Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Даўж. Г. ад долей да 700, шыр, 0,2— 4 мм. Цела складаецца са сколексу, шыйкі 1 стробілы. Сколекс мае 4 прысоскі і хабаток з 8—10 і больш кручкамі, у некаторых відаў кручкоў няма. Гермафрадыты. Развіваюцца з удзелам прамежкавых (ракападобныя, насякомыя) 1 рэзервуарных (прэснаводныя малюскі) гаспадароў. У арганізме прамежкавых гаспадароў з яец гельмінтаў утвараюцца лічынкі тыпу цыстыцэркоідаў. Асноўныя (канчатковыя) гаспадары заражаюцца аліментарным шляхам, у кішэчніку іх лічынкі ўкараняюцца ў падслізістую абалонку 1 выклікаюць яго запаленне.
Ліг.: Спасская Л. П. Цестоды птпц СССР: Гнменолепнднды.— М., 1966,
Л. С. Гладкая.
ГІМЕНАМІЦЭТЫ (Hymenomycetidae), 2 парадкі вышэйшых базідыялыіых грыбоў падкл. холабазідыяміцэтаў — афілафаральныя і агарыкалыіыя. Вядома больш за 500 родаў, звыш 10 тыс. відаў, пашыраных па ўсіх кантынентах, пераважна ў лясных біяцэнозах. У СССР болып за 400 родаў, звыпі 3 тыс. відаў. На Беларусі 175 родаў, 1200 відаў з абодвух нарадкаў. Болыпасць — сапратрофы, мпогія — паразіты. Ёсць ядомыя, лек., ядавітыя. Мікарызаўтваралыіікі або мінералізатары адмерлых раслінных рэшткаў.
Пладовыя целы рознай кансістэнцыі, формы і памераў, утвараюцца на шматгадовым міцэліі. Характэрная прыкмета Г.— утварэнне на паверхні пладовага цела гіменія — шчыльнага слоя з базідый і стэрылыіых элементаў (цыстыд, гіфід і інш.), якія выконваюць ахоўную функцыю. Гіменафор (вырасты пладовага цела, якія нясуць гімепій) пласціністы, трубчасты, складкаваты 1 інш. Афарбоўка спораў разнаколерная, ад яе залежыць колер гіменафора. Споры пашыраюцца ў асноўным ветрам (губавыя грыбы), насякомымі, некат. млекакормячымі. A. С. Шуканаў.
ГІМЕПАСТОМУМ (Hymenostomum), род брыевых імхоў сям. трыхастомавых. Вядома каля 50 відаў, пашыраных пераважна ў засушлівых абласцях зямнога шара. У СССР 6 ві-
даў. На Беларусі па аголенай глебо на ўзлесках, адхонах канаў, палях трапляецца Г. вузкавусцейкавы (Н. microstomum).
Аднадомная лістасцябловая расліна, расце групамі сцяблоў. Сцябло кароткае, прамастойнае, часта галінастае. Лісце лінейна-ланцэтнае (сухое кучаравае), плоскае, загнутае ці закручанае, па краі суцэ.іыіае, жылка выступае за верхавінку ліста кароткім асцюком. Каробачка са спорамі яйцаабо эліпсападобная, на жоўтай ножцы. Перыстом адсутнічае. Вечка з дзюбкай. Каўпачок клабукападобпы.
ГІМЕНАСЦЫФ (Hymenoscyphys), род сумчатых грыбоў сям. гелоцыевых. Бядома каля 80 відаў. Сапратрофы па адмерлых сцяблах травяністых раслін, леташнім лісці, на драўніне і карьі хвойпых і лісцевых парод. У СССР, у т. л. па Беларусі, трапляецца тыповы прадстаўнік — Г. х в а с т а т ы (Н. caudatus).
Пладовыя целы (апатэцыі) светлаафарбавапыя, адзіночныя або -0 невял. групах, часта па доўгіх ножнах, сподкападобныя, плоскія, пукатыя, Сумкі булавападобныя. Споры аднаклетачныя, з узростам 2—4-клетачныя, верацёнападобныя ці падоўжана-булавападобныя. ГІМЕНАХЁТА (Hymenochaete), род губавых базідыяльных грыбоў сям. гіменахетавых. Вядома каля 10 Biflay, пашыраных на ўсім зямным шары. У СССР 8 відаў, з іх па Беларусі 3: Г. тытунёвая (Н. tabacina), Г. карычневая (Н. cinnamomea), Г. ржавая (II. rubiginosa). Сапратрофы. Растуць па навале і сухастоі (укрываюць галінкі дрэў) у розных лясах, на высечках, каля дарог. Актыўныя разбуралыіікі драўіііны.
Пладовыя целы аднагадовыя, распасцёртыя, распасцёрта-адагнутыя або амаль сядзячыя ці накшталт палавінчатых шапак, тонкія. плеўкавыя, лямцавыя, скурыстыя, цвёрдыя. Павсрхня іх маршчакаватая, аксамітная або гладкая, афарбавапая ў каштапава-карычневыя і чорныя таны з больш светлым краем. Тканка бурая. Гімепафор гладкі, радыяльна-маршчакаваты або слабабугрысты. Споры дробныя. цыліндрычныя, бясколерныя. гладкія. Іл. гл. на ўкл._ да арт. Губавыя грыбы. A. 1. Галаўко. ГІМНАДБІНІУМ (Gymnodinium), род аднаклетачных пірафітавых водарасцей сям. гімнадыніевых. Вядома каля 150 прэснаводных, саланаватаводных і марскіх відаў, пашыраных ў плапктоне вадаёмаў розпага тыпу, асабліва ў певял. са стаячай вадой (азёрах, балотах, сажалках, лужыпах і інш.). У СССР 22 віды і разпавіднасці, выклікаюць цвіценне вады — падлёднае і летам. На Беларусі ў Прыпяці і Дняпры, азёрах і вадасховішчах адзпачаны Gymnodinium sp.
Клеткі рухомыя, з двухбаковай_ сіметрыяй, эліпса-, яйца-, грыбападобныя або сферычныя. Абалонка кволая ці грубая, цвёрдая, часам баразнаватая. Ад перакрыжавання папярочнай і падоўжанай баразён па абалонцы адыходзяць 2 жгуцікі. Ядро звычайна ў цэнтры. Храматафоры шматлікія або адзінкавыя,
жоўта-бурыя ці аліўкава-зялёныя, нярэд’ка адсутнічаюць. Вочка часцей адсутнічае. Утварае цысты. Жыўленне фотаі гетэратрофнае. Т. М. Мгхеева.
ГІМНАЗІГА, род зялёпых дэсмідыевых водарасцей; тое, што бамбузіна. ГІМНАПІЛ (Gymnopilus), род шапкавых базідыялыіых грыбоў сям. павуціннікавых. Вядома каля 20 відаў, папіыраных у Еўразіі. Паўн. Амерыцы, Аўстраліі. У СССР 12 відаў, з іх па Беларусі 6. Сапратрофы (пераважна лігпафілы). Растуць групамі ў лясах па адмерлай драўпіне хвойных парод. Пладаносяць у жн.— верасні. Неядомыя.
ПІапка валакністая, ліпкая, яркага колеру (вохрыстая, аранжава-карычневая, бураватая). таму іх таксама пазываюць агнёўкамі. Мякаць топкая. Пласцінкі прырослыя або зыходныя. Ножка
Гіменастонум вузкавусцейкавы: 1— агульны выгляд; 2— ліст.
Гімнаспарангій: I— дрыжалкападобны
(эцыдыі на лісці яблыні); 2—звычайнаядлоўцавы (пашкоджанае сцябло).
ГІМН 59
цэнтралыіая, у некат. відаў з кольцам. Споры яйцападобныя, шурпатыя ці бародаўчатыя, бурыя.
У БССР, акрамя Г. яловага, або агнёўкі яловай, добра вядомы яшчэ 3 віды. Г. горкі (G. picreus) адрозніваецца голай шапкай дыям. 2—3 см, шыроказваночканадобнай, чырванавата-карычневай, потым святлейшай да рыжаватай. Мякаць у шапцы бураватая, у ножцы карычневая. Пласцінкі густыя, вузкія, прырослыя або злёгку зыходныя, яркажоўтыя, з часам рыжа-карычневыя. Ножка злёгку сплюшчаная, цёмна-карычневая, беламучністая, валакністая. У Г. рыжага (G. Junonius) шапка дыям. 5—10 см, паўшарападобная, потым пуката-распасцёртая, залаціста-рыжая, тонкавалакніста-лускаватая, сухая, тоўсташчыльнахмясістая. Мякаць шчыльная, жоўтая, з пахам рэдзькі. Пласцінкі прырослыя, іншы раз злёгку зыходныя, рыжаватыя. Ножка да нізу патаўшчаецца, з падоўжапымі коранепадобнымі вырастамі, аднаго колеру з шапкай, шчыльная, з шырокім павіслым кольцам. Шапка Г. ж о ў т a г a (G. flavus) дыям. 1.5—6 см, пуката-распасцёртая, з бугарком у цэнтры, з загорнутым краем, вохрыста-жоўтая, з часам іржава-жоўтая, злёгку валакністая, шаўкавістая, бліскучая. сухая. Мякаць жаўтаватая. Пласцінкі прырослыя, густыя, жоўтыя. Йожка да сярэдзіны патоўшчаная, каля асновы бульоападобна расшыраная, аднаго колеру з шапкай, уверсе злёгку жаўтаватамучністая. В. С. Гапгенка. ГІМНАСПАРАНГІН (Gymnosporangium), род базідыяльпых грыбоў сям. пукцыпіевых. Вядома каля 40 відаў, ііашыраных у Еўразіі, Японіі, Паўн. Амерыцы. У СССР адзначана болып за 10 відаў, з іх па Беларусі часцей трапляюцца 4: Г. звычайпаядлоўцавы (G. juniperinum), Г. рагацікападобны (G. clavariforme), Г. дрыжалкападобпы (G. tremelloides), Г. казацкаядлоўцавы (G. salinae). Цяжкараспазнавалыіыя віды. Двухдомпыя паразіты, выклікаюць іржу раслін, пераважпа грушы, яблыні, рабіны, глогу.
У цыкле развіцця грыбоў 4 стадыі (базідыі, спермагоніі, эцыдыі, тэлейталожы) з характэрным для кожнай з іх споранашэннем — базідыяспоры, спермацыі, эцыдыяспоры (звычайна развіваюцца на яблыні і грушы), тэлейтаспоры (на ядлоўцу). Урэдаспораў няма. 3 двух'ядравага міцэлію грыбоў ранняй вясной, пасля перазімоўкі ў галінках ядлоўцу, утвараювда групамі студзяністыя, ад светла-аранжавых да жаўтавата-карычневых тэлейталожы з двухклетачнымі на ножках тэлейтаспорамі, якія амаль адразу прарастаюць у базідыі. Базідыяспоры заражаюць маладое лісде яблыні: па ім (прыкладна ў ліп.) спачатку пад эпідэрмісам развіваюцца гарлачыкападобныя спермагоніі (накшталт кропак), з якіх разам з салодкай і духмянай вадкасцю выступаюць спермацыі, потым на ніжпім баку лісця з’яўляюцца эцыдыі з абалонкай у выглядзе конусападобных вырастаў. Эцыдыяспоры ў ланцужках, эліпсоідныя, аднаклетачныя, дробнабародаўчатыя, цёмна-бурыя, з некалькімі праросткавымі порамі, пасля выспявання (восеншо) пераносяцца ветрам на ядловец (на звычайпы — іржа яблыні, на казацкі —
іржа грушы) і развіваюць міцэлій (ім грыбы зімуюць у тканках раслін).
Г. С. Снігіроў.
ГІНКГО (Ginkgo), род лістападпых голанасенпых дрэвавых раслін сям. гінкгавых. У родзе 1 від — Г. д в у хл о п а с ц е в ы (G. biloba). Радзіма — Паўд. Кітай, Япопія. На Беларусі з 1900, акрамя аранжарэй, выпрабоўваўся ў Чырвонабярэжскім парку, Горках, Жорнаўцы. Асобпыя экземпляры растуць у Гомельскім парку імя Луначарскага, Лошыцкім парку і садзе Бел, тэхпал. іп-та (Мінск), Кобрыпе (узрост 42 гады), бат. садзе БСГА. Рэлікт цеплалюбпай даледавіковай флоры (геал. ўзрост віду каля 50 млн. гадоў). Mae навук.-пазнавальнае і дэкар. значэнне.
Выш. да 40 м, дыям. ствала каля 3 м. Крона светлая пірамідальная. Лісце чаранковае, арыгінальнай веерападобнай формы з характэрным жылкаваннем, восенню залаціста-жоўтае, ападае на зіму. Семя вял., з тоўстай вонкавай абалонкай, сакаўной пры выспяванні, з непрыемным пахам. Размнажаецца насеннем і чаранкамі. Святлалюбная. засухаі газаўстойлівая расліна. He пашкоджваецца насякомымі, устойлівы да вірусных і грыбковых захворванняў. Даўгавечны — асобныя экземпляры жывуць да 1000 і больш гадоў.
Літ.: Федорук A. Т. Древесные растення садов u парков Белоруссші.— Мн., 1980. A. Т. Федарук.
ГІНЬКАВА ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не, у бас. р. Нехрысць. Пл, 0,51 км2. Даўж. 2,2 км, найб. шыр. 0,29 км, пайб. глыб. 43,3 м (3-е па глыбіні па Беларусі), сярэдняя 15,4 м. Аб’ём вады 7,97 млн. м3. Вадазбор (4,4 км2) сярэднеўзгорысты, складзепы з суглінкаў, пераважна разараны, 22 % пл. пад лесам.
Катлавіна лагчыннага тыпу, стужкападобнай формы, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы высокія (20—30 м) і стромкія, сугліністыя, параслі дрэвава-хмызняковай расліннасцю; на Пн і Пд паніжаюцца да 3—6 м. Берагавая лінія (даўж. 4,84 км) слабазвілістая. Берагі амаль усюды зліваюцца са схіламі. Падводная частка катлавіны стромкая. Зона мелкаводдзя (глыб. да 2 м) вельмі вузкая, займае 6 % пл. возера. Дно да глыб. 6—10 м выслана пясчанымі адкладамі, глыбей — гліністым ілам. Водная маса стратыфіцыравана, утрыманне кіслароду высокае на працягу ўсяго года. Мінералізацыя вады да 170 мг/л, празрыстасць 4 м. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Слабапраточнае: упадае ручай. Зарастае слаба. Шырыня палосы расліннасці да 25 м. Водзяцца шчупак, акунь, сняток, лешч, гусцяра. плотка, верхаводка, краснапёрка. A. М. Рачэўскі. ГІНЬЯРДЫЯ (Guignardia), род сумчатых грыбоў сям. батрыясферыевых. Вядома больш за 100 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. У СССР некалькі відаў, асабліва шкадапосная Г. Бідвэла (G. bidwel1і) — паразіт вінаграду (выклікае чорную гніль пладоў). На Беларусі