадавой электрычыай магутнасці або ў кілаватгадзінах электрычнай энергіі. Адрозніваюць патэнцыяльныя рэсурсы — колькасць воднай энергіі, якую можна атрымаць, калі цалкам выкарыстаць сцёк ракі на ўсім яе працягу, і тэхн. рэсурсы — магчымая для выкарыстання па тэхн. умовах ч. патэнцыяльных рэсурсаў.
Энергетычныя рэсурсы рэк Беларусі адносна невялікія. Патэнцыяльна яны складаюць каля 1 млн. кВт, або ў год 7,5 млрд. кВт • гадз. выпрацоўкі энергіі. Тэхпічныя рэсурсы вызначаюцца лічбай у 2,5—3 млрд. кВт • гадз. у год. Важная характарыстыка энергет. каштоўнасці асоб-
ных участкаў рэк — кіламетрычпая магутпасць (велічыня магутнасці, якая прыпадае на 1 км даўжыні ўчастка). Участкі з удзельнай магутнасцю больш за 1000 кВт/км (асобныя — да 1300 кВт/км) ёсць па Зах. Дзвіне. Большасць рэк Беларусі маюць удзельную магутнасць у межах 5—50 кВт/км, каля 30 % — усяго 5—10 кВт/км. Асабліва малая кіламетрычпая магутяасць рэк Палесся. У цэлым па Беларусі магчыма выкарыстанне прыблізна 30— 40 % патэнцыяльпых гідраэнергарэсурсаў (у бас. р. Прыпяць — каля 5%).
У мінулым Г. р. Беларусі выкарыстоўваліся мала — на вадзяных млынах і лесапільнях (тартаках). Гідраэнергетычнае буд-ва пачалося ў 1930-я гады пераважна на малых рэках. У 1950— 60-я г. пабудавана больш за 170 ГЭС агульнай магутнасцю каля 20 тыс. кВт. Найбольш значныя з іх (у кВт): Асіповіцкая, 2250 (р. Свіслач); Чыгірынская, 1500 (р. Друць); Гезгальская, 550 (р. Моўчадзь); «ІІІлях да камунізма» 550 (р. Дрысвята); Лукомская, 500 (р. Лукомка). 3 развіццём энергет. сістэмы рэспублікі малыя ГЭС былі пераведзены на кансервацыю, карыстальнікі электраэнергіі падключаны да дзярж. энергасістэмы. У перспектыве гідраэнергетыка на Беларусі можа развівацца па лініі буд-ва гідравузлоў комплекснага карыстання, вадасховішчаў для рэгулявання сцёку пры адначасовым выкарыстанні іх у мэтах энергетыкі, водазабеспячэння, воднага транспарту, меліярацыі і аховы водаў.
Літ.: Гіідроэнергетнческне ресурсы Белоруссші.— Мн., 1957; Водноэнергетпческнй кадастр Белорусской ССР: Потенцнальные гндроэнергоресурсы. Т. 1—2. — Мн., 1960—62. М. Р. Мурашка.
ГІДРОГРАФ (ад гідра...+грэч. grapho пішу), графік змянепня расходаў вады ў асобным створы вадасцёку (ракі, ручая, канала) за год або за яго частку. Адлюстроўвае асобныя фазы рэжыму вадасцёку ў разводдзе, межань, паводкі, дае інфармацыю пра гідралагічныя характарыстыкі водных аб’ектаў, у т. л. залежна ад велічыпі вадазбораў, асаблівасцей рэльефу, раслінпасці і іншых умоў.
Параметры і форма Г. вадасцёкаў Беларусі залежаць ад прыродна-клім. умоў і памераў вадазбору. Каэфіцыенты формы Г. асераднёных разводдзяў, якія характарызуюцца адносінамі макс. расходу вады сярэдняга за перыяд разводдзя, вагаюцца ад 2 да 6, павялічваюцца на малых рэках. Найменшы каэфіцыент формы Г. маюць рэкі Зах. Дзвіна, Нёман і Дняпро, найоольшы — рэкі бас. Сажа. Параметры і форма Г. зменьваюцца пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння, асабліва пры рэгуляванні сцёку і меліярацыі.
ГІДРОІДНЫЯ (Hydrozoa), клас беспазваночных тыпу кішачнаполасцевых. Жывуць пераважна ў акіяпах і морах. У сусв. фауне болып за 2,5 тыс. відаў з 7 атр., у СССР больш за 300 відаў. На Беларусі з Г. трапляюцца гідры. Выкапнёвыя існавалі ў ардовіку — дэвоне. У БССР
спецыяльна пе вывучаліся. Выяўлены ў адкладах верхпяга ардовіку на Пн, верхняга сілуру Брэсцкай упадзіны, верхняга дэвопу Прыпяцкай упадзіны і франскіх адкладах у Віцебскай і Магілёўскай абл. Усе Г,— драпежнікі: жывяцца дробнымі жывёламі, якіх ловяць шчупальцамі з жыгучымі клеткамі.
Цела Г. цыліндрычнае, з 2 слаёў клетак. Размнажаюцца з чаргаваннем пакаленняў, вегетатыўным і полавым спосабамі. У большасці Г. бясполыя пакаленні (паліпы) утвараюць калоніі. У абалонцы некат. Г. адкладваюдца вапнавыя солі; скопішчы такіх Г. утвараюць арганагенныя пабудовы. Полавыя пакаленні (мядузы) раздзельнаполыя, свабодна плаваюць у вадзе.